Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Паганства

29.01.2014
ЦІКАВІНКІ “Паганскія” вершы Максіма Багдановіча

Вершы ўвайшлі ў адзіную прыжыццёвую кнігу Багдановіча “Вянок”. Захаваны правапіс арыгінала.

bahd2

* * *

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,
Тонкаствольные сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шэпаціць галасок вецерка
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?
1910.

 

ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары
І жыў Лясун у тым бары.
Зрубалі бор. — лясун загінуў.
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.

Маўляў у іншы сьвет вакно
Ляжыць, спакойнае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінуло даўно,
Ў цёмнай глыбіні хавае.

 

НАД ВОЗЕРАМ.

Сонцэ ціха скацілося з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Агледае бахматые зоркі,
Цягне з возера срэбные сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбрные ніці
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапочэ русалкам: “засьніце”…

ВАДЗЯНІК.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным сьпіць.


ЗЬМЯІНЫ ЦАР.

Ў цёмным небі — хараводы
Сіневатых зорак,
Ў цёмным небі сьвеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы ўжо выйшлі с цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёпды вырай
Цягнемся-паўзём.

Ў полі, ў лесі нам усюды
Праляглі дарожкі!
Устужкай рушымся між пушчы,
На сам перад — я.
Зіхацяць маей кароны
Залатые рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Уся луска мая.

Нам ня трэба ні ад чога
Ноччу абароны, —
А спаткаем чэлавека,
Порт разсьцеле ён:
Залаты ражок яму
Я ураню с кароны,
І праз белу палатніну
Дальш мы папаўзём. 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат