Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.06.2014
ЦІКАВІНКІ Магіла Мюнхгаўзэна і помнік барону Мюнхгаўзэну ў Глыбокім

А вы ведалі пра гэта?

miunchhauzen

Здымак glybokae.by.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Фота магілы: Глеб Лабадзенка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Глыбокім усталявалі помнік барону Мюнхгаўзену

20 траўня, напярэдадні святкавання 600-годдзя горада, у Глыбокім усталявалі помнік барону Мюнхгаўзену работы мясцовых майстроў. Так, так! Літаратурнаму герою! Мюнхгаўзен з падзорнай трубой, на ядры, вылятае з гарматы!

Шмат хто задасца пытаннем: “Якія адносіны мае да Глыбокага “барон-манюка” Іеранім Карл Фрыдрых Мюнхгаўзен, які не меў нашчадкаў ды памёр у 1797 годзе і пахаваны ў родным горадзе ў Нямеччыне?”

Так! Ніякіх! То чаму гэтаму рэальнаму чалавеку, хоць і літаратурнаму герою, да 600-х угодкаў горада, ставяць помнік?

Справа ў тым, што на старых гарадскіх могілках Копцеўка, гадоў 10 таму, знойдзеная цікавая магіла, дзе на чыгунным крыжы па-нямецку напісана: “Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхгаўзен”, на іншым баку крыжа напісана: “Памёрлі 31 сакавіка 1878 года”. Як у той казцы – “жылі шчасліва і доўга ды памерлі ў адзін дзень”.

Здавалася б – шэраговы выпадак, цёзка самога слыннага барона Мюнхгаўзена, і не болей. Аднак, дачуліся журналісты, дачуліся тэлеканалы, як беларускія, так і расейскія. Пачалі прыязджаць і штораз болей! Зразумела, усе пытанні як да краязнаўцы ­ мне: “Пакажы, апавядзі!”

Я ўсіх папярэджваў, каб не было ілюзіяў – Мюнхгаўзен не той! На што тэлеаператар канала ТВЦ аднойчы заўважыў: “Галоўнае, што на помніку напісана – “Мюнхгаўзен”. А той, ці не той – якая розніца! Вунь, адзін мужык у Пскоўскай вобласці, знайшоў старыя падмуркі, узвёў дом і напісаў “Тут быў Пушкін!”. А Пушкіна тут ніколі не было, але турысты едуць, цэлае паломніцтва. І ўсе вераць – тут быў Пушкін! А гэта – такі падарунак Глыбокаму! Сам барон Мюнхаўзен пахаваны! Ад турыстаў адбою не будзе!”

Так, сапраўды! Глыбокае наведваюць шматлікія турысты! Ёсць што паглядзець! Два храмы ў стылі віленскага барока, Алея славутых землякоў, дзе стаіць восем помнікаў выбітным глыбачанам (у тым ліку і прэм’еру БНР Вацлаву Ластоўскаму), вежа-калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 г, цікавыя вандроўкі з запаленымі свечкамі па падзямеллях кляштара кармелітаў… Але ўсе тургрупы чамусьці просяць: “Пакажыце нам і магілу Мюнхгаўзена!”

Дык чаму Глыбокае павінна адмовіцца ад барона Мюнхаўзена, хоць ён пра сціплае Глыбокае і ніколі не чуў? Гораду выгадна – турбізнэс! Народ гэтага хоча! Дарэчы, пра магілу Мюнхгаўзена ў Глыбокім ёсць інфармацыя і на сайце музея Мюнхгаўзена пад Рыгай.

Уладзімір Скрабатун, Глыбокае.

Крыніца: Наша Ніва.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат