Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Слэнг

10.01.2014
ЦІКАВІНКІ Чмурэю ўшчэнт з гэтага Вадзіма!

Кампанія “Праўны пераклад” выпусціла слоўнік прыкольных беларускіх выразаў.

Напрыклад, вось так можна было б апісаць адзін дзень з жыцця студэнта.

Ці зразумееце, пра што ідзе гаворка?
Адзін дзень з жыцця студэнта
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты і праверыць сябе — вылучыце ўвесь тэкст куросорам.

Сёння засялілі ў гуртажытак, або агульнягу, як яе называюць сябры. У лядоўні хрумкі (ежы) не было, таму мы абкашлялі (сур’ёзна абмеркавалі) гэтае пытанне і рашылі ў першую чаргу развязаць гэты затык (складанасць). Я апрануў кепарык (кепку), мой сябра Віця – гняздо (вялікую зімовую шапку), і мы пайшлі па суседзях.

Першым пагонзалі (пайшлі) да Вадзіма. Ён хлопец сур’ёзны, такі пэтлах (мае даўгія валасы), піша дрысер (дысэртацыю), здае залікі самарукам (аўтаматам) і замест дрыскача (дыскатэкі) або дуплярняў (бардэляў) ходзіць у блеватцеку (бібліятэку). Калі ён нас убачыў, то нарадзіў вожыка (вельмі здзівіўся) і пачаў мандзячыць кісляк (распавядаць нецікава), што ўсё ўчора ноччу сам закішкаваў (змалаціў з галадухі). Ну, карацей, гаворыць хахламу (бязглуздзіцу).

Чмурэю ўшчэнт з гэтага Вадзіма!

Пайшлі мы тады ў “Хутка-жудка” (“Хутка-смачна”) і купілі хуткакашы (паўфабрыкату). І тут прыходзіць мне паведамленне ад маёй бабеты (прывабная жанчына). Яна ў мяне вумэнджэра (бізнэс-вуман), але яшчэ не старая порхаўка (старая жанчына). Кажа, каб я не маўчаў, а патэліў (патэлефанаваў) ёй як мага хутчэй, а то хутка сама прытрухае (прыцягнецца). Віця смяецца, што я ўклюпаўся (закахаўся) ў такую агрызу (сварлівага чалавека):

-    Варушы зразумелкай (думай)! Ты ж у яе за паддоследнага пацучка!

Але я не згодны:

-    Ды яна шкварная (вельмі добрая)! Мяне ад яе рэальна дрэнчыць (мне яна сапраўды падабаецца)!

-    Проста ў цябе вісяк (падвешаны стан)! Вось ты і цягаешся з ёю на розныя схаднякі батанаў (сумныя, нецікавыя вечарыны)!

Я не стаў абвяргаць ягоныя кашлявыя (слабыя) назюкванні (нагаворы), бо я сапраўды маю пачуцці, а не так як некаторыя растармэхі (неахайныя) – пагуляюцца і кідаюць. І за гэта мне абавязкова будзе рышпект (павага).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат