Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Інваліднасць

05.06.2014
ЦІКАВІНКІ Брашура “Пра і для людзей з інваліднасцю”

Гэта важна ведаць!

disketa-smallСПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

Брашура падрыхтавана сумесна з

Офісам па правах людзей з інваліднасцю

ПРА і ДЛЯ

людзей з інваліднасцю

 

Да людзей з інваліднасцю належаць асобы з устойлівымі фізічнымі, псіхічнымі, інтэлектуальнымі альбо сэнсарнымі парушэннямі, якія пры ўзаемадзеянні з рознымі бар’ерамі могуць перашкаджаць іх поўнаму і эфектыўнаму ўдзелу ў жыцці грамадства нароўні з іншымі.

 

Этыкет інваліднасці / Парады па ўзаемадзеянню з людзьмі з інваліднасцю

1. Калі вы размаўляеце з чалавекам з інваліднасцю, звяртайцеся непасрэдна да яго, а не да суправаджальніка або сурдаперакладчыка, якія прысутнічаюць пры размове.

 2. Калі Вас знаёмяць з чалавекам з інваліднасцю, зусім натуральна паціснуць яму руку – нават тыя, хто адчувае цяжкасці з рукой або карыстаецца пратэзам, цалкам могуць паціснуць руку – правую ці левую, што поўнасцю дапушчальна.

3. Калі Вы сустракаецеся з чалавекам, які дрэнна бачыць, абавязкова называйце сябе і тых людзей, якія прыйшлі з Вамі. Калі ў Вас агульная размова ў групе, не забывайце патлумачыць, да каго ў гэты момант Вы звяртаецеся, і назваць сябе.

 4. Прапануючы сваю дапамогу, чакайце, пакуль яе прымуць, і толькі потым абавязкова ўдакладніце, як менавіта дапамагчы.

5. Размаўляйце з дарослымі як з дарослымі. Звяртайцеся да людзей з інваліднасцю па імёнах, калі такая фамільярнасць дэманструецца ў адносінах да астатніх. Ніколі не дэманструйце перавагі над людзьмі, якія выкарыстоўваюць інвалідны вазок, – не кладзіце ім руку на галаву ці плечы, не звяртайцеся з ужываннем памяншальных імёнаў.

6. Абапірацца або павіснуць на чыімсці інвалідным вазку – тое ж самае, што абапірацца або павіснуць на яе ўладальніку, і гэта таксама раздражняе. Вазок, крэсла – гэта частка недатыкальнай прасторы чалавека, якую ён выкарыстоўвае.

7. Калі Вы размаўляеце з чалавекам, што мае цяжкасці ў зносінах, слухайце яго ўважліва. Будзьце цярплівыя, чакайце, калі чалавек сам скончыць фразу. Не выпраўляйце яго і не дагаворвайце за яго. Калі гэта неабходна, задавайце кароткія пытанні, якія патрабуюць такіх жа кароткіх адказаў, ківу ці жэсту. Ніколі не прыкідвайцеся, што вы разумееце, калі насамрэч гэта не так. Паўтарыце, што вы зразумелі: гэта дапаможа чалавеку адказаць вам, а вам – зразумець яго.

8. Калі Вы размаўляеце з чалавекам, які карыстаецца інвалідным вазком або мыліцамі, размясціцеся так, каб вашы і яго вочы былі на адным узроўні. Тады вам будзе лягчэй размаўляць.

9. Каб прыцягнуць увагу чалавека, які дрэнна чуе, памахайце яму рукой або паляпайце па плячы. Глядзіце яму проста ў вочы і кажыце выразна. Не ўсе людзі, якія кепска чуюць, могуць чытаць па вуснах. Размаўляючы з тымі, хто можа, размясціцеся так, каб на Вас падала святло, і Вас было добра відаць. Пастарайцеся, каб Вам нічога (ежа, цыгарэты, рукі) не перашкаджала.

 10.  Расслабцеся. Не бянтэжцеся, калі выпадкова дапусцілі памылку, сказаўшы “пабачымся” або “чулі пра гэта” таму, каму гэта казаць было не варта.

11.  Не рабіце здагадак. Самі людзі з інваліднасцю — лепшыя суддзі ў дачыненні да таго, што яны могуць або не могуць рабіць. Не прымайце за іх рашэння аб удзеле ў якой-небудзь дзейнасці.

 

І яшчэ крыху пра

правы людзей з інваліднасцю

 

Што я магу зрабіць, каб правы людзей з інваліднасцю ў Беларусі выконвалі і паважалі і каб люді з інваліднасцю маглі жыць паўнавартасным жыццём?

Я магу

– Прачытаць Канвенцыю аб правах інвалідаў, прыняць і выконваць яе асноўныя прынцыпы;
– Распавесці родным, сябрам, калегам пра Канвенцыю і яе асноўныя прынцыпы;
– Ставіцца да любога чалавека паважліва, не прыніжаючы яго годнасць, якія б парушэнні здароўя ён не меў;

– Разумець, што любы чалавек, у тым ліку пазбаўлены дзеяздольнасці, – асоба, якая мае права на роўнае і паважлівае да сябе стаўленне;

– Пры сустрэчы з чалавекам, які мае інваліднасць, паводзіць сябе спакойна і карэктна; пры ўзнікненні ўнутранай трывогі ці страху – разабрацца з першапрычынай, не робячы вінаватым у гэтым свайго суразмоўцу;

– Растлумачыць кіраўніку, што пры падборы персаналу важна звяртаць увагу на прафесійныя якасці суіскальніка, а не на наяўнасць або адсутнасць інваліднасці;

– З разуменнем ставіцца да пераўтварэнняў у офісе і працоўным графіку, якія звязаны з інваліднасцю аднаго з членаў каманды;

– Рэкамендаваць кіраўніку праводзіць дзелавыя сустрэчы і публічныя мерапрыемствы ў даступных грамадскіх месцах;

– Задумвацца і, па магчымасці, аднолькава ўлічваць патрэбы ўсіх чальцоў грамадства.

– Пагаварыць з уладальнікам офіса і парэкамендаваць яму абсталяваць будынак асноўнымі элементамі даступнасці: усталяваць пандус, прамаркіраваць шкляныя дзверы, не зачыняць спецыялізаваны туалет, калі ён ёсць;

– Не займаць парковачныя месцы, прызначаныя для людзей з інваліднасцю, і не ставіць ушчыльную да іх свой ​​аўтамабіль.

Людзі з інваліднасцю – гэта людзі са сваімі сем’ямі, працай, захапленнямі, густамі, праблемамі і радасцямі. Хоць інваліднасць – гэта неад’емная частка таго, кім яны з’яўляюцца, не яна адна вызначае іх. Не рабіце з іх герояў ці ахвяраў. Стаўцеся да іх як да асобаў.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат