Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адукацыя

18.04.2014
ЦІКАВІНКІ Браніслаў Тарашкевіч (прэзентацыя)

Дазнайцеся больш пра аўтара першай беларускай граматыкі!

СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Браніслаў Тарашкевіч
1892-1938

200px-Br.Tarashkevich

—Беларускі палітык, навуковец, педагог.
—Нарадзіўся ў вёсцы Мацюлішкі (27 км ад Вільні) у каталіцкай сям’і
—Спачатку браў удзел у польскай моладзевай арганізацыі “Вызваленне”, але пад уплывам Івана Луцкевіча (аднаго з рэдактараў “Нашай Нівы”) стаў на беларускі шлях
—Паехаў у Пецярбург да прафесара Аляксея Шахматава з мэтай спазнаць правілы парадкавання мовы, каб скласці беларускую граматыку. Разам з ім у Пецярбургскім універсітэце была цэлая група нашы студэнтаў, якія нават заснавалі  навукова-краязнаўчы гурток.
—Княгіня Магдалена Радзівіл заснавала спецыяльную стыпендыю для чальцоў гэтай групы.
—У 1918 годзе ў Вільні ўбачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча
—Увосень 1918 года Тарашкевіч пераехаў у Менск і прыняў запрашэнне выкладаць беларускую мову ў створаным Беларускім педагагічным інстытуце, з якога ў будучыні выйшлі сучасны Педагагічны ўніверсітэт, БДУ, а таксама Медыцынскі ўніверсітэт
—Паралельна з гэтым Тарашкевіч з’яўляўся камісарам Беларускага савецкага тэатра
—Потым пачаліся арышты інтэлігенцыі – і Тарашкевіч з’ехаў у Вільню, дзеь ўзначаліў польскую Цэнтральную Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, паверыўшы Пілсудскаму ў памкненнях адрадзіць нацыянальны складнік у Беларусі
—Пазней Тарашкевіч вярнуўся ў Менск (гэта быў канец польскай акупацыі), паспеў павыкладаць у Слуцку, затым з’ехаў у Варшаву. Адтуль перабраўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі.
—Пазней узначальваў аддзел беларускага школьніцтва Сярэдняй Літвы (квазідзяржава, якая існавала ў 1920-22 гадах). За паўгода працы адкрыў 200 беларускамоўных школ.
—У 1922 годзе стаў дэпутатам польскага Сэйму.
—У 1926 годзе ўзначаліў Беларускую сялянска-рабочую грамаду, пазней забароненую польскімі ўладамі. Атрымаў 12 гадоў турмы.
—Адседзеў тры гады. У турме пераклаў “Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” Міцкевіча на беларускую мову.
—Пасля вызвалення застаўся ў Польшчы, супрацоўнічаў з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі.
—Неўзабаве быў зноў асуджаны да 8 гадоў, адбыў 2.
—У 1933 годзе на цяперашняй станцыі “Коласава” пад Стоўбцамі адбыўся абмен вязнямі: Браніслава Тарашкевіча абмянялі на драматурга Францішка Аляхновіча. У гісторыі засталася фраза Аляхновіча: “Бронюсь, куды ты ідзеш?..”
—Працаваў у аграрным інстытуце ў Маскве, выдаў некалькі кніг па гэтай тэме.
—Арыштаваны 6 траўня 1937 года па выдуманым абвінавачанням. Пад нечалавечымі катаваннямі падпісаў даносы на 249 (!) чалавек. Расстраляны 29 кастрычніка 1938 года.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат