Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Лаянка!

11.02.2014
ЦІКАВІНКІ Беларускія праклёны

Ужывайце вельмі асцярожна!

Праклёны і грозьбы ад Рыгора Барадуліна
(з кнігі “Вушацкі словазбор”(2013)

dulina

 Фота Сяргея Шапрана

Бадай цябе чамярэнь!
Боль цябе паеш!
Вон! Каб і вонках не было!
Дзе мой нож? – яйцы вон! (Грозьба малому неслуху).
Закрой гáмалу (ляпу)!
Каб ён так сракай сонца бачыў!
Каб па ім вошы пехатой хадзілі!
Каб табе кукнула!
Каб табе моль пяты пабіла!
Каб ты век будаваўся!
Каб ты гарохам сраў!
Каб ты з компасам сральню шукаў!
Каб ты сраў кручанымі вяроўкамі!
Каб ты сраў пад плотам калючым дротам!
Каб ты тое з’ела, што ты мне думаеш.
Каб ты сцежку мацаў.
Каб цябе мядзведзь! (старадаўняя грозьба сабаку)
Каб цябе ў чыстым полі дзвярмі прышчаміла!
Хай табе зубы ў роце будуць лішнія.
Штоб цябе пранцы!
Я табе пакажу кіем, у які бок дамоў ісці!

Праклёны, запісаныя даследчыкам Фёдарам Янкоўскім
(з кнігі “Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі” (1957)

Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца!
За гарачы камень хапіся, а не за дзяцей маіх!
Каб з гэтага семечка ды звялося насеннечка!
Натрапіш і ты на сваё!
Не ўсё кату масленіца, будзе і вялікі пост!
Пабачыш, як свае вушы!
Эй, воўча, сядзі моўча!

Традыцыйныя праклёны
Паводле Міхала Федароўскага “Lud Białoruski na Rusi Litewskiej” (этнаграфічныя запісы 1877-1905 гг.з тэрыторыі Заходняй Беларусі)

Каб табе каўтун звіўся!
Каб яго барада аблезла неўзабаве!
Каб табе Бог не дапамог!
Аббрахаў ён мяне, каб ён, Бог даў, па полю і лесу бегаючы брахаў!
Каб цябе бура панесла!
Каб яго душу чэрці па пекле пхалі!
Ах, каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі!
Адварочваецца ён ад мяне, каб яму, Бог даў, галаву завярнула на патыліцу!
Каб яго, Божа дай міленькі, голага гнялі!
Каб табе язык аблез!
Каб ты каменем сеў!
Бадай цябе каровамі вазілі!
Каб ты краў, сцену драў, дадому прыйшоў і месца не знайшоў!
Каб вы марна прапалі, як Марцінавы боты!
Каб табе моль галёнкі паеў! (Каб табе моль пяткі пабіла!)
Няхай таму займе мову, хто на мяне па несправядлівасці брэша!
Каб на цябе нэндза напала!
Каб ты свайго вялікага пальца на назе не бачыла!
Каб цябе панесла паверх дзерава!
Каб яго людзі не пазналі!
Каб я вас у пясочку бачыла!
Каб ты па вадзе хадзіў і піць прасіў!
Каб цябе пранцы з’елі!
Каб ты скіс!
Каб цябе смутак узяў!
Каб ты, падла, спух, як гара, як падушка!
Каб цябе шчуп шчыпаў!
Не знае ён ужо мяне, каб ён, Бог даў, не пазнаў сцежкі перад сабою!
Каб цябе снег спаліў!
Каб табе на тым свеце дна не было!
Каб цябе, Божа мой міленькі, трасца трасла праз сем лет, не перастаючы!
Бадай ты ўпіўся!
Каб ты ўсраўся, як сядзіш на вяселлі за сталом!
Абгаворваеш ты мяне, каб цябе вароны абгракалі!
Каб цябе судзілі каля Вільні!
Каб табе вочы выперла!
Жэб табе валасы на галаве абарвалі, як ты мне грушкі абарваў!
Каб ты вяліка вырасла!
А каб вы здаровы былі!
Каб ты, Бог даў, здурэў і ў поле пабег!
Вырваў ён нам гуркі, каб, дай Бог, яму цырулік зубы павырываў!
Каб ён на лета зноў жаніўся!
Каб ён убіўся ў жыдоўскую школу!
Згінь, прападзі, як сабачае гаўно!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат