Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мода

25.03.2014
ЦІКАВІНКІ Беларускія дызайнеры і брэнды

Ведай сваіх!

Падборку склала Таццяна Владыка, маладая беларуская дызайнерка.

 

Саша Варламаў
varlamau
Стваральнік і кіраўнік “Агенцыі моды Сашы Варламава” (існавала ў 1992-2011), доўгі час быў кіраўніком цэнтра сучаснага стыля і моды Universum Models, віцэ-старшынём фестываля-конкурса“Млын моды”. У 2014 годзе заснаваў тэатр моды “Шафа”.

 

O. Jen

O_Jen

—Даволі вядомая гандлёвая марка жаночага адзення. Больш за 100 крамаў у Беларусі, дзе можна яго набыць.
Іван Айплатаў

Айплатаў

—Яго адзенне ёсць у такіх людзей, як Fergie (Black Eyed Peas), Ілля Лагуценка, Павел Воля, Эвеліна Блёданс, Анастасія Валачкаова ды інш. Таксама стварыў касцюмы для расійскага гурта “Брава”, беларускіх гуртоў «Ляпис Трубецкой», «Mary Poppins» і «Белорусские Песняры», а таксама для вядучых праграм “РТР-Спорт”.

 

PANASKIN (Павел Панаскін)

Бойтик-и-Панаскин2

—Дызайнер жаночых сумак. Працаваў разам з Іванам Айплатавым. Разам яны распрацавалі калекцыю адзення для Comedy Club. Працаваў таксама ў Кітаі ў кампаніі Camelot. У 2009 годзе заснаваў сваю справу і пачаў займацца вырабам жаночых сумак ручной работы.

BOITSIK (Ірына Бойцік)

Бойцік

—Дызайнер жаночага адзення. Сябра Саюза Дызайнераў. Пастаянны ўдзельнік Беларускага тыдня моды, а таксама — Lviv Fashion Week (Львоў) и Mercedes-Benz Fashion Week (Масква).

Карына Галсцян

 

Галсцян

—Неаднаразовы ўдзельнік паказаў у Германіі, Швецыі, Аўстрыі, Бельгіі, Літве. Удзельнічала ў паказе на Бельгійскім тыдні моды.

 

Ганна Драгацэнная

Драгацэнная

—Аўтар сцэнічных касцюмаў для Алёны Ланской, Ніны Багданавай і другіх медыа-асоб. Працавала разам з каналам СТБ: стварала касцюмы для вядучых на праекты “Пяючыя гарады«, “Нацыянальная музычная прэмія 2013″, “Харашоў”, “Залатая калекцыя” , а таксама стварыла вобразы для рэкламы мінеральнай вады “Аквілія”.

 

LATUSHKINA YULIA
(Юля Латушкіна)

Латушкіна

—Праходзіла стажыроўкі ў Берліне і Амстэрдаме. Распрацоўвала касцюмы для Чэмпіяната свету па фігурным коўзанні. Стварае касцюмы для шматлікіх беларускіх і не толькі медыя-асоб.
Алёна Леванюк

Леванюк

Дызайнер аксэсуараў. Займаецца імі каля 3 гадоў. Яе работы заўсёды вельмі правакацыйныя і скандальныя.

 

 

MARINICH (Таццяна Марыніч)

Марыніч

—Сябра Саюза дызайнераў. За яе спінай паказы ў Італіі, Германіі, Швецыі. Адметная тым, што заўсёды напаўняе свае калекцыі філасофскім падтэкстам.

 

Наташа Поткіна

Поткіна

—Стварае адзенне для Наталлі Падольскай, Веры Карэтнікавай, Іскуі Абалян, Паліны Смолавай, Анжалікі Агурбаш ды інш.

 

NATASHA TSU RAN (Наташа Цуран)
Цуран
—Стварае калекцыі з 2008 года. Пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў. Шматлікія публікацыі яе мадэляў у такіх часопісах, як FILETmagazine, ICON, ЭШ, Где?, Milavitsa. Удзел у паказах у Еурапейскіх краінах: Аўстрыя, Германія, Чэхія ды інш.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат