Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Лаянка!

11.02.2014
ЦІКАВІНКІ Беларускі эратычны фальклор

УВАГА! Не рэкамендуецца да чытання дзецям )))

Складзена на падставе навуковай працы Таццяны Валодзінай “Беларускі эратычны фальклор”.

Мяне мілы тузаў, тузаў
Думаў, што я без рэйтузаў.
“Ты не тузай мяне,
Гузік у левай старане”.

Я па рэчцы плаваю
Са знакомай Клаваю,
А прычаліць не магу:
З палкай муж на берагу.

Музыкант у нас адзін,
Праўда, дзевачкі, дадзім?
Праўда, дзеўкі, трэба даць,
Весялей будзе іграць.

Гарманіст у нас адзін,
Як цвяточак аленькі.
Сам бальшой, баян бальшой,
А ў штанішках – маленькі.

Мая мілка захварэла
Чорнаю хваробаю.
Палажу яе на лаўку
І ўсё раўно папробую.

Ой, ідзіце, дзеўкі, замуж
За Івана Кузьміча,
Бо ў Івана Кузьміча
Здаравенная сьвяча.

Мая мілка дура дурай,
Занялася фізкультурай.
Хочаш вер, а хочаш плач –
Нарадзіла яна мяч.

“Наляцеў, мамка, шэршань,
Паміж ножачак сеўшы,
Ножкі раскарачыў,
Коскі пакудлаціў.
А я ж думала, мамка, памру,
Аж я гэта вельмі люблю”.

А я пьяна, пьяна,
Сьвярбіць мая апантана.
Пойду я к Лукашу,
Апантану пычяшу.

Цераз рэчку, цераз стаў
Любіў мяне Станіслаў.
І я яго любіла,
Спаднічку згубіла.

Дзяўчата!
Катора з вас пачата?
Катора не,
Нясіце мне.

А дзед бабу разуваў,
Пад ножачку паглядаў:
“Ой, бабулька, што за зьвер,
Я баюся, каб ня зьеў”.

Ой, сват ты, мой сват,
Ня бяры мяне за зад.
Бяры мяне за пярод,
Тады мяне забярот.

Дождж ідзець, дождж ідзець,
Зь неба капаіць,
Ніхто замуж не бярэць,
Толькі лапаіць.

Ой, дзякаваць Богу
За трэцюю ногу,
Хоць яна каротка,
Затое салодка.

А шалёны, апантаны
Памачыў канец у сьмятану.

Людзі жэнюцца, любуцца,
А мне ў невашта абуцца.
Хоць на дзеўцы і на печы
Босаму якраз дарэчы.

Пашоў дзед у грыбы,
Баба – ў лісіцы.
Прыйшоў дзед без штаноў,
Баба – без спадніцы.

А мне мілы падарыў
Любоў сваю верную.
А я яму падарыла
Сваю безразмерную.

Я, бывала, ўсім давала
На гарачай на пячы.
Мяне маменька ругала,
Што працерла кірпічы.

Як на Лепельскім шляху
Ехала міліцыя.
Станавіцесь, дзеўкі, ракам,
Будзе рэпіціцыя.

Стань ка мне ты перадом,
А я к табе груддзю.
А як ночка нас застане –
Вынімай аруддзю.

А ў дзеда кулямёт,
А ў бабы міна.
Заражалі ўсю ноч,
Білі да Берліна.

Гаварыла свайму дзеду:
“Беражы маркоўку,
Скора ў космас паляцім,
Здзелаем стыкоўку”.

Мяне мілы паваліў
У чорную смародзіну.
А я рукі падняла
І крычу: “За Родзіну!”

На гары стаіць бяроза,
Пад гарою – ліпа.
Ванька Таньку паваліў,
Дзелаюць Піліпа.

 
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр — Imbryk
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёры — Мае Сэнс
Інфапартнёр — Белсат