Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Застолле

10.11.2015
ЦІКАВІНКІ Застольныя песні

Падрыхтаваў Сяржук Доўгушаў.

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Ой, куме, куме, добра гарэлка

1. Ой, куме, куме, добра гарэлка,

Будэмо піці до понедзелка,

будэмо піці до понедзелка.

 

2. Складомса, куме, по рублей сорак,

Будэмо піці шчэ й у аўторак,

будэмо піці шчэ й у аўторак.

 

3. Прадайма, куме, усе й чэрэду,

Будэмо піці шчэ й у серэду,

будэмо піці шчэ й у серэду.

 

4. Пілі ўчора, п’ём і цяпер,

Будэмо піці шчэ й у чацьвер,

будэмо піці шчэ й у чацьвер.

 

5. Продаймо, куме, белу цяліцу,

Будэмо піці шчэ й у пятніцу,

будэмо піці шчэ й у пятніцу.

 

6. Не пойдэм, куме, мы на работу,

Будэмо піці шчэ й у суботу,

будэмо піці шчэ й у суботу.

(запісаная ў в. Рычоў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.)

 

Сем чарак гарэлкі

(Барадулінская)

А дайце мне, дайця

сем чарак гарэлкі

 

А адну мне дайце,

каб я пасядзела

А другую дайце,

каб я пасмялела

 

А трэцяю дайце,

каб я пагуляла

 

Чацьвертую дайце,

каб я падпяяла

А пятую дайце,

збрую сабірайце

 

А шостую дайце,

Коней запрагайце

 

А сёмую дайце,

Дамоў адпраўляце

 

Ой сівы конь

1. Ой сівы конь бяжыць

На ім бела грыва

Ой спанаравілась

Ой спанаравілась

Мне тая дзяўчына

 

2. Не так та дзяўчына

Як яе лічанька

Ой падай дзяўчына

Ой падай дзяўчына

На коня ручаньку

 

3. Рукі не падала

Тры словы сказала

Няхай бы я жыла

Няхай бы я жыла

Кахання не знала

 

4. Бо тое каханне

Звячора да рання

Як сонейка ўзыйдзе

Як сонейка ўзыйдзе

Каханне разыйдзе

 

Раса росу расіла

(Гурт “Набіліцы” в.Баранава)

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас волікі мычаць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто ж нам волікі,

Перад намі столікі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас свіначкі вішчаць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто нам свіначкі,

Перад намі місачкі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой,

А ў нас барачкі бляяць,

Яны естачкі хацяць,

Паедзем дадому, паедзем дадом.

 

А нашто ж нам барачкі,

Перад намі чарачкі,

Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.

 

Раса росу расіла,

Жонка мужа прасіла:

Галубочак мой, паедзем дамой.

 

Адэлька

(Народны Альбом)

У суботу-нядзельку

Апрануся прыстойна

Апрану камiзэльку

I кашулю з бавоўны

 

Навяжу сiнi гальштук

I пайду да Адэлькi

Каб ў яе таварыстве

Зазiрнуць у бутэльку

 

Трай-ля-ля-ля-ля

У суботу-нядзельку

Трай-ля-ля-ля-ля

Зазiрнуць у бутэльку

 

А ў бутэльцы на дне

Чорт рагаты жыве

I паказвае мне

Адмысловыя дулi

 

Згiнь, нячысьцiк рагаты

Не пагань маё сьвята

Шчэ крыху пагасьцюю

У Адэльчынай хаце

 

Вып’ю чарку, другую

Зьем капусты з сардэлькай

Засьпяваю, а потым

Пацалую Адэльку

 

Трай-ля-ля-ля-ля

Пацалую Адэльку

Трай-ля-ля-ля-ля

У суботу-нядзельку

 

Ах, Адэлька, Адэля

Не Хрысьцiна, ня Гэля

Не Эльжбета, а ты

Да самое труны

Будзеш у сэрцы маiм

Назаўсёды

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат