Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Хіп-хоп

01.12.2016
ЦІКАВІНКІ Вершы Віталя Рыжкова

 Ave

Ты – лекавая расьліна,
далоні твае – як травы.
Ave, Maria Regina,
ave…

Каму я імя раскрыю?
якое я маю права?
Ave, Regina Maria,
ave…

Ніколі ня згасну, ня згіну –
бо скраду твае
кроплі…
Ave, Maria Regina –
мне для жыцьця
хопіць…

Балада непадзельнага

Нечыя
простыя словы чалавечыя.
Цені,
у адно зьлітыя, танцуючыя,
вечныя,
адно аднаму прысьвечаныя,
бясконцыя, неіснуючыя.

Бы абраныя,
ад жыцьця адарваныя,
бы адзіныя і суцэльныя,
закаханыя,
адно аднаму адданыя,
неаслабныя, непадзельныя.
__________

Гэта ня мы —
мы з табой пасярод зімы,
мы з табою ахвяры умоў,
мы — ненапісаных кніг тамы,
паэмы нясказаных слоў…

Безнадзейна адзінокі верш

Ілбом грукаю ў сьцены —
замест дыялёгу зь ценем…

Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,

што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.

І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць… Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.

Беларусь сямівокая

колькасьць піва на вечар у гэтым горадзе даўно ня мераюць літрамі
аўтобусы тут бяз шкла каб пасажыры суседніх маглі размаўляць
добра Табе — Ты нарадзіўся пад Сузор’ем Вялікай Літары
кароткачасовы дождж безь перапынку плача як немаўля

хранічнага аптымізму хапае толькі на тое каб напісаць смску
ды трымацца больш менш вясёлым — хай сабе гэта й вонкава
жыхароў гэтага гораду даўно пужаюць будоўляй АЭСу —
сьмяецца і плача ў сем ручаёў Беларусь сямівокая

тут у горадзе М мне таксама радасна радасна
але лёгка адчуць безь любога сыгналу трывогу
у нас усё добра — мы ў атачэньні патрэбнага радыюсу
у самым сьмярдзючым цэнтры чагосьці жывога

Насуперак

Жыцьцё працягнецца табе насуперак –
незадаволеная йдзеш, насупленая,
ад крыўды сківіцы зьвяло ажно да сутараг…
Жыцьцё працягнецца табе насуперак,
насуперак.

Ты чуеш, су..а? –
ўсё насуперак!

Наступны дзень на сонны твар насунуты —
я карыстаюся тваёй адсутнасьцю –
у лёгкім ступары ў дзьверы стукаю:
“Жыцьцё працягнецца!..
Табе насуперак!…”

Мне сумна, сапраўды, але, па сутнасьці,
жыцьцё працягнецца табе насуперак.

Нібыта камень, што з душы маёй пасунуты:
Жыцьцё —
працягнецца…

Вершы можна пачытаць і паслухаць тут: http://litradio.by/fanateka/205-vital-ryzhko.html
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат