Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.12.2015
ЦІКАВІНКІ Унікальныя малюнкі Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, таленавітага паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, кінасцэнарыста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.

vladimir_korotkevich

Уладзімір Караткевіч, 1964 год.

Даследчыкі творчасці Уладзіміра Караткевіча лічаць яго заснавальнікам беларускай гістарычнай літаратуры. Па яго сцэнарыях знятыя мастацкія і дакуметальныя фільмы, пастаўлены спектаклі на радыё і ў тэатры. Паводле лібрэта пісьменніка кампазітарам Дзмітрыем Смольскім напісана опера “Сівая легенда”. Да таго ж аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” лягла ў аснову аднайменнай оперы Уладзіміра Солтана. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету.

Караткевіч з маленства вылучаўся пэўнымі літаратурнымі, мастацкімі і музычнымі здольнасцямі. Па ўспамінах маці, у тры з паловай гады навучыўся чытаць, ў шэсць – ужо спрабаваў складаць вершы, а крыху пазней пісаў апавяданні і аздабляў іх малюнкамі.

Часам прэзентаваў малюнкі і сваім сябрам: хлопцам – пераважна з выявай марскіх баёў, а дзяўчатам – кветкі. Аднойчы намаляваў сваіх аднакласнікаў у выглядзе розных звяркоў, якія сядзелі за партамі, пры гэтым здолеў трапна перадаць індывідуальныя асаблівасці і характары вучняў.

Уладзімір Караткевіч, 1950 год.

Уладзімір Караткевіч, 1950 год.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ў асабістым фондзе Уладзіміра Караткевіча захоўваюцца дакументы, якія з’яўляюцца сведкамі яго шматграннага таленту. Акрамя асноўнага прызвання – ствараць цікавыя, высокамастацкія творы, ён быў выдатным апавядальнікам, акцёрам, спеваком, мастаком.

Рыгор Барадулін адзначаў, што мастак Караткевіч мог бы спаборнічаць нават з пісьменнікам Караткевічам, які, на яго думку, бездакорна валодаў лініяй і кампазіцыяй, некалькімі штрыхамі мог улюбёна-рамантычна ці здзекліва-гратэскава перадаць характар.

Мастацкая спадчына Караткевіча змяшчае партрэтныя замалёўкі, малюнкі на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твораў, сяброўскія шаржы, выкананыя алоўкам, чарнілам, тушшу.

Малюнкі, 1950-я гады.

Малюнкі, 1950-я гады.

Малюнкі, 1950-я гады.

Малюнкі, 1950-я гады.

Амаль усе чарнавікі і аўтографы вершаў 1950-х гадоў маюць на палях малюнкі пісьменніка. Ён будзе нешта накідваць чарнілам у падарожных нататках, лісты заканчваць эмацыянальным малюнкам, асабліва, калі не будзе хапаць слоў, каб выказаць сваё стаўленне да падзеі.

Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «N.N., назвавшему белорусов «варварами», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Бабіна лета», 1955 год.

Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «N.N., назвавшему белорусов «варварами», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Бабіна лета», 1955 год.

Малюнкі часоў вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, 1950-я гады.

Малюнкі часоў вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, 1950-я гады.

Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «Стары папірус», «Заяц варыць піва», 1955 год.

Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «Стары папірус», «Заяц варыць піва», 1955 год.

У інтэрв’ю “Любую справу рабіць хвацка” Караткевіч так апісваў пачатак працы над тым ці іншым творам: “Калі я ведаю аб чым пісаць, я ведаю і як пісаць. Таму ў мяне практычна няма чарнавікоў. Ёсць толькі накіды сюжэта. Накіды гэтыя падобныя на галаваломку, сам чорт нагу зломіць. Там усё: героі, абстаноўка, планы месца дзеяння, жыллё дзейных асоб аж да таго, што відаць з кожнага акна, падрабязныя біяграфіі герояў (яны пасля не ўвойдуць у твор, але, ведаючы іх, я ведаю, як будзе паводзіць сябе чалавек у самых складаных абставінах), манеры герояў, іхнія ўчынкі і іншыя дэталі. Абдумаю як след – сядаю за стол”.

Уладзімір Караткевіч падчас знаходжання на Ціхаакіянскім флоце, 1965 год. У выніку паездкі з’явілася аповесць «Чазенія».

Уладзімір Караткевіч падчас знаходжання на Ціхаакіянскім флоце, 1965 год. У выніку паездкі з’явілася аповесць «Чазенія».

Калі працаваў над аповесцямі “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Чазенія”, Караткевіч зрабіў планы мясцовасцей, дзе разгортваліся падзеі.

Планы месцовасцей, дзе разгортваліся падзеі ў аповесцях «Чазенія» і «Дзікае паляванне караля Стаха», 1950−1960-я гады.

Планы месцовасцей, дзе разгортваліся падзеі ў аповесцях «Чазенія» і «Дзікае паляванне караля Стаха», 1950−1960-я гады.

Рукапіс рамана “Каласы пад сярпом тваім” пісьменнік аздобіў уласным малюнкам, змясціўшы яго на адвароце першай старонкі.

Малюнак на адвароце першай старонкі рукапісу рамана «Каласы пад сярпом тваім» і аўтограф першай старонкі рамана, 1960-я гады.

Малюнак на адвароце першай старонкі рукапісу рамана «Каласы пад сярпом тваім» і аўтограф першай старонкі рамана, 1960-я гады.

Цікавыя замалёўкі, што перадаюць пэўныя рысы характараў герояў, пісьменнік зрабіў на палях тэксту пры абмеркаванні п’есы “Кастусь Каліноўскі”.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі», 1963 год.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі», 1963 год.

Сярод велізарнай творчай спадчыны Караткевіча  шматлікія варыянты сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія з’яўляюцца сведкамі кінематаграфічнай дзейнасці пісьменніка. Большасць з іх маюць каментары і малюнкі, зробленыя падчас бясконцых абмеркаванняў на рэдакцыйных саветах.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Гнеўнае сонца», 1963 год.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Гнеўнае сонца», 1963 год.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1965 год.

Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1965 год.

Часам, пры рабоце з перакладчыкамі, каб растлумачыць той ці іншы незразумелы выраз, Караткевіч выкарыстоўваў графічныя сродкі  лягчэй было паказаць, чым перадаць словамі.

Малюнкі ў лістах да латышскай літаратуразнаўцы, перакладчыцы Мірдзы Абала. 1972, 1973 гады.

Малюнкі ў лістах да латышскай літаратуразнаўцы, перакладчыцы Мірдзы Абала. 1972, 1973 гады.

Шмат замалёвак, шаржаў і закончаных сюжэтных малюнкаў  на старонках запісных кніжак і блакнотаў Караткевіча. Яны ўтрымліваюць надзвычай цікавы і разнастайны матэрыял для даследчыкаў творчасці гэтага неардынарнага чалавека: нататкі аб асабістых уражаннях ад шматлікіх вандровак па розных кутках Беларусі і замежжа, накіды вершаў, запісы творчага характару, планы на будучыню, дзённікавыя запісы.

Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1950-я гады.

Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1950-я гады.

Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1952−1963 гады.

Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1952−1963 гады.

Вялікую цікавасць уяўляюць мастацкія, самадастатковыя эцюды Караткевіча, намаляваныя на асобных аркушах і пазначаныя крыптанімам “УК”.

Малюнкі, 1950-я гады.

Малюнкі, 1950-я гады.

Малюнак, 1948 год. На адвароце Уладзімірам Караткевічам пазначана: «Маляваў, калі было год 18».

Малюнак, 1948 год. На адвароце Уладзімірам Караткевічам пазначана: «Маляваў, калі было год 18».

Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Аўтапартрэт (1966 год) і малюнак (1975 год).

Аўтапартрэт (1966 год) і малюнак (1975 год).

Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Караткевіч меў шмат сяброў і знаёмых, многім з іх ён дасылаў самаробныя красамоўныя віншавальныя паштоўкі, пісьмы з сяброўскімі шаржамі.

Малюнкі ў лістах да Янкі Брыля, 1962 і 1964 гады.

Малюнкі ў лістах да Янкі Брыля, 1962 і 1964 гады.

Малюнкі на паштоўках да Янкі Брыля. 1970-я гады.

Малюнкі на паштоўках да Янкі Брыля. 1970-я гады.

Малюнак у лісце да латышскага паэта і перакладчыка Ераніма Стулпана, 1963 год.

Малюнак у лісце да латышскага паэта і перакладчыка Ераніма Стулпана, 1963 год.

Малюнкі на паштоўках да Максіма Лужаніна і яго жонкі, 1970-я гады.

Малюнкі на паштоўках да Максіма Лужаніна і яго жонкі, 1970-я гады.

Чароўны свет літаратурнай спадчыны пісьменніка Караткевіча заўсёды як магніт прыцягваў да сябе шырокае кола чытачоў. Думаецца, што і Караткевіч-мастак не ў меншай ступені будзе прывабным для прыхільнікаў яго таленту.

Уладзімір Караткевіч, 1976 год.

Уладзімір Караткевіч, 1976 год.

Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН БеларусіTUT.BY.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат