Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Краіна замкаў

28.11.2016
ЦІКАВІНКІ Спіс замкаў ВКЛ

Крыніца — szlachta.io.ua


Даведнік

294916_main

А

Алыка

(Украіна)

Алыка (па-ўкраінску: Олика) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ківерцаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва 2865 чал. (2001).

Знаходзіцца за 35 км ад Луцку, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Алыка (на ліні Роўна — Берасьце).

Алыцкі замак (укр.: Олицький замок) на працягу стагоддзяў належаў сям’і Радзівілаў. Сучасная тэрыторыя замка займае 2,7 гектара.

Заснавальнікам замка быў князь Мікалай Радзівіл Чорны ў XVI стагоддзі. Гэта адзін з першых на тэрыторыі Украіны прастакутных замкаў бастыённага тыпу. Будаўніцтва замка было распачатае ў княжанне Мікалая Радзівіла Чорнага і, відавочна, скончана ў 1564 року. Нягледзячы на высокую абароназдольнасць новаўзведзенага замку, працы па яго ўмацаванню і развіццю працягваліся. І толькі ў 1640 року Альбрэхт Станіслаў Радзівіл завяршыў рэканструкцыю замку. Памеры замку дасягалі каля 100х120 метраў. Ён стаў узорам для пабудовы падобных крапасных умацаванняў меншага памеру ў іншых местах. Рысы Позняга Адраджэння або маньерызм амаль не адбіліся на стылістыцы будынка.

З 1591 року па 1648 рок замак вытрымаў некалькі аблог і выстаяў, нягледзячы на пашкоджанне.

Ужо ў XVII ст. было праведзенае першае апісанне замку (у 1686 р.), што дазволіла аднавіць яго выгляд, блізкі да першапачатковага. Іншае апісанне было складзена ў 1737 року і дапаўняла план-гравюру XVIII ст.

Двор замку забудаваны па перыметры. Палацавым стаў паўднёвы корпус. На процілеглым баку знаходзіўся паўночны корпус, упрыгожаны двух’яруснай вежай у стылі барока. Паміж гэтымі двума карпусамі была галоўная ўязная брама замка.

У 1702 року пасёлак Алыка спустошылі воіны Швецыі падчас Паўночнай вайны, але замак выстаяў.

У сувязі з новымі метадамі ваенных дзеянняў замак у Алыку губляе абарончыя функцыі і ўсё больш выкарыстоўваецца як палацавая пабудова. Унутраны двор быў забудаваны па перыметры яшчэ ў XVII ст., а палацам лічыўся паўднёва-ўсходні корпус. Будынак у XVII—XVIII стст. быў у 2 паверхі і 2 парталы. Між парталамі зладзілі адкрытую аркаду-галерэю з крыжападобным скляпеннем. Другі паверх меў гаўбец.

Чарговую рэканструкцыю пачаў Міхаіл Казімір Радзівіл, якая працягвалася да 1760 року. У XVIII стагоддзі надбудавалі трэці паверх і заклалі адкрытую галерэю. У 1976 року палацавы корпус атрымаў дах з заломам у стылістыцы барока. Будынак у выглядзе падоўжанага прастакутнага аб’ёму, унутраная планіроўка калідорнага тыпу з аднабаковым размяшчэннем залаў і анфілада.

Падчас вайны ў 1812 року замак выкарыстоўвалі маскалі як ваенны шпіталь, аж да 1837 року. З 1840 року замак кінулі на волю лёсу і ён ніяк не выкарыстоўваўся да 1882 року. Інтэр’еры разбурыліся.

З 1883 року пачаўся новы этап рамонтна-аднаўленчых работ, якія доўжыліся 30 рокаў. Кіраўнік рамонту — дойлід Зігмунт Гаргалеўскі, аўтар праекта сучаснага Львоўскага тэатра оперы і балета. У гады Першай сусветнай вайны (1914—1920 рр.) замак быў разбураны, што пабудзіла новы этап аднаўленчых работ на сродкі Януша Радзівіла.

У часы СССР замак выкарыстоўваецца як псіхіятрычная бальніца.

Крыніцы:

1). Валерый Пазднякоў. Алыка / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 220

Літаратура:

• “Памятники градостроительства и архитектуры УССР”, т. 2 // Киев, “Строитель”, 1985
• Петр Боярчук. О чем молчит старая Олыка. 2010.
• Петр Кравчук Книга рекордов Волыни // Любешов, “Эрудит”, 2005.

Амсьціслаў

Рэшткі 8-граннага драўлянага “данжона” выяўленыя падчас археалагічных раскопак у Амсьціславе (Мсьціславе).

Крыніца:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск, “Беларусь”, 2005

***

Амсьціслаў (Мсьціслаў) — старажытнае магдэбурскае места ў Беларусі, на рацэ Віхра ў Магілёўскай вобласьці. Да нашага часу тут захаваліся гарадзішчы Дзявочая Гара і Замкавая Гара, дзе некалі існаваў драўляны замак.

Першы пісьмовы ўпамін пра Амсьціслаў зьмяшчаецца ў грамаце князя смаленскага Расьціслава, якая датуецца 1136—1150 рокамі[2], хоць у пазьнейшай летапіснай крыніцы падаецца больш раньняя дата заснаваньня паселішча — 1135 рок[1].

Пад 1156 рокам Амсьціслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як места Смаленскага княства. Старажытнае паселішча ўзьнікла на Замкавай гары (дасьледнікі ў 1959—1969 рр. выявілі тут культурны пласт з прадметамі ХІІ—XVІІ стагодзьдзяў, драўлянымі пабудовамі, маставымі) і складалася з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага места. У 2-й палове ХІІ стагодзьдзя. Амсьціслаў, імаверна, зьяўляўся другой рэзыдэнцыяй смаленскіх князёў. У 1180 року Раман Расьціслававіч адпісаў паселішча ў валоданьне свайму сыну Мсьціславу, які пераўтварыў яго ў сталіцу ўдзельнага княства. Расьціслаў Раманавіч — першы князь амсьціслаўскі.

У сярэдзіне XІV стагодзьдзя[2] Амсьціслаў быў адхоплены Альгердам ад Смаленскага княства да Вялікага Княства Літоўскага, дзе застаўся ў валоданьні тутэйшай княскай дынастыі.

У 1386 року каля места адбылася Амсьціслаўская бітва. 15 ліпеня 1410 року мясцовая харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдзкай бітве.

У 1501 року пад Амсьціславам адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Масковіі, у якой перамогу атрымалі маскалёўскія войскі. Апошнія, аднак, ня здолелі захапіць места.

22 ліпеня 1654 року у пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскалёўскія захопнікі на чале з А. Трубяцкім учынілі ў Амсьціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15000 чалавек, у жывых засталіся толькі каля 700 месьцічаў[3]. Места знаходзілася пад акупацыяй да 1661 року.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 р.) Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

Крыніцы:

1). Ткачоў М., Трусаў А. Старажытны Мсціслаў // Менск, “Полымя”, 1992.
2). Батвіннік М. Мсціслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 321.
3). Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 // Мн., “Навука і тэхніка”, 1995.

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У.А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А.І. Лакоткі // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.• Ткачоў М., Трусаў А. Старажытны Мсціслаў // Менск: “Полымя”, 1992. — 109 с.
• Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн., “Полымя”, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
• Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.

Асеткі

Каля вёскі Асеткі (Верхнедзвінскі раён) захавалася гарадзішча чатырохкутнай формы з валамі і равамі — парэшткі сярэднявечнага драўляна-зямельнога замку.

Крыніца:

• Сьпіс помнікаў ваеннага дойлідства Беларусі IX-XVIII стст.

Астрашыцкі Гарадок

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок (“Астрашыцкі” дадалося пазьней) датуецца 1567 рокам. Паводле інвэнтару (1650 р.) у мястэчку існавалі драўляны эамак, гандлёвы пляц, царква, карчма і крамы; 3 вуліцы (Менская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сьцены і 4 кутнія вежы, яго абкружалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу “прускага муру” унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Леваруч ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам разьмяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазьня, бровар. Праваруч ад брамы стаялі дом “прускага муру” з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

Крыніцы:

1). Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
2). Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии // Мн.: “Изд-во БГУ”, 1974. С. 81.
3). В.В. Віталёва, Ю.А. Якімовіч. Астрашыцкі Гарадок / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”; Рэдкал.: М.В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 222.

Літаратура:

• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М.В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
• Grodek (4) // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom II: Derenek — Gzack. — Warszawa, 1881. S. 818.

Астрог (Украіна)

Астроскі замак — абарончае збудаваньне ў месьце Астрог у Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Ровенскай вобласьці Ўкраіны), збудаванае на адносна невялікім авальным пагорку, які носіць назоў Замкавы.

У сярэдзіне XIII стагодзьдзя пасьля спаленьня замка і гораду татарамі князем Данілам ў комплексе драўляных умацаваньняў узводзіцца жылая вежа-данжон, два ніжнія паверхі якой захаваліся да нашага часу. У далейшым драўляныя фартыфікацыйныя збудаваньні замяняюцца на мураваныя: у XV—XVI стагодзьдзях узводзяцца яшчэ дзьве вежы і сьцяна па пэрымэтры пагорка.

Богаяўленская царква, збудаваная ў пачатку XVI стагодзьдзя, насіла выразна абарончыя рысы.

У XX стагодзьдзі замак уключаны ў Астроскі гістарычна-культурны запаведнік.

Літаратура:

• Астрожскі замак / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

Б

Бабруйск

Бабруйскі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністратыўных збудаваньняў сярэднявечнага Бабруйска.

Існаваў у сярэднявеччы. У другой палове XVII ст. паступова страціў свае умацаваньні. Паводле інвэнтароў 1638 і 1684 рокаў меў плошчу 13,5 моргаў (9,6 га), быў абнесены дубовай сьцяною з трыма абрончымі вежамі і трыма рэдутамі. На тэрыторыі замку месьціліся двухпавярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы на падклецях. У выніку перабудовы 1692 року замак цалкам страціў абарончыя функцыі.

Пазьней на месцы драўлянага замку была збудаваная магутная бастыённая фартэцыя.

Баркулабава

Гэтую мясцовасьць людзі засялілі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці, пра што сьведчаць выяўленыя археалягічныя помнікі. У 1564 року супольны ўладальнік маёнтку Буйнічы Баркулаб Корсак заснаваў тут драўляны замак.

З XVI стагодзьдзя Баркулабаў меў статус мястэчка і ўваходзіў у склад Воршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1626 року сын Саламярэцкага Багдан зь сястрой Аленай заснавалі ў Баркулабаве праваслаўны мужчынскі манастыр, на які ахвяравалі вёскі Сутокі і Махава. Манастыр стаў буйным праваслаўным цэнтрам. У ім, імаверна, стваралася Баркулабаўская хроніка.

Барысаў

У XIII—XIV стагодзьдзях у Барысаве будаваўся драўляны замак, прыкладна ў той жа час места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XIV стагодзьдзя[1], імаверна, адбыўся перанос Барысава зь першапачатковага месца (цяпер — гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй плыньню Бярэзіны. Новы драўляны замак збудавалі на высьпе ў абалоне ракі, налева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста. У канцы XIV стагодзьдзя Барысаў разам з навакольнай воласьцю падпарадкоўваўся беспасярэдне вялікаму князю Вітаўту.

У час вайны з Масковіяй (1500—1503 рр.) у 1500 року тут знаходзілася стаўка Вялікага князя Аляксандра, а ў наступную вайну з Масковіяй (1512—1522 рр.) у 1514 року — месца збору войскаў Вялікага Княства Літоўскага (у Барысаве знаходзілася стаўка Вялікага князя Жыгімонта Старога). 27 жніўня 1514 року Канстантын Астроскі разьбіў каля места перадавыя аддзелы маскалёўскіх захопнікаў[1].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667 рр.) 19 чэрвеня 1655 року маскалёўскія войскі захапілі і спалілі Барысаў. Увосень 1657 року партызанскі аддзел Багровіча колькасьцю 400—500 чалавек спрабаваў выгнаць акупантаў, аднак места атрымалася вызваліць толькі 9 ліпеня 1662 року.

Крыніцы:

1). Грынявецкі В. Барысаў. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 294.

Барысаўскі замак

Дзесьці ў другой палове XIII — пачатку XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца ў Стара-Барысаве на 4 км ніжэй па цячэнні ракі Бярэзіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Барысаўскага замка, які існаваў да канца XVIII стст. Ён размяшчаўся на яе левым беразе, каля сутокаў з ракой Пралля (Прылля, Алешка) на востраве памерамі 200×300 м. і займаў пляцоўку плошчай каля 2 га.

Вядома, што з самага пачатку свайго існавання замак быў дастаткова добра ўмацаваны. Ён быў абкружаны высокім земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі, а таксама ровам, які жывіўся водамі Бярэзіны і Праллі. На ўзбраенні замка, акрамя іншай зброі, былі бамбарды, якія стралялі каменнымі ядрамі. На выпадак яго аблогі існавала сістэма скрытага водазабеспячэння. Замак меў стратэгічнае значэнне, бо кантраляваў судаходны шлях з басейна Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтр Беларусі.

Самае старое сведчанне аб Барысаўскім замку на новым месцы, прыпадае пад 1430 рок, калі ён узгадваецца ў нямецкім спісе замкаў, што належалі Свідрыгайле. Таксама ён згадваецца пад 1432 рок.

У далейшым пад час доўгага панавання Казіміра Ягелончыка (1440-1492 рр.) места і замак не згадваюцца ў пісьмовых крыніцах.

У першай чвэрці XVI ст. пачаліся актыўныя дзеянні рускіх войскаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Беларусі.

У 1507 року маскалёўскія войскі з’яўляюцца пад Барысавам і рабуюць яго наваколлі. У 1508 року пад час мяцяжу князя Міхаіла Глінскага, якому аказвала дапамогу маскалёўскае войска, Барысаў трапіў у аблогу, але паспяхова вытрымаў яе. Калі да горада наблізілася аб’яднанае войска ВКЛ і Польшчы, узначаленае новым вялікім князем Жыгімонтам, Глінскі зняў аблогу і адыйшоў на ўсход.

У 1514 року Барысаў асаджалі войскі рускіх ваяводаў M.I. і Д.Л. Булгакавых “и иные воеводы с людми”, аднак замак ізноў выстаяў. У тым жа 1514 року Сігізмунд I зрабіў у Барысаве агляд свайго войска, якое складала 30000 коннікаў і 3000 пяхоты і канчаткова вырашыў ісці на Маскву. Каля места адбылося дзве сутычкі, няўдалыя для маскалёўскіх войскаў, пасля чаго яны былі вымушаны адысці ад места і былі канчаткова разбіты пад Воршай на рацэ Крапіўне. У 1518 року маскалёўскія войскі зноў рабуюць наваколлі места. Праз рок, у 1519 року, калі групоўка войск 9 маскалёўскіх ваяводаў на чале з князем С. Курбскім, рухаючыся у напрамку Ворша — Менск — Вільня, “воеваша и плениша Литовскую землю”, Барысаў згадваецца ў ліку “повоеванных городов”. У 1534 року маскалёўскія войскі зноў з’яўляюцца пад Барысавам, а таксама праз рок, ў лістападзе 1535 року, калі 10 маскалёўскіх ваяводаў на чале з князем М. Гарбатым-Шуйскім, якія ішлі з боку Смаленска, “начата воевати Королёву державу”, уключаючы “Борисово” пры гэтым “посады у городов жгли, и села жгли, и люди и живот и животину выймали, а иное жгли, и вышли по здорову”. У 1538 року царскія войскі ў чарговы раз рабуюць наваколлі места.

Кожны раз кварталы места без аўтаномных умацаванняў паліліся і знішчаліся. Аднак штурмам самога замка маскалёўскія войскі не займаліся, або спробы яго штурму былі марнымі.

Магчыма, у сувязі з важным стратэгічным значэннем Барысава ў XVI ст. склалася практыка, паводле якой Барысаўскае намесніцтва стала як бы “дадаткам” да вышэйшай дзяржаўнай пасады ВКЛ — віленскага ваяводы, і яго далучылі з віцебскага да віленскага ваяводства. У 1522-1539 роках віленскім ваяводам, канцлерам і адначасова барысаўскім намеснікам быў Альбрэхт Гаштаўт.

У 1542 року, замак быў падараваны каралём Сігізмун дам Аўгустам віленскаму ваяводу Яну Глебавічу “не в обычай к воеводству Виленскому, але з особливое ласки нашое господарское”. Тым не менш яго пераемнік Мікалай Янавіч Радзівіл па мянушцы Чорны ў 1551 г. таксама стаў адначасова віленскім ваяводам, канцлерам і барысаўскім намеснікам.

Віленскія ваяводы па абавязку сваёй асноўнай пасады мусілі большасць часу праводзіць у сталіцы дзяржавы, таму справамі Барысаўскага намесніцтва ведаў іх даручэнец з ліку больш дробнай шляхты, звычайна — асабісты васал (“служэбнік”) ваяводы. Таксама з тутэйшай шляхты прызначаўся гараднічы, які кіраваў гарнізонам, адказваў за будаўніцтва, рамонт замка, забеспячэння яго зброяй і харчамі.

Прыкладна ў 1557 року Барысаў атрымлівае Магдэбургскае права, а 10 жніўня 1565 року і свой герб, нададзены яму прывілеем Жыгімонта II Аўгуста. Герб уяўляў сабой у белым (сярэбраным) полі мескую браму а дзвюх вежах, над якой змяшчалася выява святога Пятра з ключом у правай руцэ.

Некалькі апісанняў Барысаўскага замка прыпадае на час Лівонскай вайны 1558-1583 рокаў.

У жніўні 1563 року Барысаўскі замак узгадваецца як вялікі, зроблены з дрэва. Узгадваецца ён і напрыкацы 1565 року — пачатку 1566 року У “Хроніцы Эўрапейскай Сарматы” італьянец А. Гваньіні, які служыў камендантам Biцебска, так aпicaў барысаўскі замак: “Горад Барысаў — месца драўлянае. Замак зроблены з дубовых дрэў і найлепшым чынам умацаваны вежамі і драўлянымі чатырохраднымі сценамі, якія ўнутры запоўнеы зямлёй і камянямі. Замак выгадна акружаны вакол ракой Бярэзінай. Ад Вільні знаходзіцца за 40 міляў. Ён не мае павятовай харугвы. Але ў ім заўседы ўтрымліваецца гарнізон жаўнераў, на выпадак нападу маскалёўцаў, каб затрымаць іх, калі яны пяройдуць мяжу”. Залога ў замку ў 1578 року складала 50 ратнікаў.

Маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў у студзені 1593 року пісаў што “городок Борисов древян, невелик, поменшы Дорогобужа, под ним река Березина, с реку с Одрев, да около пруд, а от городка едучи к Менску, мост древяной, через реку, через пруд, в длину его сажен з 200”. Пад “городком” трэба разумець замак.

Некалькі інакш апісаў Барысаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач 24 жніўня 1593 року. Ён адзначаў, што паблізу Барысава “даволі вялікі замак, увесь пабудаваны з дрэва”.

У першай палове XVII ст. замак перабудаваны у пяцібастыённую фартэцыю, умацаваную вялікім ровам з вадою. З усходу да яго прымыкаў яшчэ адзін збудаваны новы замак. Новы замак меў лінію абароны ў выглядзе астрога, абнесенага валам і ровам. На яго пляцоўке знаходзіўся інкастэляваны храм, які меў патаемную сувязь праз лех з старым замкам. Паблізу ўмацаванняў знаходзіўся драўляны мост на палях цераз Бярэзіну.

Есць падставы лічыць, што прыкладна ў гэты ж час будуецца і абарончая лінія самога места. Хутчэй за ўсе, яна ўяўляла сабою земляны вал, на якім былі пастаўлены драўляныя вежы і сцены. Магчыма, што ў горадзе было тры брамы, адна з якіх знаходзілася каля маста праз Бярэзіну, а другая і трэцяя адчынялі шляхі на Воршу і Полацк.

Такім чынам, Барысаў меў даволі моцныя для свайго часу абарончыя збудаванні, якія складалася з лініі гарадскіх умацаванняў — “падзамка”, а таксама дзвух замкаў — старага і новага.

Перабудаваны Барысаўскі замак узгадваецца ў пісьмовых звестках у 1642 року, а таксама ў 1647 року.

Летам 1654 року пачалася вайна з Маскоўскім царствам. У 1655 року да Барысава з Копысі быў накіраваны ваявода Ю. Баратынскі з 700 драгунамі і жаўнерамі. Іх мэтай было захапіць места і замак, а таксама разбіць аддзел шляхціча К. Поклонскага, які бяжаў з Магілёва пасля здрады маскалёўскаму цару. У ноч на 13 траўня (па іншых звестках 10 чэрвеня) 1655 року каля Барысава адбыўся бой, у якім К. Поклонскі пацярпеў паражэнне і мусіў адступіць да Менска.

Полк Баратынскага падыйшоў да Барысава і паспрабавў захапіць яго штурмам, але мясцовы гарнізон адбіў усе напады. Тады маскалёўскі аддзел аблажыў Барысаў і некалькі разоў зноў хадзіў на яго штурм, аднак узяць места так і не здолеў, бо гарнізон замка аказаў упартае супраціўленне і нанёс вялікія страты атакуючым. 12 чэрвеня на дапамогу Баратынскаму была кінута групоўка войскаў акольнічага ваяводы Б. Хітраво (4159 чалавек пяхоты і 1207 коннікаў). Пасля працяглага жорсткага бою 19 чэрвеня места і замкі былі ўзятыя і спаленыя. Рэшткі гарнізона адступілі на правы бераг Бярэзіны, спаліўшы за сабою мост. Аднак мост цераз раку быў адбудаваны ўжо 24 чэрвеня.

14 верасня цар загадаў ваяводу неадкладна “в Борисове делать город земляной или деревянный, смотря по тамошнему”, сцены астрога было загадана рубіць “с обламами”. На аднаўленне замкаў і падзамка былі накіраваны вялікія сілы салдат і рэйтараў рускай арміі, сагнаны сяляне навакольных вёсак. Ужо ў 1656 року пры ваяводзе А.І. Яропкіне зрабілі “тыны стоячие… в четыре стены”, а між імі “насыпано землею и поставлены туры плетеные”. Стары замак меў адну ўязную браму з усходу і 2 варот у бок ракі. На новым замку збудавалі астрог. Для аховы маста на левым беразе зрабілі “земляной город” — бастыённы шанец і пабудавалі “острог на Березе реке” вакол гарадскога пасаду.

Вайна зацягнулася. З канца 1656 року у ваколіцах Барысава пачынаюць дзейнічаць партызанскія атрады. Размах сялянскага руху вымусіў цара накіраваць ў Барысаў у чэрвені 1657 року ваяводу Васіля Шарамецьева, ад якога патрабаваў “досмотреть городовых и острожных всяких крепостей по городу и по острогу проезжих ворот, глухих башен, какие тайники, колодези и какова в них вода”. Пасля зробленага агляду В. Шарамецьеў пачаў умацоўваць замкі больш грунтоўна і дакладваў цару, што замак “делан острогом в четыре стены, а меж стен насыпано землёю”. Гэта фактычна была аснова землянога вала, на якім пазней паставілі “город рубленой стены” (вежы і сцены). Для скрытай падачы вады на падзамку зрабілі тайнік да Бярэзіны, на дзядзінцы выкапалі калодзеж, паставілі жылыя i гаспадарчыя пабудовы, свірны i інш.

Восенню 1657 року Барысаў няўдала спрабаваў вернуць партызанскі адзел Багровіча (400-500 чалавек). Абаронай места кіраваў ваявода І. Ржэўцкі, які знаходзіўся тут з чэрвеня.

У 1658 року места і замкі двойчы пераходзілі з рук у рукі i ад гэтага моцна пацярпелі. 29 чэрвеня 1658 року новы ваявода Ф. Нарбекаў у “адпісцы” цару паведаміў, што “только земляной вал оставлен деревянным стоячим тыном, а крепостей никаких по городу, ни боев с города и оброны и очистки городу никакой не было”. У 1659 року па версе замкавага вала былі пастаўлены вежы (ix было 5) і хваёвыя тарасы (зрубы) з падвойнымі сценкамі вышынёю 3,5 аршына i байніцамі з шырокім сектарам абстрэлу. Перад кожным тарасам на спецыяльнай канструкцыі былі ўскочаны “изнутри города стены на столбах на перекладах катков по три бревна толстых”, якія пускалі зверху на праціўніка. Уся сцяна вакол замка мела даўжыню 312 сажняў, а шырыня вала складала ўверсе 4 сажні. Ваявода адзначаў, што быў адноўлены “вновь из земляного города у проезжих ворот в реку Березину к воде тайник, из него пропустили текучую воду из реки Березини, и тот тайник покрыли землёю, укрепили незнатно и прочно, в приход неприятельской и в осаду в Борисове ратным людям водою нужно наколи не будет”.

На тэрыторыі падзамка насыпалі “выводы” (бастыёны), зрабілі “полати” (падмосткі для стралкоў), паклалі “катки на столбах же и на перекладах… по три бревна тяжёлых”. Для таго, каб злучыць валы замка і падзамка, раз дзеленых ровам з вадою, у яго дно ўбілі палі, на якія з брусоў і жалезных “связей” паставілі спецыяльны каркас, што утрымліваў астрожную сцяну. Гэтая канструкцыя была даволі трывалай i не замінала цячэнню ракі, што жывіла абарончы роў. Пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў займалася мясцовае насельніцтва, якое таксама выплаўляла жалеза на руднях пад Барысавам. У Барысаўскіх замках i на падзамку стаяла 145 дамоў i жытніц, тут былі майстэрні, у якіх рамантавалі агнястрэльную зброю, а таксама гарматы, з якіх 12 было барысаўскіх, а яшчэ 12 былі дастаўлены з Горадні і іншых местаў.

У пачатку 1660 року “В Борисове… починается коммиссия” — да места падыходзяць войскі пад кіраўніцтвам гетмана Стэфана Чарнецкага, які “Борисов зостал в облеженю”. У войску Чарнецкага было каля трох тысяч коннікаў і 1 тысяча пехацінцаў, якім дапамагала 6 тысяч чалавек з войску Паўла Сапегі, з якіх палову складала конніца. Аднак нападаючыя адчувалі востры недахоп артылерыі і пораху, а таксама харчовых прыпасаў для штурму моцных барысаўскіх умацаванняў, таму захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак. Пасля дзвюх месяцаў няўдалай аблогі замкаў і дзвюх яго штурмаў яны былі вымушаны адысці ад горада і накіраваць свае дзеянні супраць Магілёва.

12 траўня 1660 року ў Барысаў накіроўваецца новы маскалёўскі ваявода Кірашка Хлопаў, які дакладваў цару, што “город Борисов де сделан невелик, потому что в те поры, как делали город, застало зимнее время и в приход воинских людей… в старом городе будет сидеть невозможно, потому что сделан мал и занят твоими хлебными запасами”. У канцы 1660 року — пачатку 1661 року К. Хлопаў прадоўжыў абарончыя работы ў замках: “Город Борисов твоими ратными людми во многих местах по городовой стене рухомые места переправил и вновь поделал, над городом и около города Борисова и острога ров выкопал, ров широкой и глубокой, устилал во рву по все стороны дерном и около рву ставил кругом города и острога честики частые, а из реки Березыни около острогу рвом пропустили воду в реку ж Березыню”. Таксама быў абноўлены тайнік да вады. Аднак з-за зімы і недахопу ежы засталося “до весны недоделанными два саженя укреплений”.

За гэты час павялічылася колькасць гармат: у чэрвені 1660 року іх было 21, у пачатку 1661 року — 41, з іх “4 пищали медных виленских, 30 пищалей медных полковых, пушечка малая полковая, пищаль медная дробовая виленская”. Быў значны запас пораху (390 пудоў), ядраў, куляў, сотні чацверыкоў збожжа. У той час Барысаў з’яўляўся складам i перавалачнай базай для трафейнай зброі i прадуктаў, захопленых i нарыхтаваных маскалёўскімі войскамі ў местах Беларусі i Літвы. Толькі ў канцы 1660 року з места ў Смаленск i Маскву адправілі “30 полковых пищалей, 37 пищалей затинных, 252 пуда ручничного и пушечного пороху, 290 пудов свинца и мушкетных пуль, 4 пищали виленские большие медные, виленскую медную дробовую пушку, малую железную пушку”. Адсюль жа вывозілі кваліфікаваных рамеснікаў “всяких мастеровых людей” з беларускіх местаў, фуры з баявымі даспехамі-латамі, шышакамі, халоднай зброяй, заступамі, рыдлёўкамі, з трафейнымі барабанамі, літаўрамі i сцягамі.

У час аблог ці раптоўнага нападу гарнізон замкаў меў права карыстацца ўсімі звезенымі сюды прыпасамі i правіянтам з хлебных свірнаў, што i было зроблена зімой 1661 року, калі Барысаўскі замак асаджалі аддзелы Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам С. Чарнецкім. Залога ў 1000 ратнікаў за гэты час адбіла два штурмы. Каб не даць магчымасці па лёдзе падысці да сцен фартэцыі, гарнізон маскалёўскіх войскаў пастаянна абколваў лёд у вадзяным рове: “кругом города Борисова на Березыне скалывал лед, и на городовой стене караулы были беспрестанные так же, как было в прежней осаде при Чернецком, чтоб польским и литовским людям придти к городу Борисову безвестно не мочно”.

Вясной 1661 року пасля заканчэння асады ўмацаванні замкаў зноў рамантавалі: нанова выкапалі абарончы роў глыбі нёй 4 i шырынёй 7 сажняў, які акружаў увесё места, На падзамку гарадавую сцяну на байніцы абклалі дзёрнам, каб “зажечь было немочно”, насыпалі новыя бастыёны, на якіх “нарубили стены деревянные с обламами и бойницами и поделали в башнях раскаты для пушечной стрельбы и подошвенного бою в приступное время и для городовой очистки”. Па-за ровам паставілі “частые честики”.

У чэрвені 1661 року замкі і места пастаянна знаходзіўся ў аблозе. Сітуацыя была даволі крытычная. Нешматлікі маскалёўскі гарнізон не мог трымаць абарону па ўсім перыметры замкаў, таму ўмацаванні “падзамка” на 2/3 былі спалены i знішчаны мескі пасад — 27 чэрвеня К. Хлопов пісаў цару: “К Менску и Борисову учали польские и литовские люди через реку Березыню переправляться, и я, холоп твой, видя в Борисове малолюдство, острогу всего держать нечем, две доли острогу выжег, а треть острогу в прибавку к городу по ворота укрепя, большою крепостью оставил для воды и твоих, великого государя, хлебных запасов”. Гэтыя запасы спачатку дастаўлялі шмат турбот, бо перавезці іх у замак было немагчыма: “запасных порожних житниц в городе не было, а всего острогу было выжечь нельзя, чтоб к острогу и городу проток из Березыни, а из того протоку воду емлють в город”.

Тым не менш, праціўнік “отнял воду” у замка, пытаючыся заацавацца ў пасадзе. У гэтай сітуацыі маскалёўскі ваявода спаліў яго “чтобы польским и литовским людям пристанища не было”. 1 ліпеня 1661 року да Барысава падыйшло вялікае войск а С. Чарнецкага, В. Валовіча, А. Русецкага i аддзелы “литовского полку Павла Сапеги с литовскими пехотными людьми”. У жніўні замак спрабаваў захапіць аддзел Кміціца. Барысаў амаль рок знаходзіўся ў асадзе, але хлебныя запасы адыгралі сваю ролю. Толькі ў траўні 1662 року на дапамогу замкам маскалёўскі цар накіраваў невялікую групоўку войскаў, аднак да гэтага часу гарнізон ужо пачаў адчуваць недахоп ежы. У выніку пачаўся перабег маскалёўскіх вайскоўцаў на бок арміі Вялікага Княства. 9 ліпеня рэшткі знясіленага гарнізона пакінулі замкі i адступілі на Усход, забраўшы казну, гарматы і рэшткі ежы.

Барон А. Маерберг, які праз тры месяцы праязджаў праз Барысаў, адзначаў: “2 кастрычніка за 120 вёрст ад Магілёва паявіўся перад нашымі вачыма Барысаў. Ён складаецца з 2 фартэцый на левым беразе Бярэзіны, воды якой, прымножаныя водам рэчкі Cxi, цякуць i абкружаюць яго. Пабудоў у якім няма ніякіх, акрамя ўбогага жытла ваяводы з капліцаю…, а горад, што прылягае да фартэцый, разбураны”. Удзельнік польскага пасольства у Маскве Б. Танер у 1678 року запісаў: “Горадам гэ тым валодалі масквіцяне дзякуючы зручнасці, прадстаўленай вялікай ракой Бярэзінай, пра што i цяпер сведчаць бачныя рэшткі сцен i валоў”.

Да 1697 року рэшткі сцен ужо спарухнелі, і засталіся толькі земляныя ўмацаванні.

У 1697 року Барысаўскія замкі пачалі прывадзіць ў парадак, аднак яшчэ ў 1698-1699 рр. Іаан Карб, які ехаў праз Барысаў, замкі у ім не адзначае. Земляныя бастыённыя ўмацаванні замкаў і рвы, напоўненыя вадою, захоўваліся ў добрым стане да канца XVIII ст. У 1776 року кароль Станіслаў Аўгуст падараваў Барысаўскія замкі з землямі князю Mixaiлу Радзівілу, які размясціў у іх адміністрацыю сваіх маенткаў і пачаў перабудову замкаў. Перабудаваны барысаўскім старастам Агінскім стары замак быў цалкам драўляны, але на высокім каменным фундаменце, выцягнуты ў даўжыню. Галоўнае месца ў яго забудове займаў палац, а службовыя памяшканні мелі рэгулярнае размяшчэнне. Праз адну драўляную браму быў зроблены ўваход. Ад замка на вуліцу Харугвеную, дзе на месцы новага замка стаяў абнесены ровам з вадою харугвенны дом, цягнуўся вузкі мост з адной парэнчай для пешаходаў.

Калі ў пачатку XIX ст. адміністрацыя пакінула замак і перайшла ў новазбудаваныя памяшканні ў маёнтку Стара-Барысаў, ён некаторы час быў месцам выбараў дваранскіх сходаў. Аднак без пэўнага гаспадара былы замак даволі хутка прыйшоў у заняпад і амаль увесь струхлеў. Пасля гэтага на месцы службовых памяшканняў было вырашана зрабіць казармы для інваліднай каманды, некаторую іх частку, размешчаную па-за межамі вострава, прадалі. Другую частку вострава займала драўляная турма. Разам з гэтай рэканструкцыяй будынкаў былі знішчаны земляныя ўмацаванні замкаў, якія на той час яшчэ існавалі ў добрым стане. У гэты ж час была засыпана частка абводнага рва і на ім утворана вуліца.

Напрыканцы 1857 року быў складзены каштарыс на пабудову новых мураваных будынкаў турмы, але ў прамежку паміж 1861 і 1866 рокамі турэмныя будынкі ў Барысаве ў тагачасных дакументах яшчэ не адзначаюцца.

Пасля будаўніцтва на месцы замчышча паўстаў двухпавярховы каменны будынак — “турэмны замак”, які быў абнесены каменнай сцяной. Вакол турэмных будынкаў па-ранейшаму з аднаго боку было рэчышча Бярэзіны, з другога — былы абарончы роў.

Падчас вайны з палякамі ў 1920 року, калі лінія фронту працяглы час праходзіла па Бярэзіне, сцены і дах турмы былі моцна папсаваны абстрэламі з гармат з правага берага Бярэзіны. У 1923-1924 роках будынкі былі адноўлены і выкарыстоўваліся па прызначэнню яшчэ некалькі дзесяцігодзяў.

Пасля вайны асноўная частка старых будынкаў была закінута і паступова стала разбурацца. Да нашага часу ад “турэмнага замка” засталася толькі частка будынка і яго цаглянага плота.

Роў старага замка захоўвался амаль нязменным да сярэдзіны 70-х рокаў XX ст., пасля чаго пачаў паступова засыпацца. Рэшткі паўдневай і паўднева-заходняй частак абарончай воднай сістэмы былога замка, якая была ў пойме Бярэзіны, засыпана на пачатку 90-х рокў XX ст. Да нашага часу ад яе захавалася толькі невялікая частка з поўначы (вясной у гэтым месцы стаіць вада, а летам яно прымае выгляд забалочанай нізіны) і паўночнага ўсходу (тут пастаянна стаіць вада). На сенняшні дзень вынішчэнне рова працягваецца.

Нажаль, вялікія археалагічныя працы на месцы былога Барысаўскага замчышча не праводзіліся. У 1928 року яго аглядаў А.М. Ляўданскі. Слядоў вала да гэтага часу ўжо не было. Пры раскопках было закладзена тры шурфы. У двух з іх зафіксаваны слой магутнасцю да 2 м. без дакладнай стратыграфіі. У ніжняй вугальнай праслойцы былі знойдзены чатыры кавалка кругавой керамікі. У трэцьім шурфе пасярэдзіне пляцоўкі замчышча з самага верху ішоў пясчаны грунт.

У 1963 г. пры будаўнічых працах на былым замчышчы на глыбіні каля 1 м. было знойдзена 10 каменных ядзер дыяметрам 20-40 см. ад бамбард XIV-XV стст.

У 1965 г. аглядаў замчышча і праводзіў шурфоўку Г.В. Штыхаў. У выніку была знойдзена ганчарная кераміка XIV-XVIII стст.

У 1979 року было знойдзена яшчэ два каменных ядра дыяметрам 35 см.

Зразумела, што Барысаўскае замчышча патрабуе больш значных і сур’езных даследванняў, аднак, нажаль, з цягам часу гэта здаецца ўсе менш верагодным.

Ляксей Якаўлев

Беразавец

Беразавец упершыню згадваецца ў 1601 року ў “зборным акце з обмежаваньнем земляў, што належаць Лаўрышеўскаму манастыру”, дадзеным мітрапаліту Іпацію Пацею. У XVII — першай палове XIX стагодзьдзя Березовец належыў Радзівілам.

Усяго ў 10 кілямятрэх ад Міра каля вёскі Беразавец ў Карэліцкім раёне быў знойдзены яшчэ адзін, невядомы раней замак (верагодна замак Кміты), у літаральным сэнсе схаваны пад напластаваньнямі часу ад вачэй гісторыкаў. Яго знайшла экспедыцыя пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею Натальлі Пачобут.

Гарадзішча вышынёй дзесяць мэтраў, у шырыню і ў даўжыню 45 і 95 мэтраў захавала рэшткі фартыфікацыйных збудаваньняў. У выяўленым замку знойдзеныя ўнікальныя кафлі з абліччам Хрыста Збавіцеля і Маці Божае. Адну з печаў у замку Кміты ўпрыгожвала выява арханёла Міхаіла, нябеснага заступніка Навагрудка. На спецыялістаў зрабілі ўражанне багата арнаментаваныя кафлі XVI-XVII стагодзьдзяў, якія ўпрыгожвалі печы ў жылых парадных памяшканьнях замку.

Вялікі культурны пласт на тэрыторыі замку (звыш двух з паловай метраў) наводзіць на думку, што жыццё тут працякала інтэнсіўна і што замак мог гуляць важную ролю ў рэгіёне.

Раскопкі паказалі, што замак перажыў тры пажары, пасля кожнага з якіх адбудоўваўся зноўку. Самы вялікі пажар знішчыў замак падчас Лівонскае вайны (1558—1583 рр.), калі Лівонскі ордэн, Масковія і Вялікае княства Літоўскае і Рускае (потым Рэч Паспалітая) ваявалі за кантроль над Лівоніяю. У пласьце пажару знойдзеная манета Івана IV “Жахлівага”.

Пакуль рана казаць пра тое, быў замак толькі драўляным ці меў якія-небудзь каменна-цагляныя збудаваньні, умацаваньні.

Крыніцы:

• Археолагі знайшлі невядомы замак пад Карэлічамі // “Хартыя’97”, 2 жніўня 2013 р.

Берасьце

Берасьцейскі замак — абарончае збудаваньне ля сутокаў Буга і Мухаўца. Першапачаткова быў збудаваны ў ХІІІ ст. У далейшым за абарончым ровам таксама ў міжрэччы Буга і Мухаўца вырасла места Берасьце.

Берасьцейскі замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль ня быў заменены бастыённымі ўмацаваньнямі. Ён меў пяць вежаў, зь якіх адна была праязной і вяла ў места. У сярэдзіне ХІІІ ст. галіцка-валынскія князі з мэтай узмацненьня абароны збудавалі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. На сучасны момант ад яе нічога не захавалася, але летапісец згадвае, што яна была падобная на Камянецкую. У XVI ст. драўляныя вежы і сьцены замка мелі блянкаваньне з г.зв. падсябіцьцямі.

У канцы XVI ст. замак умацаваны землянымі бастыёнамі і быў уключаны ў ланцуг агульнамескіх умацаваньняў. Перабудова і мадэрнізацыя замка адбылася ў 1654—1658 роках пад кіраўніцтвам каралеўскага інжынэра Якуба Банэльлі. У праект мадэрнізацыі берасьцейскага замку зрабіў немалы ўнёсак ваенны дарадца караля Швэцыі Карла X Эрык Дальбэрг.

У чэрвені 1658 року на “ўмацаваньне і завяршэньне берасьцейскага замку” было выдаткавана 10000 флёрынаў. У студзені 1661 року замак інвэнтарызавалі каралеўскія камісары і сакратар Рэчы Паспалітай віцэ-аканом Аляксандар Сьлізень.

У 1830-я рокі замак быў перабудаваны маскалёўскімі акупантамі для патрэб Берасьцейскай фартэцыі.

Першыя раскопкі на тэрыторыі берасьцейскага замчышча праведзеныя ў 1937—1938 роках з ініцыятывы афіцэра польскай арміі Томаша Жука-Рыбіцкага. За савецкім часам раскопкі на тэрыторыі берасьцейскага замчышча праводзіліся паміж 1965 і 1986 рокамі.

Выява замку зьмешчаная на помніку будаўніцтва Берасьцейскай дарогі ў Варшаве.

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. // Мінск “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
• М.А. Ткачёв. Замки Беларуси // Минск, 2005.
• М.А. Ткачоў. Брэсцкі замак // Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік // Мн., 1993. — С. 91.
• М.А. Ткачоў. Брэсцкія гарадскія умацаванні // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.

Быхаў

Быхаўскі замак — помнік абарончага і грамадзянскага дойлідства ў Быхаве, збудаваны ў XVII стагодзьдзі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне места, на высокім правым беразе ракі Дняпро. Уваходзіў у сыстэму мескіх умацаваньняў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Да 1590 року на месцы мураванага замка існавалі драўляна-земляныя ўмацаваньні — колцавы вал, драўляныя сьцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязная брама. У 1590 року яны вытрымалі напад загону “нізавых казакоў” данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, “наехавши гвалтовне…, шкоды немалые… починили”. У варотах брамы і ў драўляных сьценах засталіся “есьмо куль и стрел немало”.

Тады ж уладальнік Быхава гетман вялікі Ян Караль Хадкевіч атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы грамату на пабудову замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаваньняў. Будаваньне вялося ў 1610—1619 роках і завяршылася ўжо за Львом Сапегам, да якога места перайшло ў 1628 року.

Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак атачаўся 800-мэтровым валам з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. Фартэцыя зьяўлялася ядром абароны места. З усходу Быхаў меў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў яго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім — пакоі і сталовая заля.

У замку несупынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару — “губэрнатару”, а таксама вялікая колькасьць пальнай зброі і амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая людвісарня, дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Тутэйшая зброя і мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на Літве і за яе межамі. Паводле зьвестак за 1692 рок, у цэйхгаўзе Быхаўскага замка мелася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 “сьвіньні” волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, 6- і 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў “блях гусарскіх”, косы “проста насаджаныя”, формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, а таксама харугвы[1].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Быхаўскім умацаваньням прыйшлося нялёгка. З жніўня 1654 року на працягу 11 месяцаў яго беспасьпяхова аблажылі казацкія загоны Залатарэнкі і 11 палкоў маскалёўскага войска на чале з ваяводам Трубяцкім. Толькі ў пачатку 1657 року па 18-месячнай аблозе маскалёўскія захопнікі з казакамі Нячая штурмам узялі замак. Па пераходзе Нячая на бок Рэчы Паспалітай з 14 траўня 1659 року фартэцыю штурмавалі ўжо групоўкі карных аддзелаў Лабанава-Растоўскага і Зьмеева. У ходзе гэтай аблогі места моцна пацярпела, а ў замку выбухнуў арсэнал.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) да разбурэньня замка прычыніліся войскі Пятра I. На працягу сямі зь лішнім рокаў у месьце знаходзіўся маскалёўскі гарнізон. Пры яго адступленьні прыводзіліся ў непрыдатны стан брамы, зьнішчаліся бастыёны. Празь некаторы час Сапегі аднавілі ўмацаваньні, артылерыйскі парк зноўку папоўніўся новымі прыладамі.

Да нядаўняга часу на тэрыторыі Быхаўскага замка знаходзіўся мэблевы цэх. У жніўні 2004 року ў замку адбыўся пажар. Быў моцна пашкоджаны дах. Абвалілася адна са сьценаў. З таго часу ніякіх рамонтных і рэстаўрацыйных працаў не праводзілася. У наш час замак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

Замак — помнік дойлідства барока з асобнымі элемэнтамі рэнэсансу і абарончага дойлідзтва. Комплекс складаўся зь некалькіх мураваных карпусоў, якія ўтваралі ў пляне няправільныя чатырохкутнікі памерамі 75х70 м. З поўначы ўнутраны двор замыкаўся мурам з выхадам на гарадзкі вал. З заходняга боку замкавага комплексу, павернутага да Рынку, былі кашары. У сярэдняй частцы знаходзілася ўязная брама з пад’ёмным мастом, паабапал якой разьмяшчаліся 8-гранныя абарончыя вежы. На поўдзень ад вежы цягнуўся мур, пазьней заменены драўлянымі карпусамі. За імі разьмяшчаўся мураваны 2-павярховы службовы корпус, які прымыкаў да палаца. Выцягнуты будынак самога палаца галоўным падоўжным фасадам арыентаваўся на ўсход, да Дняпра, быў накрыты высокім двухсхільным чарапічным дахам, вышынёй амаль роўным двум паверхам. Да сярэдзіны ўсходняга і тарцовага паўднёвага фасадаў палаца прылягаюць гранёныя вежы, якія раней былі 5-яруснымі і завяршаліся 2-яруснымі купаламі–банькамі (уплыў архітэктуры нідэрляндзкага рэнэсансу). Фасад палаца, павернуты да двара, афармляла 2-ярусная аркавая галерэя з уваходамі ўва ўнутраныя памяшканьні. Аркада першага паверху была мураванай з крыжовымі скляпеньнямі, на другім паверсе галерэя была драўляная. Пад будынкам разьмяшчаюцца вялікія скляпеністыя сутарэньні.

Да нашага часу не захаваліся многія элемэнты дэкору будынкаў, завяршэньні вежаў, першапачатковы ўнутраны плян будынкаў.

У наш час пачалася рэстаўрацыі замка. Як мяркуецца, у адноўленым замку разьмесьціцца экспазыцыя мясцовага краязнаўчага музэю, раённая бібліятэка й выстаўныя залі, а ўва ўнутраным двары будзе працаваць канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам[4].

Крыніцы:

1). Ткачоў М. Быхаўскі замак / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 360.
2). Кулягін С. (29 кастрычніка 2012) На восстановление Быховского замка в 2013 году будет выделено Вr1,5 млрд.(рас.) // “БелТА”

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.

Быхаўскі замак

Быхаўскі замак стаіць на ўсходняй ускраіне места, на высокім правым беразе Дняпра, на месцы больш ранняга пасялення XIV-XV ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў. Да 1590 року Быхаўскі замак меў драўляна-земляныя ўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. У 1590 року замак вытрымаў напад атрада “нізавых казакоў” данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, “наехавши гвалтовне.., шкоды немалые… починили”. У варотах брамы і ў драўляных сценах засталіся “есьмо куль и стрел немало”. Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Я.Н. Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго закончылася ў 1619 року Пры Л. Сапегу, да якога ў 1621 року перайшоў Быхаў, узведзена бастыённая фартыфікацыя.

Быхаўскія гарадскія ўмацаванні ўключалі земляны вал (даўжыня 800 м, вышыня 7-8 м, шырыня ў аснове да 30 м) з бастыёнамі, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў, у якім пастаянна была вада. Уваход і выхад з горада ажыццяўляўся праз брамы: Падольную (Дольную), што вяла на бераг Дняпра, Магілёўскую (у паўночнай частцы места) і Рагачоўскую (Навабыхаўскую), якая адкрывала шлях у гарады Падняпроўя.

Новы Быхаўскі замак займаў участак берага ў выглядзе няправільнага прастакутніка памерам 77х100 м, з поўдня, захада і поўначы быў умацаваны глыбокімі і шырокімі (да 22-27 м) равамі, а па краях пляцоўкі — земляным валам з бастыёнамі. Па перыметры дзядзінца размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у т.л. комплекс мураванага палаца-замкавага ансамбля. “Прыступны” заходні бок абароны замка з уязной брамай быў дадаткова ўмацаваны васьміграннымі двух’яруснымі цаглянымі вежамі, якія мелі па 7-8 байніц і фланкіравалі подступы да брамы. Брама была таксама мураваная, двух’ярусная са скляпеністым перакрыццем, з купалам — “галкай” і ветранікам з гербам Сапегаў. Двухстворкавыя палотнішчы варот былі дадаткова ўмацаваны кратай — “герсай” і спецыяльнай сістэмай жалезных запораў. Да брамы вёў драўляны мост, пасярэдзіне якога стаялі дадатковыя “краты з дрэва сталярскай работы”.

Замкавы комплекс складаўся з некалькіх карпусоў, якія ўтваралі ў плане чатырохкутнік, замкнёны з поўначы мураванай сцяной, дзе быў выхад на гарадскі вал. Выцягнуты двухпавярховы (з падвалам) будынак палаца арыентаваны да Дняпра, меў клінападобны накрыты чарапіцай дах, на вышыні, роўнай амаль двум паверхам. Да ўсходняга і паўднёвага фасадаў прылягалі пяціярусныя гранёныя вежы, якія раней былі завершаны двух’яруснымі купалкамі. Заходні фасад палаца, павернуты да ўнутранага двара, аздабляла двух’ярусная арачная галерэя з лесвіцамі і ўваходамі ва ўнутраныя памяшканні. Першы ярус галерэі быў мураваны, перакрыты крыжовымі скляпеннямі, другі — драўляны. Падвальнае памяшканне і першы паверх перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Другі паверх быў жылы і падзяляўся вестыбюлем з трохмаршавай лесвіцай на дзве паловы. У паўночнай тарцовай частцы знаходзілася парадная зала. Масіўныя папярочныя сцены падзялялі палац амаль на аднолькавыя па памерах пакоі, якія мелі анфіладную сувязь, плоскія бэлечныя перакрыцці. Адпаведна ўнутранай планіроўцы на фасадзе папарна згрупаваны вялікія прастакутныя вокны. Вежы палаца не мелі абарончага прызначэння, у іх размяшчаліся капліца, бібліятэка, памяшканні для варты і іншыя. Аздоба інтэр’ераў не захавалася. Да паўднёвага фасада палаца далучаны двухпавярховы корпус са скляпеністымі перакрыццямі. Першы паверх выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб. Мураваная сцяна замка з выхадам на гарадскі вал пазней заменена драўлянымі карпусамі. Заходняя частка забудаваная казармамі, мела пасярэдзіне ўязную браму з пад’ёмным мостам і была фланкіравана па кутах васьміграннымі баявымі вежамі (захаваліся часткова).

Як і іншыя беларускія гарады, Быхаў меў вайсковую арганізацыю мяшчан і валашчан, аб’яднаных у дзесяткі і сотні. Яны былі ўзброены халоднай і агнястрэльнай зброяй, мелі свае харугвы (баявыя сцягі), бубны і трубы, рэгулярна ставіліся на “попіс” перад мясцовымі адміністратарам — “губернатарам”. Традыцыя “попіса” была старажытнаю, і яе прытрымліваліся “водлуг давнего звычаю”. Павятовая шляхта таксама штогод “пописывалася на Святого Михала водлуг давнего звычаю”. Усе жыхары горада штогод з вясны да замаразкаў займаліся фартыфікацыйна-будаўнічымі работамі, пад наглядам “губернатара” бясплатна рамантавалі і насыпалі валы, чысцілі і паглыблялі роў. Сяляне Быхаўскай воласці летам (пасеяўшы яравыя) і восенню (“з поля сойдя”) да замаразкаў мусілі “водлуг давней повинности своее валовую работу полнити” ў адпаведнасці з распараджэннем адміністрацыі. Мяшчанскае апалчэнне Быхава ў XVI-XVIII ст. было першакласна ўзброена.

На патрэбу абароны працавала адмысловая людвісарня, дзе высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Людвісарня ўзнікла, калі Быхавам валодалі магнаты Хадкевічы. Адным з першых людвісараў быў, відаць, немец Кашпір Ганусаў, які адліў у 1555 року “вогненную гармату” (у час Інфлянцкай вайны 1558-1583 рр. маскоўскае войска вывезла яе ў Маскву). У 1697 року быхаўскія людвісары — майстар немец Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлівалі магістрату вялікую бронзавую гармату. Аплата была стабільная — па 4 злотыя за 1 пуд. У сярядзіне XVIII ст. быхаўская людвісарня адлівала і перарабляла старыя гарматы. Яшчэ ў 1912 року ў Быхаўскім замку і каля яго знаходзілася 10 старадаўніх гармат мясцовай адліўкі.

Зброя і металічныя даспехі, вырабленыя быхаўскімі замкавымі збройнікамі, карысталіся вялікім попытам на Беларусі і за яе межамі. Паводле звестак 1692 року, у цэйхгаузе быхаўскага замка было: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя “арганы” — 5 з іх выраблены ў замкавай людвісарні), 32 “свінні” волава, салетра, ядры, картузныя зарады для 3-, 4-, 6-, і 10-фунтавых гармат, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія 3 тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніц, старасвецкі аркебуз, 50 пар “блях гусарскіх”, косы “проста насаджаныя”, формы для адліўкі ядзер, жалезныя пікі, а таксама харугвы (баявыя сцягі).

Замак перажыў шмат аблог і штурмаў.

У 1648 року аддзел украінскіх казакоў на чале з Ф. Гаркушам не здолеў яго ўзяць. На пачатку вайны Маскоўшчыны з Рэччу Паспалітай (1654-1667 рр.). Быхаў выстаяў у час дзесяцімесячнай аблогі ўкраінскіх казакоў на чале з I.Н. Залатарэнкам і 11 палкоў маскалёўскага войска ваяводы А.М. Трубяцкога.

Аблога пачалася ў жніўні 1654 року Быхаў перашкаджаў казацкаму войску развіваць наступленне на Падняпроўі, “за пазухою аки змею маючи”. Быхаў быў добра ўмацаваны, меў вялікі гарнізон, пагалоўна ўзброенае мужчынскае насельніцтва. Жыхары Быхава не рэагавалі на “прелестные грамоты” атамана, якія дасылаліся ў места ад імя цара. Паводле дакументаў, адной з прычын упартага супраціўлення гараджан з’яўляліся звесткі пра трагічны лёс жыхароў суседніх местаў: “а именно Шклов, Копысь и иные города, и тех городов всяких жилетцких людей неволят, грабят и в полон емлют и до Москвы отвозят, и те де все городы ныне разорены и опустошены: и быховцы де, слыша то, все на том и порешили, лутше де им в домех своих хотя помереть, нежели в неволю из воли самим себя отдавать”.

Залатарэнка прасіў цара “об огненной пушке и об огненных ядрах, чтобы есмя могли тех разорителей веры нашей православныя христианския с городом их зажечь, понеже город деревянный и зело домы большие и частые”. У сярэдзіне снежня 1654 року пасля 10-тыднёвай аблогі Стары Быхаў дэблакіравала войска гетмэна ВКЛ Я. Радзівіла і В. Гансеўскага, адцясніўшы казакоў да Новага Быхава. Толькі ў траўні 1655 року войска Залатарэнкі зноў прыступіла да аблогі горада. У грамаце да насельніцтва ад 7 мая наказны атаман пісаў: “По сотнокротным упоминаньем упаминаю жебысте се поклонили Его Царскому Величеству, а над собою, женами и детми своими змиловалися. Бо ведайте о том певне, коли вас достанем през меч, а малого дитяти живити не будем. А в том на мудрый наш розсудок полецаем о респоне пильно вашу милость жадаем”.

Праз 10 дзён была паслана яшчэ адна грамата, на якую “Старого Быхова всяких чинов люди наказному гетману отказали: сдаваться де мы не хотим, а будем де сидеть, покаместа нашей мочи будет”. Казакі былі пераведзены ў цэнтр Беларусі, а іх месца заняла армія маскоўскага князя А.Н. Трубяцкога (11 палкоў). У чэрвені 1655 року да быхаўскіх мяшчан з граматамі аб здачы горада звярнуўся сам цар. Ён абяцаў “всей врожоной шляхте и всему рыцерству, также всем бурмистрам, радцам и лавникам и всем всякого чину градским и уездным людям” не чыніць разарэння, выдаць усім жыхарам жалаванне, захаваць за шляхтай правы, маёнткі і розныя льготы. Адначасова было паабяцана тым, хто будзе працівіцца здачы, “тех всех предадим мечу”. Вайсковыя дзеянні маскоўскай арміі князя Трубяцкога працягваліся да 26 ліпеня. Князь некалькі разоў заклікаў быхаўцаў здацца, але тыя адхілялі прапановы. У данясенні цару ён пісаў: “И быховцы твоей милостивой грамоты не приняли, и тебе, великому государю, не добили челом, и город не сдали, и из городу на солдатские шанцы вылазки у них были не по один день и ночьми, и с твоими государевыми людьми пеших полков с солдаты, и с стрельцы, они, быховцы, билнсь; и твои, государевы ратные люди, быховцев побивали, и от шанцев в ров отбивали”.

Прычыну такога ўпартага супраціўлення царскія ваяводы бачылі ў магутнасці “каменного городка” — Быхаўскага замка, — а таксама ў тым, што “хлебных и железных запасов в городе много”. Сваю ролю адыграла і грамата караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра ад 31.5.1655 року, паводле якой за мужнасць жыхары Быхава як уладанне падканцлера ВКЛ К.Л. Сапегі на 20 рокаў вызваляліся ад усіх падаткаў, за кошт каралеўскай казны дадаткова наймалася 300 чал. нямецкай пяхоты для далейшай абароны горада. У пачатку жніўня частка маскоўскіх войск з-пад Старога Быхава была перакінута да Слуцка і на Панямонне, аднак у пачатку кастрычніка сюды вярнуліся казакі пад камандаваннем Залатарэнкі. 8 кастрычніка “быховские сидельцы” зрабілі вылазку, у выніку якой загінуў Залатарэнка. Запарожскае войска страціла баяздольнасць і “не могучи… болше держати Быхова в облеженю и оный узяти не могучи, отступили назад на Украину”. У канцы 1655 року маскалёўскія войскі былі вымушаны паступова знімаць аблогу места. Тут застаўся толькі 1 полк з 22 сотняў на чале з палкоўнікам I. Нячаем. У Быхаве, які моцна цярпеў ад абстрэлаў, бушавалі частыя пажары, змяншаліся запасы хлеба. Гарнізон Быхава меў 1000 чал. наёмнай пяхоты, што абаранялі замак, на валах места было 18 харугваў мяшчан, шмат узброеных сялян з Быхаўскага павета і асобнае фармаванне з 1000 габрэяў.

Але ў пачатку 1657 року пасля 18-месячнай аблогі маскалёўскія войскі сумесна з украінскімі казакамі захапілі Быхаў. У 2-й палове 1658 року Іван Нячай перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў добра ўмацаваны г. Стары Быхаў. Карнае войска маскалёўўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 року падышло да горада і пачало аблогу, якая працягвалася да 4 снежня і закончылася начным штурмам Быхава. Поспеху штурму ў значнай ступені садзейнічала здрада членаў гарадскога магістрата Ільініча і Ранкоўскіх, а таксама каменданта Быхаўскага замка немца Шульца, які адчыніў браму. “Впавши” ў Быхаўскую фартэцыю, маскалёўўскае войска “людей всех, в той осаде бывших, высекло”; асабліва пацярпела палонная шляхта, якую знішчылі “в пень”. У данясенні цару Лабанаў-Растоўскі паведамляў, што “государевы ратные люди город Старый Быхов приступом взяли и изменников Ивашку Нечая и брата его Самошку Выговского а иных многих в ночное время побили”. Ад аблогі і штурму замак моцна пацярпеў. У замку паднавілі пашкоджаныя ўмацаванні і там размясціўся маскоўскі гарнізон. Карнікі, які захапіў замак, у 1660 року самі апынуліся ў аблозе і ў снежні 1661 року здаліся 7-тысячнаму войску Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Чарнецкім.

У час Паўночнай вайны (1700-1721 рр.) уладальнік Быхава К. Сапега падтрымліваў шведскага караля Карла XII, а ў перыяд двоеўладдзя — Станіслава Ляшчынскага, які ў 1704 року Варшаўскай канфедэрацыяй шляхты быў выбраны польскім каралём. Былы польскі кароль і курфюрст Саксоніі Аўгуст II разам са сваім саюзнікам маскоўскім царом Пятром I пачаў вайсковыя дзеянні супраць Ляшчынскага і яго прыхільнікаў. 29.8.1702 року пачалася аблога Быхава. Да яго падышлі тры казацкія палкі (Нежынскі, Старадубскі і Прылуцкі). 31 жніўня з боку Магілёва прыбыло войска харужага навагрудскага і адміністратара Магілёўскай эканоміі генерала артылерыі ВКЛ Крыштофа Сініцкага-Бонча (паводле інш. крыніц Сяніцкага) у складзе дывізіі, конніцы беларуска-літоўскіх татар і батарэі артылерыі, у т.л. 15 вялікіх гармат з Магілёва. Пазней падышлі Лубенскі і Гадзяцкі казацкія палкі. Гарнізон асаджанага Старога Быхава складаўся з гарадскога, валаснога і шляхецкага апалчэнняў, Валоскай драгунскай і Запарожскай казацкай конных харугваў, наёмнай запарожскай, венгерскай і нямецкай пяхоты. Войскі Сініцкага абкружылі горад шанцамі і пачалі падступацца да бастыённых умацаванняў Быхава: капаліся падземныя хады для закладкі мін пад гарадскія валы, бесперапынна вялася артылерыйская стральба. Асабліва вялікія разбурэнні і пажары рабіла велізарная магілёўская гармата — “галандка”, якая скарыстоўвала 52-фунтовыя бомбы (на адзін зарад ішло 45 кг пораху). Абаронцы горада білі ў адказ карцеччу, рабілі ўдалыя вылазкі, нават захоплівалі казацкія гарматы. Але 10 кастрычніка гарнізон Быхава мусіў здацца на ганаровых умовах і прысягнуў каралю Аўгусту II. Места і замак разам з гарматамі і ўсёй амуніцыяй пераходзілі да Сініцкага, частка гарнізона і наёмнікі пераводзіліся ў Магілёў, запарожцы амнісціраваліся, мяшчанам пакідаліся ўсе вольнасці і прывілеі. У склад гарнізона замка ўводзілася 400 гвардзейцаў караля Аўгуста II.

К. Сініцкі-Бонч (паводле інш. крыніц Сяніцкі) практычна стаў адзіным правіцелем Быхаўшчыны. Пасля прыбыцця ў Быхаў войск пад камандаваннем яго брата — падстолія ВКЛ, палкоўнікаў Ліндорфа і Берлінкурта Сініцкі падняў мяцеж і перайшоў на бок Карла XII. Была канфіскавана маскалёўская армейская казна. У адказ Пётр I тэрмінова накіраваў некалькі дзесяткаў маскалёўскіх палкоў. Безупынная бамбардзіроўка Быхава і асабліва замка вялася кругласутачна некалькі дзён запар. Вялікія разбурэнні і пажары, адсутнасць дапамогі ад Сапегаў і караля Карла XII вымусілІ Сініцкіх пайсці на перагаворы аб капітуляцыі. Было падпісана пагадненне з 13 пунктаў пра ўмовы здачы Быхава маскалёўскім войскам. Паводле пагаднення Сініцкія маглі свабодна пакінуць Быхаў, уся артылерыя горада і замка павінна была застацца на валах. Але маскалёўскія генералы, што падпісвалі пагадненне, ужо мелі на руках царскі загад пра арышт Сініцкіх і высылцы іх у Сібір. Пасля здачы горада і замка закаваных у кайданы братоў Сініцкіх вывезлі ў ссылку. Пасля гэтага і “ўсю армату быхаўскую, якой было некалькі дзесяткаў штук, а таксама армату замкавую замка Магілёўскага 15 штук… Масква, склаўшы ў байдары, адправіла ўніз Дняпром да Кіева”.

У 1716 року маскалёўскія войскі канчаткова пакінулі Быхаў, папярэдне разбурыўшы гарадскія брамы і бастыёны ўмацаванняў, а “место выпалить хотели, но убогие мещане со слезами едва отпросились”. Толькі праз шмат гадоў пасля вайны быхаўскія ўмацаванні былі адноўлены і праіснавалі аж да канца XIX ст.

Быхаўскі замак — помнік барока XVII ст. і абарончага дойлідства — ацалеў часткова. Да нядаўняга часу тут знаходзіўся мэблевы цэх. Занядбаны замак стаіць цяпер пакінуты, толькі мясцовы прадпрымальнік з прозвішчам Сапега, на ўласныя сродкі прадпрымае захады па кансервацыі помніка.

Крыніца:

• М.А. Ткачоў. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.І // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1992 г.
• Т.Б. Габрусь. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1986 г.

В

Варонеч

Варонецкі драўляны замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Варонічы Вялікага Княства Літоўскага (цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці), збудаванае паводле загаду Жыгімонта Аўгуста.

Адыгрываў істотную ролю ў час Інфлянцкай вайны. У 1581 року быў узяты войскамі Стэфана Баторыя.

Ад замка захавалася гарадзішча, якое дасюль носіць найменьне “замак” і падзяляецца на тры часткі: усходнюю, заходнюю і паўднёвую, аддзеленых адна ад адной ровам.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Ваўкавыск

Пад 1252 рокам Ваўкавыск згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная драўляная фартэцыя, сталіца удзельнага княства.

У 2-й палове ХІІІ стагодзьдзя Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў Кейстута (2-я палова ХІV ст.), потым Вітаўта[1]. Цягам ХІV—ХVІІ стагодзьдзяў тут, імаверна, існаваў замак.

Крыніца:

1). Валерый Грынявецкі. Ваўкавыск / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 394.

Вевярэск (Касьцянева, Koscieniew, Польшча)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Вільня
(Летува)

Комплекс віленскіх замкаў (па-летувіску: Vilniaus piliu kompleksas або Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоваў, разьмешчаных на левым беразе Вяльлі, каля яе злучэньня з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаваньні, якія ўзводзіліся цягам X—XVIII стагодзьдзяў, зьяўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаваньняў Вялікага Княства Літоўскага[1].

Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (па-летувіску: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім Ордэнам у 1390 року і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасьля 1390 року на віленскія замкі некалькі разоў ажыцьцяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны зь іх ня скончыўся ўзяцьцем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваныя цалкам ў 1655 року ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасьля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасьць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. За час анэксіі земляў Расейскай імпрэрыяй[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі зьнішчаныя; шмат іншых былі пашкошжаныя падчас будыўніцтва вартэцыі ў XIX стагодзьдзі.

Сёньня ўцалелая вежа Гедыміна зьяўляецца сымбалем Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сьцяг Летувы ўздымаюць над вежай у гонар Дня сьцяга Летувы. Комплекс замкаў зьяўляецца часткай Нацыянальнага музэю Летувы, аднаго з найбуйнейшых музэяў краіны.

• ХІ ст. заснаваньне паселішча і драўлянага замку крывічамі.
• 1323 р. — першае ўзгадваньне мураванага замку Гедыміна.
• Пачатак XIV ст. — Дольны замак абнесены мураванымі сьценамі і вежамі.
• 1419 р. — моцны пажар, пасьля якога Горні замак быў капітальна перабудаваны Вітаўтам.
• XVI ст. — у Дольным замку на месцы гатычнага вялікакняскага палаца збудаваны шыкоўны гмах у стылі рэнэсанс.
• 1655 р. — замкі занчна пашкоджаныя маскалёўскім войскам.
• 1800—1801 рр. — вялікакняскі палац зьнесены маскалёўскімі ўладамі.
• 1831 р. — муры і шмат пабудоваў Дольнага замку разбурана ў выніку будаўніцтва маскалёўскімі ўладамі фартэцыі.
• 1864 р. — на тэрыторыі Горнага замку, дзе месьціўся маскалёўскі гарнізон пасьля павешаньня быў таемна пахаваны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 рокаў на Літве (Беларусі).
• Пачатак ХХ ст. — кансэрвацыя руінаў Горнага замка, вежы Гедыміна.
• 1948—1950 рр. — рэстаўрацыя вежы Гедыміна, адкрыцьцё музэя.

Горны замак

Узьвядзеньне мураванага замку ў Вільні распачаў Гедымін, адначасова зь пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазьней атрымала назву вежа Гедыміна.

У час Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, зь якіх толькі вежа Гедыміна захавалася да сёньня, ад усіх астатніх збудаваньняў засталіся толькі рэшткі.

Дольны замак

Віленскі Дольны, або Ніжні замак — самы разьвіты абарончы і прэзэнтабельны комплекс ВКЛ. Вялікакняскі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, катэдральны касьцёл, якія месьціліся на яго тэрыторыі, падкрэсьлівалі яго цэнтральнае значэньне ў палітычным жыцьці ВКЛ.

Дольны замак уяўляў сабою складаны комплекс абарончых, сакральных і цывільных пабудоваў, абнесены амаль кілямэтровай сьцяною з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсэналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазьней пад званіцу катэдральнага касьцёлу.

Крыніцы:

1). XIV-XVII a. Vilniaus piliu istorija(лет.)
2). Lietuvos pilys ir ju panaudojimo kulturiniam turizmui galimybes // Lietuvos muzieju asocijacija(лет.)
3). Adolfas Sapoka. Lietuvos istorija. Vilnius, 1989, ISBN 5420006316. p. 326(лет.)
4). Vilniaus Zemutines pilies Valdovu rumai // Voruta, 2003(лет.)
5). Lenore Grenoble. Language Policy in the Soviet Union. Kluwer Academic Publishers, 2003, ISBN 1402012985, p. 104(анг.)
6). Daniel J. Walkowitz, Lisa Maya Knauer. Memory and the impact of political transformation in public space, Duke University Press, 2004, pp. 174–175. ISBN 9780822333647(анг.)
7). Visiting Vlinius // Lithuanian Department of Statistics(анг.)

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

Віцебск

Комплекс Верхняга і Ніжняга мураваных і драўляных замкаў Альгерда.

Віцебскія замкі — сыстэма абарончых збудаваньняў Віцебску. Складаліся з Горнага, Ніжняга і Ўзгорскага замкаў. Існавалі ў XIV—XVIII стагодзьдзях.

Паводле паданьня зь Віцебскага летапісу, у 974 року княгіня кіеўская Вольга заснавала першы драўляны замак (места) пры ўтоку Віцьбы ў Дзьвіну.

Па далучэньні Віцебску да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. вялікі князь Альгерд узьвёў мураваныя ўмацаваньні вакол Горнага і Ніжняга замкаў. Адно з найзначнейшых выпрабаваньняў Віцебскіх замкаў адбылося ў 1393 року пры аблозе вялікім князем Вітаўтам, калі ўпершыню ў Вялікім Княстве Літоўскім былі ўжытыя гарматы. У 1396 року Вітаўт ізноў мусіў браць штурмам умацаваньні. У спробе здабыць вялікакняскі тытул Віцебск двойчы ў 1435 і 1437 роках браў у аблогу Міхал Жыгімонтавіч. Тройчы ў 1516, 1519, 1568 роках яго беспасьпяхова штурмавалі маскалёўскія захопнікі.

У 1614 року адбыўся вялікі пажар, у выніку якога большая драўляная частка Ніжняга і Горнага замкаў ушчэнт згарэла. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667 рр.) Віцебскія замкі пратрымаліся даўжэй за іншыя вялікалітоўскія ўмацаваньні: іхныя абаронцы здаліся 22 лістапада 1654 року па ўпартай 14-тыднёвай аблозе. Захапіўшы замкі, маскалі спрабавалі іх падрамантаваць, аднак стары мураваны замак Альгерда так і не аднаўляўся: замест мураваных сьценаў і вежаў ставілі драўляныя зрубы.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) 28 верасьня 1708 року на загад цара маскоўскага Пятра I, а пазьней у 1752 року ізноў жа праз маскалёў драўляныя замкі былі спаленыя, па чым іх закінулі і больш не аднаўлялі[1]. Для Альгерда Віцебск меў вылучна вялікае значэньне ў правядзеньні актыўнай усходняй палітыкі (ваенных паходаў на Маскву), таму ня дзіўна што вялікі князь загадаў збудаваць на месцы драўлянага старога места комплекс магутных мураваных умацаваньняў, які складаўся з Горнага і Ніжняга замкаў.

Горны замак меў пяць абарончых вежаў, лінія ягонай абароны дасягала 392 сажань (800 мэтраў), тым часам сьцяна Ніжняга замка дасягала 585 сажань (1256[2] мэтраў) і была ўмацаваная трынаццацьцю вежамі.

У 1970 року на тэрыторыі Віцебскіх замкаў прайшлі археалягічныя дасьледаваньні (кіраўнік — Міхась Ткачоў).

Крыніцы:

1). Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.
2). Міхась Ткачоў, Тамара Чарняўская. Віцебскія замкі / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 457.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

Ворша

Воршанскі замак існаваў у XIV-XVII стагодзьдзях. Размяшчаўся ў сутоку Дняпра і Аршыцы.

Мураваны 5-вежавы замак узводзіўся з 1398 року па 1407 рок мясцовым насельніцтвам пры ўдзеле майстра-муляра з Крулеўца (Кёнігсберга). Па эканамічных і палітычных прычынах быў не да канца змураваны і ў XV стагодзьдзі дабудаваны з дрэва. Падмурак сьцен і вежаў замка стаяў на вапнавай падушцы, меў вышыню каля 1 м і быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены зроблены ў тэхніцы “паласатай муроўкі”, дзе рады падагнаных валуноў выраўнаваны радамі буйнапамерных цаглін. Сістэма цаглянай муроўкі “балтыйская” — чаргаваньне 2 рубаў і 1 старчака, што дае магчымасць датаваць Аршанскі замак канцом XIV — пачаткам XV стагодзьдзя і дадаткова пацьвярджае пісьмовыя сведчаньні пра тагачасныя будаўнічыя работы.

Паводле пісьмовых крыніц XVI—XVII стагодзьдзяў уваход у замак з зхаду быў праз мост, перакінуты цераз роў, які жывіўся вадою Аршыцы. У 1560 року двух’ярусная драўляная замкавая брама на мураваным фундаменце мела сістэму запорных канструкцый. Унізе брамы стаяла вялікая бронзавая гармата, другая невялікая жалезная гармата знаходзілася на другім паверсе. Брамны праём зачыняўся “ўзводам” — пад’ёмным мостам. Праслам сцяны брама злучалася з двухяруснай, напалову “мурам абмураванай” вежай, што знаходзілася злева. Тут стаяла невялікая гармата. Далей мур ішоў на ўсход і ўпіраўся ў трэцюю вежу, да ўзроўню другога яруса мураваную, а вышэй зробленую з дрэва. Ніжнюю частку яе займаў цэйхгауз, дзе было 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невялікія жалезныя гарматы, старасвецкі жалезны “кий ку стрелбе”, запас гарматных ядраў, куль, свінец, порах, салетра, сера, кнаты і інш. На беразе Дняпра размяшчалася чацвёртая двухпавярховая вежа з гарматай. Пад мураванай сцяной знаходзіўся “тайник деревянный, фундованный для воды у Днепр”. Па краі высокага правага берага Дняпра ішоў мур да пятай вежы. На версе прасел замкавых муроў, на кансольных бэльках была зробленая баявая галерэя — “обланки”, дзе стаялі гарматы, тут жа бліжэй да брамы вісеў “звон велнкий з клепалом”, у які званілі “на трывогу”. Унутры замка, ушчыльную да мураваных сцен, прымыкала 101 драўляная гародня, дзе ў ваенны час мелі “клети на своё схованье часу потреб”ы і свайго скарбу гараджане, шляхта і сяляне замкавай воласці. Перыметр мураванага замка складаў 354 м.

У канцы XVI стагодзьдзя Воршанскі замак яшчэ не быў дабудаваны. Маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў, праязджаючы ў студзені 1593 року праз Воршу, адзначаў: “Городок Орша каменный, стоит на реке Непре на берегу с Литовской стороны, а верхней бой на стене и на башнях деревяной”. У 1594 року кароль Жыгімонт III абавязваў аршанцаў драўляныя “бланки на стене замковой от Иршицы оправлять и знову заробити, кгды опадуть”. Замак даглядалі сяляне замкавай воласьці, яны разам з гараджанамі рамантавалі мураваныя і драўляныя сцены, папраўлялі мост перад замкам і замкавы стаў. У 1529 року да іх былі далучаны людзі з Гарадзеншчыны — Васілішак, Дубічоў, Астрыны і з воласці Любашанскай на Магілёўскім Падняпроўі.

Паводле “Уставы повинностей” за 1560 мяшчане-аршанцы абавязваліся “в замку одну стену оправовати и перед замкам мост будавати, стацею послам и гонцам давати, а подводные пенязи… давати и сторожу замковую полнити”. Акрамя таго, унутры замку з боку Аршыцы яны “водлуг стародавнего звычаю” будавалі гародні, падтрымлівалі ў добрым стане тайнік да вады, капалі яму пад пад’ёмным мостам — “узводам”, давалі 2 начных вартаўнікоў і “воротного меркуля водлуг старого звычаю”. Як і ў кожным парубежным замку, мясцовыя пушкары займаліся рамонтам і вырабам ручной агнястрэльнай зброі і пораху.

Пасьля 1620 року Воршанскі замак быў цалкам дабудаваны з каменю (“камень дич до зубцоў”). Зубцы, відаць, былі з цэглы. Вышыня замкавых муроў да зубцоў была не аднолькавай: з небяспечнага “прыступнага” боку — з поўначы і захаду да 8 м, з бакоў, абароненых рэкамі і высокім берагам — 5,3 м, шырынёю сцяна замка была “в сажень” (каля 2 м).

Воршанскі замак шмат разоў падвяргаўся аблогам. У 1500 року яго занялі і 3 гады ўтрымлівалі маскалёўскія войскі. У 1507 року і 1519 року аблогі паўтарыліся. Доўгую аблогу замак паспяхова вытрымаў у 1562—64 роках. Восенню 1654 року замак, які незадоўга да гэтага перажыў 2 пажары, быў узяты маскалёўскімі войскамі. У снежні 1654 року войска Радзівіла авалодала замкам і ўтрымлівала да 11.5.1655 року. Пазней маскалёўскі стольнік 3.Ф. Ляонцьеў зноў заняў яго і ўтрымліваў да канца вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—67 рокаў. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у поўны заняпад і пазней не выконваў сваіх абарончых функцый.

Зноскі:

1). Габрусь Т.В. “Мастерством и сердцем”

Літаратура:

• Ткачоў М. Аршанскі замак // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993.

Воўпа

Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Упершыню згадваецца ў XV стагодзьдзі як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 року падараваў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу.

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Вялікае Сяло
(Пружанскі раён)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Вята
(Міёрскі раён, Віцебская вобласьць)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Г

Галоўчын

Галоўчын уваходзіў у склад Полацкай зямлі, а затым у склад Воршанскага павету ВКЛ. Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Галоўчын з старажытным горадам Галацічаск, які ўпамінаецца ў “Аповесьці мінулых часоў” пад 1071 рокам, дзе полацкі князь Усяслаў Чарадзей быў разбіты Яраполкам Ізяславічам, князем Уладзімера-Валынскім і Тураўскім. Аднак гэтая вэрсія не пацьвярджаецца археалягічнымі дасьледаваньнямі. Упершыню Галоўчын узгадваецца ў канцы XV стагодзьдзя. З 1501 року ім валодала жонка вялікага князя Аляксандра Алена, пазьней — князі Галоўчынскія, Патоцкія, Пацы.

У некаторых дакументах згадваецца Галоўчынскі замак. Доктар гістарычных навук М.А. Ткачоў лічыць, што замак з’явіўся тут у канцы ХIV стагодзьдзя і размяшчаўся на гары з круглай пляцоўкай дыяметрам 30 метраў. Жыльлё жа сялянаў размяшчаліся вакол замку.

Мясцовыя даследчыкі ўпарта сьцвярджаюць, што ў ХVII стагодзьдзі на тэрыторыі Галоўчына знаходзілася ці то 5, ці то 15 хрысціянскіх храмаў і каля сотні кузьняў. Але ад храмаў, гэтак жа як і ад замка, не засталося і следу.

У вайну з Маскоўскай дзяржаваю (1654—1667 рр.) у жніўні 1654 року абаронцы Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам вялікім Янушам Радзівілам злучыліся ў Галоўчыне з войскам гетмана польнага Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721 рр.) 3 ліпеня 1708 року каля мястэчка адбыўся бой паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, які скончыўся ўпэўненай перамогай апошніх[1]. У 1654 і 1708 роках захопнікі зруйнавалі Галоўчын.

Крыніцы:

1). Sulimierski F. Holowczyn // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom III: Haag — Kepy. — Warszawa, 1882. S. 108.

Гальшаны

Драўляны замак, збудаваны на месцы старажытнага гарадзішча, трэба адрозьніваць ад пазьнейшага бастыённага замка Сапегаў.

Гальшанскі замак — палацава-замкавы комплекс, рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў у ХVI—ХVII стагодзьдзях. Размешчаны ў даліне ракі Лусты (Жыганкі) ля мястэчка Гальшаны.

Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з ХIIІ ст., узнікла на высокай самароднай гары па-над р. Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка Гальшаны. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 року, а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў ва ўладанні Сапегаў. Пры Сапегу рэзідэнцыю перанеслі на бераг р. Лусты (Жыганкі).

Гальшанскі мураваны замак, узведзены ў першай палове ХVII стагодзьдзя, — наглядная ілюстрацыя тых значных змен у архітэктуры, якія адбыліся на працягу стагоддзя. Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ўяўляе сабой прамавугольны (88,6х95,6 м) замкнуты будынак. Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны квадратны двор. Аднак магутныя абарончыя сцены, характэрныя для замкавага будаўніцтва ХVІ стагодзьдзя, у Гальшанах саступілі месца фасаду жылога дома. Тут ужо няма надбрамнай вежы, а шасцікантовыя вежы сталі меншыя і больш стройныя. У іх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Вежы яшчэ канчаткова не страцілі свайго абарончага значэння, аднак аснова абароны Гальшанскага замка перамясцілася ўжо на земляныя магутныя валы і вадзяныя равы, што абкружалі замак.

Уязная брама размяшчалася па цэнтры аднаго з доўгіх фасадаў, які з гэтага боку вызначаецца манументальнай прастатой. Арачны партал абрамляўся архівольтам. Сцены замка мелі фігурную муроўку з лепкай, былі расчлянёны вялікімі вокнамі. На ўзроўні другога паверха паўночна-ўсходняга корпуса з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Пад замкам размяшчаліся вялікія скляпы. Інтэр’еры былі багата аздоблены. Сцены ўпрыгожаны жывапісам. Значную дэкаратыўную ролю адыгрывалі кафляныя печы, стукавая лепка па столі і камінах, а таксама падлога з керамічных тэракотавых, паліваных зялёных і карычневых крыжа-, зоркападобных, прастакутных і квадратных плітак. У замку была праведзена ўнікальная сістэма ацяплення, водаправод і каналізацыя.

Багацця Сапегі хапіла нават на тры штучныя возеры, дно якіх выкладзена пліткай. Сапегі сабралі ўнікальную бібліятэку, калекцыю карцін і зброі. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка знаходзілася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.

Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае адначасныя галандскія замкі Батэстэйн (гал.) бел. і Клейдал (гал.) бел. пад Антверпенам. Такое падабенства тлумачыцца тым, што Беларусь адчувала моцны ўплыў галандска-фламандскага дойлідства, які быў вынікам ажыўленых культурных і гандлёвых сувязей з краінамі Заходняй Эўропы. З канца ХVІ і да пачатку ХVIIІ стагодзьдзя на землях Рэчы Паспалітай рэзідэнцыі магнатаў будаваліся з анфіладнай планіроўкай памяшканняў, з аркаднымі галерэямі і нарожнымі вежамі. Паводле такога прынцыпу, у прыватнасці, пабудаваны ў канцы ХVІ — пачатку ХVII стагодзьдзяў польскія замкі Баранаў, Красічын, Суха. Дойлідская кампазіцыя, планіроўка і часткова іх памеры вельмі блізкія і падобныя да дойлідска-планіровачных элементаў Гальшанскага замка.

Замак неаднаразова быў разбураны і перабудаваны, што значна змяніла яго знешні выгляд і аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю (страчаны галерэі, дэкаратыўнае афармленне сцен, прыбудаваны да паўночна-заходняга і паўднёва-ўсходняга карпусоў 2 пяцігранныя вежачкі). У выніку абследавання помніка ў 1981—83 рокаў. дойлідска-археалагічнай экспедыцыяй Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры выяўлены 3 розначасовыя этапы будаўніцтва, якія адрозніваюцца характарам выкарыстанай цэглы, вапнавага раствору і тэхнікай муроўкі.

Дрэнная захаванасьць замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сьцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная заля з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпеньні.

Ужо ў ХVII стагодзьдзі Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагодзьдзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 року уладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, а цэглу прадаваў на пабудову карчмы.

Літаратура:

• М. Ткачоў. Страчаная спадчына // Мінск, 2003.
• М. Ткачоў, I. Чарняўскі. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1986

Гальшанскі замак

Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з ХІІІ ст., узнікла на высокай самароднай гары па-над р. Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка Гальшаны. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 року, а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў ва ўладанні Сапегаў. Пры Сапегу рэзідэнцыю перанеслі на бераг р. Лусты (Жыганкі).

Гальшанскі мураваны замак, узведзены ў першай палове ХVІІ ст., — наглядная ілюстрацыя тых значных змен у дойлідстве, якія адбыліся на працягу стагоддзя. Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ўяўляе сабой прастакутны (88,6х95,6 м) замкнуты будынак. Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны квадратны двор. Аднак магутныя абарончыя сцены, характэрныя для замкавага будаўніцтва ХVІ ст., у Гальшанах саступілі месца фасаду жылога дома. Тут ужо няма надбрамнай вежы, а наружныя шасцікантовыя вежы сталі меншыя і больш стройныя. У іх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Вежы яшчэ канчаткова не страцілі свайго абарончага значэння, аднак аснова абароны Гальшанскага замка перамясцілася ўжо на земляныя магугныя валы і вадзяныя равы, што абкружалі замак. Уязная брама размяшчалася па цэнтры аднаго з доўгіх фасадаў, які з гэтага боку вызначаецца манументальнай прастатой. Арачны партал абрамляўся архівольтам.

Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка знаходзілася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.

Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае адначасныя галандскія замкі Бэсенштэен і Клейдаель пад Антверпенам.

Такое падабенства тлумачыцца тым, што Беларусь, знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, адчувала моцны ўплыў галандска-фламандскага дойлідства, які быў вынікам ажыўленых культурных і гандлёвых сувязей з краінамі Заходняй Эўропы. З канца ХVІ і да пачатку ХVІІІ ст. на землях Рэчы Паспалітай рэзідэнцыі магнатаў будаваліся з анфіладнай планіроўкай памяшканняў, з аркаднымі галерэямі і наружнымі вежамі. Паводле такога прынцыпу, у прыватнасці, пабудаваны ў канцы ХVІ — пачатку ХVІІ ст. польскія замкі Баранаў, Красічын, Суха. Архітэктурная кампазіцыя, планіроўка і часткова іх памеры вельмі блізкія і падобныя да дойлідска-планіровачных элементаў Гальшанскага замка.

Дрэнная захаванасць замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная зала з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпенні. Сцены залы даўней былі пакрыты багатым жывапісам.

Невялікія пакойчыкі ў вежах упрыгожваліся разнастайнаю лепкай. Пад замкам меліся вялікія скляпы.

Ужо ў ХVІІ ст. Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагоддзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 року уладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, а цэглу прадаваў на пабудову карчмы.

Замак патрабуе неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.

zamki.fatal.ru

Гарадзішча
(Баранавіцкі раён)

Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага княства Літоўскага. У 2-й палове XV стагодзьдзя мясьціна згадваецца як вялікакняскі двор, дзе існаваў драўляны замак.

Гарадзішча
(Воранаўскі раён)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Гарадзішча
(Ляхавіцкі раён)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) у XIV—XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.

Захаваліся рэшткі сярэднявечнага гарадзішча з магутнымі валамі.

Гарадок

Гарадоцкі замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Гарадок у Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер места ў Віцебскай вобласьці).

Умацаваньні месьціліся па абодва бакі рэчкі Гараджанкі: на балоцістым лузе левага ўзьбярэжжа чатырохкутнае зямельнае ўмацаваньне, а на правым узвышным беразе стаяў мураваны замак.

Калі быў збудаваны замак дакладна не вядома.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Геранёны

Геранёнскі замак (пераходнага да фартэцыяў тыпу) — абарончае збудаваньне ў мястэчку Геранёны ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер вёска ў Гарадзенскай вобласьці). Быў адной зь першых спробаў у Вялікім Княстве Літоўскім прыстасаваць замак да ўжываньня пальнай зброі.

Збудаваны віленскім ваяводам Альбрыхтам Гаштольдам, замак меў вельмі сьціплыя памеры — 27х27 мэтраў. Першапачаткова мураванымі былі сьцены таўшчынёй 1,4 м і васьмімэтровыя ў дыямэтры кутныя цыліндрычныя вежы. Пазьней замест драўлянага збудавалі мураваны двухпавярховы палац.

Невялікі замак абкружаў магутны вал з трыма кутнымі вежамі-рандэлямі і адной вежай-брамай. Звонку рандэлі мелі сьцены двухмэтровай таўшчыні, адкрытыя ў бок замка. Земляны вал меў шырыню 10—15 мэтраў, знутры быў умацаваны сьцяною вышынёй 4,5 м і шырынёю 1,25 м. Крыху пазьней гэтую сьценку дадаткова ўмацавалі контрфорсамі-бычкамі.

• 1519—1529 рр. — будаўніцтва мураванага замка[1].
• Канец XVI ст. — да адной зь сьценаў дабудавалі мураваны палац.
• 1542 р. — замак перайшоў да Жыгімонта І Старога.
• 1588 р. — валоданьне Сапегаў.
• 1643 р. — перайшоў да Кішак.
• 1654—1667 рр. — у час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай замак разбурылі маскалёўскія захопнікі.
• 1700—1721 рр. — канчаткова прыйшоў у заняпад.
• Сярэдзіна ХІХ ст. — замак разабралі дзеля ўзьвядзеньня ў Ліпнішках розных гаспадарчых збудаваньняў.[2]

Крыніцы:

1). Baronas, Darius. Fortifications innovations of the Great Dutch of Lithuaniaduring the reign of Sigismundus Augustus (1548—1572). S. 80 // Zamek i dwor w sredniowieczu od XI do XV wieku / red. J. Wiesiolowski // Poznan, 2001.
2). Міхась Ткачоў. Геранёнскі замак / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 527

Літаратура:

• Ткачоў, М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. // Мн., 1978.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск: “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.

***

Паселішча Геранёны згадваецца ў пісьмовых крыніцах пачынаючы з першай паловы XV ст. У 1433 року Жыгімонт Кейстутавіч, Вялікі князь літоўскі, падараваў Геранёны разам з Дзявенішкамі, Меднікамі і Тыкоцінам Яну Гаштольду.У 1493 року Вялікі князь Аляксандр пацвердзіў прывілей на права валодаць Геранёнамі Войцаху Гаштольду, тагачаснаму канцлеру Вялікага княства Літоўскага і віленскаму ваяводу. Мяркуецца, што на рубяжы XV — пачатку XVI стагоддзяў і быў пабудаваны мураваны замак.

Гаштольды валодалі замкам да 1542 року. Потым ён перайшоў да караля Жыгімонта I, а ад яго — да Жыгімонта Аўгуста. У XVII стагоддзі Геранёны — ва ўладанні Панаў.

Пад час руска-польскай вайны 1654-1661 рокаў замак быў разбураны, але, відаць, неўзабаве яго зноў аднавілі. Вядома, напрыклад, што ў 1670 року князь Міхаіл Пан аддаў Геранёны разам з Ліпнішкамі ў дзяржаўнае ўтрыманне, а грашовыя прыбыткі ішлі на развіццё вялікакняскай артылерыі.

У пачатку XIX стагоддзя замак пуставаў, а потым, у сярэдзіне стагоддзя, яго пачалі разбураць.

Замак стаяў на штучнай земляной выспе. Сцены ўтваралі квадрат 27х27 м, на кожным рагу якога стаялі мураваныя вежы, узведзеныя на вапнавым растворы, у традыцыйнай для Беларусі тэхніцы “паласатай” кладкі. Шырока выкарыстаны палявы камень. Цэглай у асноўным абліцоўвалі вежы, і, напэўна, завяршалі сцены.

Сцены замка на асобных участках захаваліся да 4 м вышыні. Падмурак — з вялікіх камянёў, пакладзеных на вапне. Шчыліны старанна запоўненыя кавалкамі цэглы і растворам. Вышыня падмурка не больш за 1 м. Вежы Геранёнскага замка мелі цыліндрычную форму і дыяметр 8 м. Сцены двухметровай таўшчыні складзеныя з каменю, звонку — цагляная абліцоўка. Кладка гатычная: чаргаванне аднаго лажка і аднаго тычка. Падмуркі вежаў і сцен маюць аднолькавую глыбіню — каля 1 м, лінія каменнай і цаглянай кладак супадае. Аднолькавая не толькі тэхніка кладкі, але і памеры цэглы. Гэта, думаецца, важкі доказ на карысць таго, што замкавыя сцены і вежы ўзводзілі ў адзін час.

Рэшткі паўночна-заходняй вежы замка сведчаць аб тым, што вежа мела скляпеністае перакрыццё паміж двума ніжнімі паверхамі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай.

Ля паўднёвай сцяны замка калісьці стаяў палац, які ўзвялі хутчэй за ўсё ў канцы XVI стагоддзя. Вядома, што ў 1565 року панскі палац у замку быў яшчэ драўляны. Пазней, калі яго перарабілі на мураваны, ён быў двухпавярховым, меў па некалькі пакояў на кожным паверсе, вялікую залу. Усе 12 вакон былі звернутыя ў бок дзядзінца. Па цэнтру спічастага даха стаяў флюгер у выглядзе бляшанага бусла, а па краях — дзве бляшаныя зоркі.

Адзначым таксама, што ад самога замка абарончы вал аддалены на адлегласць 80 м. Яго значная вышыня (да 10 м) захоўвала будынак замка ад прамога паражэння пры стральбе з гармат у час аблогі.

Шатровы дах замкавых вежаў, дах над баявым ходам сцен і ў палацы пакрывала дахоўка.

Важным элементам абароны замка быў магутны 700-метроны земляны вал вышынёю 9-10 м. У аснаванні ён дасягаў 15 м шырыні. У плане вал нагадвае выцягнуты прастакутнік з закругленымі кутамі. Ля падножжа вала ляжаў абарончы роў, які вясною, калі раставаў снег, або ўвосень, у пару дажджоў, запаўняўся вадою.

Геранёнскі замак узводзіўся ў тыя часы, калі ўзрастала значэпне артылерыі. Спадзявацца на магутнасць замкавых муроў было ўжо небяспечна, і ўвесь асноўны цяжар абароны пачаў прыпадаць на знешнія ўмацаванні — равы і валы. Мы бачым як бы крок наперад у развіцці тактыкі абароны замкаў. Найбольшая ўвага тут надаецца знешняму валу, з унутранага боку якога ўзведзеная мураваная сцяна таўшчынёю 1,25 м і вышынёю 4,5 м. Сцяна не давала апаўзаць валу ўсярэдзіну замкавага двара. Апроч таго, у час аблогі пад ахонай сцяны смялей хадзілі воіны гарнізона.

На кожным рагу вала падпорная сценка пераходзіла ў сямікантовыя вежы-рандэлі — асноўпыя агнявыя пункты вала. Таўшчыня рандэляў — 1,75 м. Ні памерам цэглы і камення, ні тэхнікай узвядзення яны не адрозніваюцца ад падпорнай сцяны. Рандэлі мелі не больш, як па два паверхі. Прычым, ніжні паверх, вышынёй каля 4,5 м, увесь размяшчаўся ў тоўшчы вала. Тут, відаць, захоўваліся розныя ваенныя прыпасы і рыштунак. Другі паверх пачынаўся на ўзроўні вяршыні вала і нагадваў сямікантовы мураваны бастыён з перыметрам сцен каля 25 м. Перакрыццё паміж паверхамі хутчэй за ўсё рабілася з бэлек.

Трапіць на другі паверх можна было па прыступках мураванай лесвіцы, якая пачыналася ля самага нізу падпорнай сцяны на стыку са сцяной рандэля.

Немалую агнявую сілу можна было сканцэнтраваць і па самім вале.

Цікавы ўезд у Геранёнскі замак — з усходняга боку, дзе вал асабліва магутны, а абарончы роў мае 4 м глыбіні і 15 м шырыні.

Уязная замкавая брама пераразала ніжні паверх паўднёва-ўсходняга рандэля, сцены якога, у параўнанні з іншымі, патоўшчаныя да 2,2 м. Трапіць да брамы можна было па лёгкім драўляным мосце, перакінутым цераз роў. Магчыма, частка моста перад брамай падымалася.

Пад’езд да брамы надзейна ахоўваўся зверху і з суседніх участкаў вала. Акрамя таго, справа ад брамы вал меў бастыёнападобны выступ, стратэгічнае прызначэнне якога несумненнае: ён фланкіраваў агнём і мост, і бліжнія подступы да брамы. Гэта, так сказаць, правобраз тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія пачнуць шырока прымяняцца на Беларусі ў другой палове XVI ст., і асабліва ў XVII ст.

Не выпадковае, вядома, і размяшчэнне Геранёнскага мураванага касцёла, узведзенага ў 1529 року. Абнесены мураванай сцяной, ён непасрэдна прымыкаў да абарончага рова перад брамай і, такім чынам, з’яўляўся дадатковай перашкодай на шляху да замка.

З поўным правам можна сказаць, што Геранёнскі замак — яркі ўзор замкавага будаўніцтва ў Беларусі на рубяжы XV-XVI стст. Хоць тут і ёсць асобныя элементы эўрапейскай фартыфікацыі, усё ж больш ярка і выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Аб гэтым сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзення валаў, і мураваны замак з чатырма вежамі, размешчаны на штучнай выспе, што было найбольш характэрна для беларускага ваеннага і царкоўна-цытадэльнага дойлідства тых часоў. Замак стаў як бы звязваючым звяном паміж старымі мясцовымі прыёмамі фартыфікацыі і бастыённай сістэмай умацаванняў, якая неўзабаве набыла шырокае распаўсюджаньне.

Замак у Геранёнах

Паселішча Геранёны згадваецца ў пісьмовых крыніцах пачынаючы з першай паловы XV ст. У 1433 року Жыгімонт Кейстутавіч, Вялікі князь літоўскі, падараваў Геранёны разам з Дзявенішкамі, Меднікамі і Тыкоцінам Яну Гаштольду.

У 1493 року Вялікі князь Аляксандр пацвердзіў прывілей на права валодаць Геранёнамі Войцаху Гаштольду, тагачаснаму канцлеру Вялікага княства Літоўскага і віленскаму ваяводу. Мяркуецца, што на рубяжы XV — пачатку XVI стагоддзяў і быў пабудаваны мураваны замак.

Гаштольды валодалі замкам да 1542 року. Потым ён перайшоў да караля Жыгімонта I, а ад яго — да Жыгімонта Аўгуста. У XVII стагоддзі Геранёны — ва ўладанні Панаў.Пад час руска-польскай вайны 1654-1661 рокаў замак быў разбураны, але, відаць, неўзабаве яго зноў аднавілі. Вядома, напрыклад, што ў 1670 року князь Міхаіл Пан аддаў Геранёны разам з Ліпнішкамі ў дзяржаўнае ўтрыманне, а грашовыя прыбыткі ішлі на развіццё вялікакняскай артылерыі.

У пачатку XIX стагоддзя замак пуставаў, а потым, у сярэдзіне стагоддзя, яго пачалі разбураць.

Замак стаяў на штучнай земляной выспе. Сцены ўтваралі квадрат 27х27 м, на кожным рагу якога стаялі мураваныя вежы, узведзеныя на вапнавым растворы, у традыцыйнай для Беларусі тэхніцы “паласатай” кладкі. Шырока выкарыстаны палявы камень. Цэглай у асноўным абліцоўвалі вежы, і, напэўна, завяршалі сцены.

Сцены замка на асобных участках захаваліся да 4 м вышыні. Падмурак — з вялікіх камянёў, пакладзеных на вапне. Шчыліны старанна запоўненыя кавалкамі цэглы і растворам. Вышыня падмурка не больш за 1 м. Вежы Геранёнскага замка мелі цыліндрычную форму і дыяметр 8 м. Сцены двухметровай таўшчыні складзеныя з каменю, звонку — цагляная абліцоўка. Кладка гатычная: чаргаванне аднаго лажка і аднаго тычка. Падмуркі вежаў і сцен маюць аднолькавую глыбіню — каля 1 м, лінія каменнай і цаглянай кладак супадае. Аднолькавая не толькі тэхніка кладкі, але і памеры цэглы. Гэта, думаецца, важкі доказ на карысць таго, што замкавыя сцены і вежы ўзводзілі ў адзін час.

Рэшткі паўночна-заходняй вежы замка сведчаць аб тым, што вежа мела скляпеністае перакрыццё паміж двума ніжнімі паверхамі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай.

Ля паўднёвай сцяны замка калісьці стаяў палац, які ўзвялі хутчэй за ўсё ў канцы XVI стагоддзя. Вядома, што ў 1565 року панскі палац у замку быў яшчэ драўляны. Пазней, калі яго перарабілі на мураваны, ён быў двухпавярховым, меў па некалькі пакояў на кожным паверсе, вялікую залу. Усе 12 вакон былі звернутыя ў бок дзядзінца. Па цэнтру спічастага даха стаяў флюгер у выглядзе бляшанага бусла, а па краях — дзве бляшаныя зоркі.

Адзначым таксама, што ад самога замка абарончы вал аддалены на адлегласць 80 м. Яго значная вышыня (да 10 м) захоўвала будынак замка ад прамога паражэння пры стральбе з гармат у час аблогі.

Шатровы дах замкавых вежаў, дах над баявым ходам сцен і ў палацы пакрывала дахоўка.

Важным элементам абароны замка быў магутны 700-метроны земляны вал вышынёю 9-10 м. У аснаванні ён дасягаў 15 м шырыні. У плане вал нагадвае выцягнуты прастакутнік з закругленымі кутамі. Ля падножжа вала ляжаў абарончы роў, які вясною, калі раставаў снег, або ўвосень, у пару дажджоў, запаўняўся вадою.

Геранёнскі замак узводзіўся ў тыя часы, калі ўзрастала значэпне артылерыі. Спадзявацца на магутнасць замкавых муроў было ўжо небяспечна, і ўвесь асноўны цяжар абароны пачаў прыпадаць на знешнія ўмацаванні — равы і валы. Мы бачым як бы крок наперад у развіцці тактыкі абароны замкаў. Найбольшая ўвага тут надаецца знешняму валу, з унутранага боку якога ўзведзеная мураваная сцяна таўшчынёю 1,25 м і вышынёю 4,5 м. Сцяна не давала апаўзаць валу ўсярэдзіну замкавага двара. Апроч таго, у час аблогі пад ахонай сцяны смялей хадзілі воіны гарнізона.

На кожным рагу вала падпорная сценка пераходзіла ў сямікантовыя вежы-рандэлі — асноўпыя агнявыя пункты вала. Таўшчыня рандэляў — 1,75 м. Ні памерам цэглы і камення, ні тэхнікай узвядзення яны не адрозніваюцца ад падпорнай сцяны. Рандэлі мелі не больш, як па два паверхі. Прычым, ніжні паверх, вышынёй каля 4,5 м, увесь размяшчаўся ў тоўшчы вала. Тут, відаць, захоўваліся розныя ваенныя прыпасы і рыштунак. Другі паверх пачынаўся на ўзроўні вяршыні вала і нагадваў сямікантовы мураваны бастыён з перыметрам сцен каля 25 м. Перакрыццё паміж паверхамі хутчэй за ўсё рабілася з бэлек.

Трапіць на другі паверх можна было па прыступках мураванай лесвіцы, якая пачыналася ля самага нізу падпорнай сцяны на стыку са сцяной рандэля.

Немалую агнявую сілу можна было сканцэнтраваць і па самім вале.

Цікавы ўезд у Геранёнскі замак — з усходняга боку, дзе вал асабліва магутны, а абарончы роў мае 4 м глыбіні і 15 м шырыні.

Уязная замкавая брама пераразала ніжні паверх паўднёва-ўсходняга рандэля, сцены якога, у параўнанні з іншымі, патоўшчаныя да 2,2 м. Трапіць да брамы можна было па лёгкім драўляным мосце, перакінутым цераз роў. Магчыма, частка моста перад брамай падымалася.

Пад’езд да брамы надзейна ахоўваўся зверху і з суседніх участкаў вала. Акрамя таго, справа ад брамы вал меў бастыёнападобны выступ, стратэгічнае прызначэнне якога несумненнае: ён фланкіраваў агнём і мост, і бліжнія подступы да брамы. Гэта, так сказаць, правобраз тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія пачнуць шырока прымяняцца на Беларусі ў другой палове XVI ст., і асабліва ў XVII ст.Не выпадковае, вядома, і размяшчэнне Геранёнскага мураванага касцёла, узведзенага ў 1529 року. Абнесены мураванай сцяной, ён непасрэдна прымыкаў да абарончага рова перад брамай і, такім чынам, з’яўляўся дадатковай перашкодай на шляху да замка.З поўным правам можна сказаць, што Геранёнскі замак — яркі ўзор замкавага будаўніцтва ў Беларусі на рубяжы XV-XVI ст. Хоць тут і ёсць асобныя элементы эўрапейскай фартыфікацыі, усё ж больш ярка і выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Аб гэтым сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзення валаў, і мураваны замак з чатырма вежамі, размешчаны на штучнай выспе, што было найбольш характэрна для беларускага ваеннага і царкоўна-цытадэльнага дойлідства тых часоў. Замак стаў як бы звязваючым звяном паміж старымі мясцовымі прыёмамі фартыфікацыі і бастыённай сістэмай умацаванняў, якая неўзабаве набыла шырокае распаўсюджанне.

Гомель

Гомельскі замак — драўляна-земляное абарончае і адміністрацыйнае збудаванне ў горадзе Гомель у Вялікім Княстве Літоўскім. Існаваў у XIV—XVIII ст. Тактычна выгодна размяшчаўся на высокім правым беразе р. Сож пры ўпадзенні ў яе ручая Гомій (Гамяюк), замак адлучаўся абарончым ровам шырынёй 30-35 м ад мескіх кварталаў, якія абдымалі яго з захаду і поўдні. Пляцоўка мела сегментавідную форму з перыметрам умацаваньняў каля 460 м. Стромкія і высокія схілы ў бок Сожу і Гомия ўмела спалучаліся са штучнымі ўмацаваньнямі.

З канца першай траціны XIV стагодзьдзя Гомель знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З гэтага часу ён жыў лёсам парубежнага ўмацаванага места на паўднёва-усходняй ускраіне дзяржавы, займаў сваё месца ў абарончым ланцугу замкаў Пасожжа.

Места ўзьнікла у канцы І тыс. н.э. Дзядзінец старажытнага Гомеля знаходзіўся на мысе паміж правым берагам Сажа і левым берагам Гамяюка. Частку мысавай тэрасы плошчай каля 1 га ахоўваў глыбокі роў. У XI—XII ст. дзядзінец з боку Сажа ўмацаваны абарончым валам з землянога насыпу і драўлянага вастраколу. Надвальныя драўляныя канструкцыі ў XIII ст. згарэлі. У XII ст. плошча дзядзінца каля 1,4 га, на ім вялося каменнае будаўніцтва. Паступова дзядзінец старажытнага Гомеля ператварыўся ў феадальны замак.

Па форме замак нагадваў выцягнуты авал даўжынёю прыкладна 200 м і шырынёю 90 м. Яго плошча складала каля 1,3 га. Ад гарадской забудовы Гомеля, што абкружала яго з захаду і поўдня, замак быў аддзелены абарончым ровам шырынёй 30—35 м. Пляцоўка мела сегментападобную форму з перыметрам умацаванняў каля 460 м. Стромкія і высокія схілы ў бок Сажа і Гомія ўдала спалучаліся са штучнымі ўмацаваннямі. Замак меў магутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сцены-гародні з баявой галерэяй, уязную браму з перакінутым цераз роў пад’ёмным мостам — “узводам”, Сцены ўмацаванняў на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая засцерагала іх ад гніення і выконвала проціпажарную ролю. З замка патаемны падземны ход вёў да Сажа, адкуль у час аблогі бралі ваду.

З канца 1-й траціны XIV ст. Гомель быў парубежным умацаваным местам на паўднёва-ўсходняй ускраіне ВКЛ, уваходзіў у абарончы пояс замкаў Пасожжа. У чэрвені 1535 року Гомель асадзіла моцнае войска вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога на чале з гетманам ВКЛ Юрыем Радзівілам, гетманам каронным Янам Тарноўскім і кіеўскім ваяводам Андрэем Нямірам. Акрамя артылерыі, у войску былі спецыялісты па падкопах. Кароль распарадзіўся “замок… моцный и обороною способенный Гомей взять… или хоть огнём его спалить”, а таксама разаслаць лісты дзяржаўцам і намеснікам падняпроўскіх і пасожскіх гарадоў з патрабаваннем выдзеліць ад кожнай воласці пэўную колькасць людзей “добрых с топоры, которые бы мели тот замок Гомей зарубити”. Гетман Ю. Радзівіл, пачаўшы асаду, галоўную стаўку зрабіў на артабстрэл замка: “А так в середу весь день… на замок стрелба била, а потом с середы на четверг всю ночь и в четверг мало не весь день с наших дел стрелбу чинили”. Паводле Патрыяршага летапісу, намеснік рускі князь Дзмітрый Шчэпін-Абаленскі, які знаходзіўся ў Гомелі, аказаўся “не храбр и страшлив, видев люди многие и убоявся, из града побежал, и дети боярские с ним же и пищалники”. У замку засталіся толькі “тутошние люди немногие Гомьяне”, якія, убачыўшы “воеводское нехрабрство и страхование… здаша град”.

У хуткім часе замак быў адрамантаваны і папоўнены боепрыпасамі. Велікакняжацкі падскарбій Іван Гарнастай накіраваў сюды “вси потребы — салетру и порох и кули и свинец”. Рашэннем караля ў 1537 року мяшчане Гомеля і ўся воласць былі вызвалены ад “робления замку Гомейского на 1 рок… под тым абычаем иж они не мели до году одного замку рубити и ничого в нем оправовати, хиба естли бы которые кгонты в замку опали, або дошчка ся где оторвала, то мели за ся прмбити и направити”. Аднак мясцовы дзяржаўца князь В. Талачынскі адабраў каралеўскі прывілей у мяшчан і валашчан, пачаў “их примушати” выконваць розныя работы ў замку, а непаслухмяных саджаў у вежу, адбіраючы ў заклад жонак і дзяцей. Прысланага для разбору спецыяльнага каралеўскага двараніна і дзяржаўцу “зсоромотил и бити его хотел”, што выклікала гнеў Жыгімонта I. Прычыну незадаволенасці і трывогі Жыгімонт I так сфармуляваў у сваёй грамаце, дасланай дзяржаўцу: “знать и помнить необходммо, …иж тот замок за великим накладом к рукам нашим пришол, …иж тот замок на украйне, а к людям украинным треба ся ласкаве захватити и не годиться им ни в чем обтяженья чинити”.

Значэнне Гомельскага замка для абароны ВКЛ асабліва вырасла ў сувязі з бязлітаснай барацьбой супраць пастаянных разбуральных набегаў крымскіх татар. Зыходзячы з таго, што “…иж кождому оборона и осторожность есть потреба”, сюды з бліжэйшых местаў накіроўваліся хлебныя запасы і спецыяльныя групы коннай “сторожи”, а з Віленскага арсенала ў 1552 року, 1562 року і 1563 року дастаўляліся ўзбраенне і амуніцыя. Так, Чачэрская воласць абавязвалася мець на ўтрыманні ў Гомелі за свой кошт круглы год атрад “сторожи”. З Рагачова перавезлі значную колькасць жыта і аўса “ку наспижованью замку”. У 1557 року гарнізон Гомельскага замка быў павялічаны да 200 чал. “драбов”. На рамонт умацаванняў прыцягвалася насельніцтва Чачэрска, Прапойска, іншых местаў і валасцей Падняпроўя і Пасожжа. У час Лівонскай вайны (1558—83 рр.) Гомелем ненадоўга авалодалі войскі Івана Жахлівага, аднак у ліпені 1576 року аддзел на чале з Ю. Радзівілам зноў вярнуў яго. 5.5.1581 року места зведала яшчэ адзін напад маскалёўскіх войск, якія “…до замку неведоме ночью прмшедши, на место ударили и место огнем выпалили”, але замак не ўзялі. У час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1614—15 рокаў у замку пастаянна знаходзіўся невялікі гарнізон у 40 казакоў і 40 жаўнераў. Іх падтрымлівала мескае апалчэнне.

У 1633 рок і замак вытрымалі штурмы казацкіх сотняў Багдана Булгакава і Івана Ярмоліна. У кастрычніку 1648 року украінскія казакі на чале з палкоўнікам Главацкім і беларускія сяляне занялі Гомель, абрабавалі шляхту і заможных людзей. Аднак неўзабаве Б. Хмяльніцкі адклікаў атрад Главацкага на Украіну. Пасля Корсуньскай бітвы (1648 р.) з дапамогай мяшчан Гомель у 1649 року быў заняты казакамі палкоўніка М. Нябабы. Аднак Збораўскі мір (1649 р.) даў магчымасць літоўскаму гетману Я. Радзівілу сканцэнтраваць дастатковую колькасць войск для задушэння паўстання на Гомельшчыне і ўзяцця Гомеля, Чачэрска і іншых местаў. У 1651 року Б. Хмяльніцкі пачаў новае наступленне на паўднёвыя месты Беларусі, накіраваўшы да Гомеля войска палкоўнікаў П. Забелы і Окшы.

Агульны ўздым барацьбы насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне XVII ст., а таксама пагроза з боку войска Маскоўскай дзяржавы прымусілі каралеўскую ўладу ў 1653 року размясціць у парубежных замках Пасожжа дадатковыя гарнізоны. У сакавіку 1654 року у Гомельскім замку было 700 чал. пяхоты, прысланай гетманам Радзівілам. Паводле некаторых звестак, да лета 1654 гомельскі гарнізон налічваў 2 тыс. чал., у асноўным нямецкай і венгерскай пяхоты, была і рота татараў.

У чэрвені 1654 року, у самым пачатку вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 рокаў, на Гомель з Ноўгарад-Северскага рушыла 20-тысячнае войска наказнога гетмана І. Залатарэнкі. Паводле Летапісу Самавідца, гетман “… армат узял из собою немало, так же запас пушечный”, што дазваляла яму пачаць аблогу гэтага найбуйнейшага на Ніжнім Пасожжы замка. Залатарэнка паведамляў цару Аляксею Міхайлавічу, што “Гомель… есть всем местам граничным литовским головою. Место велми оборонное, людей служилых немало, снарядов и пороху много…”. Войска Залатарэнкі без асаблівых цяжкасцей пераадолела мескія ўмацаванні і падышло да замка. Вакол яго і на суседніх узгорках былі расстаўленыя гарматы, і казакі пачалі асаду, “промышляя всеми промыслы ратными”. Да 11 ліпеня праведзены 4 штурмы, якія былі адбітыя. Абаронцы Гомельскага замка адказвалі дзёрзкімі вылазкамі. Аблога зацягвалася, і Залатарэнка вырашыў прымусіць замак здацца “голодом и безводьем”. За ходам асады сачыла ўся ўсходняя Беларусь, абодва ваюючыя бакі. Атаман разумеў, што абаронцы сваёй упартасцю “всей Литве и войскам ее сердца и смелости додают”, і таму звярнуўся да асаджаных ад імя цара і Б. Хмяльніцкага з прапановай здацца, але тыя “гордо и сурово” адмовіліся. Тады казакі ўсцягнулі некалькі невялікіх гармат на Спаскую царкву, якая стаяла за Гамеюком недалёка ад замка. Стральба распаленымі ядрамі выклікала пажар. Вылазка абаронцаў, каб знішчыць гэту агнявую пазіцыю, была няўдалай. Неўзабаве казакі знайшлі і ўзарвалі патаемны ход да вады, што і вырашыла лёс замка. Як паведамлялася цару 13.8.1654 року, пасля больш чым 1,5-месячнай аблогі “гомляне, полковники, ротмистры и со всеми своими людьми покорилися”.

Вайна прынесла вялікія спусташэнні Гомелю. Але замак, паводле звестак за 1666 рок, усё яшчэ захоўваў сваю магутнасць. У 1737 року уладальнік Гомельскага староства князь Міхаіл Чартарыйскі пабудаваў тут новы моцны дубовы замак з вежамі і сценамі, у якіх былі шматлікія байніцы, паглыбіў равы і адрамантаваў пад’ёмны мост.

У выніку захопу ўсходняй Беларусі Расейскай імперыяю ў 1772 року Гомель быў падараваны “для увеселенья” графу П. Румянцаву. Ён застаў даволі моцны замак, абнесены палісадам, які існаваў яшчэ ў 1780 року. Потым вежы і сцены драўлянага замку былі разабраныя, валы скапаныя. У 1785 року паводле Б. Растрэлі тут пачалося будаўніцтва каменнага палаца.

Палац Румянцавых-Паскевічаў існуе і цяпер.

Літаратура:

• Літвінаў У., Макушнікаў А. Старажытны Гомель // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1984
• Ткачоў М. Гомельскі замак // ЭГБ у 6 т. Т. 3. — Мн., 1996.

Гомля

Гомльскі драўляны замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Гомля Полацкага павету Вялікага Княства Літоўскага (цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці), на рацэ Тураўлянка.

Збудаваны паводле загаду Жыгімонта Аўгуста. Магчыма, быў пастаўлены на месцы ранейшага гарадзішча. На сёньня ад замка захаваліся рэшткі валоў і равоў.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Горадня

У XIII стагодзьдзі ў Гарадзенскім замку ўзвялі магутную каменную вежу (тыпу “данжон”), вельмі падобную на Камянецкі слуп. Нажаль, пазней, у XVI стагодзьдзі падчас чарговай перабудовы замка, Гарадзенскі слуп разабралі. У XIII стагодзьдзі сваю лінію ўмацаваньняў меў, верагодна, і гандлёва-рамесны пасад (“вакольны град”) Горадні. Ва ўсякім разе, у XIV стагодзьдзі ён згадваецца ў пісьмовых крыніцах пад назвай “Ніжні замак”.

У XIII-XIV стагодзьдзях гарадзенскія замкі лічыліся ключом да земляў Літоўскага (Беларускага) Панёманьня з боку Мазавіі і Тэўтонскага ордэна, авалодаць якім крыжакі імкнуліся бесперапынна. Гэты ключ замыкаў рыцарам водны і сухапутны шляхі ў глыб густанаселенай тэрыторыі.

Літаратура:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск “Беларусь”, 2005

***

Стары замак — першы абарончы аб’ект быў збудаваны ў Горадні у XI стагодзьдзі. У XIII стагодзьдзі Гародня разам з замкам увайшла ў ВКЛ, з пачатку наступнага стагодзьдзя стала аб’ектам частых нападаў крыжакоў. У 1391 року замак стаў адной з галоўных сядзібаў Вітаўта, які ў 1398 року збудаваў мураваны гатычны замак зь пяцьцю вежамі. У 1445 року вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык прыняў тут польскіх паслоў, якія прапаноўвалі яму польскую карону, а ў 1492 року памёр у замку. Вельмі часта тут бываў Стэфан Баторы, які ператварыў Горадню ў фактычную сталіцу Рэчы Паспалітай. Па ініцыятыве караля ў 1570-х — канцы 1580-х замак быў перабудаваны ў стылі Рэнэсансу дойлідам Scotto з Пармы. Паводле іншай вэрсыі замак быў перабудаваны дойлідам Санці Гучы[1].

У 1655 року замак быў дашчэнту зьнішчаны маскоўскімі войскамі. Яго адбудаваў вялікі канцлер літоўскі і староста гарадзенскі Крыштаф Жыгімонт Пац. З 1678 року адбываўся ў замку трэці сейм звычайны Рэчы Паспалітай. На пачатку XVIII стагодзьдзя быў зьнішчаны швэдамі пад час Паўночнай вайны. Ад XVIII стагодзьдзя замак знаходзіўся ў руінах. У сярэдзіне стагодзьдзя быў пабудаваны новы замак, а стары перастаў выконваць свае функцыі.

Крыніцы:

1). Трусаў, А.А.; Собаль, В.Е.; Здановіч Н.І. Стары замак у Гродне ХІ-XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс. // Мінск, 1993. ISBN 5-343-01429-1 — С.26.

***

Новы замак у Горадні — новы каралеўскі палац збудаваны ў Горадні ў 1737—1742 роках у часы Аўгуста III як летняя рэзыдэнцыя каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх паводле праекту Караля Пёпэльмана (Carl Friedrich Poppelmann). Адбываліся тут і асноўныя сэймы Рэчы Паспалітай. У 1793 року тут адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, дзе быў ратыфікаваны другі падзел краіны. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай быў ператвораны у вайсковы шпіталь. Зараз у палацы знаходзіцца гістарычна-археалягічны музэй. У 1994 року на ганку палаца замацаваная памятная шыльда ў гонар Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі.

Будаўнiцтва пачалося ў 1737 року па праекце дрэздэнскага дойліда Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 року Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I.Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780-я рокі рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака.

Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941—1944 рокі, адбудаваны ў 1952 року па праекце дойліда У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 2009 року двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50-гадовых акацый, а ля ўваходу стаялі блакітныя елкі. Але ў 2010 року па ініцыятыве дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кетурка, была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што “У горадзе павінна быць дойлідства, а не дрэвы”. Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.

Будаўнічае вырашэнне палацавага ансамбля было звязана з прынцыпамі палацава-замкавага феадальнага будаўніцтва тагачаснай эпохі. У структуры гарадской забудовы палац займаў адасобленае становішча. Аднак выключна ўдалы рэльеф мясцовасці надаў яму значэнне адной з апорных кампазіцыйных кропак сілуэтнай лініі правабярэжнай часткі места. Умовы берагавога рэльефу вызначылі кампактнасць палацавага ансамбля, згрупаванага на невялікім плато. У ансамбль уключаны і службовыя мураваныя пабудовы, якія ствараюць за левым крылом палаца гаспадарчае карэ. Палацавы ансамбль быў створаны паводле барочнай планіровачнай схемы, з самастойнымі службовым і парадным дварамі.

Буйнамаштабны двухпавярховы аб’ём палаца мае П-падобную ў плане кампазіцыю. Тыповы для палацавых ансамбляў сярэдзіны XVII ст. парадны двор стваралі бакавыя флігелі і ажурная агароджа з цэнтральнай брамай. Да цэнтральнага корпуса прымыкала палацавая капліца, вылучаная ў самастойны аб’ём. Да нашага часу капліца не захавалася. Палац меў мансардавы дах з фігурнымі слыхавымі вокнамі. Цёмна-карычневая чарапіца ў спалучэнні з зялёнай афарбоўкай будынка стварала маляўнічую, каларытную кампазіцыю. Рытм праёмаў фасада ўскладняўся міжпаверхавым пасам квадратных філёнгаў. Павышаная пластыка і дэкаратыўная насычанасць характэрныя толькі для цэнтральнага і бакавых уваходаў. Тут вылучаюцца раскрапоўка спаранымі пілястрамі, тонка прарысаваная арнаментальная ляпніна з гірляндамі, фамільнымі гербамі. Цэнтральны рызаліт галоўнага фасада раскрапаваны спаранымі пілястрамі з капітэлямі, што дэкарыраваны ляпнымі арнаментальнымі гірляндамі ў стылі ракако. Шырокае выкарыстанне асіметрыі, адсутнасць ордэрных элементаў характарызуюць будынак як цікавы помнік дойлідства.

Для ўнутранай планіроўкі палаца характэрнае падоўжна-восевае прасторавае вырашэнне цэнтральнай параднай групы памяшканняў, асноўныя з якіх паслядоўна размешчаны на падоўжнай восі плана: вялікі вестыбюль, зала і палацавая капліца. Такім чынам, ужо з вестыбюля раскрываецца планіровачны абрыс залы, а потым працяглая перспектыва капліцы. У бакі ад авальнай залы разыходзяцца анфілады іншых памяшканняў.

Планіроўка вылучаецца і першай у гісторыі дойлідства Беларусі авальнай залай, якая з боку дваровага фасада выступае акруглым аб’ёмам — характэрнай формай дойлідства ракако.

Стрымана-строгае вырашэнне экстэр’ера палаца супрацьпастаўлена пышнаму і насычанаму дэкаратыўнай аздобай інтэр’еру. Асабліва вылучаліся Сенатарская і Круглая залы, упрыгожаныя разьбою ў стылі ракако. У 80-я рокі XVII ст. інтэр’еры былі распісаны дэкаратарам Манькоўскім. Акруглыя і зрэзаныя куты памяшканняў прыстасоўваліся пад каміны і дэкаратыўную скульптуру.

Прастакутную ў плане капліцу аб’ядноўваў з палацам невялікі пераход. Да тарца капліцы прымыкала двух’ярусная вежа-званіца з гранёным шпілем. Выкарыстанне ў дэкоры капліцы дэкаратыўных ваз, ракавін, апор у форме пальмы, драпіроўкі, гратэскнага арнаменту, скульптурных кампазіцый таксама характэрна для дойлідства ракако.

Да нашага часу добра захавалася толькі палацавая брама ў выглядзе праезду, фланкіраванага манументальнымі пілонамі са скульптурнымі групамі сфінксаў і амураў.

Літаратура:

• Ф.Д. Гуревич. “Древности Белорусского Понеманья” // Ленинград, Изд-во Академии наук СССР, 1962.
• Walter Hentschel: Die sachsische Baukunst des 18. Jahrhunderts in Polen, Berlin (Ost) 1967, Bd. 1, S. 189 f., S. 285—297, Abb. 58; Bd. 2, Abb. 217-220b, 369—399.
• Walter May: Das sachsische Bauwesen unter August II. und August III. von Polen, in: Polen und Sachsen — zwischen Nahe und Distanz, Dresden 1997 (Dresdner Hefte; 50), S. 17-26.

Горваль

Горвальскі замак, што існаваў y XVI—XVIII стагодзьдзях каля в. Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У XVI стагодзьдзі быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.

У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 рокаў украінскія казакі разбілі ў 1648 року пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 року казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены. Пазьней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 1700—1721 рокаў канчаткова знішчаны.

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8

Горы Вялікія

Горскі замак, які існаваў y XVI—XVIII стагодзьдзях y старажытным месьце Горы Вялікія, цяпер в. Горы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Меў умацаваньні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валамі-курцінамі з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.

У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—67 рокаў замак быў заняты ў 9 кастрычніка[1] 1654 року войскамі А.М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай фартэцыі[2]. У 1663 року “фортецыя Горская” згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х рокаў ужо ўпамінаюцца замак і мескі астрог. У апошні раз умацаваньні горскага замку спрабаваў выкарыстаць y 1708 року шведскі кароль Карл XII. Пазьней горскі замак страціў сваё ваеннае значэньне.

Зноскі:

1). Дата 24 кастрычніка пазначана ў — Е.К. Глябовіч да К.Л. Сапегі, Мінск 12.XI.1654 // Biblioteka Narodowa. Akcesja. Rkps. 6564. № 108
2). П. Грасоўскі да Я. Радзівіла, Горы, 2.VIII.1654 // РДАСА. Ф. 389. Воп. 1. 1654, ч. 2. С. 58.

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск,. “Беларуская Энцыклапедыя”, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8

Глыбокае

Глыбоцкі замак — абарончае збудаванне ў мястэчку Глыбокае у ВКЛ (сучасны г. Глыбокае Віцебскай вобласці). Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях.

Пабудаваны на месцы “двара” Зяновіча (паўднёва-заходняя частка мястэчка). Замак пазначаны на мапе М. Струбіча “Тэатр вайны за Інфлянты” (1589 р.). Апісаньні замка таго перыяду невядомыя, але, відаць, ён не адрозніваўся ад традыцыйных тагачасных збудаваньняў з земляным валам, драўлянымі сьценамі і вежамі. У час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 рокаў пад сьценамі замка 30 чэрвеня 1654 року адбыўся бой паміж аддзеламі войска ВКЛ і маскалёўскімі войскамі на чале з думным дваранінам Ж.В. Кондыравым. Паводле гістарычных крыніц, 2 жніўня 1654 року замак быў спалены ўшчэнт, а кіраўнік абароны замку полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. У 1658 року аддзел войска палкоўніка ВКЛ У. Валовіча ўзяў штурмам замак і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўгінаў. Пазьней замак быў адноўлены і праіснаваў да канца XVIII стагодзьдзя. У 1700 року у час Паўночнай вайны замак моцна пацярпеў ад вялікага пажару. Паступова замчышча было забудаванае, вул. Замкавая яшчэ згадвалася ў дакументах канца XVIII-XIX стагодзьдзяў.

Літаратура:

• Ткачоў М. Глыбоцкі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 2005. — С. 539.

Глуск

Глускі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаваньне XVI—XVІI стагодзьдзях на беразе ракі Пціч, у другое палове XVІI стагодзьдзя перабудаванае ў магутны бастыённы замак.

У пачатку XVI стагодзьдзя Юры Гальшанскі-Дубровіцкі сабраў у сваіх руках землі Глускай воласьці і пабудаваў драўляны замак, які стаў цэнтрам новаўтворанага мястэчка Глуск-Дубровіцкі (цяпер Глуск). Замак быў закладзены на месцы старажытнага гарадзішча. Сыстэма абароны грунтавалася на драўляна-земляных фартыфікацыях: навокал замак быў абведзены ровам і земляным валам, на якім стаялі сьцены-гародні з бланкаваньнем. Замак меў дзьве драўляныя вежы, вежу-браму, а таксама невялікую фортку ў бок р. Пцічы.

Пасьля сьмерці ягонага сына князя Сямёна Юр’евіча ў 1558 року замак ажно да 1626 року быў падзелены між нашчадкамі і ня меў адзінага ўладальніка. Усталяваць адзінаўладзьдзе ў мястэчку Глуск і яго замку атрымалася ў Канстанціна Аляксандравіча Палубінскага. У 1646 року замак успадкаваў ягоны сын Аляксандар Гіляры. Пад час вайны 1654—1655 рокаў драўляны замак быў у сакавіку 1655 року спалены казакамі.

Пасьля спаленьня Глуска казакамі соймам Рэчы Паспалітай яму былі нададзены падатковыя льготы. У сваю чаргу Аляксандар Палубінскі пачаў узвядзеньне на месцы былога драўлянага замку магутнай бастыённай фартэцыі. Паводле прывілея 1667 року на тэрыторыі фартэцыі было выдзеленае месца для касьцёла, кляштару і саду манахаў бэрнардынаў.

Сам бастыённы замак мог быць узьведзены паміж 1670—1675 рокамі. Фартэцыя была збудаваная ў традыцыях распаўсюджанай на той час у Рэчы Паспалітай старагаляндзкай школы фартыфікацыі: пяцігранны па форме ўнутраны двор акольвалі насыпаныя зь пяску і гліны курціны і бастыёны. Яны узвышаліся на ўзровень 5—7 мэтраў над дваром і прыкрывалі абаронцаў ад артылерыйскага абстрэлу. З боку мястэчка у курціне бліжэй да паўднёвага бастыёна была збудавана трохпавярховая мураваная вежа-брама, якая запіралася, акрамя варотаў з двух абітых жалезам палотнішчаў, таксама каванымі герсамі і пад’ёмным мастом-узводам. Унутры замка знаходзіліся розныя гаспадарчыя і жылыя памяшканьні, а таксама цэйхгаўз збудаваны ў тэхніцы “прускага муру” і комплекс мураваных касьцёла і кляштару бэрнардынаў. З боку Пцічы ў фартэцыю можна было патрапіць праз двухпавярховую Водную браму.

У 1690 року пасьля сьмерці дачкі Аляксандра Палубінскага Ганны Марыі Глуск і бастыённы замак пераходзяць у валоданьне да яе мужа Дамініка зь нясьвіскіх Радзівілаў. Яго ўнук Альбрыхт Радзівіл (1717—1791 рр.) адзіны з Радзівілаў абраў Глуск для сталага пражываньня. У 1784 року ён праз суд спрабаваў аспрэчыць права манахаў-бэрнардынаў на землю на тэрыторыі замку.

Пасьля XVIII стагодзьдзя фартэцыя прыйшла ў заняпад.

У 1944 року на тэрыторыі замка быў узарваны бэрнардынскі касьцёл. Значныя пашкоджаньні нанесьлі будаўнічыя працы 1970-ых рокаў.

У 1988 року на Глускай фартэцыі пачаліся археалягічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Г. Сагановіча. У гэты ж час па ініцыятыве мясцовых уладаў на яго тэрыторыі пачалося будаўніцтва спартовага комплексу уключна са стадыёнам і крытым фізкультурна-аздараўленчым комплексам, што прывяло да значнага пашкоджаньня помніка. Пачынаючы з 1996 року ініцыятыва ў дасьледаваньні Глускага замку перайшла да археоляга І. Ганецкай, якая плянамерна займаецца вывучэньнем гісторыі Глускага замку да сёньняшняга часу.

Літаратура:

• Міхась Ткачоў. Глускі замак. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
• Ірына Ганецкая. Характарыстыка крыніц па вывучэньні Глускага замка. // Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002.
• Ірына Ганецкая. Вежа-брама Глускага замка па дадзеных археалогіі і пісьмовых крыніц. // Badania archeologiczne w Polsce polnocno-wschodniej i na zachodniej Bialorusi w latach 2000—2001. Materialy z konferencji, Bialystok 6-7 grudnia 2001 roku. Bialystok. 2002
• Ірына Ганецкая. Глускі замак (гісторыя аднаго помніка у асобах) // Беларускі гістарычны часопіс № 9, 2006

Грэск

На месцы Грэска ў VI стагодзьдзі да н.э. — VII стагодзьдзі н.э. існавала ўмацаванае валамі і равамі гарадзiшча пэрыяду раньняга жалезнага веку[1]. Яно знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на правым беразе р. Сава, ва ўрочышчы Замак. Мае статус гісторыка-культурнае каштоўнасьці[2]. У часе архэалягічных раскопкаў тут былі знойдзеныя пласты, у якіх былі прадметы розных эпох: жалезнага века, старажытнае Русі, а таксама XIV—XVII стагодзьдзяў.

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) ў Грэску існаваў драўляны замак.

• 1409 р. — першая згадка ў гістарычнае крыніцы[3].
• 1536 р. — мястэчка належыць да валоданьняў каралевы польскае й вялікае князёўны літоўскае Боны Сфорцы і зьяўляецца цэнтрам войтаўства, якое ёсьць часткаю Троцкага ваяводзтва.
• 4 жніўня 1570 р. — атрымлівае ўсе правы мястэчка, калі кароль польскі й вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст выдае прывілей на адчыненьне ў Грэску штотыднёвага кірмашу, і вызначае, што мыты павінныя йсьці на карысьць уладара.
• 1558 р. — належыць да валоданьняў Марціна Валадковіча[4], паміж якім і кн. слуцкімі Юрым Алелькавічам і Сямёнам Алелькавічам вяліся спрэчкі з падставы захопу зямлі Алелькавічамі ў валоданьнях Валадковіча.
• 1590 р. — Грэск стае часткаю Слуцкага княства. У гэты час у ім ужо былі царква, млын і карчма.
• 3 ліпеня 1593 р. — Кароль польскі й вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза аддае Грэск у леннае валоданьне князю Мікалаю Крыштофу Радзівілу.
• 1600 р. — па ўзяцьці шлюба Янушам Радзівілам і адзінаю спадкаеміцай роду Алелькавічаў князёўны Соф’і Алелькавічаўнай Слуцкай Грэск апынуўся ў складзе валоданьняў Радзівілаў.
• 1677 р. — князь Міхал Казімер Радзівіл аддае маёнтак Грэск у закладнае карыстаньне Ежы Багуславу Отэнхаўзу[5].
• XVIII ст. р. — Грэск належыць да клецкае ардынацыі Радзівілаў.
• 1765 р. — маёнтак Грэск аддадзены Юзэфам Мікалаем Радзівілам у закладнае валоданьне графу Антонію Тадэвушу Пшазьдзецкаму[6].
• 1793 р. — за Другім падзелам Рэчы Паспалітай далучаны да Расейскае імпэрыі. Стаўся цэнтрам воласьці ў Слуцкім павеце Менскае губэрні.
• 1800 р. — грэка-каталіцкая Царква Нараджэньня Божае Маці стала праваслаўная[7].
• 1818 р. — у мястэчку ёсьць кірмаш і 6 вуліцаў.
• 1870 р. — у мястэчку працуе народная вучэльня.
• 1874 р. — Грэск далучаны да нясьвіскае ардынацыі па дамоўленасьці паміж ардынатам клецкім князем Леонам Радзівілам і ардынатам нясьвіскім князем Антоніем Вільгельмам Радзівілам[8], за што князь Леон Радзівіл атрымаў пажыцьцёвую рэнту ў 30000 рублёў, а таксама захаваў свае правы на паляваньне ў Грэскай пушчы[9]. За цягам 1876–1881 рокаў Антоніем Вільгельмам Радзівілам у Грэскім лясьніцтве быў пабудаваны новы будынак лясьніцтва, паляўнічы дом, склепы й іншыя будынкі[10].
• 1885 р. — мае школу, царкву, 3 паветраныя млыны й кірмаш.

Крыніцы:

1). Памятныя мясьціны. Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету. (рас.)
2). Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Дадатак 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.05.2007 № 578 Нацыянальны праўны інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь.
3). З днём нараджэння, родная вёска. Слуцкі край. 11 жніўня 2009 року.
4). Г.М. Брэгер, Л.А. Лінская. Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах Нацыянальнага музея гісторыі i культуры Беларусі. // “Беларускі археаграфічны штогоднік”, Вып. 5 / 2004.
5). Инвентарь им. Гресск кн. Михаила Казимира Радзивилла, составленный при отдаче имения в залоговое содержание Ежи Богуславу Оттенхаузу. 1677 г. Опись дела 505 фонда № 1280 “Радзивиллы, князья” Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).(рас.)
6). Ведомость учета недоимок, числящейся на мещанах и земянах Копыльского кнж., Гресской и Пуковской вол., составленная при передаче в арендное содержание гр. Антону Пшездецкому. 1765 г. Опись дела 609 фонда № 1280 “Радзивиллы, князья” Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня). (рас.)
7). Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павету Менскае губэрні. Сайт Згуртаваньня Беларускае Шляхты.
8). Hresk // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. Tom III: Haag — Kepy. — Warszawa, 1882. S. 177. (пол.)
9). Эдвард Войнилович. Воспоминания. Перевод с польского. Старонка № 1 места горада Ліды й Лідзкага павету.(рас.)
10). Материалы Главного управления имениями Антона Радзивилла о строительстве нового лесничества, охотничьего дома, погреба и других строений в Гресском лесничестве. (Отчёты о расходе денег на строительство, контракты и договора с рабочими, сметы на строительство, планы и др.)… 1876–1881 гг. Опись дела 547 фонда № 1280 “Радзивиллы, князья” Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня). (рас.)

Д

Давыд-Гарадок

Давыд-Гарадоцкі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаваньняў сярэднявечнага Давыд-Гарадку.

Паўстаў на месцы раньнесярэднявечнага граду і складаўся зь Дольнага (Ніжняга) і Горнага замкаў. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізьбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзьве хаты з каморамі і алькежам. У 1692 року верхні ярус брамы быў заняты параднай заляй, а замест дома быў збудаваны палац зь пяцьцю жылымі пакоямі, сталовай, алькежам і сенцамі.
У 1760 року замак быў пакінуты і больш не адраджаўся, а на тэрыторыі Дольнага замку быў збудаваны замкавы двор без абарончых умацаваньняў.

Дзісна

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзісну як умацаваны драўляны замак Капец-гарадок (ад слова “кап`аць”) датуецца 1374 рокам. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 року паселішча ўпершыню згадваецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).

У 1566 року вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 року Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб (“тры вежы з муру”), а 20 студзеня 1569 року — Магдэбурскае права і новы герб: “у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем”[1]. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 року тутэйшы замак зрабіўся цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.

У пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1654 року бурмістар Дзісны здаў места войску Маскоўскай дзяржавы. 10 красавіка 1661 року шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[2].

Крыніцы:

1). Дзісна / Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). // Мінск, “Полымя”, 1998.
2). Міхась Ткачоў. Дзісенскі замак / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 586.

Дзятлава

Першыя пісьмовыя згадкі пра Зьдзецел (старабеларускае: Здетел, сучаснае: Дзятлава) датуюцца 1440—1450-мі рокамі. У гэты час мясьціна ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва. Вялікі гетман Канстантын Астрожскі, якому на той час належала мястэчка, у пачатку XVI стагодзьдзя збудаваў у ім драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэньне (у дакумэнтах згадваецца як двор Здетело).

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў студзені 1708 року у ваколіцах Зьдзецела некаторы час знаходзілася асноўная групоўка маскалёўскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдню кватараваў маскоўскі цар Пётар I. Пазьней Зьдзецел занялі швэды, якія спалілі яго разам з замкам.

Дрыса

Дрысенскі замак — абарончае збудаваньне ў месьце Дрыса Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Віцебскай вобласьці).

У XIV стагодзьдзі ў Дрысе існавалі драўляныя ўмацаваньні.

Жыгімонт Аўгуст загадаў паднавіць замак. У 1563 року замак быў узяты Іванам Жахлівым, а ў 1579 року вернуты Стэфанам Баторыям ў склад Рэчы Паспалітай. У 1577 року замак паднаўляўся.

На цяперашні момант сьлядоў ад яго не захавалася.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Дрысьвяты
(возера)

Дрысвяцкі замак існаваў у XIV-XVII стагоддзях. Размяшчаўся на выспе Замак на возеры Дрысвяты (цяпер у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці).

Пабудаваны на гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры і эпохі Кіеўскай Русі X—XIII стагоддзяў. Пляцоўка замка (75х50 м) авальнай формы ўзвышаецца на 6—7 м над паверхняй возера і абкружана кальцавым валам. З напольных паўночнага і ўсходняга бакоў вышыня яго каля 5 м, з боку возера — 1—1,5 м. Ядро вала насыпанае на рубяжы новай эры. На працягу X—XVI стагоддзяў вал 4 разы падсыпаўся з выбрукоўкай унутранага схілу камянямі. У канцы XIV — пачатку XV стагоддзяў на востраве стаяў “двор Дрысвяты” вялікага князя ВКЛ Вітаўта, пазней — караля Аляксандра. У пісьмовых крыніцах замак згадваецца ў 1514 року, з 1542 року ім валодаў маршалак ВКЛ Ян Юр’евіч Глябовіч. Дакументы 1557 року, 1561, часоў Лівонскай вайны 1558—83 рокаў і тагачасныя сведкі адзначылі ў Дрысвяцкім замку значны гарнізон. Захавалася апісанне замка за 1662 рок: “на гары над возерам Дрысвяцкім ёсць тры вежы без дахаў, апалыя, згнілыя, ёсць трошкі сцен з боку фальварка, але і тыя трухлявыя і разбураюцца”. З агнястрэльнай зброі ўпамінаюцца 2 гакаўніцы і 1 штурмачок. Пад аховай замка на выспе стаялі двор і мястэчка Дрысвяты з рынкам, трыма вуліцамі, але без абарончых збудаванняў. З берагам замак злучалі 2 масты. У 2-й палове XVII стагоддзя Дрысвяцкі замак перастаў існаваць, а жыхары паселішча пасля пажару перабраліся з выспы на ўсходні бераг возера.

Археалагічныя даследаванні Дрысвяцкага замка праводзілі ў 1955—56 Л. Аляксееў, у 1970, 1976 і 1980 роках. Ткачоў.

Літаратура:

• Ткачоў М. А. Дрысвяцкі замак // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.

Друцак

Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцку існавалі на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.[1]. Першы ўспамін у летапісе 1092 року, у Павучаньні Манамаха заснаваньне места адносіцца да 1078 року.

Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя існаваў драўляны Друцкі замак. І места, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся.

Час і прычыны канца існаваньня Друцку невядомыя[2]. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасьля чаго не аднаўляўся, каля канца XV — пачатку XVI стагодзьдзяў[2]. Існуе і прывязка часу зьнішчэньня Друцку да сярэдзіны XVII стагодзьдзя[3].

Места часоў XVI стагодзьдзя апісваўся ў апавяданьнях канца XVI стагодзьдзя як такі, што меў 7 міляў акружыны і славіўся дзьвюма сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся зь лёсам Троі[5].

Крыніцы і заўвагі:

1). Пацьвярдзаецца раскопкамі Л. Аляксеева ў 1956 року.
2). Аляксееў Л.В. Друцк / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т.Т.4. Графік — Зуйка; Рэдкал.: П.У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971.
3). Паводле думкі М. Ткачова.
4). Паводле пераказу сакратара пасольства Сьвятой Рымскай імпэрыі Іагана Георга Корба ў яго “Дзёньніку падарожжа ў Масковію”.

Літаратура:

• Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада / Рэд.кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэдактар) і інш.; Маст. У.М. Жук // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2000. — 128 с.: іл. ISBN 985-11-0185-0
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
• Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П.У. Броўка (гал. рэд.) і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1971. — 608 с.: іл., карты.
• Анатоль Мяснікоў. Горад на вольнай Друці… // “Звязда”, 27 чэрвеня 2001.

Друя

Некаторыя дасьледнікі зьвязваюць з Друяй Новы замак Полацкай зямлі, які паводле “Хронікі Германа Вартбэрга” знаходзіўся за 11 міляў ад Дынабурга. У скарзе на дзеяньні крыжакоў, складзенай у 1413 року, згадваецца “de Drucha villa”.

Цягам ХІV—ХV стагодзьдзяў Друя была ўмацаваным пунктам Полацкай зямлі. “Мещане друйские” прыцягваліся да будовы замкавых умацаваньняў у Полацку. З гэтага ж часу на левым беразе Дзьвіны існаваў драўляны Друйскі замак. У 1496 року мясьціна перайшла ў валоданьне князя Ц. Масальскага, які атрымаў ад вялікага князя Аляксандра прывілей на места, замак і друйскія воласьці[1].

У вайну Масковіі зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522 рр.) у 1515 року захопнікі з усходу спалілі Друю[2].

8 жніўня 1618 року Я. Сапега падпісаў прывілей на заснаваньне побач з Друяй новага места пад назвай Сапежын з разьлікам ператварыць яго на значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. 3 сакавіка 1620 року кароль польскі і Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Сапежыну Магдэбурскае права і герб: “у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе”[3].

У Сапежыне мелася 108 дымоў, тут знаходзіліся рынак, ратуша і большасьць з сакральных збудаваньняў Друі. Побач разьмяшчалася прадмесьце з замкам.

17 верасьня 1579 року у месьце спыняўся кароль і вялікі князь С. Баторы, які вяртаўся з войскам з-пад Пскова.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634 рр.) у 1632 року Друю зруйнаваналі войскі маскоўскага цара Міхаіла Фёдаравіча[2].

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667 рр.) Друю некалькі разоў цалкам вынішчалі маскоўскія захопнікі.

Крыніцы:

1). Шыдлоўскі К. Друя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 603.
2). Шыдлоўскі К. Друя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 604.
3). Друя // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) // Мінск, “Полымя”, 1998.

Літаратура:

• Высоцкая Н. Друя ў складзе Расійскай імперыі // Браслаўскія чытанні: матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926) 7-8 мая 2003 года / рэд. К. Шыдлоўскі і інш. // Браслаў, 2003. С. 15—18.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага раёна / рэдкал. К.В. Велічковіч і інш. // Мн., 1998.
• Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) // Мінск, “Полымя”, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
• Русецкі А. Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я: ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 2005.
• Druja // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom II: Derenek — Gzack. — Warszawa, 1881. S. 165—166.

Дуброўна

Датаваньне першага ўспаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 рокам у Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XV стагодзьдзя неаднаразова ўпамінаецца воласьць “Дубровенскі шлях”. Цалкам магчыма, што воласьць сьпярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[1]. Пагатоў, да гэтага часу тут на месцы старажытнарускага паселішча ўжо збудавалі драўляны замак. Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як “места” у значэньні ўмацаванага паселішча[1] датуецца 1514 рокам.

У 1535, 1536 і 1564 роках Дуброўна пацярпела ад набегаў маскалёўскіх захопнікаў. У вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667 рр.) па працяглай аблозе ў чэрвені—кастрычніку 1654 року Дуброўна занялі маскалёўскія войскі, якія спалілі замак і вывезьлі мясцовых жыхароў у Смаленск[1].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) у 1708 року загоны казакаў і калмыкаў на чале з маскалёўскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 р.) Дуброўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Крыніцы:

1). Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна ў 2-х кн. Кн. 1 / Рэдкал. П.М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін // Мінск, “Універсітэцкае”, 1997

Е

Езярышча

Езярышчанскі замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Езярышча Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці).

Калісьці магутны драўляны замак панаваў над адпаведным мястэчкам на беразе возера Езярышча, ён месьціўся па паўвысьпе і быў аддзелены ад мястэчка валам даўжынёй 168 мэтраў.

У XVI стагодзьдзі Азярышчанскі замак зьяўляўся другім па значнасьці ўмацаваньнем Полацкай зямлі пасьля самаго Полацку. У ліпені і лістападзе 1564 року маскалі штурмавалі замак. Першы штурм быў адбіты і варожае войска было разьбіта, аднак у выніку другога паходу замак быў захоплены. Маскалі аднавілі ўмацаваньні. Пазьней замак паднаўляўся ў 1579 року пасьля ўзяцьця войскам Стэфана Баторыя і ў 1616 року.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

З

Запруды
(Кобрынскі раён)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) у XIV—XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.

Захавалася замчышча XIV-XVII стагодзьдзяў.

Заслаўе

Заслаўскі замак — адзін зь першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.

Бастыённы замак быў збудаваны ў традыцыях стараітальянскае фартыфікацыйнае школы й лічыцца адным са старэйшых ў ВКЛ. Ён знаходзіўся за 200 мэтраў на поўнач ад места й быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы замак надзейна прыкрывала рэчка Княгінька.

Як адзначалася вышэй, Заслаўская бастыённая фартэцыя была ўзьведзеная на тэрыторыі ранейшага драўлянага замчышча Заслаўя, што й абумовіла ейныя абрысы: крыху звужаны з захаду прастакутнік 215х190х120х80 м. Звонку бастыёны й курціны былі абмураваныя цэглаю й каменем. Для абароны курцінаў у фланках бастыёнаў разьмяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забясьпечвалі моцны флянгавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаваньні г.зв. п’ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваныя мураванай сьцяною вышынёй 2,5 мэтры й таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход для перамяшчэньня абаронцаў. Валы й бастыёны былі насыпаныя зь пяску, жвіру й гліны з выкарыстаньнем фашын.

Галоўны ўваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховае брамы й разьмяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, месьцілася меншая брама. Каля галоўнай брамы першапачаткова меўся падземны ход, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскі збору, які стаіць амаль пасярод прастакутніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя функцыі: на шасьці паверхах вежы й па пэрымэтры храма меліся баявыя байніцы.

• ХІ ст. — узьнікненьне гарадзішча на месцы сучаснага замка.
• Другая палова XVI — пачатак XVII стст. — на месцы сярэднявечнага замчышча князямі Глябовічамі збудаваны бастыённы замак. У замку ўзьведзены кальвінскі збор і мураваны палац.
• 1676 р. — заходняя частка замку была прададзеная заслаўскаму кляштару дамініканаў.
• XVIII ст. — замак канчаткова страціў вайсковае прызначэньне, рэзыдэнцыя ўладальнікаў Заслаўя была перанесеная ў іншае месца.
• 1870-я рр. — дадатковыя мураваныя бастыёны разабраныя на цэглу мясцовымі жыхарамі.

Літаратура:

• Заяц, Ю.А. Заславль X—XVIII веков // Мінск, 1987.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 // Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
• Ткачоў, М.А. Замкі і людзі // Мінск,1991 ISBN 5-343-00880-1

***

У XIV-XVII стагодзьдзях велізарнае значэньне набыла вогнепальная зброя, што пачала адыгрываць галоўную ролю падчас аблогі местаў ды замкаў. Выкарыстаньне ў бою артылерыі выклікала павелічэньне таўшчыні муроў і дыяметра веж, а таксама далейшае істотнае ўдасканаленьне сістэмы ўмацаваньняў. У канцы XV стагодзьдзя фартыфікатары вынайшлі бастыёны, якія здзейснілі сапраўдную рэвалюцыю ў сістэме абароны. Гэта сістэма ўпершыню з’явілася ў Італіі ў канцы XV стагодзьдзя.

Бастыённая сістэма ўмацаванняў хутка распаўсюдзілася ва ўсёй Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі. Тут на аснове мясцовых будаўнічых традыцый яна атрымала новую інтэрпрэтацыю.

Адным з першых бастыённых збудаванняў у Беларусі трэба лічыць замак князёў Глебавічаў у Заслаўі. Ён месьціўся на паўнач ад места на высокім пагорку, і займаў пляц 200х100 м. чатырохкутны ў плане, замак некалі аддзяляўся ад места даволі шырокім і глыбокім ровам з вадой. Сістэма сажалак на рачулцы Княгіньце значна павялічвала ўзровень вады і фактычна ператварала замак у выспавае ўмацаваньне.

Даследнікі стагодзьдзя К. Тышкевіч і Р. Ігнацьеўв, якія дэталёва вывучылі ў свой час гэтыя ўмацаваньні, сведчаць, што бастыёны і курціны Заслаўскага замку былі абмураваныя каменем і цэглай, курціны мелі прамежкавыя бастыёны. Гэта, дарэчы, добра відаць на плане замку, знятым у 1840 року К. Тышкевічам. У 70-е рокі XIX стагодзьдзя Р. Игнатьев адзначаў, што дадатковыя бастыёны, зробленыя з каменя, цэглы і землі, мясцовыя жыхары разабралі на будаўнічыя патрэбы. На розных участках валу тады яшчэ існавалі рэшткі каменных муроў (хутчэй за ўсё каменнага брустверу), якія прылягалі да бастыёнаў.

У паўднёва-усходняга бастыёна знаходзілася традыцыйная для земляў Беларусі двухпавярховая ўязная замкавая брама. Таўшчыня яе муроў дасягала 2 м. Яна зачынялася здвоенымі створкамі варот на ўездзе і выездзе, добра фланкавалася з кутняга бастыёну. Пад брамой знаходзілася вязьніца ў выглядзе доўгага каменнага тунэля. З местам замак злучаўся драўляным мостам, апошні пралёт якога, відавочна, паднімаўся адмысловым каўняром. Такім чынам, Заслаўскі замак — узор стараіталіскай фартыфікацыйнай сістэмы ўмацаванняў і можа датавацца сярэдзінай XVI стагодзьдзя. Найбольш верагодна, што ён збудаваны падчас княжаньня Івана Глебавіча, які валодаў Заслаўем і пабудаваў тут рэфармісцкі храм. У яго 35-мятровай вежы, прыбудаванай пазьней, меліся байніцы, што яшчэ больш узмацняла абараназдольнасьць замку.

У наш час досыць добра захаваліся валы і равы замку, а таксама рэфармісцкі храм. Ад замкавай брамы захаваліся толькі невялікія руіны.

Ж

Жлобін

Пад 1563 рокам згадваецца паселішча пад назвай Хлобін, у валоданьні полацкага шляхціца[1], якое, магчыма, знаходзілася ў Рагачоўскай воласьці[2].

Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654-1667 рр.) казацкі гетман Іван Залатарэнка, які ваяваў на баку Маскоўскай дзяржавы, у сваім лісьце ад 15 ліпеня 1654 г. паведаміў, што яго войскі спалілі “замак Злобін” (разам з замкамі Рэчыца, Стрэшын, Рагачоў і Горваль). Больш позьніх зьвестак пра гэты замак не маецца[3]. Злобін узгадваецца як мястэчка і ў шэрагу іншых дакумэнтаў, зьвязаных з вайной у 1654-1655 рр.[4].

Паводле археалягічных дадзеных, Жлобінскі замак існаваў у XV-XVII стагодзьдзях на адлегласьці каля 100 м ад утоку ручая Чорначка ў р. Дняпро, побач з сучасным гарадзкім паркам “Прыдняпроўскі”. Замак быў умацаваны земляным валам і драўлянымі сьценамі-гароднямі зь вежамі і брамамі. Абарончыя ўмацаваньні складаліся з 2-х частак: замка і падзамка. Пляцоўка замка ўзвышаецца над нізінай на 3-4 м (цяпер тут знаходзіцца сучасны будынак — спартовая школа). Пляцоўка падзамка, якая выцягнута з поўначы на поўдзень, узвышаецца над нізінай на 2-3 м (стадыён спартовай школы).

Побач маецца і першапачатковае месца неўмацаванай забудовы — сярэдневяковае селішча[5]. На ім размясьціўся парк “Прыдняпроўскі”[6].

У XV-XIV стагодзьдзях гэтая мясцовасьць знаходзілася ва ўладаньнях Хадкевічаў. З 1509 року мясцовасць знаходзіцца ў Рагачоўскай воласьці, у валоданьні каралевы Боны Сфорцы, з 1556 року ў складзе казённага Рагачоўскага маёнтку. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566 рр.) мясьціна ўвайшла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага (якое 1 ліпеня 1569 року аб’ядналася з Польскім Каралеўствам у Рэч Паспалітую).

Крыніцы:

1). Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць // Мн., 2004.
2). Грынявецкі, В. Жлобін / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 626.
3). Ткачоў, М.А. Замкі і людзі // Мн., 1991, с. 152—153.
4). Маслюкоў, Т.В. Археалагічныя абследаванні ў Жлобіне / Археологические исследования в еврорегионе “Днепр” в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол.: О.М. Демиденко (отв. ред.), Н.Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О.М. Макушников (науч. ред.), Ю.В. Панков (отв. секр.) и др. ; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАН Б, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины и др.. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — С. 63—66. ISBN 978-985-439-791-7.
5). Ткачёв, М.А. Изучение средневековых памятников Белоруссии / Археологические открытия 1983 года // М., 1985, с. 407—408. (рас.)
6). Бабин, В. Археологи изучают старый Жлобин // Нюанс-плюс. Еженедельная информационно-рекламная газета. 2013. № 27. С. 2. (рас.)

І

Іказьнь

Замак і места Іказьнь закладзены ў 1504 року браслаўскім старастам Іванам Сапегам[1] на падставе прывілея караля польскага і Вялікага князя Літоўскага Аляксандра Ягелончыка. У 1515 року маскалёўскія войскі аблажылі замак і спалілі мястэчка. Польскі гісторык А. Гваньіні ў 2-й палове XVI стагодзьдзя адзначаў, што “Іказнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава ў 2 мілях ляжыць”. У Інфлянцкую вайну (1558—83 рр.) Сапегі размясьцілі ў 1561 року ў замку значны гарнізон наёмных войскаў. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і замкам па частках валодалі князі Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія і Езлавецкія. Апошнія ў 1589 року прадалі замак разам “з арматамі і стрэльбамі” Яну Сапегу за 15 тыс. злотых. У 1654 року замак быў узяты, а мястэчка разрабаванае маскалёўскімі войскамі. Разбурэнне замку прыпадае на перыяд Паўночнай вайны 1700—1721 рокаў, у якой Сапегі прынялі бок С. Ляшчынскага і шведскага караля Карла XII.

Займаў паўднёва-ўсходні край вовыспы Замак на возеры Іказнь. Узвышаная частка пагорка (55х30 м) з поўначы і ўсхода была абведзеная мурам таўшчынёю 2 м, складзеным з валуноў і цэглы ў тэхніцы “паласатай муроўкі”. Заходні бок ахоўваўся гліняным валам, на якім былі драўляныя сьцены. На паўднёвым краі замкавага пагорку стаяла мураванае збудаваньне (20х18 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў, зробленае ў адной тэхніцы з мурам. У паўднёвым куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсходнім рагу замка ўзвялі пяцікутную вежу-рандэль з валунна-цаглянымі мурамі таўшчынёю 2 м. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваныя. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры заходняга мура. Падыходы да замку і ўсю астатнюю тэрыторыю выспы займаў падзамак. З поўдня і паўдневага-захада ён быў абнесены земляным валам вышынёю каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім. Пад замкам, у паўночным-заходнім баку, знаходзілася сажалка (47х17 м) для рыбы, злучаная спецыяльнай пратокай з возерам. Дно і бераг яе былі абкладзеныя камянямі і тоўстымі дошкамі. Цераз сажалку да замкавай брамы вёў драўляны мост. З берагам замак быў злучаны сканструяваным на чаўнах драўляным мостам, які ў выпадку ваенай небясьпекі лёгка і хутка разбіраўся.

У час археалагічных даследаваньняў замку і падзамку (1971 і 1989 рр., М.А. Ткачоў) знойдзеная кераміка XVI—XVII стагодзьдзяў, паліваны і непаліваны посуд, размаляваныя талеркі, гаршкападобная і багата аздобленая каробчатая (тэракотавая і паліваная) кафля, двухзубы відэлец, нажы з драўлянымі накладнымі тронкамі, гліняны тыгель са слядамі свінцу і інш. У ходзе падводных археалагічных даследаваньняў пад мурамі замку выяўленыя абломкі керамікі XVI—XVII стагодзьдзяў, паліваная кафля XVII стагодзьдзя, баявая сякера XVI стагодзьдзя, драўляныя чаўны-даўбёнкі наплаўнога моста, затопленыя на дне праліва паміж берагам і замкам, верагодна, у XVII стагодзьдзі.

Крыніцы:

1). Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т.

Літаратура:

• Ткачоў М. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3 // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1996

К

Казяны

Драўляна-зямельная фартэцыя ля паселішча Казяны была зрубленая ў 1563 року па загадзе Івана Жахлівага на месцы загібцу рэчкі Обаль пры ўпадзеньні ў яе меншай рачулкі Скаціцы.
Па ўзяцьці Полацка войска Рэчы Паспалітай неўзабаве напала на маскалёўскі гарнізон Казянаў, захапіла і цалкам зьнішчыла фартэцыю. На выяве Пахалавецкага фартэцыя мае выгляд трохкутніка зь вежамі на рагох.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.

Камень Харэцкі (Камена)

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Даследчыкі мяркуюць, што феадальны двор, а пазней замак Камень Харэцкі (сучасная вёска Камена ў Лагойскім раёне, на ўсход ад Плешчаніц) мог быць цэнтрам Харэцкай воласці[1]. Старажытнае паселішча размесцілася на правым беразе Віліі, каля мяжы Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Праз яго праходзіць старажытны Даўгінаўскі тракт. Непасрэдных звестак пра маёнтак Камень-Харэцкі з часоў XV стагоддзя няма, але яго лёс прасочваецца паводле больш позняй судовай справы, якая адбывалася ў 1556 року[2] З яе вынікае, што ўласнікам гэтага маёнтка прыкладна ў сярэдзіне XV стагоддзя быў баярын Вадзімон (мяркуючы з імя — літоўскага паходжання), які пакінуў трох сыноў: Карэйву, Івашку Вошкеля і Марціна Воўчку. Яны, а затым іх нашчадкі, засталіся ў далейшым саўладальнікамі Каменя-Харэцкага на працягу прыкладна стагоддзя.

Крыніцы:

1). Ochmanski J. Powstanie i rozwoj latyfundium biskupstwa Wilenskiego (1387 — 1550). Poznan, 1963. S. 46.
2). Метрыка ВКЛ. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. (Надалей — Метрыка). Спр. 247. Арк. 702 адв. — 706.

Камянец

Камянецкая мураваная вежа-стоўп (памылковая назва — “Белая вежа”) у комплексе драўлянага замка — абарончая вежа ў Камянцы, збудаваная ў 1271—1289 роках дойлідам Алексам як умацаваньне паўночных межаў Валынскага княства. Сёньня тут месьціцца філія Берасьцейскага абласнога музэю (пачынаючы з 1960 року).

Камянецкая вежа — найбольшае вышынёю (каля 31 мэтра) і ступеньню захаванасьці збудаваньне падобнага кшталту. На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Тураве і Наваградку, аднак яны не захаваліся да нашага часу.

Першыя летапісныя згадкі пра ўзьвядзеньне Камянецкай вежы датуюцца 1276 рокам. Галіцка-Валынскі летапіс захаваў аповед пра заснаваньне Камянцу валынскім князем Уладзімерам Васількавічам:

“И потом вложил Бог благую мысль в сердце князю Владимиру, задумался он, чтобы где-нибудь за Берестьем поставить город”.

На загад валынскага князя Ўладзімера Васількавіча для будоўлі новага места быў пасланы “градаруб” Алекса. З дапамогай мясцовага насельніцтва быў збудаваны “столп камен высотою 17 саженей. Подобен удивлению всем зрящим на него”.

Дакладная дата будаўніцтва невядомая. На выснове Іпацьеўскага летапіса прынята лічыць, што вежа была збудаваная ў пэрыяд з 1276 року па 1288 рок.

Замак утвараў сабой закрытую абарончую сыстэму. Як і многія эўрапейскія замкі, ён меў вялікую круглую вежу на насыпаным узгорку, абаронены ўзгоркам і ракою з паўночнага боку, і прылягаючым дваром замку, які быў поўнасьцю разбураны ў 1903 року. Такі тып motte-and-bailey замка зьяўляецца ў X і XI стагодзьдзях паміж рэкамі Райнам і Луараю і паступова пашыраецца на большасьць заходняй Эўропы і нават на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Вежа з чырвонай цэглы з службовымі і жылымі пакоямі на 5 паверхах унутры была галоўнаю вежаю, што было распаўсюджана ў Францыі і Ангельшчыне да XVI стагодзьдзя. Вежа мае вышыню 30 м, сьцены таўшчынёю 2,5 м, і страху з нахілам.

Драўляны замак ужо да першай паловы XVII стагодзьдзя ня меў буйных абарончых умацаваньняў. Інвэнтар 1635 року паказвае, што замак меў браму з параднай заляй абкружанай галерэяй. Цэнтар дзядзінца займаў дом з сенцамі, сталоўкай, жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі. Каля яго стаяў дом на дзьве хаты з сенцамі, сьвіран, піўніца, кухня, за валам — сьпіхлер і бровар. У 1728 року замак прыйшоў у заняпад: заля над брамаю пераўтварылася ў сьвіран, а на месцы сядзібнага дому былі ўзьведзены фальварачныя пабудовы. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя замак быў ізноў рэканструяваны: над брамаю ўзьведзена альтанка з кружганкам, на дзядзінцы пабудаваны драўляны палац пад драніцавым дахам і трыма вежкамі на верхнім паверсе. Да 1821 року замак цалкам прыйшоў у заняпад.

Вежа цалкам збудаваная з цэглы, што робіць яе ўнікальнай. Цагляныя канструкцыі былі рэдкасьцю ў гэтай частцы Эўропы да канца сярэднявечча, бы вытворчасьць цэглы была дарагою у тыя дні. Да XVI стагодзьдзя пераважна каменны мур выкарыстоўваўся дзеля ўмацаваньняў, цэркваў і манастыроў, толькі некаторыя часткі інтэр’еру рабіліся з цэглы. У вежы прасочваецца ўплыў заходняй Эўропы, дзе цагляны мур шырока ўжываўся ў канцы XIII — пачатку XIV стагодзьдзя.

Непадобна да вузкіх байніц на ніжніх паверхах, вялікія сьпічастыя вокны і нішы на верхнім паверсе зьяўляюцца выдатным прыкладам раньняй готыкі на Беларусі.

Праёмы вокнаў і нішаў былі атынкованыя і пабеленыя. Вокны былі спраектаваныя такім чынам, каб не дапусьціць трапляньня сьвятла ў пакоі, дзе жыла шляхта падчас асады. Шкляныя вокны былі яшчэ адным атрыбутам гатычнага дойлідства. Відавочна, што рэзыдэнты хацелі стварыць хатнія ўмовы ў галоўнай вежы. Верхняя частка вежы мела зубцы і ўзор паверхні накшталт цаглянай кладкі.

Частку цэглы экстэр’еру пашкодзілі ці разабралі мясцовыя жыхары, але яе аднавілі ў 1903 року, калі археалягічныя дасьледаваньні мелі месца вакол вежы. Спатрэбілася 10000 цаглін.

Капыль

Копыскі замак існаваў у XIV-XVIII стагодзьдзях у г.п. Копысь Воршанскага раёну. З’яўляўся ваенна-адміністрацыйным цэнтрам старажытнага места.

Замак размяшчаўся на ўзвышаным левым беразе Дняпра, на месцы першапачатковага мысавага гарадзішча летапіснай Копысі. Гарадзішча круглаватае ў плане (каля 0,5 га) мела ўваход з усходняга боку.

У ходзе археалагічных даследаванняў зафіксаваны 2 будаўнічыя этапы. Першапачатковы вал быў насыпаны з дробнага пяску з гумусаванымі праслойкамі, што сведчыць пра існаванне раней неўмацаванага паселішча. Старажытны вал вышынёй каля 5 м узведзены ў 2-й паловы ХІ — пачатку ХІІ стагодзьдзяў. Пазней яго расшырылі і падсыпалі ўверх яшчэ на 2 м. У выніку ваенна-будаўнічых работ структура ўмацаванняў гарадзішча значна змянілася. Перыметр вала склаў 370 м, памеры ўнутранай пляцоўкі — 80х60 м. У XVI—XVIII стагодзьдзя важную ролю ў планіровачнай структуры ўмацаванняў Копысі адыгрывалі невялікія рэкі Страшаўка і Сморкаўка, якія абгіналі замак з 2 бакоў і ўпадалі ў Дняпро. Вусце Сморкаўкі было перагароджана дамбай, а воды абедзвюх рэк, падпертыя плацінай млына, утваралі штучнае вадасховішча. Млын ахоўваў подступы да замка з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Праезд у замак ішоў па запрудзе млына, якая падводзіла да пад’ёмнага моста перад замкавай брамай.

Копысь у сувязі з размяшчэннем на скрыжаванні важных сухапутнага і воднага шляхоў часта была ў эпіцэнтры ваенных дзеянняў. Замак і горад неаднаразова разбураліся і спальваліся. Рамонтам умацаванняў замка займалася гарадское і навакольнае насельніцтва, у т.л. і новазаснаванага мястэчка Барань. Мяшчане, сяляне, зямяне-шляхта, баяры панцырныя і путныя ў час ваеннай небяспекі павінны былі з’яўляцца для абароны Копысі, а ў мірны час адбываць у замку “старажоўшчыну”. У 1597 року паводле загаду князя Мікалая Радзівіла была заснавана Бараньская кульня па вытворчасці ядраў і куль для гармат і гакаўніц. Паводде распараджэння адміністратара замка. У 1598 року 14 бараньскіх “кульнікаў” павінны былі “на кожны рок давать до замку Копыского з кожной волоки куль железных велнких… до дел Копыских по 30, до гаковниц Копыских куль по копе”. Гістарычныя крыніцы за 1597-99 рокі строга вызначаюць ваенна-будаўнічую павіннасць сялян воласці — “замок Копыский… направовати”. Баяры ж, што валодалі, як правіла, надзелам у 5 валок зямлі, мелі абавязкі “…подчас войны и кожной потребы Его Милости Князя на кожную потребу замку Копыского конь 1 по козацку ставити, также з листы ездити и по тыдню в замку Копыским мешкати повинны будут, стерегучи в нем меж собой чергами, водлуг описанья той повинности у инвентаре головным”. Акрамя таго, яны павінны былі “работу альбо направу замку, на их приходячую, отправлять”. Пра ўмовы землекарыстання і павіннасці копыскіх пушкароў можна меркаваць па прывілеі, дадзеным у 1599 пушкару Сямёну Івановічу. У час правядзення валочнай памеры “при месцы Копысим” яму выдзелілі ў в. Завеі 6 валок зямлі “водлуг порадку разданя инвентару описанного”. За гэта пушкар “…верно и цнотлнве Его Милостн Князю пану свойму в замке Копыском служнти мает повинность свою пушкарскую, будучи готовы до каждой потребы пушкарской замковой. К тому армата, якая есть и напотом будет на замку Копыском, за каждой потребой его, поровнавшися з иншими пушкарами замковыми, што на него припадет, хендожыть и направлять тое, што реместву належать будет, до которой направы той арматы врадник копыски железа мает давать. До того ж з волок своих 20 фунтов ручничного и 40 фунтов дельного и гаковничего пороху до эконома Его Милости Князя копыского отдавать мусить на каждый рок часу певного при сведках”.

Паводле інвентара Копысі за 1651, у замку былі 2 брамы з “форткамі” — вялікая для ўезду з боку места і моцна нахіленая (“опавшая”) вежападобная, якая стаяла над Дняпром і патрабавала рамонту. Пэўную ролю ў абароне замка выконваў і вялікі 2-павярховы дом, “розным маляваннем помалёванный”, і абведзены кругом галерэяй верхняга бою — “бланкованьем”. Усе гэтыя пабудовы былі абнесены частаколам.

Да пачатку вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-67 рокаў замкавыя абарончыя ўмацаванні не былі прыведзены ў належны стан. Мясцовае насельніцтва, распрапагандаванае манахамі і святарамі Куцеінскага манастыра, 13.5.1654 року здало дрэнна ўмацаванае места войску ваяводы Замятні Лявонцьева.

Барон А. Маерберг, праязджаючы ў верасні 1661 року праз Копысь, адзначаў, што места абаранялася драўляным замкам, які стаяў пасярэдзіне высокага пагорка. У 1668 року пачаліся вялікія работы па рэканструкцыі замкавых ўмацаванняў і запруды млына, дзякуючы якой замкавы “капец вада наўкола аблівала”. Замак умацавалі земляным валам і 4 бастыёнамі — “больверкамі” (у 1668 р. тры з іх былі ўжо ўзведзеныя, а будаўніцтва 4-га заканчвалася). Была пакінутая толькі адна ўязная брама, перад якой размяшчаліся пад’ёмны мост і вадзяны млын. Істотную ролю ў абароне подступаў да замка адыгрывала вада сажалкі. Аднак вясной 1668 року паводка, асабліва воды Страшаўкі, сарвала млынавы “спуст” і яго перанеслі на іншае месца. У цэнтры замкавага двара знаходзілася фудня з пад’ёмным колам і акаваным жалезам вядром. Работы па перабудове ўмацаванняў Копыскага замка працягваліся ў 1670 і 1688 роках. На той час тут меліся 4 гарматы, 22 жалезныя гакаўніцы, 4 мушкеты, запас пораху, волава, ядраў, куль, а таксама харугва-сцяг на малінавым шоўку князя Багуслава Радзівіла.

Паводле інвентара Копысі ад 18.10.1684 року, замкавыя ўмацаванні былі моцна “надруйнаванымі”. У арсенале замка налічваліся 3 цэлыя палявыя гарматы, 17 даўжэйшых і 5 карацейшых гакаўніц, запас ядраў, пораху, волава, кнатоў, рознай амуніцыі. У час Паўночнай вайны 1700-21 рокаў маскалёўскія войскі, якія адступалі на поўдзень, у 1707 року поўнасцю спалілі Копысь, замкавыя ўмацаванні і забралі ўсю зброю з арсеналу.

У 1713 року сяляне Копыскай воласці не маглі справіцца з ваенна-будаўнічымі работамі ў замку, паколькі быў “галодны час і на хлеб цяжкі”. Вадзяны роў вакол замка заплыў пяском, і яго з цяжкасцю ачышчалі. Сярод праведзеных маскалёўскімі войскамі ў Паўночную вайну фартыфікацыйных работ у Копысі інвентары згадваюць толькі ўзвядзенне штыкету на земляным вале. Акрамя сялян Копыскай воласці, штыкет ставілі тады і жыхары многіх іншых навакольных валасцей, якія вазілі дрэва з бліжэйшых лясоў.

Усе наступныя 12 інвентароў Копысі за 1726-73 рокі удакладняюць планіроўку замка і паведамляюць пра элементы яго ўмацаваньняў: 4 бастыёны, драўляныя сцены (палісад), якія рэгулярна рамантаваліся. Уязная драўляная вежа-брама мелі двайныя вароты з магутнымі запорамі Яе другі паверх займала зала з 4 вокнамі вакол якой была зроблена кругавая галерэя верхняга бою. Памяшканне залы выкарыстоўвалася для захоўвання ручной агаястрэльнай зброі, у якасці лямуса, а таксама бажніцы, дзе спраўляли “сьвятую імшу”. Вежа была накрыта гонтам. Яе завяршаў бляшаны флюгер “ветранік” у выглядзе арла.

Пасля 1772 умацаваньні Копыскага замка больш не аднаўляліся з цягам часу зніклі. Археалагічныя даследаванні замка праводзіў у 1972 року Э. Загарульскі.

Літаратура:

• Ткачоў М. Замкі і людзі // Мінск, 1991.

Касаржэў

Касаржэўскі драўляны замак — абарончае збудаваньне ля вёскі Валь на рэчыцы Дрысы, дзе яе перасякае стары шлях з Полацку на Рыгу.

У пачатку XVII стагодзьдзя замак быў спалены. 1652 рокам датуецца грамата Яна Казіміра, якой апошні дае права мястэчку і замку адбудавацца.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Клецак

У XI—XIII стагодзьдзях тут існавала умацаванае гарадзішча, заснаванае дрыгавічамі, а ў часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) — бастыённы драўляны замак.

Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае паселішча існавала тут яшчэ ў сярэдзіне ХІ стагодзьдзя Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецак датуецца 1127 рокам, калі ён зьяўляўся сталіцай удзельнага княства[1].

У ХIV стагодзьдзі Клецкае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[2]. Пад 1398 рокам згадваецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч. У 1401 року вялікі князь Вітаўт перадаў места свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 року — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 року пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разьбілі прыхільнікаў Сьвідрыгайлы Альгердавіча. Каля 1492 року вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

У 1503 року Клецак спалілі крымскія татары. 5 жніўня 1506 року каля места адбылася бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Міхалам Глінскім разьбілі татараў. Вялікі князь Аляксандар выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 1522—1556 роках места знаходзілася ў валоданьня вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1586 утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Станам на 1626 рок у месьце было 448 двароў, пад 1641 згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

27 жніўня 1652 року кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Клецку Магдэбурскае права і герб: “у блакітным полі княская карона, пад якой паляўнічы рог”[3]. У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 року маскалёўскія захопнікі зруйнавалі Клецак. Насельніцтва места скарацілася ўдвая[4].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 року швэдзкі аддзел разьбіў пад Клецкам маскалёўскае войска.

Крыніцы:

1). Пазднякоў В. Клецк / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 105.
2). Пазднякоў В. Клецк / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1997. С. 194.
3). Клецак / Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) // Мінск, “Полымя”, 1998.
4). Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 106.

Кобрынь

Кобрынскі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаваньняў сярэднявечнага Кобрыну.

Паводле інвэнтара 1597 року складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў. Апошнія мелі драўляныя ўмацаваньні ў выглядзе гародняў і вежаў. Збудаваньні мелі гонтавыя дахі. Ва ўнутраным двары меліся драўляныя гаспадарчыя і жылыя збудаваньні.

Уваход у Ніжні замак заступала Кобринка. Праз раку быў пабудаваны мост, апошні пралёт якога быў пад’ёмным. Абапал мост сканчаўся вежамі-брамамі. Ніжні замак быў абаронены 5 вежамі, городнями і парканом[т.1]. У адной з веж месцаваўся млын[1].

Верхні замак быў адлучаны ад Ніжняга ровам. Мост праз роў вёў да вежы-брамы Верхняга замку. Апошні пралёт моста таксама быў пад’ёмным. У Верхнім замку таксама было 5 веж (з брамамі), гародні й паркан. На іх месьціліся пляцоўкі са стрешками[т.2], пакрытымі драніцай. Усе вежы былі пакрыты гонтам[1].

Па інвентары 1597 року, замкавы ўбор складаўся з 2 гармат і 5 серпантин. З агнястрэльнай зброі мелася ў наяўнасць 16 гаковниц, 17 ручниц і 2 кія[т.3][1].

Крыніцы:

1). Кобрынскія замкі // Вялікае княства літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. Т. 2 / Пад рэд. Г.П. Пашкова і інш. — 2-е выд // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2007. с. 118. — 972 с.

Літаратура:

• Якімовіч, Ю.А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.

Койданаў

Койданаўскі замак — колішні замак у Койданаве, збудаваны на Гаштольдавай гары ў часе знаходжаньня местачка ва ўласнасьці шляхецкага роду Гаштольдаў. Пазьней на месцы замку быў збудаваны кальвінскі збор. Зьнішчаны бальшавікамі ў 1930—1950-я рокі.

Першапачаткова ўяўляў сабою драўляны замак, абкружаны вадзяным ровам, злучаным з ракою Няцечай. Зь першай паловы ХVІ стагодзьдзя заменены каменным дзевяцівежавым замкам з дыямэтрам вежаў каля 10 м і таўшчыню каменна-цагляных муроў да 1,5 мэтраў, у якіх былі прарэзаныя байніцы. Вежы крыліся шатровымі стрэхамі і іх некалькі разоў перабудоўвалі[1]. Уваход у замак запіраўся традыцыйнаю брамай, якую вянчаў герб Радзівілаў[1]. Неўзабаве ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, разьмешчаны асобна ад местачка. У далейшым “замкам” няправільна называлі палацава-паркавы комплекс[2].

На месцы замку ў 1564 року на сродкі князя Мікалая Радзівіла Рудога быў збудаваны драўляны кальвінскі збор (у 1613—1621 рр. — каменны[3]). Пры абсьледаваньні замчышча ў 1920-я гады Міхась Адзярыха знайшоў у вежы храма ўмураваную бляшаную шыльдачку з надпісам: “1613 рок”[4]. У інвэнтары замка за 1621 год пазначана, што збор у ім “новы мураваны”[2], таму, паводле гісторыка зь дойлідства Тамары Габрусь, збор быў пабудаваны паміж 1613 і 1621 рокамі.

Паводле сьведчаньня Ўладзіслава Сыракомлі, сынод гельвецкага веравызнаньня, які адбыўся ў 1691 року ў Вільні, прыняў пастанову, каб кожны чацьвёрты год усеагульны зьезд літоўскіх кальвіністаў ладзіўся ў Койданаве[5].

Плян асноўнага аб’ёму збору меў форму прастакутнай трохнэфавай залі. Прэсьбітэрый заканчваўся кантовай апсідай. Да ягонае паўночнай і паўднёвай сьценаў прылягалі дзьве сакрыстыі. У цэнтры галоўнага фасада стаяла шмат’ярусная вежа. Помнік быў накрыты высокім двусхільным дахам, на якім узвышалася драўляная вежачка зь ветранікам[5].

Над уваходам у храм меліся драўляныя хоры. Да іх, а таксама ў вежу і на паддашак храма вялі сходы, разьмешчаныя ў заходняй сьцяне. Інтэр’ер падзялялі чатыры васьмікантовыя слупы, якія ў аснове мелі амаль квадратную форму (1,9—1,75 м), на тры нэфы. Бакавыя былі вузейшыя за цэнтральны нэф, які адпавядаў шырыні апсіды. Нэфы і алтарную частку перакрывалі зорчатыя скляпеньні, уласьцівыя гатычнага дойлідства. Бакавыя адрэзкі нэрвюраў і падпружных арак абапіраліся на кранштэйны, зробленыя ў сьценах. Асноўны аб’ём храма злучаўся з прэсьбітэрыем аркай сьпічастай формы, якая трымала ўсходні франтон, а таксама часткова скляпеньні асноўнай і алтарнай частак. Збор асьвятляўся праз вокны, якія завяршаліся перамычкай паўцыркульнай ыормы. Бакавыя сьцены былі ўмацаваныя кантрафорсамі[6].

У аб’ёмнай кампазыцыі кальвінскага збору дамінавала чатырох’ярусная вежа. Уваход у яе знаходзіўся з паўднёвага боку. Ува ўсіх ярусах, акрамя першага, былі зробленыя байніцы. У апошнім меўся гадзіньнік.

Збор абкружала мураваная сьцяна зь дзевяцьцю вежамі. Яны былі двухярусныя, круглыя і завяршаліся канусаватым дазам. Таўшчыня сьценаў дасягала 1,5 м. У кожным ярусе вежаў налічвалася тры байніцы. Вакол мураванае сьцяны меліся вал і роў, што злучаўся з р. Няцечай. Празь яго да брамы, увенчанай гербам радзівілаў, вёў драўляны мост[6].

Пасьля 1950-х гадоў савецкая адміністрацыя зьнішчыла замчышча. На сёньняшні момант захаваўся толькі невялікі ўзгорак, які хавае рэшткі абарончых муроў.

Крыніцы:

1). Ткачёв М.А. Замки Беларуси / Койданава // Минск “Беларусь”, 2005
2). Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: “Полымя”. — ISSN 0131-2669., №3, 1985 С. 25—27.
3). Тамара Габрусь. Помнікі пратэстанцкага храмабудаўніцтва Беларусі // Спадчына. — 2003. — № 1.
4). Міхась Адзярыха. Апісанне койданаўскага замку // Наш край. — 1926. — № 2. — С. 23-24.
5). Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. — 1994. — № 2. — С. 51.
6). Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. — 1994. — № 2. — С. 52.

Копысь

Копыскі замак існаваў у XIV—XVIII стст. у Копысі (цяпер у Аршанскім раёне) зьяўляўся ваенна-адміністрацыйным цэнтрам старажытнага места.

Замак разьмяшчаўся на ўзвышаным левым беразе Дняпра, на месцы першапачатковага мысавага гарадзішча летапіснай Копысі. Гарадзішча круглаватае ў плане (каля 0,5 га) мела ўваход з усходняга боку.

Да цяперашняга часу захаваўся ў выглядзе круглявага ў плане гарадзішча.

Падчас археалагічных раскопак зафіксавана два будаўнічых этапу гісторыі замку. Першапачатковы вал быў насыпаны з дробнага пяску з перагнойнымі праслойкамі, што сведчыць пра існаваньне раней там неукрепленного паселішчы. Першапачатковы вал вышынёй каля 5 метраў збудаваны ў другой палове XI — пачатку XII стагодзьдзяў. Позьняе яго пашырылі і падсыпалі ўгару яшчэ на два мэтра. Перыметр валу складаў 370 м, памеры ўнутранай пляцоўкі 80 м на 60 м.

Уваход у замак месцаваўся ва ўсходняй частцы. Праезд ішоў праз млынавую гаць, якая ішла да пад’ёмнага мосту перад замкаваю брамаю. Падчас Паўночнай вайны (1700-1721 рр.) маскалёўскія войскі ў 1707 року цалкам спалілі Копысь, у т.л. і замкавыя ўмацаваньні, забраўшы ўсю зброю з арсеналу замку. Пасьля гэтага замак быў адноўлены. Інвентары Копыля 1726-1773 рокаў удакладняюць замкавую планоўку: 4 бастыёна, драўляныя сьцены, уязная вежа мела падвойныя весьніцы з магутнымі заваламі. Яе другі паверх займала заля з чатырма вокнамі, вакол якога была зробленая галерэя верхняга бою. Заля выкарыстоўвалася для захоўваньня ручной вогнепальнай зброі, і ў культавых мэтах. Вежу завяршаў флюгер у выглядзе арла.

Літаратура:

• Ткачоў М. Копыскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2006. — 792 с. — С. 134.

Коўна
(Летува)

Замак-кастэль у Коўна — помнік гераічнай барацьбе летувіскага і беларускага народаў супраць крыжакоў, менавіта ён знаходзіўся на вастрыні абароны ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна.

Ковенскі замак зазнаў 3 этапы эвалюцыі: першапачаткова ён ўяўляў сабою наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сьцяны, на узор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па пэрымэтры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цвінгэр.

Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаныя муры, па кутах замкавай сьцяны былі ўзьведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя флянкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.

Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёну вакол адной зь вежаў.

• XIII—XIV стст. — узьвядзеньне мураванага замка.
• 1362 р. — разбураны крыжакамі, але хутка адноўлены.
• 1383 р. — зноў разбураны.
• 1410 р. — Вітаўт канчаткова вярнуў Коўна ў склад ВКЛ і мадэрнізаваў замак.
• 1560—1580 рр. — збудаваны артылерыйскі бастыён.
• 1655 р. — замак захоплены і спалены маскалямі.
• З 1950-х рр. праводзіцца дасьледаваньне і кансэрвацыя рэшткаў замку.

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Красны

Фартэцыя Красна была ўзьведзеная на перасмыку вазёраў Плюса і Астравіта ля паселішча Красны ў 1564 року па загадзе Жыгімонта Аўгуста. Яна ўяўляла сабою трохкутнік з трыма нарожнымі вежамі і адной брамнай. У ліпені 1579 року войскі Рэчы Паспалітай раптоўным нападам захапілі фартэцыю, аднак у выніку распачаўшайся пасьля гулянкі былі раптоўна захопленыя маскалямі, перабітыя, а фартэцыя была спаленая.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.

Крычаў

Крычаўскі замак — умацаванае селішча на беразе Сожу. Існаваў з канца XII — да канца XVIII стагодзьдзяў, у гэты ж час з’яўляўся цэнтрам места Крычава[1][2].
У канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзяў у Крычаве на беразе Сожу, на месцы неумацаванага паселішча (існавала ў XI — пачатку XII стагодзьдзях) пачынаецца будаўніцтва новага ўмацаванага цэнтру (гарадзішча “Замкавая гара”). Замкавая гара заставалася цэнтрам места да канца XVIII стагоддзя[1].

Пісьмовыя звесткі пра планоўку замка ў XII — пачатку XVII стагоддзяў адсутнічаюць. Але падчас археалагічных даследаванняў 1974 і 1976 роках Міхась Ткачоў зафіксаваў у пластах XII—XIII стагодзьдзяў на паўднёвым боку замкавай гары рэшткі будынкаў, якія месцаваліся ўздоўж трасы валу. Гэтак жа па археалагічных крыніцах вядома, што ў XIII стагодзьдзі на 3,5 метра быў павялічаны абарончы вал. Паміж XIII і XIV стагодзьдзмі ў сілу невядомых чыннікаў былі спаленыя драўляныя абарончыя ўмацаваньні замку[1].

Меркавана, места мог наведваць Вітаўт, зыходзячы з таго, што ў замку ў 1581 року узгадваецца “Вітаўтаў склеп”[1].

У выніку войн з Масковіяй канца XV стагоддзі мяжа Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскага княства стала праходзіць у непасрэднай блізкасці ад Крычава. Таму шматлікія наступныя войны з Масковіяй праходзілі ў тым ліку і ў наваколлях Крычава.

Напачатку XVI стагодзьдзя неаднаразова падвяргаўся аблогам (1507 р., 1508 р., 1514 р., 1535 р.)[2]. Бярнард Вапоўскі сьведчыць, што ўвосень 1507 року войскі князя Васіля III абклалі і спрабавалі ўзяць замкі крычаўскі і мсьціслаўскі. Кароль Жыгімонт I паслаў на дапамогу абложаным ваявод і маскалі адступілі[3]. У 1514 року войскі маскоўскага князя ненадоўга авалодалі местам, сыдучы адгэтуль пасля бітвы пад Воршай[2]. Падчас студзеньскага паходу 1535 року места Крычаў і замак былі спаленыя маскалёўскімі войскамі[1].

Падчас антыфеадальнай вайны 1648—1654 рокаў крычаўскі замак двойчы (1648 і 1651 роках) вытрымліваў аблогі казакоў і паўсталых сялян. Арганізатарам абароны быў сам крычаўскі стараста Мікалай Стэфан Пац, які выявіў мужнасьць пры абароне, а пасьля ўклаў 20000 злотых уласных грошай на аднаўленьне замку[1].

Падчас маскалёска-польскай вайны 1654—1667 рокаў маскалёскія войскі абложвалі Крычаў і некалькі разоў ішлі на штурм. Крычаўскі замак так быў ахарактарызаваны маскалёўскім камандаваньнем: “Горад Крычаў дужы, варта на асыпкі высокай, і роў глыбокі, і ўезд і выезд адзін, а пищалей затинных і вінтовачных у горадзе шмат”[2]. Месьцічы адчайна абараняліся, але калі да іх дайшлі весткі, што ўжо ўпалі Горы-Горкі, Ворша, Дуброўна, Смаленск, Мсціслаў, Магілёў і дапамогі чакаць неадкуль, мяшчане ўпусьцілі маскалёўские войскі. Да гэтага часу ў месте ўжо пачаўся голад. Аляксей Міхайлавіч выдаў крычаўскай шляхце і мяшчанам граматы па якіх за імі захоўваліся іх правы, маёмасць і прывілеі. Тым не менш маскалёўские войскі выгналі ўсіх з замку, а праз два месяца аддзел казакоў Залатарэнкі, якому цар аддаў Крычаў, спаліў замак з усёю маёмасьцю. Пасля вайны места пачало хутка адраджацца і ў сакавіку 1664 року кароль Ян Казімір застаўся задаволеным станам замкавых умацаваньняў[1].

Пачынаючы зь другой паловы XVII стагодзьдзя, з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы з апісаннем крычаўскага замку ў выглядзе інвентарных апісаньняў Крычава. Першы захаваны інвентар ставіцца да 1673 року. Па ім у замку маецца двухпавярховы будынак і некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў. У інвентары 1682 року ўжо адзначаная царква Святога Мікалая, размешчаная злева ад уваходу, а таксама некалькі новых пабудоў, у тым ліку цэйхгаўз. У інвентары 1694 року з’яўляецца будынак для трапезнай і вязьніца. Адзначана таксама, што ў царквы ёсьць званіца і паказана наяўнасьць у замку старой студні. У 1988 року падчас раскопак былі знойдзеныя рэшткі студні[1].

У 1696 року ў Крычаве была раскватараваная харугва харунжага Вялікага княства Літоўскага Рыгора Агінскага, якая пачала займацца ў месьце рабункам. 8 лістапада пачалося сумеснае ўзброенае паўстаньне месьнікаў і сялян стараства. Жыхары занялі замак і захапілі гарматы з якіх абстралялі харугву. Пачаўся жорсткі бой у выніку якога харугва была пабітая, а ваяры што ацалелі беглі з места[1].

Вялікія спусташэнні прынесла Паўночная вайна (1700—1721 рр.), асабліва кампанія 1708—1709 рокаў, тады баявыя дзеянні паміж маскалёскімі і швецкімі войскамі праходзілі на ўсходніх землях Рэчы паспалітай. Інвентар 1709 року адзначае ацалелую царкву і вязьніцу, усе астатнія пабудовы былі разбураныя. Паводле інвентару 1720 року ў замку акрамя царквы, цэйхгаўза і некалькіх адрамантаваных будынкаў, з’явілася новая аўстэрыя. У інвентары 1727 року гаварыцца пра новы двухпавярховы будынак для губернатара і яшчэ адным двухпавярховым будынку ўжо для захоўвання збожжа[1].

У 1731 року Еранім Радзівіл перадаў Крычаўскае стараства ў арэнду свайму скарбніку Гдалію Іцковічу, які надмерна павялічыў падаткі. Пачаліся хваляваньні сялянаў. Еранім Радзівіл некалькі разоў перадаваў кіраванне стараствам розным людзям, але гэта ніяк не паляпшала сітуацыю, наадварот паўстаньне толькі разрасталася. На чале ўстаў Васіль Вашчыла, войт вёскі Паселішча. Урэшце Радзівіл сабраў войска, якое 15 студзеня 1744 року ўвайшло ў места і заняло замак. 18 студзеня паўстанцы гэтак жа ўвайшлі ў места, да іх таксама далучыліся месьнікі, яны абстралялі замак з гармат і пайшлі на штурм. Паўстанцы былі пабітыя і выбітыя з места, паўстаньне было жорстка падушанае[4].

Інвентар 1747 року адзначае, што рэзідэнцыя губернатара зараз аднапавярховая. У наступных інвентарах няма нічога новага, толькі ў інвентары 1756 року сказана, што ў замак з места перанесеная стайня[1].

У 1772 року адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітыя і Крычаў апыняецца ў складзе Расейскай імперыі. Калі раней замак быў фарпостам на мяжы з маскалёскай дзяржавай, то зараз неабходнасць у ім адпадае — замак прыходзіць у запусьценьне і паступова руйнуецца. Невялікі замак, акружаны палісадам і ровам, яшчэ стаяў у Крычаве ў 1780 року, але пасьля гэтага крычаўскія ўмацаваньні ў дакументах больш не згадваюцца[2].

Замак не захаваўся, але само гарадзішча ў даволі добрым стане. На пагорку стаіць Свята-Нікалаеўская царква. Гэтак жа на замчышча размешчана некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў, званіца, у паўночна-усходняй частцы рэшткі былых каменных умацаваньняў.

Крыніцы:

1). Мяцельскі A.A. Старадаўні Крычаў: Гістарычна-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. // Мінск: Беларуская навука, 2003. — 167 с. — ISBN 985-08-0541-2.
2). Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0.
3). Кром М.М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV–первой трети XVI в. // М.: Квадрига, 2010. — 320 с. — ISBN 978-5-91791-028-4.
4). Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVII-XVIII в.) // Минск: БГУ имени В. И. Ленина, 1974. — 192 с.

Літаратура:

• Мяцельскі A.A. Старадаўні Крычаў: Гістарычна-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. // Мінск: “Беларуская навука”, 2003. — 167 с. — ISBN 985-08-0541-2.
• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0.

Крэва

Крэўскі замак-кастэль над рэчкамі Крэўлянка і Шляхцянка, на дне плоскай даліны, збудаваны (пасьля 1338 р.) па загаду вялікага князя літоўскага Альгерда на месцы старога драўлянага замка.

У Крэве меў рэзыдэнцыю Ягайла (лістапад 1381 р.), пазбаўлены трону праз свайго дзядзьку Кейстута. 12 чэрвеня 1382 року прыхільнікі Ягайлы зладзілі пераварот у Вільні, занялі Трокі. Кейстут з сынам Вітаўтам з войскам прыехаў пад замак на перамовы і быў узяты ў палон.

У падзямельлі Княжацкай вежы 15 жніўня 1382 року па загаду Ягайлы быў задушаны Кейстут. Вітаўта Ягайла трымаў некаторы час у затачэньні.

Крэва, аднак, перадусім вядома як месца заключэньня 14 жніўня 1385 року ўніі, якая злучыла прыкладна на 500 рокаў Літву і Польшчу. Вялікі князь Ягайла атрымаў руку каралевы польскай Ядвігі і як яе муж павінен быў стаць каралём польскім. Узамен абавязваўся поўнасьцю хрысьціянізаваць Літву і адмовіцца ад Памор’я і Сылезіі.

У 1391 року Крэва стала сядзібаю старосты. У 1433 року замак заняў мяцежны князь Сьвідрыгайла. Шматразова атакаваны ў 1503-1506 рокох замак быў часткова пашкоджаны крымскімі татарамі.

У 1519 року састарэлы замак захапілі і зьнішчылі маскалёўскія войскі. Польскі кароль Жыгімонт Аўгуст падараваў замак у 1564 року князю Андрэю Курбскаму, які зьбег з Масквы ў Польшчу.

Замак быў канчаткова зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны (1914-1917 рр.), бо знаходзіўся на лініі фронту паміж нямецкімі і маскалёўскімі войскамі. Польскія ўлады закансэрававалі руіны ў 1929 року.

Замак трапецавіднай формы. Абарончыя муры замка мелі таўшчыню каля 2,5 м і вышыню да 12 м. Муры зробленыя з каменю (ніжняя частка) і цэглы (верхняя частка). Па саміх мурах ішла драўляная галерэя. На сёньняшні момант на адным за муроў замку ўсталяванае кансервацыйнае драўлянае пакрыццё, якое дазваляе ацаніць выгляд ранейшай галерэі. Падчас усталяваньня ўказанай канструкцыі былі знойдзеныя рэшткі былых галерэй, якія датуюцца XIV стагодзьдзям. Археалагічныя раскопы на замку выявілі рэшткі кахлі і нервюрнай цэглы XIV стагодзьдзя. Замак быў часткова разабраны у канцы XVIII і XIX стагодзьдзяў. На яго дзядзінцы пазьней былі пабудаваныя розныя будынкі, між іншым ратуша. Часткова захаваліся дзьве чатырохкутныя вежы. Вышэйшая вежа завецца вежаю Кейстута, зараз напалову засыпаная зямлёю з прычыны прыпынення археалагічных раскопаў 80-х рокаў ХХ стагодзьдзя. У меньшай вежы знаходзяцца рэшткі дота часоў Першай сусветнай вайны.

Л

Лагойск

Яшчэ ў старажытнасьці ў Лагойску, над ракой Гайнай, пры тракце, які вёў зь Менску ў Дынабург, знаходзілася гарадзішча. Пазьней на ім узьнік фэадальны замак, сьценам якога неаднойчы даводзілася трымаць аблогу.

У 1814—1819 роках на месцы старажытнага замчышча і драўлянага замка Чартарыйскіх (быў зьнішчаны крымскімі татарамі ў 1505 р.), потым мураванага замка Тышкевічаў, пабудаванага Васілём у 1531–32 роках (разбураны швэдамі ў 1708 року) узьвялі новы Лагойскі палац.

У 1-й чвэрці XIV стагодзьдзя Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У “Сьпісе местаў далёкіх і блізкіх” (канец XIV ст.) Лагойск значыцца сярод “літоўскіх” замкаў[1]. У 1413 року мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва. З часоў княжаньня Казімера Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У пачатку XVI стагодзьдзя дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) 6 траўня 1708 року швэдзкае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 року[2] на месцы зруйнавага замку А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў манастыр базылянаў.

Крыніцы:

1). Пазднякоў В. Лагойск / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 177.2). Пазднякоў В. Лагойск / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 178.

***

Лагойск (Лагожаск) упершыню ўзгадваецца ў аўтабіяграфічным творы “Павучаньне”, напісаным князем Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам (1053–1125 рр.). Адсюль вынікае, што Лагойск у 1078 року быў местам-фартэцыяю Полацкай зямлі.

Гістарычны цэнтр старажытнага Лагойска — замкавая гара на правым беразе Гайны, амаль у цэнтры сучаснага мястэчка. Велізныя земляныя валы вышынёю да 8 мэтраў і шырокія равы глыбінёю да 5 мэтраў з трох бакоў абкружаюць пляцоўку плошчай у 1,5 гектара. З чацьвёртага, усходняга, боку знаходзіцца стромы бераг Гайны з забалочаным поплавам ракі.

У старажытныя часы равы запаўнялі вадою. З паўднёвага боку быў пад’ёмны мост на жалезных ланцугах. Тут размяшчалася й брама. А па грабянях валоў узвышаліся непрыступныя драўляныя сьцены з дазорнымі вежамі.

Аднак пачатковы дзяцінец быў, мусіць, удвая меньшы, чым плошча сучаснай замкавай гары. Паводле зьвестак пісьмовых крыніц, у канцы XIV стагодзьдзя замак пашыраўся князем Вітаўтам, а пазьней ён перабудоўваўся некалькі разоў.

Цяжкі перыяд у гісторыі места — вайна Масковіі з Рэччу Паспалітай. У 1655 року места пасля пяці рокаў акупацыі было знішчанае маскалёўкім войскам.

XVIII стагодзьдзе для Лагойска сталася таксама разбуральным. У траўні 1708 року ў час Паўночнай вайны (1700–1721 рр.) шведскае войска Карла XII захапіла Лагойск, спаліла замак, які пасля вайны так і не быў адбудаваны зноў. На месцы замка Станіслаў Тышкевіч збудаваў Базыліянскі кляштар, пры якім адчыніліся невялікія прыхадская і музычная школы. У 1834 року кляштар быў зачынены, а ў 1841 року будынак разабраны.

Крыницы:

• Лагойск. Віртуальны музей (http://museum.logoysk.info)

Лепель

Лепельскі замак — абарончае ўмацаваньне з дрэва, размяшчаўся ў межах места Лепель (зараз — вёска Стары Лепель; Віцебская вобласць) на выспе возера Лепельскае на месцы старажытнага паселішча. Замак не захаваўся, на мясцовасці бачныя толькі рэшткі ахоўнага рова.

Пабудаваны падчас Лівонскай вайны 1558—1582 рокаў. У 1562 року замак меў сталы гарнізон, узброены гарматамі.

Пасьля захопу Полацку маскалёўскія войскі ў 1563 року прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім Лепелі збудавалі сваю фартэцыю, якую аднак неўзабаве ў тым жа року зьнішчыў Мікалай Радзівіл “Чорны”. У 1568 року ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зяновіч на загад Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі замак.

Лепельскі замак стаяў на паўввыспе, што ўтваралі рэчкі Ула і Эса, ад напольнага боку яго аддзяляў роў, рэшткі якога бачныя ў наш час.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
• Ткачоў М. Лепельскі замак / Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с. — С. 189.
• Сементовский А.М. Глава II. Замки и Замковища. // Белорусские древности. — СПб.: Типо-литография Н. Степанова, 1890. — С. 44—45. — 137 с. — 600 экз.

Ліда

Лідзкі замак-кастэль — абарончае збудаваньне ў Лідзе, узьведзенае ў 1330-я рокі з каменю і цэглы на загад вялікага князя Гедыміна. Знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў літоўскіх.

Па сьмерці Гедыміна Ліда зрабілася сталіцаю княства, якім паводле чаргі валодалі Альгерд, яго сын Ягайла і Вітаўт. У той час Лідзкі замак уяўляў сабою моцнае ўмацаваньне. Шматразова яго штурмавалі крыжакі. Толькі адна з тых атак у 1384 року завяршылася посьпехам крыжакоў. У 1422 року ў замку гасьціў кароль Ягайла пасьля вянчаньня ў Наваградку з княжной Соф’яй Гальшанскай.

Замкавыя муры былі адрэстаўраваныя ў міжваенны час, што дазволіла захаваць іх у добрым стане да сёньняшняга дня. Замак мае форму чатырохкутніка памерамі 93,5х83,45х80х84 м, абкружанага мурам вышынёю да 15 м і шырынёю 1,5 — 2 м зь дзьвюма вонкавымі чатырохкутнымі вежамі. Ад 1982 року вяліся аднаўленчыя працы па наданьні збудаваньню першатворнага выгляду. Сьпярша аднавілі вежу і драўляную абаронную галерэю, што цягнецца ўздоўж кароны муроў са стрэльніцамі, пазьней — другую вежу і астатнія дзялянкі муроў.

Лоеў

Паводле археалягічных зьвестак, у X—XI стагодзьдзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагодзьдзі мясьціна далучылася да Вялікага Княства Літоўскга. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі драўляны замак, а вакол разьмясьцілася паселішча.

31 ліпеня 1649 року каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак “Выгляд Лоева ўлетку 1651”, паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаваньняў мястэчка. У Трынаццацігадовую вайну ў 1654 року казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў[1].

Крыніцы:

1). Мікалай Анісавец. Лоеў / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 215.

Лоск

Лоскі замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Лоск у Вялікім Княстве Літоўскім (сучасная вёска Лоск Валожынскага раёну Менскай вобласьці). Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Замак меў драўляныя ўмацаваньні ў выглядзе зрубных сьценаў-гародняў і баявых вежаў, якія стаялі на кальцавым земляным вале. Паводле інвэнтару за 1621 рок, было 10 трох’ярусных вежаў і двух’ярусная вежа-брама, што зачынялася весьніцамі і кратай-герсай. Гародні мелі зьверху баявыя галерэі з бойніцамі і абламамі, накрытыя двухсхільнай гонтавай страхой. На дзядзінцы стаялі два двухпавярховыя палацы.[1][2]

Крыніцы:

1). М.А. Ткачоў, Ю.А. Якімовіч. Лоскі замак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. С. 348
2). Міхась Ткачоў. Лоскі замак / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 218

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Лукомль

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ)) тут існаваў драўляны замак.

Лыскава

Лыскаўскі замак — былы каралеўскі замак XV—XVIII стагодзьдзяў ля вёскі Лыскава Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Рэшткі замку — помнік абарончага дойлідзтва, ахоўваецца дзяржавай.

Знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі ва ўрочышчы Гарадзішча, ля дарогі на Масевічы. Захаваліся толькі рэшткі былых умацаваньняў.

Замак знаходзіўся на правым беразе рэчкі Мухі (Шчыбы). Замчышча квадратнае ў пляне, памерам 68х68 м. Па пэрымэтры разьмешчаныя насыпныя валы. Заходні вал захаваўся параўнальна няблага да цяперашняга часу, мае шырыню 10 м, на вяршыні — пляцоўка шырынёй каля 2 м. Пасярэдзіне яе разьмяшчаўся праезд у замак. Захаваўся таксама паўднёвы вал і фрагмэнты ўсходняга. На кутах замчышча стаялі вежы-“круглікі” дыямэтрам 8 м (не захаваліся).

Вакол замку праходзіў роў, за якім быў узьведзены наступны вал вышынёй 1-1,5 м і шырынёй да 4 м (захаваліся з заходняга і паўднёвага бакоў). На адлегласьці 90 мэтраў ад замчышча разьмяшчаўся трэці, дугападобны вал і роў, што акружалі замак з поўначы, захаду і поўдня. Унутры валу месьціўся праезд, ля якога захавалася вежавае ўзвышэньне. На ўсходзе ўмацаваньне замыкалася забалочанымі берагамі ракі.

Адным зь першых дасьледаваў замак у XIX стагодзьдзі вядомы маскалёўскі археоляг Ф.В. Пакроўскі(lt), у 1970-х — М.А. Ткачоў. Падчас раскопак выяўлены культурны пласт таўшчынёй 40 см, у якім знойдзеныя дробныя фрагмэнты паліванай кафлі, кераміка XV-XVII стагодзьдзяў, кавалкі баразьнянае цэглы з вапнай і глінянай абмазкай, іншыя прадметы.

У XVI стагодзьдзі Лыскава зьяўлялася вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва. Мяркуюць, што замак у той час мог належаць вялікай княгіні літоўскай і каралеве польскай Боне Сфорцы[2].

Замак амаль цалкам быў зруйнаваны ў Паўночную вайну 1700—1721 рр. У XIX стагодзьдзі фальклярыст М. Федароўскі запісаў мясцовую легенду, паводле якой замкам валодала пані Бэня (Бона). Пад час вайны між палякамі і маскалямі палац быў разбураны, а Бэня, ледзьве ўратаваўшыся, пракляла тых, хто ваяваў, і месца, на якім стаяў палац, што прынёс ёй гора. З тае пары, па сьцьвярджэньні мясцовых жыхароў, па начох на палацавых валах былі чутныя енкі і плач, а часам і агонь, які згасаў з набліжэньнем чалавека[2].

У 1706 року ля замку вяліся баявыя дзеяньні, пра што таксама захавалася мясцовае паданьне, запісанае Міхасём Федароўскім. Пасьля бойкі, калі мясцовыя жыхары хавалі забітых, двое зь іх заўважылі на трупе аднаго з жаўнераў дарагі пярсьцёнак і схацелі яго ўзяць. Ня здолеўшы зьняць пярсьцёнак з рукі, папросту адсеклі палец. Доўгі час пасьля гэтага ў вёску прыходзіў прывід бяспалага ваяра і трывожыў людзей, пакуль тыя не паклалі косткі ягонага пальца ў магілу[2].

Паводле некаторых меркаваньняў, менавіта ў Лыскаўскім замку быў створаны выдатны помнік летапісаньня “Хроніка Быхаўца”[2].

Крыніцы і заўвагі:

1). Юрий Рубашевский, Антонина Хокимова, Николай Синкевич, Елена Жук. Где не ступала нога туриста? // Вечерний Брест. — 18 ліпеня 2012.
2). Валы былога каралеўскага замка Радзіма майго духу Праверана 6 лютага 2012 г.

Літаратура:

• Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя // Мінск, “Беларуская энцыклапэдыя”, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7.
• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік // Мінск, “Беларуская энцыклапэдыя”, 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Несцярчук Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) // Мінск, “Беларуская энцыклапэдыя”, 2002. — 336 с.
• М.А. Ткачёв. 1598. Остатки королевского замка / Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С.В. Марцелев (гл. ред.) и др. // Мінск, “Беларуская энцыклапэдыя”, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3
• Терехова В. Кто мы и откуда? // “Заря”. — 26 марта 1998.
• Терехова В. Сказание об исчезнувшем замке // “Беларуская думка”. — 1998. — № 11. — С. 76—78.
• Ткачоў, М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIII—XVIII стст. / Рэд. П.А. Раппапорт. Інстытут гісторыі АН БССР // Мн.: “Навука і тэхніка”, 1978. — 144 с. — 1050 ас.
• Трусаў, А.А. Старонкі мураванай кнігі: манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму // Мн.: “Навука і тэхніка”, 1990. — 191 с. — ISBN 5-343-00601-9
• Трусаў, А.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: архитектурно-археологический анализ // Мн.: “Навука і тэхніка”, 1988. — 160 с. — ISBN 5-343-00312-5
• Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков и др.; под общ. ред. И.И. Пирожника // Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
• Церахава В. Знікшы замак каралеўскі // “Раённыя будні”, 17 студзеня 1996.
• Церахава В. Лыскава: праз шэсць стагоддзяў // “Раённыя будні”, 20 студзеня — 14 красавіка 1998.

Любча

Любчанскі замак-кастэль — замак у г.п. Любча Гарадзенскае вобласьці, на беразе р. Нёман, за 150 км ад Менска.

Любчанскі замак быў узьведзены на падсыпаным прастакутным пагорку і адасоблены з аднаго боку Нёманам, а зь іншых трох сухім ровам. Квадратны двор замка 64х87 мэтраў быў абмежаваны з напольнага боку двумя мураванымі вежамі, адна з якіх была праязной і праслам мураванай сьцяны. З усіх астатніх бакоў муры былі драўляныя як і вонкавыя вежы з боку Нёмана. Пазьней збоку Нёмана да сьцяны быў прыбудаваны мураваны палац.

• 1581 р. — завершаны першы этап будаўніцтва мураванага замку.
• Пачатак XVIІ ст. — узьведзены мураваны палац і другая мураваная вежа.
• 1655 р. — замак разрабавалі казакі І. Залатаржэкі.
• 1660-я — аднаўленчыя працы.
• XVIII ст. — замак страціў абарончае прызначэньне.
• 1864—1870 р. — узьведзены мураваны нэагатычны палац.

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Чарняўскі, І., Саітгарэева, С. Замак у Любчы / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1984

Ляхавічы

Ляхавіцкі замак дайшоў да нашага часу толькі ў выглядзе плана, накрэсленага з гравюры XVII стагодзьдзя. Сёньня яго стылізаваная выява змешчаная на гербе Ляхавіч. У плане фартэцыя мела форму чатырохкутніка памерам 175х220 метраў.

Ляхавіцкі замак — адна з наймацнейшых бастыённых фартэцыяў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XVII стагодзьдзя.

Замак у Ляхавічах Пабудаваны ў канцы XVI стагодзьдзя графам Янам Каралем Хадкевічам на левым беразе рэчкі Ведзьма. Напрацягу зімы 1595—1596 рокаў, замак вытрымаў некалькі штурмаў казакоў, па правадырствам Севярына Налівайкі і Мацвея Шаўлы.

У 1648—1654 роках замак тройчы вытрымліваў аблогі паўсталых сялян і ўкраінскіх казакоў. У 1655 року падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 рокаў войскі Аляксея Мікіціча Трубяцкога падышлі да места, спалілі пасады і слабоды, але замак узяць не змаглі. Вядомая ў гісторыі аблога замка ў 1660 року, калі замак вытрымаў два штурмы маскалёўскіх войскаў пад правадырствам Івана Андрэевіча Хаванскага. Пасля паражэння войскаў Хаванскага ў бітве пад Палонкаю, аблога была знятая.

У 1706 року, падчас Паўночнай вайны, маскалёўскія войскі некалькі месяцаў абаранялі замак ад шведаў пад правадырствам палкоўніка Траўтфетэры. У канцы амаль паўгадавой аблогі, казачы гарнізон вымушаны быў здаць замак, пасьля чаго шведы разбурылі яго сцены.

У 1709 року замак двойчы абложвалі войскамі польскага караля Станіслава Ляшчынскага. Да места падышоў аддзел Рыгора Агінскага, разам з двухтысячным аддзелам войскаў Пятра I, але пасьля кароткага бою з войскамі Аляксндра Паўла Сапегі быў вымушаны адступіць.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай замак дастаўся Расейскай імперыі ў паўразбураным стане і, у далейшым, паступова руйнаваўся.

Бастыённы замак меў прастакутны плян (175х220 м), быў абкружаны вадзяным ровам. У Ляхавіцкім замку былі рэалізаваныя найлепшыя дасягненьні новаітальянскай сыстэмы фартыфікацыі: чатыры магутныя бастыёны па вуглах былі злучаныя між сабою валамі-курцінамі, тры бастыёны мелі ўзвышэньні-кавальеры, якія дазвалялі весьці больш эфэктыўны абстрэл прылягаючай тэрыторыі. Звонку бастыёны, курціны і кавальеры мелі мураваную аблямоўку і завяршаліся ўверсе мураваным бруствэрам з зубцамі. Уезд у замак ажыцьцяўляўся праз чатырохпавярховую вежу-браму ў паўднёвай курціне. Унутраны двор замка быў шчыльна забудаваны: насупраць уваходу стаяў двухпавярховы палац у выглядзе літары П, уздоўж курцін шчыльна стаялі драўляныя будынкі службаў і казармаў, злева ад брамы разьмяшчаўся мураваны арсэнал.

Да нашых дзён ляхаўскі замак не захаваўся. Археалагічныя даследаваньні на яго месцы праводзіў Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі ў 1986 року.

• 1572 р. — Ляхавічы набыў Я.Г. Хадкевіч.
• Канец XVI ст. — замест невялікага драўлянага замка збудаваны Янам Каралем Хадкевічам магутны бастыённы замак.
• 1595—1596 рр. — замак беспаспяхова штурмавалі казацікія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы.
• 1635 р. — праз дынастычны шлюб замак і мястэчка перайшлі да Сапегаў.
• 1648—1654 рр. — замак тройчы беспасьпяхова спрабавалі ўзяць казацкія загоны.
• Сакавік-травень 1660 р. — замак штурмавала 11 тысячнае войска маскалёўскага ваяводы І.А. Хаванскага. 2 штурмы былі адбіты.
• 1706 р. — у замку пад час паўгадавой швэдзкай аблогі трымалася маскалёўскія казацкія аддзелы, аднак яны мусілі капітуляваць. Замак быў разбураны.

Літаратура:

• Ткачоў М.А., Цярохін С.Ф. Ляхавіцкая фартэцыя / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 // Мінск, 2006. ISBN 985-11-0378-0• Чарняўскі, Міхал. Аб рэштках Ляхавіцкай фартэцыі. У: Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац. Прысвячаецца памяці прафесара Міхася Ткачова, Баранавічы 2002, 421 с.

***

У канцы XVI стагоддзя гетман Ян Хадкевіч замест невялікага драўлянага замка пабудаваў у Ляхавічах магутны бастыённы замак, які заняў невысокае ўзвышэнне левага берага ракі Ведзьма. У плане новая фартэцыя мела форму чатырохкутніка памерам 175х220 м, абкружанага ровам. Падпёртая плацінаю рака Ведзьма жывіла вадою абарончы роў. Высокі земляны вал замка ў кожным куце пераходзіў у вялікі бастыён развітай канфігурацыі з брустверамі i байніцамі для стралкоў i артылерыі. Валы i бастыёны былі абмураваны каменнем i цэглай. Па цэнтры бастыёнаў былі зроблены кавальеры— узнятыя над бастыёнамі мураваныя ўмацаванні з ахоўнымі парапетамі, якія па форме паўтаралі канфігурацыю бастыёна. Кавальеры былі высокія, што дазваляла страляць па праціўніку цераз бастыён, не баючыся паразіць сваіх. Кожны бастыён меў сваю назву: “бульверк ад саду”, “бульверк Рынковы”, “бульверк Водны”. Чацвёрты бастыён, на якім не было кавальера, зваўся “бульверк пусты”. На рагу кожнага бастыёна была “каморка патрэбная” ў выглядзе невялікай вежачкі, вынесенай над вадой. Пры кожным бастыёне быў каземат, дзе захоўвалі зброю, ядры, порах i розную амуніцыю. Унутры валоў знаходзіліся падземныя мураваныя хады, якія дазвалялі скрытна пераходзіць з бастыёна на бастыён або адседжвацца ў час артылерыйскага абстрэлу.

Па драўляным мосце на палях, які ішоў цераз даволі шырокі (да 50 м) вадзяны роў i ў якім апошняе звяно было пад’ёмным, траплялі ў мураваную 4-павярховую браму замка. Ніз яе займаў праезд, злева i справа былі кардэгарды — вартоўні. На другім паверсе знаходзіліся механізмы пад’ёму моста, які “ўзводзіўся” двума ланцугамі, i пад’ёмнік ахоўнай жалезнай засцерагальнай краты — герсы. Яна таксама падымалася ланцугамі. Тут жа былі байніцы для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі. Трэці ярус меў выгляд баявой пляцоўкі, заслоненай парапетам з зубцамі, адкуль прастрэльвалі бліжэйшыя подступы да брамы. Чацвёрты паверх — фактычна стройная звужаная вежачка, дзе былі гадзіннік, назіральны вартавы пост i “ратны звон”, у які званілі ў выпадку небяспекі. Вянчала браму “банька” з железным “ветранікам”-флюгерам.

Насупраць уваходу, у глыбіні замкавага дзядзінца, стаяў двухпавярховы, крыты дахоўкай мураваны палац, пабудаваны літарай “П”. Тарцы двух паралельных карпусоў заканчваліся трох’яруснымі шчытамі франтонаў барочных форм, якія звужаліся кверху i заканчваліся стройнымі вільчыкамі. Цэнтральны корпус палаца па абодвух паверхах меў аркадную галерэю. Будынак амаль цалкам закрываўся ад абстрэлаў высокімі курцінамі-валамі i бастыёнамі. Пад палацам знаходзіліся вялізныя скляпы. На замкавым двары, злева ад уваходнай брамы, стаяў аднапавярховы мураваны арсенал. Справа ад уваходу, пад аднапавярховай каменнай пабудовай, знаходзіўся патаемны ход з замка. Ён меў скляпеністае перакрыцце, ішоў пад ровам i выходзіў у замкавы сад, размешчаны паблізу. Тайнік выкарыстоўваўся для раптоўных вылазак гарнізона i ўдараў па праціўніку з тылу. Уздоўж курцін i па дзядзінцы шчыльна стаялі драўляныя будынкі розных службаў i казармы. Меліся студні.

Ляхавіцкі замак адносіўся да адной з мадыфікацый новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы, вельмі пашыранай у Эўропе ў канцы XVI стагоддзя. Ён лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў не толькі на Беларусі i ў Вялікім княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Тут ніколі не бракавала артылерыі. Часта стаяў наёмны гарнізон, якому дапамагала гарадское апалчэнне i навакольная шляхта. Зімою 1595—1596 рр. замак беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны Налівайкі i Шавулы. Чарговыя выпрабаванні гарадская фартыфікацыя прайшла ў час антыфеадальнай вайны беларускага i ўкраінскага народаў. За перыяд з 1648 па 1654 рр. Ляхавічы тройчы беспаспяхова асаджалі паўстанцы-сяляне i ўкраінскія казакі.

Але найбольшыя выпрабаванні для Ляхавіцкага замка прыйшліся на гады маскалёўска-польскай вайны сярэдзіны XVII стагоддзя. У разгар гэтай вайны, у канцы жніўня — пачатку верасня 1655 р., войскі царскага ваяводы князя А.Н. Трубяцкога “…заходили к городу Ляховичам, и посады и слободы около Ляхович пожгли, которых литовских (тутэйшых жыхароў — М. Т.) людей застали в посаде и слободах, тех побили и языков поймали”. Аднак узяць магутны замак Трубяцкі не здолеў. Ляхавічы заставаліся адзіным местам, яко царскае войска не здолела заняць. Магутнасць замка ў многім абапіралася на яго артылерыю. Гаспадары яго — Хадкевіч i з 1621 р. гетман П. Сапега — пастаянна дбалі аб напаўненні артылерыйскага парка. Паводле інвентара Ляхавіцкага замка, складзенага 26 лютага 1658 г. гетманскімі камісарамі С. Нямцэвічам i A. Масевічам i перададзенага каменданту замка Станіславу Юдыцкаму, відаць, што замак быў узброены ў асноўным навейшымі гарматамі. Большасць з ix адліты ў людвісарнях Хадкевіча i Сапегі на пачатку 17 ст. Згодна з прынятымі тады традыцыямі i звычаямі, кожная гармата мела назву, герб гаспадара i выяву істоты, імем якой гармату называлі. Не выключана, што асобныя гарматы былі адліты ў Ляхавічах.

Артылерыя была расстаўлена наступным чынам. На “бульверку ад саду” стаяла гармата “Кантар” (“Спявак”), адлітая ў 1614 р. Яна мела на сабе герб Я. Хадкевіча i яго тытулы. Страляў “Спявак” 18-фунтовымі ядрамi. Тут жа знаходзілася 24-фунтовая гармата “Базіліск” (“Яшчарка”) адліўкі Я. Хадкевіча 1606 года, a ў каземаце — 18-фунтовая шротаўніца а датаю — 1603 р., гербам i тытулам канцлера Льва Сапегі. Згадваюцца яшчэ 10-фунтовыя “Кіт” i “Малпа”, адлітыя Я. Хадкевічам у 1617 р., 2 шведскія гарматы адліўкі 1559 р. калібрам 1,5 i 5 фунтаў, нямецкі 12-фунтовы “Ферэнсберг” 1590 р. Найбольшы калібр мела 24-фунтовая поўкартаўна “Пярун” з гербам Я. Хадкевіча адліўкі 1609 р.

“Бульверк Рынковы” быў узброены 9 гарматамі калібрам ад 3 да 25 фунтаў, якія таксама называліся арыгінальна: “Баба”, “Негр”, “Цмок”, “Сокал”, “Самсон” i інш.

На “бульверку Водным” размяшчаліся 18-фунтовы “Добаш” (“Барабаншчык”) i шротаўніца “Ярка” такога ж калібру, адлітыя адпаведна ў 1614 i 1603 рр. На кавальеры гэтага бастыёна стаялі 11-фунтовы “Спявак”, 5-фунтовы “Воўк”, тры палявыя гарматы калібрам 1, 3 i 12 фунтаў i 24-фунтовая гармата “Сальватор” (“Збавіцель”). На ёй быў надпіс: “Збавіцель шле табе прывітанне ад нас”.

На чацвёртым бастыёне, дзе не было кавальера, размяшчалася 5 гармат калібрам ад 2 да 18 фунтаў. Называліся яны “Пелікан”, “Пішчык”, “Бурнікель”, палявая шведская i маленькая. Такім чынам, на замкавых валах стаяла 31 гармата. Акрамя таго, у арсенале меліся 2 невялікія гарматы-шмыгаўніцы, 51 гакаўніца, мушкеты звычайныя i цяжкія мушкеты-“кабылы”. стрэльбы-“янычаркі”, больш як тры тысячы ядраў рознага калібру, мушкетныя кулі, шрот i іншая зброя. У арсенале былі даспехі-“зброі” на 141 чалавека, 551 шлем-шышак, коп’і i іншае.

Размяшчэнне на бойкай гандлёвай дарозе на Менск i на Берасьце спрыяла развіццю эканомікі места, розных рамёстваў, гандлю. Самі Ляхавічы, ядро “места”, былі абнесены драўляным парканам, ля сцен якога выраслі пасады i слабоды. У часы ваенных ліхалеццяў яны цярпелі болей за ўсё. Недаступны Ляхавіцкі замак перажыў чарговую аблогу вясной 1660 р. Войскі ваяводы I.А. Хаванскага, якія адыходзілі з-пад Берасьця, аблажылі горад i замак. 20 i 23 сакавіка ваявода двойчы пасылаў на перагаворы дэлегацыю з дваран i палкоўнікаў з трубачом, наказаўшы ім прапанаваць “…каменданту i ляхавіцкім сядзельцам, каб яны тваёй (царскай — М.Т.) найсвятлейшай міласці пашукалі, места Ляхавічы без крыві здалі”. Аднак камендант С. Юдыцкі з гарнізонам i жыхары места i ваколіц на перагаворы не пайшлі i “з гарадавой сцяны адмовіліся ад здачы места”. Яны прасілі перадаць ваяводу Хаванскаму, каб ён больш не прысылаў дэлегацый, таму што “капітуляцыі места нікому i ніколі не будзе”.

Пасля няўдалых спроб перагавораў абодва бакі ўзмоцнена рыхтаваліся да штурму. Для гэтага яны мелі значныя сілы: адны, каб нападаць, другія, каб бараніцца. Паколькі абарончыя сцены самога горада былі знішчаны яшчэ ў 1655 р., усе сілы абаронцаў сканцэнтраваліся ў замку. Прафесіянальных войск тут было мала. Гэта ў асноўным шляхецкая конніца палка Рамана Аскіркі ў 200 шабель. Яна падзялялася на 5 харугваў: самога палкоўніка Р. Аскіркі, харунжых Ю. Корсака, Т. Храпавіцкага, Гадлеўскага i Кошкі, Колькасна харугвы былі розныя, ад 20 да 60 чалавек, але кожная мела свой сцяг яркага колеру з пэўным рэлігійным сімвалам. Другі конны полк у 390 шабель узначальваў Фларыян Слонскі. Тут было 6 харугваў на чале з К. Камароўскім, Б. Лабузам, Вашчынскім, Юндзілам i Гасурэўскім. Асобнай лічылася харугва драгунская ў 30 коней. Асноўную масу абаронцаў (каля 3,5 тысяч чалавек) складалі жыхары места i “мужики сбежь”.

Паводле слоў пакаёвага слугі каменданта Ляхавіч С. Вальскага, які перабег да ваяводы Хаванскага, у замку тады было 37 гармат калібрам 20—30 фунтаў, парыхтаваны запас хлеба на год аблогі, не бракавала пораху i ядзер. Толькі з вадою было кепска. Калодзежнай вады на 4 з лішкам тысячы чалавек не хапала.

Сядзеўшым у аблозе процістаяла значнае царскае войска. Пад рукою Хаванскага меліся два Пскоўскія i два Наўгародскія прыказы стральцоў агульнай колькасцю 2000 чалавек. Пскавічоў узначальваў “галава Афанасій Пустабаяраў”, наўгародцаў — “галовы Сямён Талбухін i Сямён Ахлябаеў”. Кожны прыказ падзяляўся на 10 харугваў па 50 чалавек. Былі таксама тры рэйтарскія палкі колькасцю 1800 чалавек палкоўнікаў Дзяніса Дзенісовіча, Тамаша Тамашэвіча i Мартына Грэйца. Два першыя былі, відаць, беларускімі шляхціцамі-“перакідчыкамі”, якія прысягнулі цару. Былі яшчэ 4 палкі пяхоты “перакідчыкаў”: Віленскі полк маёра Івана Федаровіча, у 10 харугвах якога налічвалася 1000 чалавек, полк Арцёма i Ярэмы Валентыновічаў колькасцю 382 чалавекі, полк Андрэя Андрыевіча i 400 чалавек палка Андрэя Івановіча-Фароля i Цімафея Юрэвіча. Такім чынам, пехацінцаў налічвалася 2082 чалавекі. Пазней да асады далучылася харугва ў 100 чалавек сялян “касаржэўскай пяхоты з цапамі”.

Конніца ваяводы Хаванскага была зведзена ў 7 харугваў маскалёўўскіх баяр Астафія i Канстанціна Нашчокіных, Пятра Давыдавіча, князя Васіля Місёцкага, князя Аляксея Пуцяціна i Пятра Дуброўскага. Усяго ў аблозе i штурмах Ляхавіцкага замка ў сакавіку 1660 р. прымала ўдзел 7-тысячнае войска.

26 сакавіка, “за полчаса до свету”, пачаўся вальны штурм. Як паведамлялася цару Аляксею Міхайлавічу ў спецыяльнай адпісцы, прыступ “к городу Ляховичам… был жестоким обычаем до третьего часу дни, и литовских людей со стены сбили, и многие твои ратные люди с знамёнами были на стене; и волею Божиею а нашим согрешением, литовские люди справясь, твоих ратных людей с степы сбили, и твои ратные люди от города отошли”. Абодва бакі панеслі значныя страты, але наступаўшыя страцілі больш. Мяркуючы па апісанні штурму, па ранах, якія атрымалі нападаўшыя, абаронцы замка акрамя агнястрэльнай i халоднай зброі адбіваліся ручнымі гранатамі, каменнем, пускалі зверху на штурмавыя калоны вялікія бярвенні-“каткі”.

Пасля няўдалага штурму паміж праціўнікамі завязалася артылерыйская дуэль. Замкавая артылерыя, якой не бракавала ядзер i пораху, вяла знішчальнае бамбардзіраванне вайсковых табараў асаджаючых, шчыльна застаўленых паходнымі шатрамі, цэрквамі, абозамі. Дванаццаць батарэй праціўніка, узяўшы замак у кальцо, дзень i ноч “ламалі места Ляхавічы”. Шчыльная забудова замка, перапоўненага грамадзянскім насельніцтвам, моцна цярпела ад абстрэлаў.

Хаванскі загадаў рыхтавацца да наступнага штурму. Адначасова ён папрасіў цара прыслаць “к промыслу огнестрельного мастера и гранаты, потому что в городе Ляховичах теснота большая, дворы все деревянные, и от гранатной стрельбы в городе (тут маецца на ўвазе замак — М.Т.) шкода будет большая”. Да прысылкі “градабітнай” гарматы-марціры цар, аднак, забараніў хадзіць на прыступы i штурмы, загадаў “промысл чинить всякими вымыслы, опричь приступов, чтоб нашим ратным людям в том истери не было”.

Аблога замка стала зацягвацца. Пад прыкрыццем артылерыйскага агню царскае войска пачало падводзіць шанцы да самага замка, на адлегласць прамога ружэйнага выстралу. Рыхтаваліся дадатковыя сродкі да рашаючага штурму: рабілі штурмавыя драбіны, вязалі вязанкі хворасту i саломы для загачвання равоў i падпальвання драўляных пабудоў замка. На рэчцы Ведзьма была разбурана плаціна, i такім чынам “аднята” вада ў праціўніка. Узровень яе ў вадзяных абарончых равах рэзка панізіўся, равы сталі плыткімі, што адкрывала штурмавым калонам з драбінамі прамы шлях да замкавых муроў. Даўжыня драбін, якія неслі нападаўшыя над сабою на спецыяльных жэрдках-рагульках, дасягала 19-20 м. Гэта, дарэчы, ускосна сведчыць, што вышыня замкавых валоў, яго мураваных бруствераў была дзесьці 15—16 м.

Акрамя таго, было падрыхтавана спецыяльнае складанае штурмавое прыстасаванне — шырокі пераносны мост-лесвіца даўжынёю 18 сажняў (каля 35 м). На версе яго мелася рухомая платформа-шчыт, пад заслонай якога лезлі штурмавікі. Потым ён падаў на замкавыя муры i адкрываў дарогу нападаючым.

Да Хаванскага пастаянна падыходзіла падмога. 19 траўня прыбылі тры прыказы маскалёўскіх стральцоў на чале з “галавамі” Лаўрэнціем Пушчэнікавым, Цімафеем Полтычавым i Іванам Жмадзішыным. Пад ix началам знаходзілася 2 тысячы чалавек. Пазней далучылася яшчэ 10 палкоў пяхоты, што прыйшлі з Магілёва з ваяводам Сямёнам Змеевым, i 6 палкоў, якія прыбылі ca Старога Быхава. Гэта групоўка налічвала 1500 чалавек. Потым падаспела 300 чалавек данскіх казакоў, дзве харугвы ў 100 коней віцебскіх шляхціцаў-“перамётчыкаў”, харугва ў 115 коней якогасьці Гелдзіна i харугва магілёўскіх сялян з сякерамі i бердышамі. Сяляне выкарыстоўваліся для будаўніцтва мастоў. Усяго ў канцы мая пад Ляхавічамі стаяла армія больш за 11 тысяч чалавек. На падыходзе яшчэ было дзве тысячы.

Хаванскі частку войск С. Змеева паслаў на аблогу Нясвіжа, а з рэштай пачаў рыхтавацца да генеральнага штурму Ляхавіцкага замка, які адбыўся 24 мая 1660 р. Як сведчаць дакументы, агульная страта войск ваяводы склала каля 2 тысяч чалавек. Найбольшыя страты былі ў свежых прыказах “галоў” Л. Пушчэнікава, Ц. Полтычава i I. Жмадзішына. Шмат загінула i абаронцаў замка. Аднак штурм захлынуўся. Расстаноўка сіл, сітуацыйны план размяшчэння войск i артылерыі праціўнікаў дакладна паказаны на вядомай гравюры “Аблога Ляхавіч у 1660 р.”.

Няўдалы штурм замка прывёў да рэзкага падзення маральнага духу царскіх войск. Аб гэтым сведчылі ўцёкі з табара ратных людзей i абознікаў, гэта ж пацвярджалі i палонныя стральцы. Над арміяй Хаванскага навісла небяспека: моцная групоўка польска-літоўска-беларускага шляхецкага войска пад кіраўніцтвам П. Сапегі, С. Чарнецкага, Палубінскага i Кміціча ішла на выручку Ляхавіцкаму замку. Хаванскі з большаю часткаю свайго войска рушыў насустрач, пакінуўшы пад Ляхавічамі частку арміі i ўвесь абоз. 18 чэрвеня за 40 вёрст ад Ляхавіч, каля в. Палонка, адбылася бітва. Ваявода пацярпеў сакрушальнае паражэнне i стаў спешна адступаць да Полацка. Рэшткі яго войск пад Ляхавічамі знялі асаду i, кінуўшы абоз, рушылі следам.

Вайна i шматмесячная аблога дорага абышліся Ляхавічам. У месьце, які чатыры разы разбураўся за гэтыя гады, засталося 17 цэлых дамоў. Рэшта была спалена, знішчана ў час артабстрэлаў ці разабрана войскамі на дровы i розныя патрэбы. Большасць жыхароў места i воласці загінула, вёскі выпалены i абрабаваны.

У 1661 р. сейм Рэчы Паспалітай, улічваючы падзеі, якія адбыліся ў Ляхавічах падчас вайны, стан горада i насельніцтва, вызваліў Ляхавічы i воласць ад усіх падаткаў на 9 рокаў. Вёскі Галдавічы i Дзянісаўшчыну, што належалі С. Юдыцкаму i былі ўшчэнт знішчаны, вызваляліся ад падаткаў на 30 рокаў. Пазней, у 1678 р., сейм яшчэ раз прымаў рашэнне аб вызваленні Ляхавіч ад падаткаў на дзевяцігадовы тэрмін. За кошт дзяржавы тут утрымліваўся замкавы гарнізон у 200 чалавек.

Не паспела места узняцца з руін, як новая вайна грымнула над Літвою (Беларуссю). Карл XII, шведскі кароль, распачаў Паўночную вайну, якая ўкруціла ў свой вір не толькі асноўных праціўнікаў — Швецыю i Расею, але i Рэч Паспалітую. Польскі сейм у 1703 р. вырашыў узмацніць войска Вялікага княства Літоўскага за кошт артылерыі Ляхавіцкага замка.

Паколькі ён яшчэ не быў прыведзены ў належны стан, не адрамантаваны, 19 гармат, каб яны не дасталіся шведам, вывезлі ў Слуцкі замак. Сейм паабяцаў пасля стабілізацыі падзей усю “армату” вярнуць у Ляхавічы. Ужо ўзімку 1706 р. вайна вялася ў межах Беларусі. Шведскі кароль Карл XII дыслацыраваўся пад Гародняй, a маскалёўскія войскі з трыццацітысячнай казацкай конніцай — у вёсках уздоўж шляху на Менск, адкуль яны ўвесь час нападалі на шведскія атрады. Карл XII загадаў адкінуць войскі Пятра I ад Ляхавіч i паслаў сюды атрад палкоўніка Траўтфэтэра, але казакі не адступілі і, спаліўшы горад, зачыніліся ў замку. Аблога замка зацягнулася на месяцы. У сакавіку 1706 р. на дапамогу Траўтфэтэру, якi бездапаможна таптаўся пад сценамі замка, прыйшоў паўтаратысячны атрад конніцы барона Кройца. Абаронцы Ляхавіч рабілі частыя баявыя вылазкі i наносілі шведам значныя страты. Толькі 9 траўня 1706 р. пасля амаль паўгадовай аблогі, калі скончыліся харчы i порах, гарнізон з 1360 казакоў пасля працяглага штурму вымушаны быў здаць замак. Праціўніку дасталіся 9 гармат i розная амуніцыя. Шведы разбурылі ўмацаванні i фарны касцёл, які быў фундаваны ў 1602 р. Янам Хадкевічам i адноўлены пасля маскалёўска-польскай вайны Сапегам, тагачасным гаспадаром Ляхавіч.

У 1709 р. замак з рускім гарнізонам двойчы быў у аблозе войск польскага караля Ляшчынскага, якому дапамагаў украінскі гетман здраднік Мазепа ca сваімі казакамі. Затым з замка даводзілася выбіваць самога Мазепу. Падтрыманы двухтысячным войскам Пятра I, сюды ўвайшоў атрад Рыгора Агінскага. 12 красавіка, пасля кароткага бою з войскам саюзніка Карла XII Аляксандра Сапегі, Р. Агінскі вымушаны быў адступіць. Паўночная вайна зноў дорага абышлася Ляхавічам i яго жыхарам.

Да 1775 р. Ляхавічы разам ca славутай “фартэцыяй” належалі віленскаму біскупу I. Масальскаму. У тым жа року сейм Рэчы Паспалітай спецыяльнай пастановай перавёў места ва ўласнасць дзяржавы, падкрэсліўшы, што “…места Ляхавічы… здаўна мае фартэцыю, якая можа быць у свой час пры абароне краю ўжыта”.

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 р. Ляхавічы адышлі да Расейскай імперыі. У гэты час яны ўжо належалі графу Сымону Касакоўскаму i ўпамінаюцца як цэнтр графства. Але стан Ляхавіч, якія перажылі столькі спусташальных войнаў, быў несамавіты. Места прыйшло ў заняпаў i ў канцы XVIII стагоддзя ўяўляла сабою мястэчка, жыхары якога — беларусы, габрэі i татары — займаліся земляробствам, дробным гандлем i рамяством.

У мястэчку былі царква, сінагогі, крамы i рамантычныя руіны легендарнага замка. Яго будынкі ўжо стаялі без дахаў, сцены ад верху да нізу трэснулі i часткова разваліліся, лесвіцы на другі паверх знізу былі разабраны. Замкавыя ўмацаванні руйнаваліся, ix каменнае адзенне, цэглу разбіралі i прадавалі прадпрымальныя дзялкі. Але яшчэ стаяла вежа-брама, быў цэлы пад’ёмны мост, існавалі вадзяныя абарончыя равы, якія паступова забалочваліся…

Літаратура:

Ткачоў, М. Ляхавіцкі замак / Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1989. – С. 77-81.

М

Магілёў

Магілёўскі замак існаваў у XVI-XIX стагодзьдзях. Пабудаваны ў 1526 року на месцы старажытнага грунтавога могільніка эпохі Кіеўскай Русі на высокім узгорку са стромкімі схіламі пры ўпадзеньні ракі Дубравенкі ў Дняпро. Плошча больш за 1 га. Умацаваны па пэрымэтры пясчана-гліняным абарончым валам (вышынёю 5 м, шырынёю ў аснове каля 16 м), на якім (паводле інвэнтару 1604 року) стаялі 7 вежаў (зь іх 2 вежы-брамы з пад’ёмнымі мастамі), злучаных сьценамі-гароднямі, накрытымі гонтавымі стрэшкамі. Вежы (тры пяціярусныя, чатыры чатырохярусныя; ніжнія ярусы чатырохгранныя, верхнія — васьмігранныя) былі накрытыя чатырохсхільнымі дахамі з драніц. На адной зь вежаў быў бронзавы звон. З замка вялі патаемныя хады да Дняпра і Дубравенкі. У 1633 року замак згарэў. У 1638 року адноўлены, меў выгляд астрога з 2 брамамі. Пазьней зьнішчаны і часткова адноўлены. Паводле гравюры XVIII стагодзьдзя Магілёўскі замак меў каменныя муры й мураваныя вежы. У XVIII стагодзьдзі меў выгляд земляных бастыёнаў і курцін, якія ў XIX стагодзьдзі скапаныя амаль цалкам.

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. — Т. 9. — С. 466-467. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
• Замки Беларуси / М.А. Ткачёв // Мн.: Беларусь, 2007. — С. 63-77. — 200 с. — 2 000 ас. — ISBN 978-985-01-0706-0

Магільна

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Мазыр

Мазырскі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаваньне позьняга сярэднявечча ў Мазыры.

У XVI стагодзьдзі цэнтральная частка Мазыру была абнесеная астрогам. Каля 1543 року быў збудаваны першы драўляны замак з гароднямі і вежамі. Чатырогранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіцьцямі, а зьверху накрываліся шатровым дахам. Сьцяна з гародняў мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцьці з бланкаваньнем. Дзьве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Спаса, некалькі трохкамэрных дамоў, скарбніца, сьвіраны, піўніца і іншыя.

Літаратура:

• Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся // Мінск, 1978.

Маладэчна

Маладэчанскі замак — цэнтар абароны сярэднявечнага Маладэчна, які быў пабудаваны на правым балоцістым беразе ракі Вуша і існаваў у ХIV—ХVIII стагодзьдзях.

Фартэцыя разьмяшчалася на выспе й уяўляла сабой даволі грознае для таго часу ўмацаваньне. Пры ўзьвядзеньні будаўнікі ўдала выкарысталі нізкі балоцісты рэльеф і прыродныя ўмацаваньні. У ходзе будаўніцтва была падведзеная грэбля, на балоце бярвёнамі вымашчаны ўчастак 120х80 м, з жвіру й пяску насыпаная штучная пляцоўка вышынёй 4 м. Па яе краі ўзьведзены пясчана-гліняныя валы вышынёй да 3,5 м і шырынёй 11 м. За землянымі валамі ішла сыстэма ўмацаваньняў зь бярвеньня. Спачатку тут стаялі абарончыя сьцены і вежы, у тым ліку ўязная брама. Акружаў замак роў з вадой. Па краі рова праходзіў яшчэ адзін земляны вал, у аснову якога закладваліся валуны.

У XVII ст. замак быў мадэрнізаваны. Для ўмацаваньня яго боездольнасьці каля падножжа земляных валоў была ўстаноўленая агароджа з завостраных калоў, замест кутных вежаў пабудаваныя бастыёны галяндзкага тыпу. Гэта адпавядала зьмяненьням у тактыцы абароны і аблогі. Для прадухіленьня апаўзаньня зямлі каля падножжа бастыёнаў была агароджа слупавой канструкцыі, якая да таго ж павінная была стрымаць наступ ворагаў. Унутры вала, у месцах яго прыляганьня да варотаў, насыпы былі арміраваныя каменнымі сьценкамі.

На тэрыторыі замку быў невялікі каменны храм, які існаваў на працягу ХVI—ХVIII ст. Як сьведчаць археалягічныя раскопкі, ён меў памеры 11х24 м і быў размаляваны фрэскамі.

Як сьведчаць пісьмовыя крыніцы, 16 сьнежня 1388 року ў Маладэчанскім замку ноўгарад-северскі князь Дзьмітры Альгердавіч падпісаў грамату на паслушэнства вялікаму князю літоўскаму Ягайлу. Гэта дата лічыцца першым пісьмовым згадваньнем пра Маладэчна.

У розныя часы яго ўладальнікамі былі князі Заслаўскія, Мсьціслаўскія, Сангушкі, Кішкі, Агінскія.

У 1519 року (двойчы) і 1533 року замак асаджвалі наўгародзка-пскоўскія ратнікі на чале з князем М. Кісьліцам і, напэўна, спалілі яго. Сьляды агню ў профілі замкавага валу й культурным слоі пацьвярджаюць шматразовыя пажары ўмацаваньняў. У 1567 року ў Маладэчне праходзілі папярэднія перамовы паміж прадстаўнікамі ВКЛ і Польшчы пра ўмовы заключэньня Люблінскай уніі. У пачатку ХVІІ ст. уладальнікам Маладэчна быў Леў Сапега. Існуе меркаваньне, што Карл XII у час Паўночнай вайны пабываў у Маладэчанскім замку.

У ХVІІІ ст. Маладэчна належала роду князёў Агінскіх. У замку знаходзілася іх рэзыдэнцыя. На падвор’і замку быў узьведзены сьвецкі палац, дзе была сабраная багатая бібліятэка й калекцыя карцінаў. Гаспадары замку стварылі цэлыя садова-паркавыя ансамблі са штучнымі сажалкамі, узгоркамі, каналамі, разьбілі парк. Гонарам палацу-паркавага комплексу былі яго аранжарэі, дзе расьлі нават апэльсіны, ананасы, лімоны і гранаты.

Пад час вайны паміж Расеяй і Францыяй у 1812 року напалеонаўскія войскі двойчы прайшлі праз Маладэчна: пры наступленьні на Маскву ў чэрвені і пры адступленьні ў лістападзе 1812 року. 22 лістапада (паводле старога стылю) атрады расейскай арміі пад камандаваньнем А. Ярмолава, Я. Чапліца, а таксама казакі М. Платава разьбілі французаў пад Маладэчнам. Маладэчанскі бой стаў апошнім у зімовай кампаніі 1812 року. Страты ў вайне 1812 року былі вельмі вялікімі, замак напалавіну разбураны.

Напачатку ХІХ ст. Міхал Клеафас Агінскі ня раз наведваў свайго дзядзьку ў Маладэчне, а пасьля яго сьмерці, вясной 1814 року, стаў уладальнікам Маладэчанскага замку. Міхал Клеафас не адважыўся на капітальны рэмонт палацу. Ён перадаў палавіну будынку зь бібліятэкай і калекцыяй музычных інструмэнтаў дваранскай пяцікляснай павятовай вучэльні.

У канцы ХІХ ст. замак прыйшоў у поўны заняпад.

На месцы замку засталіся толькі земляныя валы, якія лічацца археалягічным помнікам.

Менск

Умацаваны цэнтр старажытнага Менску, на аснове якога ўзнікла места і вакол якога ён рос і развіваўся. У летапісах вядомы пад назвай град, у актах XV—XVII стст. — замак, пазней — Стары горад, Старое места, Стары замак, Замкавая гара, Замчышча. Дзядзінец пабудаваны ў 2-й палове XI ст. пры ўпадзенні р. Няміга ў р. Свіслач (раён сучаснай пл. 8-га Сакавіка і пр-ту Машэрава). Абнесены земляным валам вышінёю каля 8 м, на грэбені якога пастаўлены драўляныя сцены, з паўднёвага боку была брама. Замак меў форму няправільнага авалу (даўжыня ад р. Свіслач да процілеглага заходняга краю 300 м, шырыня 120—150 м, плошча 3 га). Пры археалагічных раскопках (1945-51 рр., 1957—61 рр., 1976 р., 1981—86 рр.) выяўленая планіроўка ўсходняй часткі дзядзінца, якая прымыкае да правага берага р. Свіслач, раскапаныя драўляныя канструкцыі ў насыпе валу, рэшткі некалькіх вуліц і завулкаў. Галоўная вуліца шырынёю 4 м перасякала дзядзінец з усходу на захад, ад яе адыходзілі вузкія завулкі. Звычайная шырыня астатніх вуліц была каля 3 м, праезную іх частку абавязкова масцілі драўляным насцілам. Паміж вуліцамі размяшчаліся двары гараджан плошчай 200—250 м2. Яны ўключалі 1—2 жылыя пабудовы, хлявы, клеці, майстэрні. Двор агароджвалі частаколам з бярвёнаў, свабодную ад забудовы плошчу масцілі насцілам. У XII—XIII стст. у замку было 80—82 двары і больш за 400—500 жыхароў. Раскапаны рэшткі 130 пабудоў, некаторыя з іх з’яўляліся жыллём. Жытлы — аднакамерныя, часам пяцісценныя дамы зрубнай канструкцыі плошчай 9—25 м2, з дашчанай падлогай. Мелі двухсхільныя стрэхі без столі і дзверы (вышыня не больш за 1,6 м) з ганкам. Гліняныя печы ў выглядзе невялікага скляпення на невысокай драўлянай аснове — падпеччы — размяшчаліся ў куце з правага ці левага ад увахода боку, паліліся “па-чорнаму”. У куце печы, вышэй яе скляпення, мацаваўся тоўсты “каневы слуп”, які служыў апорай для палкоў, што размяшчаліся над печчу. Каля процілеглай сцяны стаялі лаўкі. Вокны ў сценах былі маленькія. Выяўлены фундамент мураванага храму пачатку XII ст., будаўніцтва якога не было скончанае па невядомых прычынах. Умацаванні замку паспяхова вытрымалі аблогу магутнага войска паўднёва-рускіх князёў і іх саюзнікаў у 1104 і 1116 рр., няўдалымі былі спробы полацкага князя Рагвалода Барысавіча ўзяць замак прыступам у 1159 р., 1160 р., 1161 р. Доўгі час замак быў палітычным, ваенным і культурным цэнтрам, рэзідэнцыяй князёў, пазней вялікакняжацкіх і каралеўскіх намеснікаў. У 1505 р. войскі крымскага хана Махмет-Гірэя, захапіўшы места, не здолелі авалодаць замкам. У ім знаходзіўся ваенны гарнізон (залога), правіянцкія магазіны, дом кіеўскага мітрапаліта, уладанні князя Астрожскага, у вежы каля замкавай брамы размяшчаўся астрог. У замку знаходзіліся цэрквы Мікалаеўская і Раства Багародзіцы. Умацаванні будавалі жыхары места і навакольных вёсак. У карысць замка ішлі судовыя пошліны і спецыяльныя падаткі, прыбыткі ад млыну, што стаяў на левым беразе Свіслачы. З канца XVII ст. замак паступова прыйшоў у заняпад, да канца XVIII ст. засталіся толькі земляныя валы, зафіксаваныя на планах Менску XVIII — пачатку XIX ст.

Замкавая брама — умацаваны ўезд у дзядзінец (замчышча) старажытнага гораду. Выяўлена ў працэсе археалагічных раскопак 1984—85 рр. Пабудаваная з дрэва ў пачатку — 1-й палове XII ст. ў паўднёва-ўсходняй частцы замчышча. Агульныя памеры брамы ў плане 17,1х7,4 м, вышыня (разліковая) 12,5—13,5 м, шырыня праёму-праезду 3,4 м. Складалася з васьмі пустацелых клецей-зрубаў (памерам ад 2,8х1,3 м да 4,5х1,7 м; па чатыры у рад абапал праезда), зробленых у тэхніцы “ў чашку з астаткам” з бярвён дыяметрам да 30 см. Непаралельнае размяшчэнне процілеглых клецей асновы брамы сведчыць пра існаванне верхняга сувязнага ярусу. Мяркуюць, што брама складалася з двух аб’ёмаў — вялікага, ці асноўнага, і малога. Асноўны аб’ём апіраўся на тры пары клецей, над імі па перыметры брамы быў зроблены баявы насціл з брустверам, які стыкоўваўся з забараламі (пляцоўкамі з брустверам) абарончых сцен валу. На верхнім ярусе знаходзіліся два памяшканні (апіраліся на сцены клецей асновы), якія маглі выкарыстоўваць для варты і запасаў зброі. Памяшканні, праход паміж імі (каля 1 м) і забаралы былі накрыты агульным дахам. Для абароны праезда ўнутры асноўнага аб’ёму былі баявыя пляцоўкі (насцілы), яны размяшчаліся паралельна сценам і злучаліся з памяшканнямі верхняга ярусу ўсходамі. Малы аб’ём апіраўся на першую з боку поля пару клецей (вышыня яго асновы 6 м), таксама меў баявыя насцілы з забараламі. Дзвухаб’ёмная канструкцыя брамы дазваляла надзейна фланкіраваць знешні схіл валу, узмацняла франтальны абстрэл падыходаў да брамы, скарачала мёртвую прастору перад варотамі. Брама магла зачыняцца не менш як на трое весніцаў (дзвое у фасадах асноўнага аб’ёму — з боку гораду і поля і ў фасадзе малога аб’ёму з боку поля) і пад’ёмных кратаў. Дах брамы ўзвышаўся над абарончымі сценамі, што рабіла яе своеасаблівай дамінантай места. У канцы XII — 1-й палове XIII ст. брама разбураная.

Будаўніцтва замкавай царквы вялося ў пачатку XII ст. (па меркаванню Э.М. Загарульскага паміж 1069 і 1073 рр.) на правым беразе р. Свіслач у раёне пл. 8 Сакавіка, па невядомых прычынах не было скончанае. Помнік даследаваў В.Р. Тарасенка ў 1949—51 рр. Мураваны храм пачалі будаваць з бутавага каменю пасля моцнага пажару, які знішчыў забудову дзядзінца і, верагодна, драўляную царкву, якая тут была раней. На яе месцы былі зробленыя падмуркі, ніжнія часткі апсід, паўдёвай і заходняй сцен. Паводле плану падмуркаў меркавалася паставіць кампактны чатырохслуповы крыжова-купальны храм, амаль квадратны ў плане, з трыма паўавальнымі апсідамі. Памер асноўнага аб’ёму 12х12 м, даўжыня з апсідамі 16,3 м, таўшчыня сцен 1,5 м. На ўнутранай паверхні паўднёвай і паўночнай сцен захаваліся выступы лапатак. Памеры бакоў падкупальнага квадрату каля 3,3 м, падмуркі слупоў, якія яго ўтвараюць, у плане Г-падобныя, складзены з невялялікіх камянёў, паміж імі стужкавыя фундаменты. Фундамент будынку мае выгляд дзвюх сценак, складзеных з бутавага каменю, прастора паміж якімі запоўненая неапрацаванымі камянямі на вапнавым растворы. Усе падмуркі ўрэзаныя ў пясчаны грунт (глыбіня месцамі больш за 1 м). Устаноўленая наяўнасць апалубкі з тонкіх дошак, забітых вертыкальна ўздоўж сценак рова падмурку (паўторнае даследаванне Г.В. Штыхава ў 1976 р.). У цэнтральнай апсідзе зафіксаваны квадратны ў плане вянок з бярвён і абчасаная каменная пліта ад алтару. Упоперак малых бакавых апсід былі пакладзеныя бярвёны, якія злучалі падмуркамі. Унутры храму на яго паўднёвай і часткова заходняй сценках захавалася абліцоўка з добра апрацаваных плітак (памеры 5,4х14,5х19 см і 9,4х20х29,4 см), вырабленых з наздраватага даламіту і пакладзеных гарызантальна з перавязкай швоў. Месцамі пліткі захаваліся ў 5—6 радоў. На паўночны ўсход ад царквы выяўленыя яма для прыгатавання вапны (плошчай 25 м2) і пляцоўка майстэрні, дзе абчэсвалі пліткі, калі вялося будаўніцтва. Царква не мае аналагаў у старажытна-рускім манументальным будаўніцтве. Амаль праз стагоддзе пасля спынення будаўніцтва царквы на яе месцы ўзнік хрысціянскі могільнік знатных гараджан. Выяўленае 21 пахаванне XIII ст. ў дамавінах скрынкавага тыпу з вялікіх хваёвых дошак на шыпах без цвікоў. Некаторыя векі дамавін абкладзеныя бяростай.

Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі і Дзяржаўным музеі Беларусі. У 1967 р. за 30 м ад падмуркаў замкавай царквы быў пабудаваны яе муляж. Самі падмуркі знаходзяцца ў некранутым выглядзе на сваім месцы на глыбіні 0,5—2,1 м. Помнік рзспубліканскага значэння, разам з замчышчам узяты пад ахову дзяржавы.

Г.В. Штыхаў, Ю.А. Заяц

Крыніца:

• Архітэктура Беларусі: Энцыкл. давед. / Беларусь. А 87 Энцыкл.; Рэдкал.: А.А. Воінаў і інш // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1993. — 620 с.: іл.

Мір

Мірскі замак-кастэль XVI стагодзьдзя — помнік беларускага дойлідзтва, абарончае ўмацаваньне і рэзыдэнцыя, знаходзіцца ў мястэчку Мір, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 року). З 1989 року філія Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь. У 2010 року завершаная рэканструкцыя.

З самага пачатку будаўніцтва Мірскі замак задумваўся найперш як прэзэнтабельнае збудаваньне, якое мусіла сымбалізаваць становішча уладальніка. Такім ён захаваўся і да нашага часу.

Замкавы комплекс складаецца з чатырохкутніка мураваных сьценаў, па рагох які стаяць чатыры флянкіруючыя вежы. Пятая самая высокая і масыўная вежа мае функцыю брамы. Пры Радзівілах у замку быў пабудаваны шыкоўны палац у стылі рэнэсанс.

• 1506-1510 рр. — збудаваны Юрыем Ільінічам на месцы спаленага татарамі драўлянага фэадальнага замку.
• У 1568 року ў сувязі са згасаньнем роду Ільінічаў перайшоў да Мікалая Радзівіла Сіроткі.
• Канец XVI ст. — узьведзены рэнэсансны палац, замак абкружаны сістэмай бастыённых умацаваньняў.
• 1655, 1705, 1784 рр. — рабаваўся захопнікамі: маскалямі, швэдамі.
• З 1828 року замкам валодалі Вітгенштэйны, пасьля ён перайшоў да Сьвятаполк-Мірскіх, за якімі засатаўся да 1939 року.
• 1870 р. — князь Сьвятаполк-Мірскі пачаў рэканструкцыю замку.
• 1980-я рр. — распачата аднаўленьне замку.

Мiрскi замак

Мiрскi замак — унiкальны помнiк беларускага дойлiдства — збудаваны князем Iльiнiчам у пачатку XVI ст. на ўскрайку мястячка Мiр (Гродзенская вобл.) на месцы драўлянай феадальнай сядзiбы, што iснавала тут у XV ст.

Гэта квадаратнае ў плане збудаванне з вежамi, якiя выступаюць па кутах. Пятая вежа-брама мела пад’ёмны мост i каваную рашотку-герсу(?), якая хутка магла спынiць раптоўны напад. Замак был добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стрэльбу з цяжкiх гармат.

Аснову аб’ёмнай кампазiцыi замка складаюць высокiя вежы, што выступаюць за лiнiю сцен. Усе яны маюць аднолькавыя абрысы — чатарохгранную асноўную частку з васьмiгранным верхам, але аздабленне кожнай вырашана па-свойму, што надае замку непаўторнае дэкаратыўнае багацце i хараство.

У пластычным афамленнi Мiрскага замка выкарастаны характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi: гатычная муроўка (чаргаванне доўгiх i кароткiх бакоў цаглiн) з умураваннымi камянямi, падзел сцен разнастайнымi па форме абтынкаванымi нiшамi, арнаментальныя цагляныя паясы.

З 1568 року Мiрскi замак перайшоў у рукi князеў Радзiвiлаў, якiя ў канцы XVI — пачатку XVII cт. Дабудоўваяюць замак у стылi рэнесанс. Уздоўж усходняй i паўночнай замкавых сцен узводзiцца трохпавярховаы палац з сутарэннямi, абтыкаваныя фасады якога ўпрыгожваюцца вапняковымi парталамi, лiштвамi, балконамi i ганкамi. Падчас раскопак сабрана шмат палiванай кафлi з раслiнным i геаметрычным арнаментам i гербамi ўладальнiкаў замка.

Вакол замка насыпаюць земляныя валы з бастыёнамi на рагах, вакол якiх праходзiў вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца iтальянскi сад, а з паўдневага боку пазней з’явiлася штучнае возера.

Нягледзячы на шматлiкiя разбурэннi (асаблiва замак пацярпеў падчас вайны 1812 року), Мiрскi замак дайшоў да нашых дзен. Гэты помнiк знаходзiцца пад эгiдай ЮНЕСКА.
Алег Трусаў,кандыдат гiстарычных навук

Мсьцібава

У часы Вялікага княства Літоўскага і Рускага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Мядзел

Мядзельскі вялікакняскі мураваны замак — помнік абарончага дойлідства, у якім увасобілася імкненьне прыстасаваць замак для абароны ад вагняпальнай зброі. У выніку ён атрымаў ажно дзьве лініі абароны з бастэямі і бастыёнамі. Замак існаваў у XV — пачатку XVIII стагодзьдзя і разьмяшчаўся на востраве Замак возера Мястра, займаў пляцоўку гарадзішча.

Рэшткі замку знаходзяцца каля заходняй ускраіны гораду Мядзел на сучаснай паўввыспе Замак, пры ўпадзеньні ў возера Мястра рачулкі Дробня, якая злучае яго з возерам Баторына.

Мядзельскі замак быў збудаваны на тэрыторыі старажытнага гарадзішча. У комплексе умацаваньняў сярод мураваных вежаў і сьценаў меў масыўную вежу-данжон дыямэтрам да 17,5 мэтраў. [Каменная вежа (тыпу “данжон”), вельмі блізкая да Камянецкай, выяўленая М.А. Ткачовым падчас раскопак у Мядзеле. Яна датуецца XV стагодзьдзям. У дыяметры вежа дасягала амаль 13,7 м, таўшчыня каменных сцен — каля 3 м.] У першай палове XVI ст. да вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які відавочна і пераняў ад яе функцыі жытла. Асноўны упор пры абаронезамку рабіўся на пяць паўкруглых мураваных бастэй. У далейшым замак быў умацаваны дадаткова валам з бастыёнамі.

Замак зьяўляецца прыкладам спалучэньня асаблівасьцяў заходнеэўрапейскай фартыфікацыі з мясцовымі элемэнтамі абароны. Замак зьяўляўся надзейным сховішчам для жыхароў Мядзела і прылеглых паселішчаў падчас ваеннай небясьпекі.

Пляцоўка замка была ўмацаваная мурам з валуноў на вапнавай рошчыне, што зьяўлялася традыцыйным для сярэднявечнай Беларусі. У аснове ніжняй часткі падмурку знаходзілася гліна, а самы ніжны шэраг валуноў ляжаў на дубовых плахах.

Таўшчыня замкавых муроў з бакоў, прыкрытых возерам складала 1,5—1,7 м. З усходняга боку, які зьяўляўся неабароненым, таўшчыня сьценяў дасягала 2 м. Па пэрымэтры ўсёй пляцоўкі разьмяшчаліся 5 паўкруглых мураваных бастэй, таўшчыня сьценаў якіх складала 2,5 м. У бастэях мусілі разьмяшчацца гарматы для магчымасьці стральбы ўздоўж сьценаў. Бастэі Мядзельскага замку лічацца самымі раньнімі на тэрыторыі Беларусі і папярэднічаюць бастыёнам.

У склад замку ўваходзілі мураваныя вежа і палац. Вежа мела форму кола і яе зьнешні дыямэтар складаў 17,5 м, а ўнутраны — 10 м. Таўшчыня сьценаў была роўная каля 3,5 мэтраў. Падмурак вежы быў паглыблены ў зямлю на глыбіню 3,5 мэтры і выконваў ролю цокальнага паверху. Падмурак быў складзены з шэрагаў валуноў і цэглы буйнога памеру, якія мацаваліся вапнавым растворам.

Паводле малюнку з мапы Вялікага княства Літоўскага 1613 року Т. Макоўскага, вежа мела некалькі ярусаў. Найболь імаверна, што іхная колькасьць складала 5. Мяркуецца, што вышыня вежы дасягала 30 м, а па памерах яна была блізкая да Камянецкай вежы. Паводле Т. Макоўскага, у Мядзельскім замку былі 3 вежы.

Палац Мядзельскага замку быў пабудаваны ў першай палове XVI стагодзьдзя і быў дабудаваны да заходняга боку замкавай вежы. У пляне палац меў прастакутную форму. Сьцены палацу мелі таўшчыню каля 2 м, шырыню — каля 10 м. У палацы таксама знаходзіліся сутарэньні глыбінёй у 3 м, якія былі перакрытыя скляпеньнем.

На сёньняшні дзень даўжыня палацу дакладна ня вызачаная. Але вядома, што на замкавым дзядзінцы разьмяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, а таксама жылыя дамы служак. Адметна, што ў дамы мелі кафляныя печы.

Вядома, што ў XVII стагодзьдзі замак быў дастаткова ўмацаваны ніжнім поясам абароны, які складаў земляны вал з бастыёнамі і ровам. Роў запаўняўся вадой з возера. Умацаваньні адсутнічалі толькі з усходняга боку, дзе да замку блізка падступала вада возера. Сувязь зь бегарам ажыцьцяўлялася праз драўляны мост, даўжыня якога складала 400 м. Паводле легенды, замак быў злучаны з Старым Мядзелам тунэлем, пракапаным пад дном возера Мястра.

Паводле гістарычных крыніцаў, у 1564 року ў арсэнале Мядзельскага замку знаходзіліся 2 сярэднія фальканэты і 2 серпянціны. Апроч гэтага ў арсэнале таксама прысутнічага ручная агнястрэльная зброя.

Падчас археалягічных дасьледаваньняў у сутарэньнях замку была знойдзеная кераміка XV—XVIII стагодзьдзяў. Таксама была выяўленая прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош 1535 року, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмэнт жалезнай завесы ад аканіцы, цьвікі, шылы, дзьвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замку былі знойдзеныя матэрыялы часоў Кіеўскай Русі XI—XIII стагодзьдзяў. Сярод іх — ганчарная кераміка, нажы, косткі дізкай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксамы былі выяўленыя рэчы пэрыяду Вялікага княства Літоўскага XIV—XVII стагодзьдзяў, сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расьліннымі, геамэтрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манэты XVI—XVII стагодзьдзяў і іншыя.

• 2-я палова XVI — пачатак XVII стагодзьдзя — будаўніцтва на востраве Мястра мураванага каралеўскага замка.
• 2-я палова XVI стагодзьдзя — узьвядзеньне мураванага палацу на тэрыторыі замку.
• XVII стагодзьдзе — замак абведзены бастыённымі умацаваньнямі.
• 1700—1721 рр. — разбураны пад час Паўночнай вайны.

Літаратура:

• Ткачоў, М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. // Мн., 1978.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Мядзельскага раёну // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Н

Наваградак

Наваградзкі замак — унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі сярэднявечча, старажытны цэнтар Наваградку, рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў Вялікага княства Літоўскага. Існаваў у XI—XVII стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі муроў.

З пачатку XI стагодзьдзя да сярэдзіны XIII стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове XIII стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.

Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У 1274 року галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы аддзелаў крыжакоў захапіць замак (у 1314 року на чале з магістрам Гайнрыхам фон Плёцке, у 1391 року на чале з магістрам Конрадам фон Валенродам і ў 1394 року на чале з магістрам Конрадам фон Юнгінгенам і маршалам Вэрнэрам Тэтынгерам) таксама ня мелі посьпеху.

У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы XIV стагодзьдзя вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на рэштках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву Шчытоўка (Шчытавая, Цэнтральная), што кажа само за сябе — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага горада. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.

Відаць, да канца XIV стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы XIV — пачатку XV стагодзьдзя ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная Касьцельная вежа. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай Малой брамы. Малая брама і Касьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.

Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — Пасадзкай. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.

Трэба адзначыць, што ўжо ў XIV стагодзьдзі ў дзядзінцы існаваў каменны храм — Царква Сьвятога Міхала, вядомы зь пісьмовых крыніцаў XVI—XVII стагодзьдзяў. Да 1775 року ў ім праходзілі паседжаньні Трыбуналу — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, які існаваў да сярэдзіны XVII стагодзьдзя.

Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак XV стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя Калодзежная вежа і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.

Напачатку XVI стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа Дазорца. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.

Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу XV-XVI стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая Меская вежа-брама стала цэнтрам форбурга, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.

Такім чынам, у XVI стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.

Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 1654—1667 рокаў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 року яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 року часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 року швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падае Ян Чачот у сваёй балядзе “Наваградзкі замак”.

У 1802 року гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы XIX стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.

Толькі ў 1921 року Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў 1922—1930 роках польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З 1956 року ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.

Нясьвіж

Драўляны замак. Існаваў да канца XVI стагодзьдзя, калі быў заменены бастыённай фартэцыяй новага часу.

Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы (Нясьвіскі замак) — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў у XVI—XX стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясьвіжу. Унікальны помнік дойлідства ўключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.

Першы драўляны замак пачынае будавацца пры Мікалаі Радзівіле Чорным у 1551 року па прывілеі караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1583 року князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам была пачатая перабудова замка па праекце італьянскага дойліда Яна Марыі Бэрнардоні.

Нясьвіскі замак узьвялі на паўвысьпе, на правым беразе ракі Ўшы, у форме чатырохкутніка, памерамі 170 на 120 мэтраў. Замак меў разьвітую фартыфікацыйную сыстэму. Па пэрымэтры ён быў абкружаны высокім земляным валам, абкладзеным каменьнем. Вал быў апаясаны ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся. Акрамя таго, з двух бакоў знаходзіліся штучныя вадаёмы — вялікія копанкі. Унутры вала былі мураваныя стайні і 4 патаемныя ўваходы. Уверсе вал пераходзіў у бруствэр з дадатковымі ўмацаваньнямі. За бруствэрам былі зробленыя стралковыя вочкі, акопы. З боку замка бруствэр абараняўся яшчэ адной каменнай сьцяной.

Вялікі замкавы двор абкружалі тры будынкі. Насупраць уяздной брамы знаходзіўся галоўны корпус — трохпавярховы палац, у кутах якога ўзвышаліся васьмігранныя мураваныя вежы. З правага боку ад уваходу стаяў трохпавярховы корпус з высокай вартавой вежай. Там, хутчэй за ўсё, зьмяшчаліся казармы і іншыя службы. Трэці будынак, двухпавярховы гаспадарчы корпус, стаяў зь левага боку ад уезду.

Фактычна Нясьвіскі замак стаў першапачаткоўцам новага тыпу бастыённых абарончых будаваньняў у Беларусі — г.зв. новаітальянскай сыстэмы.

У Нясьвіскім замку ўпершыню ў Беларусі зьявілася ліцейная гарматная майстэрня — людвісарня. Ужо ў 1576 року тут былі зробленыя першыя сем гарматаў. Магчымасьць адліваць у замку зброю не аднойчы дапамагала на доўгі час стрымліваць варожую аблогу.

У 1706 року, падчас Паўночнай вайны, замак быў захоплены швэдамі. Яны ўзарвалі ўмацаваньні і бастыёны, зьнішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, раскапалі валы, утапілі гарматы.

Толькі праз дваццаць гадоў Нясьвіскі замак быў адноўлены. Перабудаваньне замка ўзначаліў Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Па праекце архітэктара Казімера Ждановіча вакол сьцен былі ўзьведзеныя новыя валы. Сам замак пераўтвараецца ў палацава-замкавы ансамбль. Галоўны палацавы корпус надбудавалі, дапоўніўшы трохпавярховымі аб’ёмамі. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтварылі адчынены двор. Ускладніліся ўпрыгожваньні фасадаў, сьцены сталі дзяліцца пілястрамі. Рызаліт быў падняты да чатырох з паловай паверхаў і завершаны франтонам, упрыгожанымі багатым рэльефным дэкорам і скульптурнымі ўстаўкамі ў стылі позьняга барока.

Была перабудаваная і брама замка, на другім паверсе якой зьмяшчаўся знакаміты архіў Радзівілаў. Побач з брамай у 1740 року зьявілася палацавая капліца. Бакавыя корпусы таксама былі часткова перабудаваныя і злучаныя з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў палац набыў замкнёную па пэрымэтры, блізкую да пяцікутніка форму.

Пасьля вайны 1812 року, падчас якой уладальнік замка Дамінік Геранім Радзівіл выступіў на баку Францыі, сам замак на доўгі час застаўся ў занядбаньні. Толькі ў 1865 року ён вярнуўся да законных нашчадкаў. Замак пачаў аднаўляцца. У гэты ж час вакол яго быў створаны цудоўны парк зь пяці розных паркавых кампазыцыяў: Замкавы парк, Стары парк, Японскі сад, Новы парк, Ангельскі парк. Агульная плошча парку складае звыш 90 гектараў.

Род Радзівілаў валодаў замкам да 1939 року, пакуль апошнія нашчадкі не былі вымушаныя пакінуць Нясьвіж. У часы панаваньня радзянскай улады ў замку знаходзіўся прафсаюзны санаторый. За гэтыя часы будынак палаца здрахлеў, шматлікія элемэнты дэкору былі зьнішчаныя. Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі будынак быў перададзены пад кантроль Міністэрства Культуры. Але і яно не даглядзела за замкам: у ноч з 24 на 25 сьнежня 2002 року цэнтральны корпус палаца з-за неахайнасьці будаўнікоў-рэстаўратараў ахапіла полымя. Былі зьнішчаныя ўнікальныя драўляныя перакрыцьці і аўтэнтычныя росьпісы столі.

Няшчорда

Замак Няшчорда — драўлянае абарончае збудаваньне на мысе возера Нішча, узьведзенае ў 1563 року маскалямі па захопе Полаччыны.

13 сьнежня полацкі ваявода Іван Дарагастайскі захапіў і спаліў маскалёўскую фартэцыю, у якой упарта абараняліся і загінулі каля 2000 маскалей. Мясцовасьць, дзе стаяла фартэцыя, мае назоў Гарадок. На гэтым месцы знаходзіцца вялікі курган — Княжая магіла.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

П

Петрыкаў

Петрыкаўскі замак — драўлянае абарончае і рэпрэзентатыўнае збудаваньне ў Петрыкаве. Існаваў у XVI—XIX стст., на стромкім беразе Прыпяці, на месцы замку XV—XVI стст. Заснаваны слуцкім князем Юрыем Алелькавічам. Неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У другой палове XVIII — пачатку XIX ст. ператвораны ў сядзібна-палацавы комплекс, які ўключаў палац у стылі барока, гаспадарчыя пабудовы, сад.

Паводле інвентара за 1810 рок да драўлянай двух’яруснай брамы замка вёў драўляны мост з парэнчамі. На ніжнім паверсе брамы размяшчалася хата з алькежамі і дзве каморы, а ў верхнім — летняе жытло. Брама завяршалася шатровым дахам з круглай банькай. У цэнтры дзядзінца стаяў аднапавярховы прастакутны ў плане драўляны палац з бруса з мезанінам пад ламаным гонтавым дахам з дэкаратыўнымі дымнікамі. Унутры палац меў вялікія і малыя сенцы, шэраг пакояў, гардэроб, спальню з альковам, парадную залу і на другім паверсе летняе жытло. Па бакох палац фланкіравалі дзве афіцын. За палацам быў разбіты сад, які спускаўся да берагоў Прыпяці.

Непадалёку знаходзіліся два флігелі, стайня, вазоўня, хлеў і сад з боку ракі. Комплекс быў абведзены вадзяным ровам, праз які да брамы пракладзены мост.

Літаратура:

• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Полацак

У часы Вялікага княства Літоўскага і Рускага (ВКЛ) тут існавалі Верхні замак на месцы старажытнага дзядзінца і Ніжні замак, або “Стралецкі астрог”, збудаваны Іванам Жахлівым.

Полацкія замкі — комплекс умацаваньняў Полацку ў Сярэднявеччы і Новым часе, складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў.

Полацак узгадваецца ў 862 року, калі відаць ужо існавалі першыя драўляныя ўмацаваньні.

У канцы XV стагодзьдзя па загадзе вялікага князя Аляксандра, а пасьля ў 1561 року ўмацаваньні замкаў былі папраўленыя і пашыраныя.

З 31 студзеня па 15 лютага 1563 року замкі беспасьпяхова трымалі аблогу войска Івана Жахлівага. Пасьля ўзяцьця Полацку цар загадаў не губляць час і хутка аднавіць умацаваньні. Менавіта, у час панаваньня маскавітаў быў узьведзены г.зв. “вал Івана Жахлівага”, які стаў ключавым элемэнтам абароны Ніжняга замку. Будаўнічымі працамі з 1563 року па 1564 рок кіравалі царскія службоўцы Пётар Зайцаў і дзяк Барыс Шчокін. Паводле створанай маскавітамі фартыфікацыйнай схемы Ніжні замак рабіўся моцным флянкіруючым прыкрыцьцём для Верхняга. Пры авалодваньні ж Верхнім замкам Ніжні рабіўся безабаронным, бо месьціўся ніжэй апошняга, што і прадвызначыла тактыку штурму замка войскамі Рэчы Паспалітай у будучым.

З пачаткам адваяваньня Полацку Стэфанам Баторыям у 1579 року мы атрымліваем зьвесткі аб умацаваньнях, якія складаліся з Верхняга і Ніжняга замкаў, або Стралецкага астрогу, і Запалоцьця. Верхні замак займаў тэрыторыю старажытнага дзядзінца і меў сем вежаў. Ніжні замак быў збудаваны маскоўскім войскам на месцы ранейшых гандлёвых пасадаў, а на тэрыторыі Запалоцьця, відаць, жыло гандлёва-рамеснае насельніцтва.

У выніку штурму войскамі Рэчы Паспалітай пад камандаваньнем Каспара Бекеша, Запалоцьце было спалена і пакінута абаронцамі. Сьцены Верхняга і Ніжняга замкаў былі значна пашкоджаныя, што вымусіла маскоўцаў да здачы. Пасьля ўзяцьця места Стэфан Баторый загадаў аднавіць умацаваньні паводле дадзеных ім жа інструкцыяў.

Драўляныя замкі ў 1607 і 1642 роках гарэлі, ў 1647, 1654 роках — паднаўляліся. У 1654 року Верхні замак меў пяць вежаў шасьцікутнай ці васьмікутнай формы і сьцяну працягласьцю 729 сажэняў, Ніжні замак — 8 вежаў і сьцяну ў 1231 сажэнь.

Канчаткова аднаўленьне замкаў было закінутае пасьля іх зьнішчэньня расейскім генэралам фон Вэрдэнам ў 1706 року, хаця рэшткі драўляных умацаваньняў былі бачныя яшчэ ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.
• Дэйніс І.П. Ніжні замак у Полацку / Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983/2

***

Дзьве абарончыя вежы (тупу “данжон”) — адна на Верхнім, другая на Сярэднім замку — меліся ў найстаражытным месте Беларусі Полацку. Час іх збудаваньня невядомы, аднак архаічныя рысы планава-кампазіцыйнага характару — месцаваньне ў цэнтры замку, нязлучанасць са сценамі — дазваляюць меркаваць, што збудаваныя яны былі не пазьней XVI стагодзьдзя. Ва ўсякім разе полацкія вежы існавалі яшчэ ў канцы 70-х рокаў XVI стагодзьдзя. Пра адну з іх, хутчэй за ўсё пра вежу Верхняга замку, у 1579 року Р. Гейденштейн, сакратар караля Стэфана Баторыя, пісаў: “Вораг таксама не драмаў і з высокіх веж, асабліва з той, што знаходзілася пасярэдзіне замку і ўзвышалася над усімі іншымі, моцна паліў з гармат ва ўсе бакі”.

Не выключана, што іх маглі збудаваць паміж 1563 і 1579 рокамі. Інвентар Полацку 1580 року, аднак, пры пераліку ўмацаваньняў Верхняга замку ніводнай зь вежаў, згаданых Р. Гейденштейном, не называе. Гэта дае падставу меркаваць, што яны былі збудаваныя з дрэва і, верагодна, згарэлі падчас аблогі 1579 року.

Літаратура:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск, “Беларусь”, 2005

Пінск

Першы пісьмовы ўспамін пра Пінск (Пінеск) зьмяшчаецца ў “Аповесьці мінулых часоў” і датуецца 1097 рокам[1].

У пачатку XIV стагодзьдзя Пінскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве ў самім месьце збудавалі драўляны замак. З 1320 року тут княжыў Нарымунт Гедымінавіч, які ў 1348 року загінуў у бітве з крыжакамі. У 1527 року сьцены Пінскага замка спынілі апошні набег татараў на Літву. У сяредзіне XVI стагодзьдзя ў Пінску было 27 вуліцаў і 800 двароў, а таксама магутная сыстэма ўмацаваньняў[2].

У 1648 року на Запарожжы пачалося паўстаньне Хмяльніцкага, якое набыла характар рэлігійнай вайны. Хваляваньні дайшлі і да Пінску, але іхных удзельнікаў разам з казакамі разьбіў гетман польны Януш Радзівіл.

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667 рр.) 5 кастрычніка 1655 року маскалёўскі ваявода Валконскі заняў Пінск, разрабаваў яго і спаліў разам з навакольнымі слабодамі[3]. Пазьней у 1660—1664 рр. места неаднаразова трымала аблогу казацкіх і маскалёўскіх загонаў, якія 25 чэрвеня 1660 року зноў узялі яго штурмам[2].

У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 року кароль Швэцыі Карл XII заняў места, разрабаваў і спаліў яго. Разбурэньні спазнаў і бастыённы замак у прадмесьці Каралін, збудаваны сьпярша для маршалка вялікага і перададзены пазьней князям Вішнявецкім.

Крыніцы:

1). Згадкі пра Пінск у летапісе(рас.) Гісторыя Пінску Праверана 14 кастрычніка 2011 р.
2). Пінск / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 432.
3). Юлія Гаева, Пётр Лысенка. Пінск / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. С. 495.

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) // Мінск, “Полымя”, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.Pinsk // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom VIII: Perepiatycha — Pozajscie. — Warszawa, 1887. S. 167—183.
• Наш Пинск исторический // Пинск, “Пинск-900”, 1997. — 48 с.

Прапойск

Прапойск (з 1945 року — Слаўгарад) — места ў Беларусі, на рацэ Сож пры ўтоку ў яе рэчкі Проня. Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[4]. Цягам XІІІ—XVІІІ стагодзьдзяў існаваў драўляны Прапойскі замак.

У 1601—1602 роках мясьціна пацярпела ад голаду і эпідэміяў[1], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскалёўскіх захопнікаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 р.) Прапойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.

Крыніцы:

1). Прапойск / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 463.

Літаратура:

• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Propojsk // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom IX: Pozajscie — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 51—52.

Р

Рагачоў

Рагачоўскі замак (замак каралевы Боны) — колішні замак у Рагачове.

Існаваў у XVI — 2-й палове XVIII стагодзьдзя. Пабудаваны да 1563 рока з дрэва на месцы старажытнага гарадзішча XI ст., на высокім мысе ў сутоках рэк Дняпра і Друці. У 1750—60-я рокі замак быў абнесены земляным валам з ровам. Да пачатку 1770-х рокаў замак прыйшоў у заняпад.

Працягваў агульную лінію палацава-замкавага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагодзьдзяў, для якога было характэрна спалучэньне прыгожае палацавай пабудовы й абарончай сістэмы.

Замак быў абнесены земляным валам з ровам. Вал існаваў з ХІ стагодзьдзя, але ў 1750—60-я рокі быў падсыпаны. Абарончыя сцены мелі выгляд астрога.

У цэнтры дзядзінца стаяў палац — аднапавярховы прастакутны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў вітальню, трапезную, пяць жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была заля. Галоўны ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя.

Каля палацу размяшчаліся флігель (восем жылых пакояў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гаспадарчыя пабудовы. Перад двух’яруснай брамай-вежай цераз роў быў мост на ізбіцах. У браме на першым ярусе абапал праезда былі дзве каморы, на другім — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам.

Літаратура:

• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
• Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт.; рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал.рэд.) і інш.; рэд. тома С.В. Марцэлеў, Л.М. Дробаў // АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск, “Навука і тэхніка”, 1987. — 303 с. : iл.

Радашковічы

Паводле інвентара 1549 року Радашковічы мелі драўляны замак, пабудаваны на насыпным узгорку. Яго абкружалі ставы, зробленыя на Гуйцы і Вязынцы. Уздоўж замка цягнуўся напоўнены вадою роў, цераз які быў перакінуты пад’ёмны мост. Каля моста знаходзілася галоўная трох’ярусная вежа. У першым ярусе была брама, на другім — жылыя пакоі, трэці прыстасаваны для абароны. Астатнія тры вежы, апрача памяшканняў для абароны, мелі каморы і капліцы. Яшчэ адна чатырох’ярусная вежа размяшчалася асобна, на падворку.

Літаратура:

• У.В. Аліксейчык, В.Б. Караткевіч. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1986

***

Як сведчыць “Інвентар замку Радашковіцкага” за 1549 рок, на яго двары ў асяродзьдзі драўляных городней і чатырох веж асобна стаяла яшчэ адна (тыпу “донжон”). Яна мела чатыры яруса і ўзвышалася над астатнімі замкавымі збудаваннямі.

Літаратура:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск “Беларусь”, 2005

Радунь

Замак існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях. Яго рэшткі знаходзяцца на асобным узвышшы сярод забалочанай мясцовасці на беразе р. Радунька ў цэнтры в. Гарадзішча Воранаўскага р-ну (за 2 км ад г.п. Радунь). Пляцоўка чатырохкутная ў плане, памерам 85х60 м, узвышаецца на 8 м над далінай ракі, умацаваная валам вышынёю 3—5 м і абкружана ровам глыбінёю 2,5—3 м, шырынёю 6—8 м. У паўднёва-ўсходнім куце быў уваход. Аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляна-земляных умацаванняў — вал, сцены-гародні і вежы. Перад уязной вежай-брамай быў мост з пад’ёмным пралётам — “узводам”. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Знойдзеныя кераміка XIV—XVII стагодзьдзях, паліваная і тэракотавая кафля, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякеры, манеты XV—XVII стагодзьдзяў і інш. Замак лічыўся велікакняжацкім уладаннем.

Літаратура:

• М.А. Ткачоў. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Менская вобласць // Менск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 1988

Ракаў

Упершыню Ракаў ўпамінаецца ў XIV стагодзьдзі як вялікакняскае ўладаньне. Некалі тут існаваў драўляны замак.

У 1465 року вялікі князь Казімер перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 року — у валоданьні Завішаў.

Сёньня на месцы старажытнага замку захавалася некалькі пагоркаў ад колішніх абарончых валоў.

Ружаны

У часы Вялікага княства Літоўскага і Рускага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак, на месцы якога ў XVIII стагодзьдзі Сапегі ўзьвялі шыкоўную рэзыдэнцыю.

У 1598 року Леў Сапега набыў маёнткі Ружаны і Ласасін ад Барташа Бруханскага. У пачатку XVII стагодзьдзя на месцы драўлянага замку ўзьведзены двухпавярховы мураваны палац з трыма вежамі, у якім ужо ў 1617 року Леў Сапега прымаў караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. У 1642 року Казімер Леў Сапега прымаў у ружанскай рэзыдэнцыі езуіцкага візытатара з Рыму Фабрыцыя Рамфуса[2].

Крыніцы:

2). Roman Aftanazy. Rozana // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wroclaw: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich, 1992. — Т. 2. Wojewodztwa Brzesko-Litewskie, Nowogrodzkie. — С. 337. — ISBN 9788304037014

Рэчыца

Існуе меркаваньне[1], што Рэчыца ўпершыню ўпамінаецца пад 1079 рокам у паданьні пра Ўваскрасенскую царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі датуюць першы ўпамін 1213 рокам, калі паселішча ўпамінаецца ў Густынскім летапісе як места Чарнігаўскага княства.

У XIV стагодзьдзі за часамі княжаньня Гедыміна Рэчыца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1430 рокі яна знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які збудаваў тут умацаваны замак “з хваёвага дрэва”. З XV стагодзьдзя места стала цэнтрам староства.

Крыніцы:

1). Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии // Москва, 1954

Літаратура:

• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Менск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

С

Сёмкаў Гарадок (Саламарэцк)

Упершыню Сёмкаў Гарадок (пад назвай Гарадок Саламярэцкі) згадваецца ў XVI стагодзьдзі, як уладаньне князёў Саламярэцкіх. У XIII-XV стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.

Сітна

Фартэцыю ў Сітна (Івана Жахлівага) маскалі заклалі ў 1563 року на месцы паселішча Вялікае Сітна на возеры Сітна, пры выцячэньні зь яго рэчкі Палаты.

У сьнежні 1566 року ліцьвіны хітрасьцю завалодалі фартэцыяй, выразалі гарнізон і спалілі яе. З малюнку Палахавецкага 1579 року бачна, што крэпасьць уяўляе сабою чатырохкутную трапэцыю з чатырма нарожнымі вежамі. Канчаткова фартэцыя была спаленая па ўзяцьці Стэфанам Баторыям Полацка ў 1579 року.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.

Слонім

Цягам ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяў старажытны Слонім (рус. Вслонимъ) быў горадам з высокай матэрыяльнай культурай, разьвітымі рамёствамі і гандлем. Ужо ў ХІІ стагодзьдзі на Замчышчы (правы бераг Шчары), імаверна, існаваў драўляны замак.

У 2-й палове[1] ХІІІ стагодзьдзя Слонім далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 року Слонімская харугва брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве. У 1413 року места ўвайшло ў склад Троцкага ваяводзтва.

У 1520 року за намесьнікам Янам Радзівілам, у асноўным завяршылася ўзьвядзеньне новага бастыённага замку.

У Трынаццацігадовую вайну ў верасьні 1655 маскалёўскія захопнікі пад камандай А. Трубяцкога зруйнавалі Слонім, забілі або ўзялі ў палон каля паловы месьцічаў. На пэўны час места заняпала.

На канец XVIII стагодзьдзя кампаноўку Слоніму вызначаў Замкавы пляц (цяпер плошча Льва Сапегі) з радыяльнымі трактамі на Менск, Вільню (Моўчадзкі тракт) і Горадню.

Крыніцы:

1). Слонім / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Менск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 584.

Слуцак

Упершыню згадваецца ў “Аповесьці мінулых гадоў” пад 1116 рокам як адзін з гарадоў Тураўскага княства. Магдэбурскае права атрымаў у 1441 року трэцім на Беларусі[1]. Колішні цэнтар Слуцкага княства, Случарэцкага павету ВКЛ. У XV стагодзьдзі Слуцак зрабіўся адным з буйных фэадальных местаў. Ён меў Верхні, Ніжні і Новы замкі князёў Алелькавічаў.

У 1441 року трэцім зь беларускіх гарадоў Слуцку было нададзенае права на самакіраваньне. Слуцак таксама стаўся першым прыватнаўласьніцкім местам, якое атрымамала Магдэбурскае права, бо папярэднія месты ўсе належалі дзяржаве.

З 1507 року Слуцак увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва, меў замкавы суд, апалчэньне[2]. У 1508 року князь Міхал Львовіч Глінскі ўчыніў фэадальны мяцеж, падчас якога Слуцак быў спалены, акрамя замку. З прычыны разбурэньня места і зьнішчэньня большай часткі ягонага насельніцтва татарамі, а таксама паўстаньня, самакіраваньне ў Слуцку было скасаванае.

Соф’я Алелькавіч, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў[3], памерла 19 сакавіка 1612 року, пасьля чаго ўся маёмасьць перайшла да яе мужа Януша VI Радзівіла[4].

У 1630—1640-х гадах Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцак у места-фартэцыю.

Паводле просьбы жыхароў Слуцку, перададзенай Багуславам Радзівілам каралю 27 жніўня 1652 году, места паўторна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае 24 сакавіка 1653 году соймам Рэчы Паспалітай[5]. Згодна з прывілеем, Слуцку таксама быў нададзены герб. Паводле адных зьвестак, гэта быў герб “Пагоня” (“у чырвоным полі на белым кані збройны рыцар імчыцца ўлева”)[5].

У Трынаццацірочную вайну маскалёўскія войскі некалькі разоў спрабавалі захапіць места, але здабыць яго так і ня здолелі.

Крыніцы:

1). Малеч. Магдэбурскае права // Гістарычная брама №6(10) 1998. — Архіўная копія: 1, 2.
2). Анатоль Грыцкевіч. Слуцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 589
3). 890 год з часу першага летапіснага ўпамінання (1116) г. Слуцка
4). Грицкевич А.П. Древний город на Случи: Ист. очерк // Мінск, “Полымя”, 1985. С. 14 (рас.)
5). Грицкевич А.П. Древний город на Случи: Ист. очерк // Мінск, “Полымя”, 1985. С. 17—20 (рас.)

Смальяны

Смальянскі замак, або замак “Белы Ковель” — руіны замка знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне в. Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) на правым беразе р. Дзярноўка. Замак пабудаваны ў 1-й чвэрці XVII стагодзьдзя князем С. Сангушкам-Ковельскім. Змураваны з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Моцна пашкоджаны ў час Паўночнай вайны ў 1708 року, канчаткова разбураны ў 1-й палавіне XIX стагодзьдзя Захаваліся рэшткі вежы.

Здзірванелая прастакутная ў плане пляцоўка замка (100х200 м) толькі на 40—60 см узвышаецца над балоцістай поймай. Магчыма, у XVII—XVIII стагодзьдзях замак быў абкружаны штучным вадаёмам. Гэта пацвярджаецца яго размяшчэньнем у балоцістай нізіне і адсутнасцю валоў і асабліва бастыёнаў. Прыкладна ў цэнтры прастакутніка на невысокім пагорку знаходзяцца руіны (да 20 м вышынёй) пяціграннага вежавага выступу. Яго замкнуты аб’ём ствараецца сцяной 2—3-павярховага корпуса (магчыма, галоўнага будынка замка). З вежы быў выхад ва ўнутраны двор замку, абмежаваны трохпавярховымі карпусамі з квадратнымі вежамі па кутах, высунутымі за лінію сцен, і ўязной брамай.

Муроўка замка па тыпу найбольш блізкая да так званай галандскай. У муроўцы трапляюцца сярэдніх памераў камяні, падчас па некалькі ў рад. Таўшчыня сцен ад 120 да 170 см. Памеры цэглы 8х13х29 см.

Уцалелыя дэталі вонкавага дэкору — ляпны картуш і абрамленні аконных праёмаў — пераклікаюцца з узорамі дэкору і дойлідства 1-й паловы XVI стагодзьдзя. Захаваліся таксама фрагменты інтэр’еру — сляды вітай лесвіцы, якая ішла па ўнутраным перыметры вежы, вялікая колькасьць рознага памеру ніш па ўнутранай паверхні той жа вежы, арачны пераход з галоўнага корпуса ў вежу, дэталі камінаў. Замак быў афарбаваны ў белы колер. У пачатку XVII стагодзьдзя муры памяшканьняў размаляваны фрэскамі. Замак быў адным з буйнейшых палацава-замкавых ансамбляў на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XVII стагодзьдзя.

Літаратура:

• Руіны замка “Белы Ковель” / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў і інш. // Мн., 1985. — С. 114—115.
• Руіны замка “Белы Ковель” / Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 466.
• Смольянский замок. Республика Беларусь / Энциклопедия в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков и др. // Мн., 2008. — Т. 6. — С. 738—739.

Сокал

Фартэцыя Сокал, адна з самых моцных маскалёўскіх цвердзяў на Полаччыне, была збудаваная ў 1566—1569 роках на раце Дрысе каля Полацку на загад Івана Жахлівага.

11 верасня 1579 року, пасля двух дзён аблогі і штурмаў, фартэцыя Сокал была узятая штурмам і разбураная войскамі Стэфана Баторыя.

Старая Мыш

Мышскі замак иснаваў у 2-й палове XVI — 1-й палове XVII стагодзьдзя каля вёскі Старая Мыш (Баранавіцкі раён) на высокім правым беразе ракі Мышанка. Пабудаваны магнатам Янам Каралем Хадкевічам. Фартэцыя адзначана на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху — Варшаўскім гасцінцы — і з’яўляўся асноўнай перашкодай на шляху ворага.

Квадратны ў плане (50х50 м) замак быў абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў кутах.

У 1654 року у вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 рокаў пасля працяглай аблогі замак узяты маскалёўскімі войскамі і спалены. Маскалёўскія ваяводы дакладвалі цару: “В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку…” Новагародскі ваявода Пётр Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, уцёк з часткаў войска да Слоніма

Літаратура:

• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8., с. 416.
• Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён // Мінск, “Белта”, 2000. ISBN 985-6302-28-5., с. 635.

Столін

Першы пісьмовы ўспамін пра Столін (сяло Стольна) зьмяшчаецца ў “Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў” і датуецца 1555 рокам. Цягам XVI—XVIII стагодзьдзяў паселішча мела статус мястэчка і ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Саламярецкіх, Вішнявецкіх, Пацеяў, Солтанаў, Скірмунтаў і іншых. Тут існаваў драўляны замак.

З пачаткам Трынаццацірочнай вайны (1654—1667 рр.) у верасьні 1655 року казакі І. Залатарэнкі захапілі і спалілі Столін[1]. Пры вызваленьні войскамі Вялікага Княства Літоўскага Пагарыньня на подступах да мястэчка адбылася няўдалая для іх бітва. Па гэтых падзеях замак прыйшоў у заняпад[2].

Крыніцы:

1). Столін / Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 636.
2). Столін / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая /Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2001. С. 425.

Стрэшын

Выяўленае археолягамі гарадзішча (на паўднёва-ўсходняй ускраіне, на мысе правага берага ракі Дняпро) сьведчыць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці.

У ХІІ стагодзьдзі на месцы сучаснага Стрэшына ўзьнік драўляны замак, абкружаны валамі і ровам, побач зь якім вырасла неўмацаванае паселішча[3]. Мясьціна ўваходзіла ў склад Полацкага, а ў сярэдзіны XII стагодзьдзя — Чарнігаўскага княства.

Першы пісьмовы ўпамін пра Стрэшын зьмяшчаецца ў “Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх” (канец ХІV ст.). У 1391 року Стрэшынскую воласьць набыў Віленскі капітул. У 1399 року вялікі князь Вітаўт сваёй граматай замацаваў за капітулам зямлю паміж Стрэшынам і Рагачовам. У ХVІ—ХVІІ стагодзьдзях паселішча значна пацярпела ад набегаў татараў і маскалёўскіх захопнікаў.

Паводле падымнага рэестру Стрэшынскай воласьці (1608 р.), мястэчка падзялялася на 2 часткі: асноўную тэрыторыю каля замка (мела 56 будынкаў) і прадмесьці Слабада (46 будынкаў); існавала дзьве ганчарныя майстэрні, вадзяны млын на рацэ Стрэшынка[3]. Паводле інвэнтару, складзенага ў 1638 року, у Стрэшыне было 100 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква; існавалі замак, сядзіба і паромная пераправа на Дняпры каля замка[3].

У ліпені 1654 року Стрэшын захапілі казакі І. Залатарэнкі, якія спалілі замак.

Крыніцы:

1). Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 638

Суша

Фартэцыя Суша была збудаваная ваяводам Юрыям Такмаковым на загад Івана Жахлівага ў 1566 року. Месьцілася яна на паўвыспе між вазёрамі Астроўка і Чамярыца, злучанымі каналам.

У 1567 року войска літвінаў на чале з Раманам Сангушкам двойчы нападала і разбівала атрады маскалёў, што баранілі Сушу. У 1579 року пасьля ўзяцьця Полацка фартэцыя Суша была бяз бою здадзеная маскалямі і неўзабаве разбураная.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.

Сьвержань

Свержанскі замак — абарончае збудаванне XV—XVI стагодзьдзяў каля двара Свержань і аднайменнага мястэчка. Замак стаяў на правым беразе Нёмана, насупраць мястэчка, і займаў своеасаблівы цяжкадаступны востраў, утвораны Нёманам, залукай Нёмана — Міранкай і прылеглым балотам. У наш час гэтая мясцовасць называецца ўрочышчам “Замак” або “Замак Чартарыйскага”[1].

Збудаваны замак быў, відаць, у 1-й траціне XV стагодзьдзя, калі двор Свержань належаў Вітаўту і яго жонцы. Тады замак ахоўваў паўночную правабярэжную частку маёнтка, дзе была старажытная пераправа праз Нёман. Для будовы былі выкарыстаныя прыродныя пясчаныя ўзвышшы. Замак займаў, прынамсі, два пагоркі ў самай высокай частцы ўрочышча, і меў дадатковую абарону ў выглядзе раскапанай залукі Нёмана. Падыход да замка быў пакінуты толькі з паўночнага боку, дзе, відаць, існаваў перакідны мост.

Самая ранняя згадка замка ў дакументах адносіцца да 1568 року, калі ўладальнікі прадалі частку замка і двара, пасля чаго замкам супольна валодалі, адной часткай — Астафей Валовіч, і другой часткай — Мікалай Служка і Андрэй Урэлеўскі, разам. Тады замак складаўся з дзвюх вежаў, адна з якіх была і брамным умацаваннем, злучаных гароднямі. Трывалых жыллёвых і гаспадарчых пабудоў не было, а сам замак быў напаўразбураны.

У 1571 року палову замка і мястэчка набыў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (з даплатай 4 тыс. коп грошаў літоўскіх), а з 1578 року ён стаў уладальнікам усяго замка і мястэчка. Апошняя дакументальная згадка замку адносіцца да 1582 року, а ў XVII стагодзьдзях ён, відаць, ужо не існаваў.

Зноскі:

1). Прывязка паводле даследаванняў В. Шаблюка, які лічыў памылковым меркаванне М. Ткачова, які прывязваў замак да левага берага Нёмана, пры ўпадзенні ў яго ракі Жацераўкі, побач з рыначнай плошчай.

Літаратура:

• Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2 // Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. С. 27—31.

Сьвір

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Сьвіслач

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) у XIII-XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.

Т

Трабы

У часы Вялікага княства Літоўскага і Рускага (ВКЛ) у XIV-XVI стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.

Трокі
(Летува)

Паводле паданьня, Трокі ў 1045 року заснаваў Яраслаў, сын полацкай князёўны Рагнеды і князя кіеўскага Ўладзімера. Пазьней паселішча разам з замкам зрабілася паляўнічай рэзыдэнцыяй нашчадкаў князёўны Рагнеды[1].

Згодна летапісам, заснаванне замка прыпісваецца князю Гедзіміну. Каменны замак у Старых Троках вядомы з XIV стагодзьдзя. Кіраваў ім сын Гедзіміна князь Кейстут. Па сьмерці вялікага князя Гедыміна (1341 р.) Трокі перайшлі да Кейстута, які пачаў менавацца князем троцкім і жамойцкім. Сваю сталіцу ён перанёс на выспу, дзе заснаваў Новыя Трокі. У 1375 року ён пабудаваў яшчэ адзін замак у абароненых возером Новых Троках, а замак у Старых Троках у 1391 року быў разбураны і больш не аднаўляўся. Участак зямлі з рэшткамі замка Вітаўт у 1405 року падарыў манахам бенедыкцінцам. Манастыр стаіць на старым замчышчы. Зь цягам часу прыдомак “Новыя” страціўся і за папярэднім паселішчам замацавалася назва Старыя Трокі, а за кейстутавай сталіцай проста — Трокі.

У XIV стагодзьдзі у Троках збудавалі замкі на выспе і паўвыспе. 2 чэрвеня 1377 року[2] крыжакі спрабавалі ўзяць фартэцыю, але безвынікова.

Троцкі замак на выспе — абарончае збудаваньне ў месьце Трокі ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Летуве). Замак часам завуць “Маленькім Марыенбургам”.

Вялікі князь Вітаўт перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Троках з бацькавага замка на паўвостраве на цалкам ізаляваны водамі возера Гальвэ востраў, дзе загадаў збудаваць шыкоўны замак.

Троцкі замак стаў увасабленьнем лепшых дасягненьняў тагачаснай фартыфікацыі: палац Вітаўта ў выглядзе крыжацкага канвэнтхаўза зь вежай-бэргфрыдам умацоўваўся невялікай сьцяной-цвінгэрам па пэрымэтры і з боку галоўнага ўваходу прыкрываўся магутным прадзамчам ці форбургам з трыма мураванымі вежамі і арсэналам.

Замку быў нанесены сур’ёзны ўрон падчас нападу тэўтонскіх рыцараў ў 1377 року. Пасьля забойства Кейстута ў 1382 року, у краіне разгарэлася жорсткая барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам. Замак быў абложаны з абодвух бакоў. Неўзабаве пасьля прымірэньня паміж імі, пачаўся другі этап будаўніцтва, які працягваўся да 1409 року. Гэты этап разглядаецца як важная падзея ў гісторыі замка. Існуе версія, паводле якой падчас перамір’я з Тэўтонскім ордэнам будаўнічымі работамі кіраваў муляр Ордэна Радзік (Radike). Гэта адбывалася за чатыры гады да легендарнай Грунвальдскай бітвы[3].

У ходзе другога этапа да замку былі дабудаваны два крылы, на паўднёвай баку быў пабудаваны шасьці павярховы, 35-ці метровы данжон. Данжон меў пад’ёмны мост, які аддзялялі палац ад прызамка. Ён меў некалькі функцый: акрамя таго, што ён выступаў у якасці абарончага збудавання, тут таксама знаходзілася капліца і жылыя памяшканьні. Данжон быў звязаны мурам з шматпавярховых княжацкім палацам; разам яны ўтваралі ўнутраны панадворак з драўлянымі галерэямі.

Усё паўднёвае крыло паўднёвага палаца было аддазенае пад Залу Князя. Гэтая зала мела памеры прыкладна 10 на 21 мэтр, толькі верхні палац у Вільне пераўзыходзіў яго па памерах. Частка яго дэкору захавалася да нашых дзён.

Асноўным будаўнічым матэрыялам пры будаўніцтве Троцкага замку была так званая чырвоная гатычная цэгла. Каменныя блокі былі выкарыстаныя толькі ў падмурках і верхніх частках будынкаў, вежаў і муроў. Замак быў упрыгожаны рознымі матэрыяламі, у тым ліку паліванай дахоўкай, абпаленай цэглай і вітражамі. Яго агульны стыль пасьля другога этапу будаўніцтва можна ахарактарызаваць як гатычны з некаторымі раманскімі асаблівасьцямі.

Трэці этап развіцця Троцкага замка адбыўся ў пачатку XV стагодзьдзя. Ён адзначыўся пашырэньнем прызамку: муры былі ўзмоцненыя да таўшчыні 2,5 мэтра, дадаткова былі абсталяваныя некалькі агнявых галерэй. Па кутах замкавых муроў былі пабудаваныя тры асноўныя абарончыя вежы. Паўднёва-заходняя вежа пачала выкарыстоўвацца ў якасьці турмы. У вежах былі створаныя памяшканьні для жаўнераў, а таксама размешчаная вялікая колькасьць гармат. Таксама была пабудаваная кардэргардыя. Пасярэдзіне панадворку былі пабудаваныя некалькі будынкаў, у тым ліку стайні, кухні і іншых падсобныя памяшканні. Калі адбывалася гэта рэканструкцыя замку, узровень вады ў возеры Гальвэ быў на некалькі метраў вышэйшы чым сёння.

Замак страціў сваё ваеннае значэньне пасьля Грунвальдскай бітвы 1410 року. Ён заставаўся адной з рэзідэнцый вялікіх князёў ВКЛ, месцам урачыстых прыёмаў дыпляматаў. На мурах былі намаляваныя новыя фрэскі, некаторыя з іх часткова захаваліся да нашых дзён. Вядома, што Ягайла наведаў замак трынаццаць разоў паміж 1413 і 1430 рокамі. У 1430 року ў замку памірае князь Вітаўт. Затым замак неаднаразова перабудоўваўся і прыстасоўваўся да патрэб сваіх гаспадароў. А ў вайну 1655-60 рокаў быў зруйнаваны і з цягам часу прыйшоў у заняпад.

У часы Жыгімонта Аўгуста замак быў адноўлены ў стылі рэнесанс і служыў летняй каралеўскай рэзідэнцыяй на працягу кароткага перыяду часу. Пазьней замак служыў вязьніцай. Падчас войнаў з Масковіяй у XVII стагоддзі, замак быў пашкоджаны і больш не аднаўляўся.

• канец XIV стагодзьдзя — пачатак XV стагодзьдзя — будаўніцтва Вітаўтам мураванага замка
• 1655 р. — разбураны маскоўцамі
• 1904 р. — пачаліся дасьледніцкія і кансэрвацыйныя працы
• 1955—1962 рр. — маштабная рэканструкцыя летувіскімі ўладамі выклікала вялікае незадавальненьне савецкага кіраўніцтва.

Замак нясе адначасова абарончую функцыю як і функцыю княжацкай рэзідэнцыі. Палац складаецца з двух карпусоў і вежы-данжона. Жылыя і гаспадарчыя будынкі з чырвонай цэглы размешчаныя вакол невялікага ўнутранага паеадварку. Палац быў абкружаны абарончымі мурамі з трох’яруснымі вежамі. Жылыя памяшканьні злучаліся паміж сабой унутранымі драўлянымі галерэямі. Паміж спальняй князя і казначэйскай палатаю быў тайны ход, які вёў ва ўнутраны двор. Замак быў абсталяваны сістэмай паветранага ацяпленьня: гарачае паветра падымалася па трубах і саграваў халодныя каменныя сцены. Пра небывалае багацце замка сведчыць той факт, што, паводле літоўскіх харонік, нават сёдлы ў замку былі залатымі.

Інтэр’еры Троцкага замку былі ўпрыгожаны фрэскамі, якія загінулі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя. У Віленскім гістарычным архіве захаваліся копіі фрэсак, створаныя ў 1822 року Вінцэнтам Смакоўскім. Смакоўскі і Сыракомля таксама пакінулі ў сваіх нарысах і апісаньні фрэсак. Невялікія па памерах, блізкія да станковага жывапісу троцкія роспісы на мурах і на скосах аконных праёмаў першых двух паверхаў уяўлялі сцэны з жыцьця вялікага князя Вітаўта. Намаляваныя на іх сялянкі ў світках, намітках і гарсэтах падобныя да перасанажаў абраза Нараджэння Маці Божай з вёскі Ляхаўцы[4].

Крыніцы:

1). Трокі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
2). Трокі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. С. 667.
3). Stephen Turnbull. Crusader Castles Of The Teutonic Knights. Vol. 1. Osprey Publishing Ltd, 2003. p. 39. ISBN 1-84176-557-0
4). Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт.; рэд. кал.: С.В. Марцэлеў (гал.рэд.) і інш.; рэд. тома С.В. Марцэлеў, Л.М. Дробаў; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору // Мінск, “Навука і тэхніка”, 1987. — 303 с. : iл.

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Тураў

Тураўскі драўляны замак — абарончае збудаваньне ў Тураве.

Замак ўзьнік на месцы драўлянага места часоў Старажытнай Русі. Зрэшты замак і зьяўляўся тым самым местам, іншая справа, што ў новых умовах і з уключэньнем у маладую дзяржаву Вялікае княства Літоўскае зьмяніліся функцыі і роля места і яго абарончых умацаваньняў. Места падзялілася на непасрэдна вялікакняскі замак і гандлёва-рамеснае места. Найлепей гэта сымбалізуе зьяўленьне мураванай вежы-бэргфрыда, або вежы валынскага тыпу, падобнай на Камянецкую і Берасьцейскую. Яна акрамя абарончай функцыі мела прэзэнтабельны характар і мусіла сымбалізаваць уладу князя.

• Канец Х ст. — заснаваньне драўлянага места.
• ХІІІ ст. — будаўніцтва абарончай мураванай вежы-бэргфрыда.
• 1502 р., 1521 р. — разрабаваньне Турава татарамі.
• 1649 р. — захоплены і спустошаны гетманам Янушам Радзівілам.
• 1654—1667 — спустошаны і разрабаваны маскалямі.

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

***

У канцы Х стагоддзя заснаванае драўлянае места. Умацаванні старажытнага Турава надзейна абаранялі яго ад набегаў непрыяцеля. У 1158 року места вытрымала жорсткую дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў 1160 — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў[1]. У XIII ст. была пабудаваная абарончая мураваная вежа-бергфрыд.

У 1502 і 1521 роках быў разрабаваны татарамі. У 1649 року захоплены і спустошаны гетманам Янушам Радзівілам. У 1654—1667 роках спустошаны і разрабаваны маскалямі.

Тураўскі замак узнік на месцы драўлянага грода часоў Старажытнай Русі. Абарончая сістэма старажытнага горада будавалася на ўмелым злучэнні натуральных перашкод са штучнымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з рэльефам мясцовасці і з улікам абарончай тактыкі таго часу[1].

Гарадзішча старажытнага Турава складалася з дзвюх частак, якія займалі мыс, прыпадняты на 5-6 м над забалочанай поймай Язды. На адной з пляцовак знаходзіўся дзяцінец, на іншай — навакольны горад, якія падзяляў абарончы роў, шырыня якога складала ад 20 да 25 м, глыбіня каля 5 м. Паўкруглым абарончым ровам, запоўненым вадой, гарадзішча таксама было акружана з усходняга і паўднёвага бакоў[1].

Дзядзінец быў размешчаны на найбольш умацаванай мысавай частцы гарадзішча. Верагодна, па перыметры пляцоўкі дзяцінца калісьці праходзіў земляны вал. Пра гэта сведчаць захаваныя з заходняга боку невялікія ўзвышэнні. Апроч гэтага, дзяцінец некалі атачалі драўляныя сцены з вежамі. Знакаміты падарожнік Павел Шпілеўскі ў 1859 року пісаў пра рэшткі сямівежавага замка, умацаванага равамі і валамі.

У новых умовах і з уключэннем у маладую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае змяніліся функцыі і роля замка і яго абарончых умацаванняў. Места падзялілася на непасрэдна вялікакняжацкі замак і гандлёва-рамеснае прадмесьце.

Найлепей гэта сімвалізуе з’яўленне мураванай вежы-бергфрыда, або вежы валынскага тыпу, падобнай на Камянецкую і Берасьцейскую. Яна акрамя абарончай функцыі мела прэзентабельны характар і мусіла сімвалізаваць уладу князя.

Зноскі:

1). Дзяржпраграма “Замкі Беларусі”. Гарадзішча старажытнага Турава

Літаратура:

• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя”, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

***

Пра вежу-“данжон” старажытнага Турава вядома, што яна ў 30-я рокі XIX стагодзьдзя была разбураная. Зараз на Тураўскім гарадзішчы ад яе засталося адно амаль круглае ўзвышэньне дыяметрам каля 11 м.

Крыніца:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск, “Беларусь”, 2005

Туроўля

Фартэцыя у вёсцы Туроўля была зрубленая маскалямі па загадзе Івана Жахлівага ў 1563 року пры ўпадзеньні рэчкі Тураўкі ў Дзьвіну. Фартэцыя была здабытая пад час паходу Стэфана Баторыя на Полацак ў 1579 року, хаця неўзабаве па ўзяцьці згарэла пад час пальбы з гарматаў у гонар пасьпяховага ўзяцьця.

Захавалася выява Тураўлянскай фартэцыі, на якой апошняя адлюстраваная ў выглядзе прастакутнага ўмацаваньня зь пяцьцю вежамі: чытырма нарожнымі й адной у выглядзе брамы.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933.

У

Ула

Замак Ула — абарончае збудаваньне ў мястэчку Ўла Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці), пры упадзеньні рэчкі Ўлы ў Дзьвіну.

Будаўніцтва замку было пачата ў 1563 року пасьля падзеньня Полацку. Для ўмацаваньня Ўлы быў накіраваны нейкі вэнэцыянскі інжынэр. Аднак масккалі раптоўным нападам у тым жа року зьнішчылі будаўнікоў.

На 1566 рок прыпала абвастрэньне адносінаў між Жыгімонтам Аўгустам і Іванам Жахлівым, абодва бакі пачалі рыхтавацца да ўзнаўленьня ваенных дзеяньняў. Таму ў 1567 року Іван Жахлівы загадаў закласьці на захопленых землях некалькі абарончых умацаваньняў, у іх ліку зьявілася і драўляная фартэцыя у мястэчку Ула.

У сакавіку 1568 року Ўлу спрабаваў узяць Ян Караль Хадкевіч зь вялікім войскам. Доўгі час вайсковыя дзеяньні Хадкевіча былі беспасьпяховымі, Масква перапраўляла з Полацку па Дзьвіне вайсковую дапамогу, чым стала ўзмацняла абарону. Марцін Бельскі паведамляў: “Калі прыйшла абкладзеным у замку дапамога з Полацку, маскалі мацней бараніліся”. Шмат нашых людзей пры штурме забілі, рыць акопы было вельмі цяжка, бо зямля была замёрзлай, таму штурм мусілі спыніць.

Хадкевіч, адкліканы каралём у сталіцу па дзяржаўных справах, перадаў камандаваньне войскам князю Раману Сангушку, які пайшоў на новы прыступ. Падрабязнасьці авалодваньня замкам засталіся ў гісторыі: “Таго ж року месяца верасьня, апавядае далей Бельскі, князь Раман гетман польны Улу, замак абарончы маскоўскі ўзяў і спаліў у такі спосаб: наперад казакоў у чоўнах пад замак выправіў, а сам выступіўшы з аддзеламі з-пад Полацку і Туроўлі, уначы ротмістраў пяхоты Рачкоўскага і Тарноўскага да сьценаў з драбінамі накіраваў. Казакі ж зь Бірулям, Мінкам ды Аскеркам пачалі падсякаць брамы і фарты. Тады ротмістар Мікалай Салагуб, не марудзячы, уброд перайшоў Улу з усёй сваёй ротай, узмацніўшы пяхоту, якая па драбінах лезла на сьцены і секлася з масквой на брамах. Тады, калі ўжо сам замак гарэў, сам князь Раман паслаў сваю роту, а таксама ротмістраў Войну і Тышкевіча ды князя Лукомскага, якія канчаткова даціснулі маскву, што адчайна баранілася пасярод агню, і ўзялі замак, захапіўшы двух ваяводаў братоў Вельямінавых, важных баяраў 300, а стральцоў з рушніцамі 800. Але ніякай іншай карысьці ад таго не было, бо ўсё ў замку згарэла, і мусілі нашы яго нанава будаваць”.

У 1580 року Стэфан Баторы рыхтаваўся да паходу на Вялікія Лукі. У Чашніках ён зьбіраў войскі, а пасля прыняцьця там маскалёўскага пасла асабіста выехаў да замку ў Уле з мэтай яго ўзмацненьня, каб абараніць край, які заставаўся без абароны войска, што вырушыла на Вялікія Лукі. Агледзеўшы ўмацаваньні ў 1580 року Баторы загадаў узьвесьці вал вышынёй 6 сажняў з усходняга боку, між Улай і Дзьвіною. У 1654 року замак быў канчаткова спалены маскалямі.

На гэтым заканчваюцца гістарычныя згадкі пра замак у Ўле. Праз колькі часу замак быў разбураны, а мястэчка страціла сваю знакамітасьць. Пэўных датаў у гісторыі не захавалася. Дасёньня існуюць шанцы па берагах рэк вакол міжрэчнага мысу. Захаваўся таксама і вал, які сьцярог замак ад поўдня і ўсходу, званы “шанцам Баторыя”, за якім знаходзіцца парафіяльны касцёл і плябанскія пабудовы. Катлавіна замку засеяная пробашчаўскімі агародамі.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Х

Хойнікі

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Холмеч

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Ц

Цяцерын

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існаваў драўляны замак.

Ч

Чачэрск

Чачэрскі замак — абарончае збудаваньне ў Чачэрску. Замак існаваў найпазней з XIV стагодзьдзе, у XVIII стагодзьдзі пасля вялікай перапланіроўкі яго ранейшы выгляд быў страчаны. Існуючыя звесткі пра замак паходзяць з дакументаў і вынікаў археалагічных даследаванняў.

Замак быў змешчаны ў паўночна-усходняй частцы старажытнага паселішча, на выступе карэннага берагу ракі Чачоры і спалучаўся з кальцавым абводным земляным валам (відаць, найменш 3,5 м вышыні з напольнага боку[1]).

Пляцоўка замку XIV—XVIII стагодзьдзяў мела падтрыкутную форму і ўзвышалася на поймай Чачоры амаль на 14 м. Верагодна[2], што ў XVI—XVIII стагодзьдзях вышыня вала дасягала 5—6 м (магчыма, і больш) і яго шырыня ў аснове — 18—20 м, шырыня абводнага рову — 18—20 м. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя над ровам існаваў узвод (падыманы мост)

Сцены замку былі рубленыя драўляныя, абмазаныя да верху глінай[3]. Вежы драўляныя. У 1682 року іх было 8, у тым ліку вежа-брама і сасновы падвойны астрог.

Павіннасці па будове і рамонце ўмацаванняў былі ўскладзеныя на жыхароў Чачэрска і воласці яшчэ з 16 стагодзьдзі (“Устаўная грамата” Жыгімонтам II, 1554 р.).

У замку з XVI стагодзьдзя стала ўтрымваўся невялікі гарнізон (10—20 казакаў) на чале з ротмістрам, у час войнаў колькасць гарнізону павялічвалася (напр., 100 драбаў і 150 вершнікаў у 1534 р.[4]).

Геаграфічнае становішча Чачэрска каля мяжы з Маскоўскай дзяржавай не раз прыводзіла да аблогаў замку войскамі крымскіх татараў і маскалёўскіх вялікіх князёў (1506 р., 1523 р., 1562 р., 1633 р., 1654 р. — двойчы, 1659 р.). У 1649 року замак быў захоплены паўсталымі сялянамі, у 1654 і 1659 роках — маскалёўскім войскам.

Зноскі:

1). М.А. Ткачоў…
2). Паводле думкі М.А. Ткачова.
3). Дзеля абароны, як ад падпальвання, так і ад гніласці.
4). Паводле звестак М.А. Ткачова.

Літаратура:

• М.А. Ткачоў. Чечерск // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.

Чашнікі

Чашніцкі драўляны замак — абарончае збудаваньне XVI стагодзьдзя ў мястэчку Чашнікі Вялікага Княства Літоўскага (цяпер места ў Віцебскай вобласьці), на правым беразе рэчкі Ўлы.

Пабудаваны маскалямі з дрэва ў 1563 року па захопе Полаччыны ў час Лівонскай вайны (1558—1583 рр.), паводле загаду Івана IV “Жахлівага” пасля бітвы на Уле (1564 р.).

23 студзеня 1564 року пад яго сьценамі на галаву былі разьбітыя маскалёўскія войскі Пётры Шуйскага ліцьвінамі на чале з Мікалаем Радзівілам “Чорным”.

Спалены ў 1708 року. Пазьней на месцы замку пабудаваны дамініканскі касьцёл і кляштар, які ўзарвалі пасля 2-й сусветнай вайны і канечна зунеслі ў канцы 1960-х рокаў. Цяпер на месцы замку знаходзіцца будынак гімназіі № 1 (колішняй СШ № 2), пабудаваны ў 1970 годзе.

Літаратура:

• Б. Брэжго. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Ш

Шклоў

У Шклове ў 1661 року акрамя гарадскіх [драўляных] фартыфікацыйных збудаваньняў існавалі драўляныя ўмацаваньні замку графаў Сяняўскіх. Тут, пасярод замкавага панадворку, стаяла высокая, ссечаная з брусуа шмат’ярусная вежа-“данжон”, з якой падчас аблог вёўся абстрэл подступаў да замку.

Крыніца:

• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск, “Беларусь”, 2005

Ю

Юнішчы

У часы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) тут існавалі два сярэднявечныя драўляна-земляныя ўмацаваньні.

__________

Літаратура:

• Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны // Вільня, Друкарня Я. Левіна.
• Ткачёв М.А. Замки Беларуси // Минск, “Беларусь”, 1977 (2005).
• Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ-ХVIII стст. Мн., 1978.
• Ткачоў М.А. Замкі і людзі // Мінск, 1991.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т.

__________

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кампіляцыя: “Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury’s Corner”

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат