Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Смачна есці!

16.12.2016
ЦІКАВІНКІ Смачна есці!

Усе рэцэпты ўзятыя са старонкі Алесі Аўласевіч.

Фаршыраваныя курыныя голені

15267611_726296627546633_2853827482486498199_n

курыныя голені — 8 штук
свежыя шампіньёны — 200 г
цыбуля — 1
морква — 1
часнык — 3 зубчыкі
алей, соль

1) Прамыць і высушыць ручніком голені. Акуратна зняць скурку, зрэзаць мяса з косткі і абрубіць костку, пакінуўшы кончык са скуркай.

2) Абсмажыць цыбулю і натаркаваную моркву.

3) Нарэзаць шампіньёны, змяшаць з абсмажанай гароднінай і мясам, пасаліць.

4) Начыніць фаршам скурку з часткай голені, але не набіваць зашмат начынкі.

5) Длінай часткай скуркі закрыць голень альбо зашыць ніткай, якую пасля гатовасці трэба будзе зняць.

6) Абсмажыць на вялікім агні з аднаго боку, а з іншага смажыць на маленькім агні пад вечкам да гатовасці.

Смачна есці!

//

Яблычны пірог з цынамонам

15202670_725812564261706_4442508938681636350_n

Апошнія восеньскія пірагі са смачнымі беларускімі яблыкамі. Пірог будзе ідэальна падаць з шарыкам марозіва.

сметанковае масла — 150 г
яйкі — 3
цукар — 1 шклянка
яблыкі — 2
мука — 1,5 шклянкі
ванільны экстракт
разрыхляльнік — 1 ч. л.
малако — 1/2 шклянкі
цынамон

Уключыць духоўку на 180 градусаў.

Масла пакаёвай тэмпературы ўзбіць з цукрам, дадаць яйкі, малако і ванільны экстакт.

Паступова без міксера ўвесці муку з разрыхляльнікам, добра змяшаць.

Форму змазаць алеем, выкласці палову цеста і нарэзаныя яблыкі, прысыпаь іх цынамонам, заліць цестам.

Выпякаць 40-50 хвілін.

Смачна есці!

//

Рыбны пірог

15179233_723280404514922_2417356844499329090_n

Фірмовы пірог маёй бабулі Веры Іллінішны, вельмі смачны, сакавіты, просты і прыгожы. Прыгатуйце і пакаштуйце.

слаёнае цеста — 1 пакунак
цыбуля — 1
кансерваваная рыба — 1 бляшанка
балгарскі перац
сыр — 100 г
яйка — 1
зеляніна

1) Размарозіць цеста, выкласці ў форму трошкі змазаную алеем.

2) Уключыць духоўку на 180 градусаў.

3) Цыбулю абсмажыць да залацістага колеру.

4) З рыбы зліць вадкасць у ёмістасць, расцерці яе відэльцам і змяшаць з цыбуляй. Выкласці на цеста.

5) Раскласці перац. Узбіць яйка, дадаць натаркаваны сыр, вадкасць з бляшанкі і выліць на пірог. Упрыгожыць зелянінай.

6) Выпякаць 25-30 хвілін.

Смачна есці!

//

Курыца ў сухарах

14992056_715686448607651_2257387199419388909_n

У крызіс курыца ўніверсальны варыянт на ўсе выпадкі: звычайная вячэра, святочная, для гасцей. У мяне ёсць некалькі варыянтаў гатоўкі курыцы, якія прыгатаваныя шмат разоў, жывуць у кнізе рэцэптаў доўгі час, але я як кулінарны блогер увесь час шукаю новыя рэцэпты і не часта вяртаюся да звыклых і традыцыйных.

З аднаго боку гэта разнастайнасць, а з іншага не заўсёды новыя рэцэпты смачныя і ідэальныя. Варыянт запечанай курыцы ў сухарах вельмі ўдалы і не складаны. Праўда, фатаздымак не лепшы, не звяртайце ўвагі і абавязкова прыгатуйце.

голень — 1 кг
яйка — 1
паніровачныя сухары — 2 ст. л.
мука — 2 ст. л.
мускатны арэх, кары, папрыка, соль

1) Уключыць духоўку на 200 градусаў.

2) Голень памыць і прасушыць.

3) Змяшаць муку, сухары, соль, прысмакі на талерцы. Узбіць яйка.

4) Абмакнуць курыцу ў яйка і ў сумесь з паніровачнымі сухарамі.

5) Запякаць 40-50 хвілін.

Смачна есці!

//

Восеньскі бісквіт

14956035_715551815287781_5179797781333928829_n

Бісквіт гэта надзейны варыянт пірага, які будзе выглядаць прыгожа, насыціць хатнюю атмасферу смачным пахам і спадабаецца ўсёй сям’і. Банан дадасць салодкасці і пікантасці.

яйкі — 4
цукар — 0,5 шклянкі
мука — 1 шклянка
яблык — 1
банан — 1

1) Духоўку ўключыць на 200 градусаў.

2) Яйкі ўзбіць у сухой ёмістасці на вялікай хуткасці міксера 5 хвілін, дадаць цукар.

3) Паступова ўвесці муку і ўзбіваць на маленькай хуткасці альбо змяшаць самастойна.

4) Форму для выпечкі змазаць маслам.

5) Дробна нарэзаць яблык і банан, змяшаць з цестам.

6) Цеста выкласці ў форму і адправіць у духоўку. Праз 15 хвілін зменьшыць да 160 градусаў. Выпякаць да гатовасці.

Смачна есці!

//

Рыбны суп

14470379_691941804315449_3161153388078901294_n

Прапаноўваю хуткі варыянт здаровага супа. Каб зрабіць яго яшчэ меней каларыйным можна адмовіцца ад бульбы і не абсмажываць цыбулю і моркву.

Скумбрыя даволі тлустая рыба, але ейны тлушч карысны для араганізма. Акрамя вядомага бялку ў гэтай рыбе шмат вітамінаў і розных мікра- і макраэлементаў. Ужыванне скумбрыі паляпшае імуную сістэму, што вельмі важна ў халодны перыяд.

скумбрыя — 400 г
бульба — 4
цыбуля — 1
морква — 1
сумесь з гародніны — 400 г
соль, перац

1) Давесці ваду да кіпення, дадаць нарэзаную на кавалачкі рыбу.

2) Абабраць бульбу, нарэзаць на кубікі, дадаць у суп. Варыць на маленькім агні 10 хвілін.

3) Нацёртую на тарцы моркву і дробна нарэзаную цыбулю абсмажыць на алеі, дадаць у суп.

4) Замарожаную гародніну ўвесці ў суп, пасаліць, паперчыць, пакінуць на 15 хвілін.

5) Выключыць агонь і даць пастаяць 10 хвілін.

Смачна есці!

//

Фрыкадэлькі ў падліўцы

14462751_689922921184004_8927842356453647018_n

Самы час сакавітай гародніны, прыгатуйце фрыкадэлькі ў падліўцы. Смак насычаны і страва сытная, а ў кватэры непаўторны пах смажаных перцаў.

фарш — 500 г
яйка — 1
сыр — 50 г
белы хлеб — 70 г
малако — 50 мл
перац — 1-2
памідор — 2
цыбуля — 1
часнык — 1 дзелька
зеляніна
соль, перац

1) Нацерці сыр, змяшаць з фаршам ды яйкам, пасаліць.

2) Хлеб размачыць у малацэ, дадаць у сумесь з фаршам і добра змяшаць.

3) На змазаную алеям патэльню выкласці маленькія фрыкадэлькі. Зручней рабіць гэта мокрымі рукамі.

4) Асобна патушыць дробна нарэзаную цыбулю, перцы, памідор і часнык. Можна ўвесці трошкі вады, шмат залежыць ад гародніны, але часцей вада патрабуецца.

5) Дадаць падліўку да фрыкадэлек, паперчыць і тушыць 30-40 хвілін на маленькім агні пад вечкам. Калі страва амаль гатовая трэба ўпрыгожыць зелянінай і яшчэ патушыць.

Смачна есці!

//

Грэцкая салата

14718750_706782406164722_969183573365181399_n

Сакавітая і незвычайная салата, якая элементарна гатуецца, але мае святочны і прэзентабельны выгляд. Ведаю, што назву сыра “Фета” могуць выкарыстоўваць толькі тыя сыры, што былі прыгатаваныя ў Грэцыі, а ў нашых крамах лёгка знайсці аналагі пад назвамі кшталту “Фету”, “Фітакі” і іншыя. Смела бярыце, упакоўкі хопіць на дзве-тры салаты.

сыр “Фету” — 100 г
чорныя масліны без костак
чырвоны салодкі перац — 1
свойскія памідоры — 2
агурок — 1
зеляніна
аліўкавы алей
цытрына

1) Нарэзаць гародніну і сыр у любым парадку і адвольнай формы.

2) Дадаць нарэзаную зеляніну.

3) Выціснуць сталовую лыжку цытрынавага соку і разам з алеям апырскаць салату.

Смачна есці!

//

Дэсерт “Тырамісу”

13659035_651513348358295_1905710617323044961_n

Вельмі люблю Тырамісу, але гатую заўсёды без яек. Гэта варыянт не класічны, па смаку яшчэ больш насычаны, бо прапаноўваю дадаць банан.
Адмысловае печыва “Саваярдзі” можна прыгытаваць самастойна, альбо замяніць на бісквіт. У Менску я знаходзіла гатовае печыва на Камароўцы, а ў Гомелі бывае ў “Аркадзе”.

сыр “Маскарпоне” — 500 г
вяршкі 33% — 150 мл
цукровая пудра — 2-3 ст. л.
кава — 3 ч. л.
банан — 1
печыва “Саваярдзі” — 300 г

Смачна есці!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат