Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Анатоль Сыс

05.05.2016
ЦІКАВІНКІ Фота Анатоля Сыса

Фота Анатоля Сыса

Anatol_Sys_za_siabe1

Паэт

Ахвярую Алегу Бембелю

sys2

На памежжы чужыны з Айчынай

па начох ходзіць сумны паэт,

ён запаленымі вачыма,

як агнём, апякае свет.

<>

А камусьці са спрат здаецца:

блудзіць зорка па-над мяжой,

быццам ёй не хапае мейсца

і нябёс на зямлі сваёй.

<>

Хто пакрыўдзіў цябе, паэце?

Хто прымусіў цябе блудзіць –

Бог ці дэман у гэтым свеце?

Што ты хочаш душы здабыць?

<>

I за што ты марнуеш цела?

Можа, досыць з цябе ахвяр?

Сядзь, даверся паперы белай,

і надзея асветліць твар.

<>

Сядзь, пакайся за раны целу,

яно ж братам тваёй душы.

Ці жадала яно, ці ж хацела,

каб ты з гэтай пакутай жыў? –

на памежжы чужыны з Айчынай.

<>

…крок яшчэ – і няма мяжы…

<>

***

sysХто натхніць мяне на смерць?

Я такой не маю волі.

Маю толькі болі.

Болі – каб пасціцца і гавець.

<>

З гор сыдзі, як з купалоў,

Дух у вобразе старога,

праз пакуты дай мне Бога,

дай мне Богавую кроў.

<>

Не жыву – хаджу, што сцень,

брыдкі і чужы паветру,

хаця выйшаў колісь з ветру,

выйшаў і азмрочыў дзень.

<>

Ты

натхніш мяне на смерць,

чалавек, цяжарны Богам,

праз цябе мая дарога,

моцы дай яе здалець

<>

***

s8Мой дзед

спаць укладваў сваю галаву сівую

на Біблію,

бабуля – на сноп жытнёвы,

бацька – на ложа вінтоўкі,

<>

а маці маю я ніколі не бачыў, каб спала, –

па пёрку, па два

ўсё збірае мне пух на падушку.

<>

***

Сыс ЧБГэты свет – для размену манет:

не адкрыўшы таемнасці слова,

кожны дзень памірае паэт,

кожны дзень нараджаецца новы.

<>

Вось і я эстафету прыму –

залатое пяро Агонь-птушкі,

але

што наспяваю яму?

Я ж у песні – не пан, толькі служка.

<>

Марна ўсё. Як калінавы цвет

знішчыць свет, і багоў, і смяротных,

не пакінуўшы ў космасе след

ад мяне і зямелькі гаротнай.

<>

***

u_vojsku…I мяне натхняе воля,

быццам птушку вецер з поля,

а без ветру ёй не жыць

і над полем не кружыць.

А цябе натхняе зброя.

«Зброя, – кажаш, – гэта воля!

А без волі нам не жыць

і Радзіме не служыць».

<>

<>

<>

<>

<>

Беларусі

s6 (1)Хто з пяром, хто з паходняй, хто з посахам

свет знайшоў,

а я – з гострым нажом,

о сівая мая, о боская,

згвалтаваная, мая босая,

мая голая пад дажджом.

<>

А ты думала, а ты й думай так,

што твой родны сын не зладзей,

таму й носіць нож, бо рабіць мастак

скрыпкі знатныя для людзей.

<>

О сівая мая, о боская,

хаця сэрца сніць гостры нож,

ад цябе адной не адрокся я –

у нагох тваіх – медны грош,

<>

але прыйдзе ноч дужа зорная,

тваёй спраўджанай слязой,

а мая душа будзе чорная,

небяспечная, як лязо.

<>

Яе ўгледзіш ты,

я цябе прашу,

я па-воўчаму буду выць:

не ідзі ўначы па маю душу,

бо тагды і мне больш не жыць.

<>

Песня пра каханне

Sys i Kasia(з нізкі “Песні пра каханне”)

Не баюся я смерці,

бо хачу вельмі жыць,

няма сілы памерці,

няма моцы зграшыць.

<>

Ёсць любоў – маё цела,

ёсць каханне – душа,

яна ў рай паляцела,

я яе не змушаў.

<>

Мілы Божа, каханы,

як пражыць без пакут?

Не хачу смерці мамы,

з кім тагды буду тут?

<>

З тваім, Божа, каханнем?

Без жанчыны? З табой?

З беларускім паданнем?

З хлебам? З соллю? З вадой?

<>

Бачыш сам: пусты ложак.

Надакучыла мне

спаць з Табой, любы Божа.

У мане, у віне.

<>

Цалаваць Твае раны,

цалаваць Тваю плоць,

быць паэтам абраным,

жвір у вершах малоць.

<>

Быць мужчынам абраным,

скажы, суджана мне?

Ці на ложку каляным

жыццё марна міне?

<>

Даруй, любы мой Божа,

што вярэджу душу,

што абраў бездарожжа,

як грашу, так пішу.

<>

А папраўдзе: як дзеці,

мае вершы растуць,

няма сілы памерці,

бо яны не даюць,

<>

таму нам не каляны

ложак шлюбны – як пух!

Мой Мужчына каханы,

Айцец, Сын, Святы Дух!

<>

Глядзіце таксама: 

Анатоль Сыс

Пан Лес. Жывы голас Анатоля Сыса

ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова – Анатоль Сыс

ЦІКАВІНКІ Альфабэт Анатоля Сыса

ЦІКАВІНКІ “Памірай, а жыта сей…” Вершы Анатоля Сыса (+ВІДЭА)

ЦІКАВІНКІ Топ-14 песень на вершы Анатоля Сыса

ЦІКАВІНКІ Відэа пра Анатоля Сыса і з ягоным удзелам

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат