Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.03.2016
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Прэзентацыю склала Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра і Якуба Коласа​.

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Янка Маўр (сапр. Іван Міхайлавіч Фёдараў) – 29 красавіка (10 мая) 1883, Лібава (цяпер Ліепая, Латвія) – 3 жніўня 1971, г. Мінск. Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў.

Нарадзіўся ў сям’і выхадца з Беларусі (які ў гэтым горадзе апынуўся ў пошуках працы). Яго бацька быў адстаўным салдатам, паходзіў з беззямельных беларускіх сялян, працаваў сталяром. Да ваеннай службы ён насіў прозвішча Ільін, а прозвішча Фёдараў з’явілася ў выніку памылкі армейскага пісара, які запісаў Міхаіла Фёдаравіча – Міхаілам Фёдаравым.

Бацька рана памёр, і маленькі Іван разам з маці пераехаў на яе радзіму – у вёску Лебянішкі (былой Ковенскай губерні). Яны жылі ў беднасці, і толькі дзякуючы намаганням маці, якая марыла даць адукацыю сыну, у 1895 годзе ён скончыў пачатковую школу, а ў 1899 – Ковенскае рамеснае вучылішча. Пасля вучылішча ён паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. У канцы 1902 яго выключылі з апошняга, выпускнога класа – за вальнадумства і “за сумневы ў рэлігіі”. Тым не менш, у 1903 годзе ён усё ж атрымаў пасведчанне настаўніка пачатковай школы, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Пасля навучання ў настаўніцкай семінарыі Фёдараў пачаў працаваць у школе пад Панявежам у мястэчку Наўямесціс, а потым яго перавялі ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.

У 1906 годзе ён прыняў удзел у нелегальным педагагічным з’ездзе, які адбыўся на Мікалаеўшчыне. У гэтым жа з’ездзе прыняў удзел і будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас. У “Працоўным спісе”, які захаваўся ў архіве пісьменніка, адзначаны вынік гэтай падзеі для яго ўдзельніка: “1906. VIII. Звольнены са службы і аддадзены пад суд…” Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. У 1909 годзе ўступіў у царкоўны шлюб. Пераехаў у в. Турэц. Толькі ў 1911 І. Фёдараў працаўладкаваўся выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу.

Судовае разбіральніцтва па справе аб настаўніцкім з’ездзе доўжылася амаль два гады. Фёдарава адхілілі ад педагагічнай дзейнасці і ўзялі пад нагляд паліцыі. Толькі праз 5 гадоў, у 1911 годзе, яму ўдалося ўладкавацца выкладчыкам у прыватную гандлёвую школу ў Мінску. З восені 1917 года ён уладкаваўся настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскую чыгуначную гімназію. Пасля рэвалюцыі ён стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова.

У 1920-я таксама працаваў у Наркамаце асветы Беларусі і ў рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы.

Працу настаўніка Фёдараў пакінуў толькі ў 1930 годзе, калі перайшоў на працу ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва (дзе прапрацаваў да 1936 года). З 1930 на творчай працы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

Дэбютаваў у 1923 у як фельетаніст ў газеце “Советская Белоруссия” і ленінградскім часопісе “Бегемот”. У 1925 годзе ў часопісе “Беларускі піянер” надрукаваў першую навукова-фантастычную аповесць на беларускай мове “Чалавек ідзе”, якая паклала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкамужанрам у беларускай літаратуры. Аповесць надрукаваў пад псеўданімам “Янка Маўр”. “Янка” – гэта беларускі аналаг імя “Іван”. Як паказвала даследчыца творчасці Янкі Маўра беларуская літаратуразнаўца Эсфір Гурэвіч, пісьменнік, захаваўшы сваё сапраўднае імя ў першай частцы псеўданіма, недвухсэнсоўна паказваў на тое, што ён – сын беларускай зямлі. Значэнне псеўданіма “Маўр” шырока адкрыецца ў яго наступных аповесцях: “У краіне райскай птушкі” (1926), “Сын вады” (1927), у якіх ён паказаў сябе як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, са спагадай ставіўся да карэнных народаў Паўночна-Заходняй Афрыкі.

Сваю першую аповесць “Чалавек ідзе” Фёдараў напісаў ва ўзросце 44 гадоў, будучы выкладчыкам 25-й мінскай чыгуначнай школы.

Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў “Чалавек ідзе” (1927), “У краіне райскай птушкі” (1928, 1983), “Сын вады” (1928), “Палескія рабінзоны” (1930, аповесць экранізавана ў 1935), “Слёзы Тубі” (1930), “Аповесць будучых дзён” (1932), “ТВТ” (1934), “Вакол свету” (1947), “Шлях з цемры” (1948), “Апавяданні” (1951), “Аповесці і апавяданні” (выбранае, 1954), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (часопіс “Маладосць”, 1954—1955), “Аповесці і апавяданні” (1969), апавядання “Цётка Эмілія” (1954), байкі “Пекла” (1929), рамана “Амок” (1930).

Янка Маўр быў вядомым эсперантыстам. Эсперанта ён пачаў вывучаць яшчэ ў 1904 годзе. У 1926 годзе ён вёў перадачу для эсперантыстаў на беларускім радыё.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат