Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Аўтаспын

15.01.2016
ЦІКАВІНКІ Аўтаспын – вольнае падарожжа па Беларусі ці беларусаў па свеце

*Даслала студэнтка курсаў “Мова Нанова” Таццяна Хамянкова.

Аўтаспын – вольнае падарожжа па Беларусі ці беларусаў па свеце :)

Аўтастоп –падарожжа па-за межамі Беларусі ці небеларусамі :)

Адкрыцці. Адкрыццё прыгажосці роднага краю, унікальнасці яго помнікаў архітэктуры і культуры… Пасля пашырэнне светапогляду, гарызонтаў, ведаў пра жыхароў суседніх краін праз падарожжы ў іншыя краіны. Каб потым вярнуцца і пацалаваць родную зямельку. Доўгая дарога дадому. Да сябе самога…

Універсітэт. Базавы курс уключае адказы на пытанні: куды? З кім? Як? І розныя дробязі: што браць з сабой? Якую інфармацыю трэба даведацца? Якія дакументы падрыхтаваць? Як зрабіць падарожжа бяспечным і г.д. Праз колькі часу зразумееш, што валодаеш у пэўнай меры прадметамі: асновы дарожнагу руху, мытная справа, эканоміка, бухгалтэрыя, псіхалогія,  асновы медыцыныі хуткай дапамогі, асновы журналістыкі і г. д. Але да канца жыцця немагчыма дакладна даказаць на пытанне: для чаго табе гэта трэба…

Традыцыі. Свае традыцыі маюць не толькі асобныя народы (што заўсёды было цікава і прываблівала), але і невялікія супольнасці: кіроўцы, пасажыры, спадарожнікі і вольныя падарожнікі. Традыцыйныя аўтаспынныя гонкі, кватэрнікі і штотыднёвыя сустрэчы, міжнарожныя з’езды аўтаспыншчыкаў, традыцыйная ежа, адзенне, музыка… Гэта не проста традыцыі – цэлая субкультура!

Адказнасць. Падчас падарожжа ты ў большай ступені як некалі адказваеш за сваё жыццё, за жыццё таго, хто выправіўся з табой у падарожжа (асабліва калі чалавек упершыню), нават часам за жыццё кіроўцы. Не сакрэт, што нас часцяком падвозяць толькі дзеля таго, каб было з кім пагутарыць і не заснуць… Апроч таго ў гэтай машыне і для гэтага чалавека – прадстаўнік, можа быць адзіны якога ён пабачыць у сваім жыцці, твайго народа…

Суразмоўца. Поспех падарожжа часцей за ўсе залежыць ад таго… які ты суразмоўца. Калі з табой цікава, то могуць збочыць і далезці да таго месца якое табе трэба, а не кіроўцы; накарміць традыцыйным гуцульскім абедам; аплаціць гатэль у самым сэрцы Карпат ці ў Адэсе; запрасіць шмат разоу пагасцяваць у Львове, Пецербурзе, Маскве, Варонежы на некалькі дзен і з кампаніяй сяброў…

Планетарны масштаб. Паўсюль сябры, ты ведаеш як і дзе спыніцца. Ня страшна выправіцца нават у самае неверагоднае падарожжа. Здаецца нават крыху зносіць дах…

Іншае жыццё. Становішся крыху іншапланетным, бо зусім не можаш жыць штодзеннасцю: апранаць адзенне “як усе”, есці па графіку і звыклую ежу, спаць у ложку, пачынаеш падарожнічаць у вольны час у грамадскім транспарце і жыць толькі думкамі пра будучае падарожжа…

Небяспека. Некалькі разоў у машыне засыналі і мы і кіроўца… Некалькі разоў была небяспека калі не жыццю, то здароўю як мінімум… А самае сумнае, што і падчас аўтаспыну загінаюць людзі… Улетку 2006 года мы былі на канферэнцыі ў Кракаве, і наш сябра аўтаспынам даганяў нас. Быў змораны пасля бяссонай ночы перад абаронай дыплома і праз некаторы час заснуў. Заснуў і кіроўца машыны пасля дорогі некалькі сутак навылет… Наш сябра Мікола быў адзіны сын сваіх бацькоў, надзея беларускай навукі ў вобласці кардыялогіі…

Недзе праз 5 год актыўных вольных падарожжаў мне стала сапраўды шкада сваіх бацькоў і рэштак іх здароўя. Я абяцала сабе, што больш ніколі не буду ездзіць спынам самастойна і ездзіць больш “звычайнымі” шляхамі. З апошнім было цяжка…

Ажыццявіць намер дапамагло тое, што я сама стала наладжваць падарожжы для людзей і суправаджаць іх. Шмат згубіла? Не сказала б… За плячыма 24 краіны і ўражанні ад іх падзеленыя з сотнямі людзей, у тым ліку з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі магчымасцямі…

І тым не менш калі-некалі мы з мужам падчас нашых паходаў і вандровак карыстаемся маім сціплым вопытам аўтаспыну…

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат