Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пчалярства/Бортніцтва

30.09.2015
ЦІКАВІНКІ Архіўныя матэрыялы пра пчалярства

*Даслала даследчыца Святлана Куль.

“Пчолагадоўля і збіранне мёду з бортных дрэваў мела ў некаторых мясцовасцях характар асноўнага промыслу. Да прыкладу, у канцы 16 ст. сяляне вёскі Пільковічы маёнтку Смаляны ў Аршанскім павеце, які належаў Сангушкам, давалі ў год у якасці павіннасці ад 3 да 12 пудоў мёду ( каля 45-180 кг) з адной гаспадаркі , а ў маёнтку Арэшкава Мікалая Служкі налічвалася 1004 бортныя дрэвы, з іх 94 – дубы”

***

“Пчалярства складала важную галіну гаспадаркі, паколькі мёд, воск і іншыя прадукты, якое яно давала, былі надзвычай запатрабаваныя ў розных галінах эканомікі, у паўсядзённым жыцці. Найбольш старажытнай формай пчалярства было бортніцтва, а пераход да ўлляў, які пачаўся прыкладна ў 14 ст., так і не быў завершаны да канца 18 ст. Бортныя дрэвы, колькасць пчаліных сем’яў, выдайнасць борцяў і ўлляў, іх прыналежнасць строга ўлічваліся. Борці былі пад аховай, захоп або пашкоджанне чужых бортных дрэваў каралася. Палажэнні аб ахове ўласнасці на бортныя дрэвы былі ўнесеныя ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у раздзел X «Аб пушчах, аб паляванні, аб дрэвах бортных, аб азёрах і сенажацях». Паводле 3 артыкула забаранялася пад пагрозай штрафа псаваць чужое бортнае дрэва не толькі ў лесе, але нават у тым выпадку, калі борць, не залежна ад таго, ці ёсць у ёй пчолы, знаходзілася на чужой ворыўнай зямлі. Адначасова бортнікам дазвалялася хадзіць да ўласных бортных дрэваў у чужы лес, не бяручы пры тым паляўнічыя прылады. За выкраданне пчол, або мёда з борцяў і улляў паводле 13 і 14 артыкулаў 10 раздзела былі прадугледжаны выплаты да трох рублёў грошай, а калі гэта здарыцца некалькі разоў – такога злодзея маглі пакараць горлам.
У інвентарах асобна ўлічваліся бортныя дрэвы, асобна – пчаліныя сем’і, звычайна пазначаўся гатунак дрэва, на якім ёсць борць. Найбольшая колькасць борцяў згадваецца ў інвентарах 16-17 ст., у пазднейшых такія згадкі даволі рэдкія, што зразумела, зважаючы не толькі на пераход да пасечнага пчалярства, але таксама на распаўсюджанне цукру, іншых рэчываў, якія замянялі мёд і воск. Бортныя дрэвы, як можна меркаваць па матэрыялах інвентароў, размяшчаліся кампактна, у акрэсленых месцах, што было зручна для нагляду за імі. Так, да прыкладу, у Бабруйскім замку для размяшчэння борцяў былі выбраны астравы на Бярэзіне: “Przy tymże miescie ostrowow dwa, mianowicie Dobrzyczewski y Winnicki, w obudwuch są drzewa bartne ze pszczołami.” Для ўладкавання борцяў часцей выбіралі сасну або дуб: “Przy dwornym poletku pod Ogrodnikami sosny barciowe w łuhu” ; “Kuzma Zubowicz na siedem bezmenów drzewa bartnego sosny 24, dęb jeden, pszczół 2, Iwan Prijma na dwa puda 62 sosny, dębów 8, pszczół 4″

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат