Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.02.2014
АНОНС Мова нанова №7 — Птушкі

Як назваць усіх птушак па-беларуску? Хто такая жаўна, амялушка і мармытуля паўночная? Колькі тысяч кіламетраў можа праляцець айчынная птушка без перапынку?

 

nastol.com.ua-8639

Якая беларуская птушка самая масавая? А якая самая рэдкая? Якія ўнікальныя ў сусветным маштабе птушкі жывуць у нас? Пра ўсё гэта распавядзе старшыня грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі!
Спецыяльны госць па скайпе з Чэхіі — арнітолаг Святлана Вранава, якая цудоўна гаворыць па-беларуску!
Граматычная тэма — правапіс прыставак. Будзьма пісьменнымі!
Музычны госць заняткаў — гурт “BosaeSonca”!
“BosaeSonca” – гурт, які вынайшаў сваю формулу беларускай эстэтыкі ў гучанні не толькі тэкстаў, але і музыкі. За апошні год «BosaeSonca» выдалі два паўнавартасныя альбомы і прэтэндавалі на званне “Герояў года” па версіі партала «Тузін гітоў». Апроч таго, “BosaeSonca” фігуруюць у намінацыі “Лепшы беларускамоўны альбом” за нашумелую плыту “Адпусці” і “Лепшы дэбют” за “Залаты” альбом па версіі experty.by.
Лідар гурта, Алесь Кот-Зайцаў, у суправаджэнні паплечнікаў з BS прэзентуе лепшыя песні альбома «Адпусці» на “Мова-нанова” 24-га лютага!
Такім чынам, 24 лютага (панядзелак), 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат