Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.03.2014
АДГАДАЙ Загадкі пра зоркі, планеты

Ці адгадаеце?

Кругленька, бяленька, усяму свету міленька.

(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Каціліся каточкі па ліпавым масточку, як убачылі зорку, дык шмыг у норку.

(Зоркі на небе перад світаннем) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Вісіць сіта круглавіта, залатое, навітое.

(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Сястра да брата ў госці ідзе, а брат ад яе хаваецца.

(Сонца і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

На полі Ярох рассыпаў гарох, стала світаць – няма чаго збіраць.

(Зоркі на небе) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

У горадзе-гарадзе плыве талерачка на вадзе.

(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады.

(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Разаслана пасцілка, на пасцілцы рассыпаны сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты кружочак.

(Неба, зоркі і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Пасцялю дарожку, насыплю гарошку, акрайчык хлеба пакладу.

(Неба, зоркі і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Мяту, мяту – не вымету, нашу, нашу – не вынашу, я пара прыйдзе – само яно выйдзе.      

(Сонца) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

На паляне сіняй пасецца конь сівы.

 (Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты.

(Неба, зоркі і месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі.

(Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Палажу кажух, пасыплю гарох, палажу бохан хлеба.

(Неба, зоркі, Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Цёмна-сіняя рагожка

Скрозь усеяна гарошкам,

Пасярод акрайчык хлеба.

Хто адкажа так, як трэба?

(Неба, зоркі, Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Што за цуд за такі:

Па ўсім полі – светлякі,

А найбольшы святляк

Перагнуўся, як чарвяк.

(Зоркі і Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Гайда, дзеці, увечар

Дзіва

паглядзім:

Поўны хлеў

авечак,

А казёл

адзін.

(Зоркі і Месяц.) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

 

Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое – уночы.

(Сонца і Месяц) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат