Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.01.2014
АДГАДАЙ 10 пытанняў пра Аршанскую і Грунвальдскую бітвы

Праверце сябе!

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле пасля слова “адказ” курсорам.
Аршанская бітва

Battle_of_Orsha_(1514-09-08)

1. Калі і дзе адбылася бітва?

Адказ: 8 верасня 1514 года на Крапівенскім полі пад Оршаю < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае. 

2. Хто з кім біўся?

Адказ: Аб’яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага з войскамі Маскоўскага княства.

3. Якія былі колькасныя суадносіны бакоў?

Адказ: 30 тысяч ваяроў Вялiкага Княства Лiтоўскага супраць утрая большага войска Маскоўскага княства — 80 тысяч жаўнераў!

4. Хто ўзначальваў войска ВКЛ?

Адказ: вялікі гетман Канстанцін Астрожскі

5. Хто быў кіраўніком ВКЛ у часы Аршанскай бітвы?

Адказ: Жыгімонт Стары

 

Грунвальдская бітва

Grunwald_Wojciech_Kossak

1. Калі і дзе адбылася бітва?

Адказ: 15 ліпеня 1410 года паміж прускімі мястэчкамі Грунвальд і Танэнбэрг < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае. 

2. Дзе гэта цяпер?

Адказ: У Польшчы, непадалёк мяжы з Калінінградскай вобласцю

3. Хто з кім біўся?

Адказ: Білася беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна.

4. Колькі было ваяроў з абодвух бакоў?

Адказ: Паводле самага распаўсюджанага меркавання, у Грунвальдскай бітве ўдзельнічала 25—40 тысяч ваяроў з нашага боку, крышачку менш — з нямецкага

5. Хто кіраваў бітваю з нашага боку?

Адказ: Ягайла і Вітаўт. Фармальна з нашага боку быў галоўны Ягайла, але фактычна камандаваў Вітаўт

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат