Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Васіль Быкаў

15.05.2015
10 фактаў пра Васіля Быкава

10 фактаў пра Васіля Быкава

powerpoint70  СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70  СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

1. У школу Васіль Быкаў пайшоў у 6 гадоў – хацеў вучыцца. Галоўныя захапленні ў дзяцінстве – чытанне кніг і маляванне.

2. У кастрычніку 1943 г., пасля заканчэння Саратаўскай артвучэльні, Быкаў трапіў на фронт. У 1944 г. адбылася гісторыя, якая лягла ў аснову аповесці «Мёртвым не баліць» і з-за якой родныя атрымалі «пахавальны ліст» – быццам лейтэнант Васіль Быкаў загінуў і пахаваны ў сяле Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці Украіны.

3. У 1947 г., пасля дэмабілізацыі з войска, Быкаў прыехаў у Гродна, дзе спачатку працаваў мастаком, затым уладкаваўся на працу ў газету «Гродненская правда», дзе і апублікаваў першыя апавяданні.

4. Быкаў пісаў у адным з лістоў у другой палове 1950-х: «Чым больш я бачыў розных людзей і характараў, тым усё больш мацнела ў мяне перакананне ў вялікай вартасці душы беларуса. Можа на чыю думку здасца беларускі характар і мяккаваты, і не такі бойкі і спрытны розум, як у іншых, і не дужа энергічная натура – мне ж здаецца, што мы можам толькі захапляцца гэтай ягонай душой. Мы не можам ганарыцца (гэта не ў нашай натуры), мы сціпла нясем у сабе свае якасці – яны не блішчаць, не бразгацяць, а іншым здаецца, што іх і няма ў нас. Але гэта не так…»

5. Першую вядомасць Васілю Быкаву прынеслі аповесці «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Альпійская балада» (1963).

6. У 1965 г. напісана аповесць «Мёртвым не баліць», якая пасля публікацыі ў часопісе «Новый мир» была забаронена ў СССР амаль на дваццаць гадоў. Яшчэ падчас першапублікацыі ў творы цэнзурай было зроблена каля 200 купюр. Упершыню аповесць была выдадзена без цэнзуры ў 2014 г. біёграфам Быкава С. Шапранам.

7. У 2014 г. выйшла без цэнзуры і падрыхтаваная С. Шапранам аповесць «Сотнікаў»: тут былі вернуты каля 100 скарачэнняў і аўтарская назва – «Ліквідацыя»; была ўзноўлена і гістарычная справядлівасць – Сотнікаў стаў беспартыйным.

8. Яшчэ адна хрэстаматыйная аповесць Быкава – «Абеліск» – прысвечана настаўніку беларускай мовы і літаратуры Міколу Пашкевічу, які памёр ад анкалогіі ў 35-гадовым узросце. У адным з лістоў да Пашкевіча Быкаў пісаў: «Трэба трываць. Увогуле ўсё чалавечае жыццё – трыванне і пераадоленне, узнагароды, асалоды і шчасце рэдка перападаюць яму ў жыцці і яшчэ радзей таму, хто іх сапраўды заслугоўвае. Але што зробіш! Так ужо ўладкавана на гэтым свеце і ўладкавана не намі, а задоўга да нас».

9. «нацыянальную прыналежнасць пiсьменнiка вызначае перш за ўсё мова ягоных твораў, затым – нацыянальнасць яго персанажаў. З першага майго апавядання я пiшу па-беларуску, вялiзная бальш­ыня маiх персанажаў – людзi Беларусi, – гаварыў В. Быкаў. – Намеру рабiцца расійскiм празаiкам у мяне не было нiколi, хапiла розуму зразумець, што расійская мова не для мяне, народжаны беларусам – беларусам застанецца».

10. Першы Музей Васіля Быкава з’явіўся ва Украіне – у школе ў сяле Вялікая Севярынка. Музеі Васіля Быкава таксама створаны ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна і ў Ждановічах, пад Мінскам; у Гродне Музей Быкава створаны і апякуецца ветэранамі Другой сусветнай вайны.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат