Адна з асаблівасцяў культуры – яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаём сваё і перадаём увесь гэты
набытак тым, хто ідзе за намі.
Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком
мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла
фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя
самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.
Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў
на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай
гісторыі, а значыцца, і нас саміх. Кожная трапна і ёмка выказаная
думка – наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы
сёння называем беларускай культурай, яшчэ
не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы.
Не так важна, на якой мове былі выказаныя тыя думкі, з якіх паўстаў
наш Беларускі Дом. Важна тое, ці спрыялі яны яго паўстанню, ці тлумачылі на свойскі лад жыццё і свет белы.
Ведай думкі папярэднікаў! Пагаджайся альбо спрачайся з імі!
Цытуй сваё!
2
Гэты зборнік паўстаў як вынік кампаніі шэрагу грамадскіх ініцыятыў
і арганізацый, якія заклікалі звярнуцца да найлепшага з беларускай
думкі і скласці разам збор з цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, грамадскіх дзеячоў. Да складання анталогіі айчыннай думкі
далучылася шмат людзей, якія дасылалі больш
як 250 цытат на адрас праекта.
Мы шчыра ўдзячныя тым, хто шукаў і дасылаў свае падборкі цытатаў.
З іх дапамогай мы склалі гэты зборнік:
3
4
Уладзімір Караткевіч
Чалавек носіць сваё неба з сабой.
Максім Багдановіч
Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць
васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?
Віктар Казько
Часам у мяне ўзнікае пытанне: ці магчыма і ці варта вучыць
чалавека дыхаць?
5
Вольга Гапеева
Недапушчэнне салідарнасці – гэта спроба індывіда ўтрымацца
на адлегласці, якая забяспечыць яму ці ёй мажлівасць і надалей
заставацца ўпэўненымі ва ўласнай выключнасці, якая гарантуецца менавіта неперасячэннем з іншымі, у чым бы там ні было.
Васіль Быкаў
Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут – трава.
Святлана Алексіевіч
Ці ёсць нешта больш страшнае за чалавека?
6
Ігар Бабкоў
Дрэва ведае, як быць дрэвам. А чалавек не. Ён толькі вучыцца
быць чалавекам. Ён заўсёды ў дарозе. І дарога заўсёды ў ім.
Уладзімір Дубоўка
Вароты павінен зачыняць той, хто іх першы пабачыць
расчыненымі.
Ян Баршчэўскі
Душэўны чалавек ніколі спакойны і шчаслівы не будзе.
7
Сяргей Дубавец
Калі першасным ёсць існаванне чалавека, дык у яго няма іншага
кірунку, акрамя як да паляпшэння.
Адам Глобус
Цi ёсць у цябе душа? Забалiць — даведаешся…
Адам Станкевіч
Галоўны прынцып хрысціянскай навукі – гэта прызнаваць, уцвярджаць і паглыбляць асабовасць чалавека як першага
і адзінага асяродка поступу й культуры.
8
Янка Брыль
Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя.
Ніна Мацяш
Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён не чуе.
Іван Мележ
Як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок.
І як чалавек робіць гэты крок пакорліва, нібы сляпы, –
не бачачы ўсяго, што будзе яму з гэтым крокам.
9
Максім Гарэцкі
Я лічу аднакава зладзеямі як тых, што даюць замест хлеба
камень, так і тых, што даюць яго пад відам хлеба.
Міхаіл Баярын
Той, хто ёсць толькі зараз, здзіўляецца таму, як гэта –
быць заўжды…
Юлія Цімафеева
«Распранайся!»
Я скідаю адно за адным свае «я».
І, скідаючы, на іх станаўлюся,
І расту аж да самага неба.
10
Міхась Стральцоў
Галоўнае не ў тым, каб дасягнуць, не ў выніку, які ўяўляецца
проста як вынік, адасоблены ад усяго, а ў адпаведнасці гэтаму
выніку нас саміх.
11
Максім Танк
Не вер, калі праклінаюць цябе званамі ўсіх званіц. Яны скрыта
моляцца, цалуючы цябе.
Алесь Разанаў
Мой апошні, непераможны, утоены і ад мяне аргумент, – я сам.
Кузьма Чорны
Чаму гэта, па-твойму, я не магу напісаць яму? Што патрэбна
дзеля таго, каб напісаць чалавеку?
12
Таццяна Сапач
Божа, калі Ты пачуеш літанні мае,
я не паверу тады у Тваё існаванне,
Божа, калі Ты ўбароніш мяне ад самоты?
Адам Глобус
Калі ты збіраешся ўзяць чужое, трэба ведаць свае магчымасці.
Вольга Гапеева
І ніякіх аблуд, кшталту вечнасці і неўміручасці, бо веру я толькі
ў адну мову – уласную, сэнс якой вядомы толькі мне.
13
Уладзімір Мацкевіч
Кепска чалавеку без Настаўніка, ды, што казаць, і чалавекам
без Настаўніка не станеш.
Наста Кудасава
Крок за крокам
Іду ў шматкроп’е.
Алесь Разанаў
Час – люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.
14
Сяргей Дубавец
Паколькі сяброўства – з’ява не зусім зямная, мы не можам самі
сваёй воляй ствараць сабе сяброў, але можам быць гатовымі
да іхняга з’яўлення.
Вольга Шпарага
Салідарнасць выражае імкненне людзей адзін да аднаго
не з-за страху ці адчаю, а дзеля надзеі на пераадоленне страху
і магчымасці рэалізацыі свабоды.
15
Уладзімір Караткевіч
Не трэба тысячы, каб пачаць. І не трэба ста, каб пачаць.
I не трэба... дваіх, каб пачаць…
Валянцін Акудовіч
Сэнс нязробленага — заставацца нязробленым.
Вінцук Вячорка
Працэнт адказных людзей у грамадстве наўрад ці моцна
мяняецца. Адказных за сябе й не толькі заўсёды меншасць.
Адказнасцю не заразіш.
16
Анатоль Вярцінскі
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Міхал Анемпадыстаў
А жыццё кароткае і не надта спяшаецца дарыць нам радасці
проста так — чакае, пакуль мы самі не навучымся гэтыя радасці
ствараць, альбо бачыць іх навокал.
Ірына Дубянецкая
Нашая рэчаіснасць — плён нашых супольных выбараў, у тым ліку й выбару не працаваць супольна.
17
Леў Сапега
Вайну пачаць можаце, але канец вайны ў руках Боскіх.
Сяргей Грахоўскі
Спынішся – плынню адгоніць назад.
Алена Кошкiна.
Што зробіш, тое і будзе. Калі рука твая кіне ў далеч камень, у гэтай далечы апынецца твой камень. Калі ты захаваеш
і данясеш ў далеч пяшчоту і любоў, нягледзячы на ўсе абставіны, яны і сустрэнуць у гэтай далечы. Нас і нашых дзяцей. У любым
узросце. Пакуль жывыя.
18
Марыйка Мартысевіч
Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот
і ванітоўней, чым сёння, ужо не будзе.
А па мне, усё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот: нарадзі прэзідэнта, якога хочаш, – сабе і людзям.
Рыгор Барадулін
Жыві ў сягодняшнім дні,
Каб заўтрашні стаў тваім!
Сяргей Дубавец
Не ў час – самая галоўная прычына, каб не адбыцца.
19
Уладзімір Караткевіч
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто –
і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод
варожага мора.
Васіль Быкаў
Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі.
20
Руслан Вашкевiч
Аднойчы нехта прыйдзе, і адчыняцца галоўныя дзверы, і ты
будзеш ведаць галоўнае слова і зразумееш, што нават пажар
ідзе паводле раскладу.
а. Аляксандр Надсан.
Бог заўсёды вядзе чалавека да адно Яму вядомай мэты адно Яму
вядомымі шляхамі.
Валянцін Акудовіч
Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца
перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае.
21
Якуб Колас
Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
Віктар Казько
Памяць, як сабака, усё рве і рве ланцуг, рыскае, кідаецца ў бакі, шукаючы след, здаецца, знаходзіць яго, бярэ, набывае веры
і губляе яе.
Максім Танк
Можна адбудаваць жыццё на любых руінах, толькі не на руінах
светапогляду.
22
Адам Глобус
Неразумна ісці і не бачыць хоць нейкае мэты; А ці варта ісці да святла не свайго, а чужога?
Можа каменем лепей ляжаць на зямлі запаветнай?
Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.
Міхалон Літвін
Вялікі прынцып доблесці ў тым, каб, паступова загартоўваючы
душу, спачатку змяняць бачнае і мінучае, каб пасля яго можна
было занядбаць. Мяккі той, каму дарагая бацькаўшчына, устойлівы той, каму ўвесь свет – бацькаўшчына, і дасканалы той, каму свет – чужына».
23
Алесь Разанаў
Сярод усіх вятроў
Адзін спадарожны
Сярод усіх шляхоў
Адзін незваротны
24
Яўген Калубовіч
Дзе сёння мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа –
не турма. Сёння ў турме можна быць больш вольным, чымся
«на волі». Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу
ў нас саміх.
Ігнат Абдзіраловіч
Галоўнае жаданне чалавека, гэта – жаданне быць вольным.
Васіль Быкаў
Кожнаму наканавана прайсці свой шлях да свабоды асобна.
25
Уладзімір Мацкевіч
Спачатку свабодным становіцца мысленне, потым яно робіць
свабодным усё астатняе.
Ніна Мацяш
Толькі чалавек забывае, што быў ён глінаю і што хлеб надзённы
здольны браць яго ў рабства.
Якуб Колас
Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызціся
за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух.
26
Валянцін Акудовіч
Калі ты не ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаўляюцца іншыя.
Кастусь Каліноўскі
Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых
магіл.
Міхал Анемпадыстаў
Птушкі вольныя перамяшчацца ў прасторы, апроч зямлі
ім дадзенае неба. Пералётныя птушкі пралятаюць тысячы
кіламетраў туды і тысячы назад. Ім так накавана, яны, у адрозненне ад чалавека, не маюць свабоды выбару.
27
Леў Сапега
А для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць
у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца
і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся
на яго дабро.
Андрэй Волян
Чалавечае шчасце абумоўленае разумным і свабодным
выкарыстаннем уласнасці.
28
Ігнат Абдзіраловіч
Амаль уся жыццёвая нядоля мае сваёй падставай
неадпаведнасць жыццёвага зместу тым формам, у якія ён
уложаны.
Максім Гарэцкі
Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё
і што яно…
Пётра Рудкоўскі
Майстэрства не ў тым, каб выявіць узровень зняволення
ўласнымі паняццямі ў іншых, а каб выявіць гэта ў самога сябе.
29
Міхаіл Баярын
Трэба мець адвагу называць рэчы сваімі імёнамі і ставіцца да іх
узвышана.
Святлана Алексіевіч
Мы – яшчэ на плошчы, сорамна зачыніцца ў кабінеце.
Гэта ж наша прафесія – дадумваць рэчы да канца.
Кастусь Каліноўскі
Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек
мае розум і навуку ў галаве.
30
Уладзімір Фурс
Калі хочаш быць разумным, важна навучыцца не супадаць
з уласнай дасведчанасцю.
Янка Купала
Эх, бо ведае свет, што вялікіх дум цвет адно толькі на зломе
ўзрастае...
Максім Жбанкоў
Таго, хто рызыкуе выйсці на незнаёмае і слаба прапісанае поле, падцікоўвае спакуса хуткіх эфектаў і простых рашэнняў.
31
Уладзімір Мацкевіч
Нікога не кранаюць толькі тыя выказванні, якія нічога
не значаць.
Таццяна Шчытцова
Ці можа нараджэнне стаць той акалічнасцю, ад якой стане
запальвацца філасофскае мысленне?
Аляксандр Грыцанаў
У нашых постсавецкіх умовах філасофія павінна не вучыць, а лячыць.
32
Юры Пацюпа
Парадоксы злуюць тых, хто развучыўся думаць, для каго мараль
стала мярцвянай скрыжаллю, а хараство халодным манекенам.
Ніл Гілевіч
Горш за славу Герастрата – Недасягальнае піхнуць нагой.
33
Руслан Вашкевiч.
Мастак не мае права моцна стаяць на зямлі дзвюма нагамі —
гэта нязручная поза для палёту. Значна лепшы стан, калі ты
ў куце і супраць усяго свету...
Ларыса Геніюш
Быць паэтам знача не толькі любоў зняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды.
Алесь Разанаў
Паэт не адказвае на пытанні жыцця. Ён сам пытаецца, але, у адрозненне ад іншых, пытаецца так, каб яго пытанне мела рэха.
34
Марыйка Мартысевіч
…Нават у планетарый хадзіць са сваімі зорамі.
Віктар Казько
Талент не павінен адказваць ні на разумныя, ні на бязглуздыя
пытанні. Яго прызначэнне быць талентам, як наканаванне
і прызначэнне дзяцінства быць дзяцінствам, каб сумаваць
потым.
Максім Жбанкоў
Вайна культур – трэнінг для пачаткоўцаў. Мы пойдзем далей.
35
Міхась Стральцоў
Лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі.
Марк Шагал
Дасканаласць – гэта амаль смерць.
Альгерд Бахарэвіч
Ад любога больш-менш вартага літаратурнага твору з цягам
часу застаюцца руіны — усё залежыць толькі ад ступені іхняй
захаванасці і дагледжанасці.
36
Святлана Алексіевіч
Што можа мастацтва? Мэта мастацтва – назапашваць чалавека
ў чалавеку.
37
Еўфрасіння Полацкая
Бачны свет надзвычай прыгожы і слаўны. Але прамінае, як сон, як кветка, засыхае. Вечнае і нябачнае – існуе праз вякі.
Уладзімір Караткевіч
У савана няма кішэняў.
Ларыса Геніюш
У жыцці няма нічога вечнага, бо жыццё самое да пары.
38
Васіль Быкаў
Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмі жыць ён не мог, а несумленна не хацеў... Што ж яму яшчэ засталося?.. Чалавек
не ўсё можа.
Барыс Пятровіч
Людзі доўга не жывуць.
Віктар Жыбуль
Жыццё праходзіць, стоячы на месцы.
39
Алаіза Пашкевіч
Няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца.
Віталь Рыжкоў
…бо дабро робіцца злом пасля перамогі над злом
аўтаматычна; параза дабра — перамога.
Ніл Гілевіч
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
40
Таццяна Сапач
Яны – пераможцы,
і значыць, за імі праўда,
часовая праўда,
зусім не вартая нас.
Янка Купала
Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе.
Уладзімір Арлоў
Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць вакно памяці.
41
Яўген Гучок
У сваiм доме – ды бяздомныя, У сваёй мове – ды бязмоўныя!
Вальжына Морт
А калі аказалася што мы былі нашай мовай
І нам вырвалі языкі мы пачалі размаўляць вачыма
А калі нам выбралі вочы мы пачалі размаўляць рукамі
Калі нам адсяклі рукі мы размаўлялі пальцамі на нагах.
Алесь Смалянчук
Калі мы без гісторыі, то і Гісторыя без нас.
42
а. Аляксандр Надсан.
Найбольшая памылка, якую робяць часам людзі старэйшага
пакалення – яны спрабуюць усё трымаць у сваіх руках да канца.
Трэба ўмець узгадаваць сваіх наступнікаў.
Вiржынiя Шыманец
Традыцыя – гэта не кансерватызм. Гэта разуменне свайго месца
ў кантэксце культуры і часу.
Вацлаў Ластоўскі
Ад Вас, Сыны Народа, вымагаецца болей: Вы павiнны быць
лепшымi!
43
Алесь Анціпенка
У беларуса нават шчасце і тое трывожнае.
Міхал Анемпадыстаў
Я стаю на мяжы, я іду па нажы
Божа, дапамажы захаваць раўнавагу.
Ларыса Геніюш
А нашыя Дзяды ўсё ж прыходзяць да нас у кожную восень...
I пакуль яны будуць прыходзіць да нас, датуль мы будзем
людзьмі!
44
Лявон Вольскі
Маё пакаленне ў цемры расло, цяпер яму цемра таксама святло.
Валянцін Акудовіч
Хованкі – улюбёная нацыянальная гульня беларусаў.
Артур Клінаў
Для адных народаў, каб выкупіць віну, дастаткова прынесці
за ахвяру – барана, для іншых – быка, беларусы прыносяць
у ахвяру Героя.
45
Андрэй Хадановіч
З таго, што кожны Парыж мусіць быць разбіраны, яшчэ не вынікае, што трэба канчаткова ўхіліцца ад неабходнасці
збудаваць хоць нешта сваё.
46
Анатоль Сыс
З чаго пачаць? Пачну з Радзімы, так абавязаны пачаць...
Францішак Скарына
Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць
ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды
свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе
нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.
Ларыса Геніюш
Паважаю чужых багоў, ды прывыкла сваім маліцца.
47
Алесь Разанаў
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова.
Ігар Кулікоў
Адсюль немагчыма з’ехаць – хіба што зглузду, і трапіць сюды запарней, чымся ў хвалёны рай.
Тут можна адно нарадзіцца – з будаўнічага друзу
гісторыі, выкінутай у гэты даўно непачаты край.
Зянон Пазняк
З Бацькаўшчынай – як з каханай, добра ісці разам, ісці
па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю.
48
Андрэй Казакевіч
Першай і сістэмастваральнай для падвалінаў каланіяльнага
мыслення з’яўляецца тэза: Беларусь не ёсць суб’ект. Галоўнай
каланіяльнай практыкай: рэдукцыя – Беларусь ёсць аб’ект.
Георгі Ліхтаровіч
Навошта дуб, калі ён не пакіне
Асілкаў-парасткаў сваёй краіне?
Антон Луцкевіч
Нацыянальнае стаецца агульналюдскім праз укрытую ў ім
чыстую красу.
49
Таццяна Сапач
Мы – дзеці мінулага часу,
мы носім пад чорнай вопраткай –
пад робамі і бразготкамі,
пад сэрцамі з дроту і кратаў,
на белых, бы аркушы, душах
чырвонай крывёй краслёнае –
ад нас адмыслова хаванае –
вашай радзімы імя.
Ігар Бабкоў
Беларусь варта было б прыдумаць, каб на гэтых прасторах
можна было б штосьці любіць.
50
Вальжына Морт
Левая губа Польшчы і правая губа Расеі рассоўваюцца
і нашыя галовы з’яўляюцца з ...
чаго?
Адам Міцкевіч
Літва, о айчына мая! Ты што здароўе...
Як цаніць цябе трэба, той толькі спазнае, Хто цябе страціў...
Валянцін Акудовіч
Нацыя – гэта нішто іншае, як міт пра Нацыю.
51
а. Аляксандр Надсан (Аляксандр Бочка) (1926–2015) Беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для
беларусаў-каталікоў у замежжы.
Адам Глобус (Уладзімір Адамчык) (1958) Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.
Адам Міцкевіч (1798–1855)
Беларускі і польскі паэт, асветнік, дзеяч нацыянальна-
вызваленчага польскага руху, сябар таварыства філаматаў.
Адам Станкевіч (1891–1949)
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
Алаіза Пашкевіч (Цётка) (1876–1916)
Беларуская паэтка, публіцыстка, грамадскі дзеяч.
Алесь Анціпенка (1953)
Беларускі філосаф, кіраўнік «Беларускага Калегіуму»
(1997–2013).
52
Алесь Разанаў (1947)
Беларускі пісьменнік і перакладчык.
Алесь Смалянчук (1959)
Беларускі гісторык.
Альгерд Бахарэвіч (1975)
Беларускі пісьменнік і перакладчык.
Аляксандр Грыцанаў (1958–2011)
Беларускі філосаф, сацыёлаг, гісторык і публіцыст.
Анатоль Вярцінскі (1931)
Беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.
Анатоль Сыс (1959–2005)
Беларускі паэт.
Андрэй Волян (або Волан) (1530–1610) Вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-
евангелістаў, літаратар, сакратар Мікалая Радзівіла Рудога, каралёў Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Вазы.
53
Андрэй Казакевіч (1980)
Беларускі палітолаг, галоўны рэдактар часопіса «Палiтычная
сфера».
Андрэй Хадановіч (1973)
Беларускі паэт, перакладчык, філолаг.
Антон Луцкевіч (1884–1942)
Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны
крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец.
Артур Клінаў (1965)
Беларускі мастак, акцыяніст, дызайнер, фатограф, літаратар, сцэнарыст.
Аўген Калубовіч (Каханоўскі) (5 сакавіка 1910, Ціхінічы
Рагачоўскага павету — 25 траўня 1987, ЗША) Беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.
Барыс Пятровіч (Барыс Сачанка), (1959) Беларускі пісьменнік, празаік.
54
Вiржынiя Шыманец (1968)
Даследчыца беларускага тэатру, лінгвіст і гісторык.
Вальжына Морт (Вольга Мартынава), (1981) Беларуская пісьменніца, паэтка, перакладчыца.
Валянцін Акудовіч (1950)
Беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Васіль Быкаў (1924–2003)
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Вацлаў Ластоўскі (1888–1938)
Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.
Віктар Жыбуль (1978)
Беларускі паэт і літаратуразнавец.
Віктар Казько (1940)
Беларускі пісьменнік.
55
Вінцук Вячорка (1961)
Старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999—2007).
Віталь Рыжкоў (1986)
Беларускі паэт.
Вольга Гапеева (1982)
Паэтка, перакладчыца.
Вольга Шпарага (1974)
Доктарка філасофіі.
Георгій Ліхтаровіч (1947)
Беларускі фотамастак, літаратар.
Алена Кошкiна (1956)
Паэтка.
Еўфрасіння Полацкая (1104–1173 або 1167) Манашка і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца, Святая
апякунка Беларусі.
56
Зянон Пазняк (1944)
Беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец, пісьменнік і паэт.
Іван Мележ (1921–1976)
Беларускі празаік, драматург, публіцыст.
Ігар Бабкоў (1964)
Беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг.
Ігар Кулікоў (1988)
Беларускі паэт, перакладчык.
Ігнат Абдзіраловіч (Ігнат Канчэўскі) (1896–1923) Беларускі філосаф, паэт, публіцыст.
Ірына Дубянецкая (1964)
Доктарка філасофіі, доктарка багаслоўя.
Кастусь Каліноўскі (1838–1864)
Палітычны дзеяч, публіцыст, паэт.
57
Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) (1990–1944) Беларускі празаік, драматург, публіцыст.
Ларыса Геніюш (1910–1983)
Беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.
Леў Сапега (1557–1633)
Адзін з найбольш уплывовых дзяржаўных дзеячаў ВКЛ і Рэчы
Паспалітай у кан. XVI — 1-й трэці XVII ст.
Лявон Вольскі (1965)
Беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядоўца.
Максім Жбанкоў (1958)
Беларускі культуролаг, кінакрытык, журналіст.
Максім Багдановіч (1891–1917)
Беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык.
Максім Гарэцкі (1893–1938)
Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, лексікограф, фалькларыст.
58
Максім Танк (Яўген Скурко) (1912–1995) Беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Марк Шагал (1887–1985)
Беларускі, расейскі і французскі мастак.
Марыйка Мартысевіч (1982)
Беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнаўца.
Міхаіл Баярын (1978)
Паэт, філосаф, лінгвіст, перакладчык, санскрытолаг.
Міхал Анемпадыстаў (1964)
Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык
і публіцыст.
Міхалон Літвін (магчымае сапраўднае імя: Вянцлаў Мікалаевіч
альбо Міхайла Цішкевіч)
Амбасадар Вялікага княства Літоўскага ў Крымскім ханстве, мемуарыст-этнограф XVI стагоддзя.
Міхась Стральцоў (1937–1987)
Беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, літаратуразнаўца.
59
Наста Кудасава (1984)
Беларуская паэтка.
Ніл Гілевіч (1931)
Беларускі паэт і грамадскі дзеяч.
Ніна Мацяш (1943–2003)
Беларуская паэтка і перакладчыца.
Пётра Рудкоўскі (1978)
Беларускі філосаф, багаслоў.
Руслан Вашкевiч (1966)
Беларускі мастак, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва.
Рыгор Барадулін (1935–2014)
Беларускі паэт, эсэіст і перакладчык.
Святлана Алексіевіч (1948)
Беларуская пісьменніца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі
па літаратуры (2015).
60
Сяргей Грахоўскі (1913–2002)
Беларускі паэт, празаік і перакладчык.
Сяргей Дубавец (1959)
Беларускі журналіст, пісьменнік, крытык і выдавец.
Таццяна Сапач (1962–2010)
Беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца.
Тацяна Шчытцова (1970)
Доктарка філасофіі, галоўны рэдактар часопіса «Топос».
Уладзімір Арлоў (1953)
Беларускі пісьменнік, паэт і гісторык.
Уладзімір Дубоўка (1900–1976)
Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.
Уладзімір Караткевіч (1930–1984)
Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст.
61
Уладзімір Мацкевіч (1956)
Беларускі філосаф і метадолаг, грамадскі дзеяч.
Уладзімір Фурс (1963–2009)
Беларускі філосаф.
Францыск Скарына (~1490–~1551)
Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.
Юры Пацюпа (1965)
Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), (1882–1956) Беларускі пісьменнік, паэт, грамадскі дзеяч, перакладчык, педагог.
Ян Баршчэўскі (1794–1851)
Беларускі пісьменнік, паэт, выдавец.
Янка Брыль (1917–2006)
Беларускі пісьменнік.
62
Янка Купала (Іван Луцэвіч), (1882–1942 ) Беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі
дзеяч.
Яўген Гучок (1940)
Беларускі паэт.
63
Выданне гэтага зборніка было здзейснена з дапамогай
краўдфандынгавай платформы «Талакошт».
Выданню «Цытуй сваё!» дапамаглі:
Андрэй Аляксандраў і «Белорусский журнал», Ася Дыро, Віталь Князеў, Андрэй Іванчыкаў, Лізавета Андрухіна, Сяргей Гоцін, Аксана Шэлест, Антаніна Елістратава, Таццяна Вадалажская, Вера Паклонская, Яўген Клішэвіч, Святлана Кернажыцкая, Віталь Броўка, Яся Карцель-
Каралевіч, Іван Вядзенін, Улад Вялічка, Зміцер Дудзік, Вячаслаў Радыёнаў, Антон Бельскі, Марына Штрахава, Аляксей Лабачэўскі, Алесь Смалянчук, Васіль Пронь, Ксенія Жураўлёва, Тамара Дзядкова, Юрась Лабашоў, Рыгор Асаула, Уладзімір Андрыенка, Цімафей Падвідскі, Зміцер Рачкоўскі, Зміцер Смаляк, Кірыл Жываловіч, Віктар Зыкаў, Глеб Кануннікаў, Алена Жасткова, Аляксандр Аляксееў, Вольга Залатар, Настасся Бекіш, Віталій Адорскі, Алёна Ялавенка, Аляксей Славута, Арцём Свірід, Вольга Ермалаева, Аляксандра Цімаховіч, Павал Махінаў, Кацярына Лаўрыненка, Дзіяна Сівіцкая, Ігар Марыніч, Артур Таццянін, Андрэй Савастей, Настасся Зеновіч, Андрэй Калоша, Міхаіл Пракапчук, 64
Даріна Саладуха, Данута Марцішэўская, Ганна Комар, Алег Нікуленка, Зміцер Пранчук, Вячаслаў Тушкін, Святлана Ермаковіч, Ігар Кулікоў, Анатоль Мазур, Людміла Літвінава, Ігар Кузьмініч, Вера Алексеева, Косця Чыкалаў, Святлана Цішко, Уладзь Сташкевіч, Саша Кузьміч, Яўген Брытанаў, Святлана Анташкевіч, Лёкса Кузьмін, Ганна Марзан, Ганна Агеева, Марыя Колб, Андрэй Шутаў, Марыя Ландо, Алесь Булончык, Валадар
і Ірына Цурпанавы, Алёна Гілеўская, Вольга Ільіна.
Дзякуй вялікі ўсім, хто спрычыніўся да агульнай справы!
65
Зборнік-буклет
Цытуй сваё!
Створаны і выдадзены ў межах
шырокай грамадска-культурніцкай
кампаніі «Цытуй сваё!»
Мінск, 2015
Распаўсюджваецца бясплатна