Пра курсы
ГАРАДЫ :


ПРА КУРСЫ

mn1519

eng  About Mova Nanova in English


МОВА НАНОВА
 – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маладзечне і Светлагорску.

Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года выдадзена больш за 1900 студэнцкіх білетаў.

У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.

pasviedcanne

Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады – калі народ адраджаў паўзабытую мову – ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!

Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай.

Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык – Слоўнік, Граматыка, Цікавінкі ды г.д. Матэрыялы, выкладзеныя тут, простыя для разумення, вывучэння і навучання.

Узнагароды

У чэрвені 2014 курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK у намінацыі “Грамадсказначныя праекты”.

У снежні 2014 года курсы перамаглі на конкурсе “Падзея года” на V фестывалі нефармальнай адукацыі.

adnak-dyplom-smallsert01

mn13035

mn260

УВАГА! Усе матэрыялы сайта распрацаваныя выкладчыкамі курсаў “Мова Нанова”. У адваротным выпадку пазначаная крыніца пазычэння.

Матэрыялы выкладзеныя для вольнага выкарыстання. Аднак, калі ласка, пазначайце аўтарства і давайце гіперспасылку на сайт movananova.by.


Чытаць пра курсы ў беларускай Вікіпедыі, ангельскай Вікіпедыі ды ўкраінскай Вікіпедыі.

Раім наведаць на гэтым сайце:

“Медыятэка” – найбольшы ў інтэрнэце збор аўдыё і відэа па-беларуску

“Біржа працы” – беларускамоўная дошка абвестак

“Навіны” – будзьце ў курсе ўсіх цікавых падзеяў!

“Дзеткам” – гадуйце дзетак па-беларуску!

“Хуткая моўная дапамога” – бясплатныя публічныя пераклады на беларускую мову

Таксама раім паглядзець Тэлеверсію “Мовы Нанова” на тэлеканале “Белсат”

movananova-parady

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат