Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.03.2017
З’явіўся кароткі спіс прэміі “Дэбют”
Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст.

max_horisontal
У яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары:
Паэзія
Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. – Мінск: Кнігазбор
Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. – Мінск: Кнігазбор
Ганна Комар. Страх вышыні. – Мінск: Кнігазбор

Проза
Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. – Мінск: ІП А.М. Янушкевіч
Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік. – Мінск: Медысонт
Уладзімір Садоўскі. 1813. – Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Пераклад
Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. – Пяршак, электроннае выданне
Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. – Мінск: Пазітыў-цэнтр
Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. – Вільня: Логвінаў

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат