Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.06.2015
Зміцер Вайцюшкевіч выклаў новы альбом у інтэрнэт

Беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч апублікаваў на Soundcloud новы альбом «Наша песня». 12 трэкаў можна паслухаць бясплатна, набыць дыск можна на imbryk.by

У альбом увайшлі як добра знаёмыя песні ў свежым гучанні («Магутны Божа», «Сцяг», «Паланэз» Агінскага… Рэгі «Я нарадзіўся тут» проста не пазнаць, ёсць новыя радкі), так і новыя песні на вершы Някляева.

Некаторыя песні Вайцюшкевіч выконвае адзін, некаторыя — з цэлым хорам. Прадзюсарам альбома выступіў сам спявак, запіс вёўся на студыі «Куба» з 2010 па 2015 год.

На адну з песень, што ўвайшла ў альбом, «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева, Вайцюшкевіч збіраецца зняць «народны» кліп.

Трэк-ліст:

1. Мой край: музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак;

2. Я нарадзіўся тут: музыка і словы Лявон Вольскі;

3. Я люблю бярозку: музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак;

4. Красуня-вясна: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;

5. Сцяг: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;

6. Жыве Беларусь: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;

7. Муры: словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляха (Luis Llach);

8. Лісоўшчыкам: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі;

9. На дальняй старане: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;

10. Паланэз: музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская;

11. Вераніка: музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч;

12. Магутны Божа: музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева.

Аляксандр Арсёнаў, Наша Ніва

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат