Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.10.2017
Збор сродкаў на выданне дзіцячай кнігі “Дзве Авечкі” Вольгі Гапеевай

Выдавецтва “Галіяфы” хоча падзяліцца радаснай навіной – мы запускаем краўдфандынгавую кампанію па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі”.

33

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі – вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі” з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў.

Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову – ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах.

У выданні жывуць прыгожыя каляровыя ілюстрацыі і надзвычай захапляльныя гісторыі. “Дзве авечкі” ўжо падрыхтаваліся да вандроўкі і хацелі бы зазірнуць і да вас у госці.

Для тых, хто хоча падтрымаць выданне кніжкі, аўтары праекта зрабілі штмат выгодных прапаноў. У залежнасці ад сумы лота можна будзе не толькі атрымаць асобнік, але і сустрэцца за кавай з аўтаркай і мастачкай, і нават узяць у іх майстар-клас па стварэнні кніжкі! Абраць прыдатны лот і падтрымаць праект можна на сайце Ulej.by.

Папярэдняя кніга Вольгі Гапеевай для дзяцей “Сумны суп” стала кнігай года 2015, таксама перамагла ў конкурсе Экслібрыс імя Янкі Маўра ў 2014 г. За тры гады распрадаўся ўвесь тыраж кнігі (1000 асобнікаў), на сённяшні дзень засталіся лічаныя экзэмпляры. Кніга таксама была заўважаная на расійскім кніжным рынку і выдавецтва “Вектар” з Санкт-Пецярбургу выпусціла яе на рускай мове (“Грустный суп” – http://www.labirint.ru/books/525846/). Цяпер кніга перакладаецца на ўкраінскую і неўзабаве з’явіцца на ўкраінскім кніжным рынку.

Кампанія “Velcom” уключыла кнігу “Сумны суп” у сваю праграму па прамоцыі беларускай літаратуры “Мовабокс” і правяла імпрэзу для дзяцей з удзелам аўтаркі. Спасылка на мерапрыемства – http://www.velcom.by/ru/about/news/movabox_dlya_detey.htm

Попыт з боку чытачоў, безумоўна, прысутнічае: дзеці і дарослыя, якія знаёмыя з кнігай “Сумны суп” чакаюць новых гісторый ад Вольгі Гапеевай з малюнкамі ад Марты Герашчанка.

Пра выдавецтва

“Галіяфы” – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам “Галіяфаў” з’яўляецца паэт і мастак Зміцер Вішнёў.

Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны накірунак – дзіцячыя кнігі на беларускай мове.

Акрамя таго, выдавецтва займаецца кнігамі па мастацтву і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь.

Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй “Кніга году”.

Пра аўтарку

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — беларуская паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка (кандыдат навук, дацэнт).

Аўтар кніг “Граматыка снегу”, “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

 Пра мастачку

Ілюстрацыі ў кнізе выкананыя Мартай Герашчанка, якая ўжо вядомая чытачам па кнізе “Сумны суп”.

Марта Герашчанка – скончыла Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (Вільнюс, Літва), праграма Дызайн і Медыя. З 2011 г. – аніматар і мастак на кінастудыі “Беларусьфільм”, “Саюзмультфільм”; фрыланс дызайнер і ілюстратар дзіцячых кніг. З 2013 года – арганізатар і выкладчык майстар-класаў па анімацыі для дзяцей і дарослых у Беларусі і Літве. Аўтарка ілюстрацый для такіх кніг як “Сумны суп” (Вольга Гапеева), “Капелька, туман, снежинка. Волшебные превращения воды” (Юлія Смірнова), “Тропинка” (Наталья Абрамцава).

 Кантакты выдавецтва “Галіяфы”

Яўгенія Барысевіч (куратар праекта “Дзве авечкі” па краўдфандынгу)

+375336711314, ybarysevich@tut.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат