Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.05.2017
Застаўся 1 дзень да заканчэння збору сродкаў на выданне новай гісторыка-кулінарнай кнігі Алеся Белага (“Кухмістра Верашчакі”) “САКАТАЛА БОЧАЧКА”.

Застаўся 1 дзень да заканчэння збору сродкаў на выданне новай гісторыка-кулінарнай кнігі Алеся Белага (“Кухмістра Верашчакі”) “САКАТАЛА БОЧАЧКА”.

20 руб_выпр alies biely medium

Як і што пілі нашы продкі? Чым бавіліся магнаты і шляхта на легендарных застоллях? Што такое крупнік і старка? У чым адрозненне пітнога мёду ад медавухі?

На ўсе гэтыя пытанні адкажа ўнікальная кніга, стварэннем якой аўтар займаўся амаль дваццаць год. Скрупулёзная праца з крыніцамі, цікавыя, папросту сенсацыйныя факты, якія прыводзяць у захапленне і прымушаюць задумацца над страчанай спадчынай, лёгкая, займальная форма аповяду, якая ператварае чытво ў прыемнасць, — усё гэта вы знойдзеце ў новым выданні выдавецтва “Янушкевіч”.

Галоўныя героі новай кнігі — крупнік і старка, шампанскае і такай, пітны мёд і розныя наліўкі ды настойкі, пшанічнае піва, экзатычны посуд для пітва. Кухмістр Верашчака смела разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве, напрыклад, вакол самагона і крамбамбулі, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як круты дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі бясконца разнастайным быў калісьці свет нашых “моцных” напояў.

Ужо вядома, што кніга выйдзе ў цвёрдай вокладцы, на крэйдаванай паперы ў поўным колеры, будзе мець мноства ілюстрацый і рэцэптаў. Наклад абмежаваны.

Для ўдзельнікаў краўдфандынгавай кампаніі падрыхтавана безліч бонусаў і зніжак. Падтрымаць выданне пры любым раскладзе выгадна — вы атрымаеце кнігу па найменшым кошце, з эксклюзіўнымі дадаткамі, якіх потым не знойдзеш у звычайным продажы.

Адмыслова пад заканчэнне кампаніі выдавецтва “Янушкевіч” дорыць кожнаму ўдзельніку — і старым, і новым — зніжку 30% на адну з любых сваіх кніг на сайце januskevic.by

Спяшайцеся, часу засталося амаль вобмаль!

Падрабязней пра праект можна даведацца на Ulej.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат