Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.03.2016
Запрашаем на адкрыццё фотавыставы “Адбітак”

4 сакавіка 2016 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі і фатограф Іван Бесер прэзентуюць першую частку вялікага праекта –  “Адбітак”.

“На фотаздымках – жанчыны, якія прызвычаіліся раскрываць свой унутраны свет у вербальнай форме і ў іх гэта паспяхова атрымліваецца. Цяпер я хачу паказаць іх унутраны свет праз іх партрэты. Максімальна адысці ад стылю і арыгінальнасці фотаздымка ў партрэце. Фатаграфіі не павінны адцягваць асвятленнем, канатацыяй, апрацоўкай і ракурсамі. Прыбраць асобу фатографа з фатаграфій. Даць магчымасць гледачу адчуць чалавека праз партрэт і праз слова. Дадаць дынаміку ў застылыя формы. Прыцягнуць увагу да сучаснай  беларускай літаратуры”, – кажа фатограф, адзін з аўтараў праекта Іван Бесер.

Праект “Адбітак” – гэта спроба задакументаваць сучасны літаратурны працэс Беларусі, выкарыстоўваючы пры гэтым мову фатаграфіі. Перад тым, як зрабіць партрэт пісьменніцы, Іван знаёміўся з яе літаратурнымі творамі і біяграфічнымі звесткамі. Неангажаванасць фатографа – гэта істотны момант у нашым праекце. Таму партрэт кожнай з удзельніц зроблены паводле таго, як фатограф ўспрыняў напісанае. У такім выпадку паміж фатографам і пісьменніцамі ўзнікае культурная камунікацыя. Гэту камунікацыю фіксуе фотаздымак, які і стане адбіткам у гісторыі беларускай літаратуры для нашых нашчадкаў.

У першай частцы праекта будуць прадстаўлены 14 партрэтаў беларускіх пісьменніц разам з вершамі, якія яны самі выбралі для выставы.

 

Выставу можна будзе наведаць да 4 красавіка 2016 года.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. Карла Маркса, 30, кв. №4);

Кантактная інфармацыя: (017) 226-09-81; (029) 268-31-08.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат