Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.12.2015
Запрашаем да ўдзелу ў Беларускай інтэлектуальнай гульні

Запрашаем узяць удзел у Беларускай інтэлектуальнай гульні. 

За кубачкам гарбаты ці келіхам піва вы зможаце паспаборнічаць у ведах і інтэлектуальных здольнасцях з іншымі камандамі – аматарамі беларускай культуры. Гульня складаецца з 9 тураў, у кожным з якіх пяць заданняў, акрамя фінальнага, дзе іх удвая больш. Пытанні прыдуманы так, каб удзельнічаць у баях розумаў цікава было ўсім, незалежна ад заглыбленасці ў «беларускую тэму».

Акрамя гэтага, вас чакаюць паэтычныя і музычныя сюрпрызы.
Працягласць – 2-2,5 гадзіны.
Кошт квітка – 50 000 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 16 снежня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполцы vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 21 снежня 2015 а 19-ай гадзіне ў клуб “OVERTIME” (Мінск, праспект Пераможцаў 4, Палац спорту)
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат