Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.02.2016
З 21 лютага фотастудыя FORWARD пераходзіць на беларускую мову

З 21 лютага (Міжнародны дзень роднай мовы) менская фотастудыя FORWARD абвяшчае аб поўным пераходзе на беларускую мову.

Сайт фотастудыі, суполкі ў сацыяльных сетках, абслугоўванне кліентаў, праекты і рэкламныя матэрыялы будуць распрацоўвацца і весціся на роднай мове.

Такія змены звязаныя з жаданнем каманды фотастудыі паспрыяць пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў дзелавым асяродку нашай краіны. Весці бізнес і будаваць адносіны з кліентамі па-беларуску — рэальна.  Беларуская мова можа быць жывой, цікавай і крутой! Таксама сваім прыкладам фотастудыя хоча паказаць, што карыстацца роднай мовай не так складана, як думае большасць нашых суайчыннікаў.

Каманда  FORWARD спадзяецца знайсці падтрымку і ўзаемапаразуменне са старымі і новымі кліентамі фотастудыі.


Фотастудыя FORWARD працуе з 2013 года. За гэты час было рэалізавана некалькі праектаў на беларускай мове. Адзін з іх  — клуб для беларускамоўных бацькоў і дзетак Бацькоўскі клуб «Крочым разам»Таксама арганізаваныя прагляды кінастужак з перакладам на беларускую мову ў межах праекта «Кінаклуб па панядзелках».

Кантакты:

www.forwardfoto.by

+375 (29) 1071837

+375 (29) 5007481

fotok.garecki@gmail.com

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат