Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.05.2015
Як карыстацца новым сайтам “Мовы Нанова”

Сябры!

Радыя прадставіць вам наш новы сайт.

Магчыма, ён падасца вам нязвыклым. Не спяшайцеся ганіць! Па-першае, і надалей будзе дасяжны наш папярэдні сайт па адрасе old.movananova.by

Па-другое, мы будзем шчыра ўдзячныя, калі ў каментах да гэтай навіны (або на мэйл movananova.by@gmail.com) вы будзеце пакідаць свае заўвагі і прапановы, як палепшыць сайт.

Бо гэта — не толькі наш сайт, як курсаў. Гэта — наш з вамі сайт, як пляцоўка для беларускай мовы. Давайце развіваць гэтую пляцоўку разам!

Мы стварылі кароткае відэа-праваднік па новым сайце.

Што новага? Вельмі шмат!

Кожны горад займеў сваю ўласную старонку, дзе большасць інфармацыі — лакалізаваная: свае “Заняткі”, свая “Афіша”, свае “Навіны”.

Мы стварылі “Медыятэку” — больш за 1100 відэа па-беларуску, больш за 2400 аўдыётрэкаў, колькі соцень кніжак па-беларуску.

Мы запачаткавалі “Біржу працы” — беларускамоўную дошку абвестак. Для тых, хто шукае падпрацоўку або шукае працаўніка. Для тых, хто хоча нешта прадаць або набыць. Для тых, хто хоча мэтанакіравана падтрымаць менавіта беларускамоўнага прадпрымальніка ці фірму.

Мы заклалі “Форум” — каб абмяркоўваць у адным месцы тое, што абмяркоўваецца ў дзясятках суполак і каментах да постаў. А потым губляецца. У нас не згубіцца!

Мы стварылі “Афішу” — каб вы былі ў курсе ўсіх беларускамоўных падзеяў горада!

Мы істотна дапоўнілі раздзел “Дзеткам” — і просім вас дасылаць тыя матэрыялы, якіх у нас няма.

Для тых, хто хоча мець сувенірны з эмблемаю “Мовы Нанова” і адначасна падтрымаць курсы рублём, мы адкрылі раздзел “Крама”.

З ранейшага змесціва, застаўся, вядома, самы галоўны раздзел — “Заняткі”.

Мадэрнізаваўся выгляд і змест “Хуткай моўнай дапамогі” і “Абароны моўных правоў”.

Дасяжныя ў адным месцы ўсе выпускі перадачы “Мова Нанова” на тэлеканале “Белсат”. Застаўся спіс “Дзе набыць вышыванку”. Папоўніліся “Зніжкі” для студэнтаў курсаў — колькасць выгадных прапаноў дасягнула 75.

З’явіўся раздзел “Каманда” — гонар і годнасць нашых курсаў. Раздзел “Прэса”, дзе можна пачытаць пра курсы падрабязней.

Мы вельмі стараліся. Атрымалася яшчэ не ўсё, што было задумана. Нешта мы, магчыма, выпусцілі з віду. Калі ласка, дапамагайце зрабіць гэты сайт найлепшым сайтам для беларускай мовы!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат