Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.03.2015
Як атрымаць тэхпашпарт на машыну па-беларуску?

Піша наш чытач Валянцін Куракевіч.

11033163_899593240112308_235415592_o

Звярнуліся з жонкай у ДАІ Менскай вобласці, (што ў Ждановічах) каб паставіць на улік машыну. Мы казалі што нам патрэбна пасведчанне толькі на беларускай мове. Дзядзька ў акенку казаў, што яны такога не зробяць і казаў, што з усімі такімі пытаннямі трэба да кіраўніка, які сядзіць у суседнім кабінеце.

Зайшлі туды, а там палкоўнік адразу сказаў, што яны гэтага зрабіць не могуць, бо праграма ў кампутары не дазваляе. Мы звярнулі ўвагу, што ў ДАІ г. Менска робяць, а ён чамусьці не хоча. Тады ён папрасіў нумар пасведчання, якое зроблена на беларускай мове. Я у тэлефоне на сайце Глеба Лабадзенкі знайшоў фота пасведчання на беларускай мове і паказаў кіраўніку ДАІ. Далей ён зачыніўся у сваім пакоі і каля 10 хвілін не паказваўся, а потым выйшаў і сказаў, што ўсё зробяць, але будуць рабіць каля тыдня…

tehp2tehp3

 

Далей ён папрасіў, каб жонка (на яе імя ставілі машыну на улік) напісала заяву, у якой просіць выдаць пасведчанне на беларускай мове. Потым мы падалі усе астатнія дакументы. Праз тыдзень жонцы патэлефанавала кабета, якая на беларускай мове (!!!) паведаміла аб тым, што пасведчанне зроблена і можна забіраць. Далей мы паехалі і усё забралі.

Таксама хачу казаць, што кіраўнік ДАІ гаварыў з намі хоць і па-расейску, але стараўся ужываць беларускія словы. Атмасфера усіх бясед была спрыяльная, добразычлівая. Ды і сам кіраўнік (забыўся яго прозвішча) здаўся мне добрым дзядьзкам, насуперак майму меркаванню адносна нашых усіх дзяржаўных начальнікаў.

Жадаю, каб кожны звяртаўся у ДАІ і прасіў выдаваць пасведчанне на беларускай мове. Можа тады дапрацуюць сваю праграму… Гэта створыць прэцэдэнт да выдачы на беларускай мове другіх дакументаў у другіх дзярж. органах…

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат