Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.04.2016
“Хавайся ў Бульбу” і “Трымай бусла”: у Viber з’явіўся новы стыкерпак з жыццёвымі выразамі па-беларуску

25 красавіка ў папулярным месенджары Viber з’явіўся ўніверсальны набор стыкераў на беларускай мове з выразамі на ўсе выпадкі жыцця. Новы стыкерпак – гэта 26 налепак, з самымі яскравымі і трапнымі народнымі выразамі: “Хавайся ў бульбу”, “Нешта ў лесе здохла”, “Трымай бусла”, “Цырк на дроце”, “Будзь чалавекам”, “Будзе горача” і іншыя.

viber

Галоўныя героі набору налепак – зубр, каза, заяц, бусел – персанажы беларускага народнага фальклору.

Гэта ўжо другі па ліку стыкерпак на беларускай мове ў Viber. Ён называецца “Традыцыi на новыя лад. Лета” і з’яўляецца лагічным працягам першага набору беларускамоўных віртуальных налепак, які быў выпушчаны да навагодніх святаў напрыканцы мінулага года.

Першы, навагодні, эксперымент са стыкерамі «на мове» стаў вельмі папулярным сярод карыстальнікаў Viber: на гэты момант ужо даслана каля 6 млн паведамленняў з яго традыцыйнымі застольнымі фразамі і віншаваннямі. Колькасць запамповак дасягнула 430 000. Да гэтага часу налепкі штодня прысутнічаюць у 4000 паведамленняў у Viber.

Новы стыкерпак не прывязаны да датаў або святаў, ён больш універсальны і дапаможа карыстальнікам месенджара абменьвацца паведамленнямі і выказваць свае эмоцыі ў самых розных сітуацыях.

Ілюстрацыі да абодвух стыкерпакаў распрацавала беларуская студыя Asterman, сярод кліентаў якой значацца студыя Disney, кампанія Wargaming, Coca-Cola і іншыя буйныя брэнды. Ініцыятарам стварэння стыкерпака “Традыцыi на новыя лад. Лета” выступіла кампанія “Бульбашъ”.

“Сёння віртуальная камунікацыя паміж людзьмі ўсё больш пераходзіць у месенджары. На дадзены момант у Беларусі са сваімі роднымі і блізкімі ў Viber стасуецца больш за 3 мільёны чалавек, – кажа Марына Зорыч, прадстаўнік кампаніі Viber. Аўдыторыя ўвесь час пашыраецца, і лагічна, што ў нашых карыстальнікаў з’яўляецца магчымасць стасавацца з дапамогай стыкераў на нацыянальнай мове. Гэта адбываецца, у тым ліку, дзякуючы брэндам, якія развіваюць гэты від камунікацыі”.

Запампаваць стыкерпакі можна бясплатна па спасылцы.

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат