Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.06.2017
Вызначаныя фіналісты конкурсу “Заспявай 4×4″

Журы конкурсу маладых выканаўцаў назвала імёны тых, хто возьме ўдзел у адукацыйнай сэсіі, студыйным запісу і канцэртах ды пазмагаецца далей за галоўны прыз.

24 заявы было пададзена сёлета на конкурс «Заспявай 4×4», які ладзяць партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Мэта конкурсу – спалучыць беларускую сучасную паэзію з музыкаю. Яго ўдзельнікі стварылі песні на вершы Эдуарда Акуліна, Ніла Гілевіча, Віктара Жыбуля, Алеся Плоткі, Антона Рудака ды іншых паэтаў. Журы конкурсу вызначыла чатыры фіналісты, з якімі будзе далей весціся праца. Гэта дуэт Марыя Гаўрыленка і Аліна Казачэнка, гурт «Малала», K3tyvana і гурт «Тутэйшыя».

«Я вылучыў для сябе значную частку песень, якія былі пададзеныя на разгляд. Мяне парадавала рознастылёвасць выканаўцаў, але трохі засмуцілі адносна чаканыя і простыя гукавыя рашэнні. Але акурат над гэтым мы і будзем працаваць надалей з фіналістамі. А тых, хто не патрапіў у фінал, заклікаю не складаць рукі і працягваць працаваць далей», – зазначыў сябра журы і лідар гурта «Палац» Алег Хаменка.

Сёлета конкурс «Заспявай 4×4»  праходзіць у новым фармаце – з адукацыйнай сесіяй, майстар-класамі, працай у студыі, справаздачнымі канцэртамі. Пераможцу чакае таксама грашовая ўзнагарода (сёлета яна складае 1000 беларускіх рублёў) і запіс відэакліпа. Сачыце за навінамі конкурсу праз суполкі ў Facebook і УКантакце.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат