Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.03.2020
Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

IMG_4026

Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.

Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май.Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэйусе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

 У фінал конкурсу прайшлі:

Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці – гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі.

Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.

 У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі:

Інфармацыя пра праект «Першыя»

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя»праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-хі 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага.

Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.

Больш падрабязнай інфармацыі– на сайце www.generation.A1.by.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат