Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.09.2016
Выкладчыца “Мовы Нанова” зняла кліп гурту Re1ikt! (ВІДЭА)

Алеся Лацінская з “Мовы Нанова — Бабруйск” выступіла аўтаркай сцэнару і рэжысёркай

relikt-1

Выкладчыца курсаў “Мова нанова” з паплечнікамі зняла кліп гурту Re1ikt Выкладчыца курсаў “Мова нанова” ў Бабруйску Алеся Лацінская выступіла аўтаркай сцэнару і рэжысёркай музычнага відэа да кампазіцыі “Хадзіла галота” з альбома “Лекавыя травы” гурта Re1ikt. Кліп распавядае трагічную гісторыю кахання ў стылі фэнтэзі з нечаканым фіналам, якая разгортваецца ў зачараваным лесе недалёка ад Бабруйска ды іншых таямнічых мясцінах.

“Ёсць песні, якія пачынаеш разумець пасля другога-пятага праслухоўвання, а гэтая стрэліла адразу ў сэрца. Для мяне яна — сімвал багатага Космасу беларусаў. Маю на ўвазе і тых аўтараў з мінулага, якія прыдумалі песню, і сучасных, якія далі ёй новае жыццё”, — прызнаецца аператар Сяржук Лацінскі. Галоўныя ролі ў відэа выканалі віяланчэлістка гурта Vodar Ганна Лукашык, гісторык Зміцер Шапялевіч ды краязнаўца Яўген Лісоўскі, які, дарэчы, неаднаразова здымаўся ў ваенна-гістарычных фільмах. Што тычыцца сюжэту, дык аўтары імкнуліся не проста кіравацца тэкстам, але напісалі сваю гісторыю. “Хапіла загадкавых вобразаў і містычнай мелодыі, каб імгненна склалася гісторыя, хоць паміж намі было шмат дыскусіяў наконт тэксту, бо кожны разумеў яго па-свойму, і не адзін вечар абмяркоўвалі, хто што рабіў, хто такая Галота, хто быў зяць, а хто star з барадой”, — тлумачыць Алеся Лацінская. Праца над відэа цягнулася некалькі месяцаў, і, як прызнаюцца яго стваральнікі, цяжэй за ўсё было злучыць наздыманы матэрыял у цэльны твор. Асаблівая ўвага надавалася касцюмам і дэкарацыям, якія стварыла дызайнерка Дар’я Шапялевіч. Прыкладам, толькі вялізная маска бога — ажно метр даўжынёй — выраблялася два тыдні. “Мінулай восенню ўзнікла канцэпцыя, а сёлета ўвесну стартавалі здымкі ў лесе пад вёскай Бабіна, у пасёлку Глуша, і ў прыватным бабруйскім дворыку. Але больш за ўсё часу сышло на мантаж: яго мы рабілі з нуля два разы, і яшчэ доўга дапрацоўвалі, спрачаліся, і змагаліся з нашай дабітай тэхнікай”, — дзеліцца ўражаннямі ад працэсу Сяржук Лацінскі. Урэшце рэшт, вынікам засталіся задаволеныя і здымачная група, і музыкі. “Хоць відэа стварылі аматары, усё ж мы не лічым яго фан-артам, але самастойным творам мастацтва, які з’явіўся як працяг нашай музычнай ідэі”, — кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка. У аснову кампазіцыі “Хадзіла галота” пакладзеная запісаная ад носьбітаў у Лельчыцкім раёне беларуская народная песня. Гэты трэк з альбома “Лекавыя травы” найбольш палюбіўся слухачам, ён адметны тым, што апроч “стандартных” рок-інструментаў тут можна пачуць ірландскі цін-вістл. Дыск “Лекавыя травы” быў добра прыняты крытыкамі ды атрымаў шэраг узнагарод: “Альбом года” — прэмія “Даём рады”; “Найлепшы рок-альбом”, “Прыз народных экспертаў”, “Прыз штатных экспертаў” — партал Experty.by; “Артыст года”, “Альбом года” — прэмія Rock Profi. Найлепшым яго таксама назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл. Гурт Re1ikt прэзентуе альбом “Лекавыя травы” на біс у мінскім клубе TNT 25 верасня.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат