Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.08.2015
Выбірайма разам! Новыя тэмы для паштовак “Не маўчы па-беларуску”

Кампанія “Будзьма беларусамі!” збіраецца папоўніць серыю “Не маўчы па-беларуску” новымі паштоўкамі.

Навошта? Мяркуючы па шматлікай колькасці водгукаў, вясёлыя памочнікі вельмі дапамагаюць у паўсядзённай камунікацыі па-беларуску, а часам і ў вывучэнні мовы з нуля. Кампанія “Будзьма!” сабрала разам усе прапановы па новых тэмах для серыі і заклікае прагаласаваць ці дадаць у каментарах тую з іх, лексікі па якой вам не хапае, каб упэўнена не маўчаць па-беларуску кожны дзень!

Якімі будуць наступныя тэмы для засваення праз выразныя малюнкі мастачкі Дар’і Мандзік? Вырашаць вам!

Калі ласка, будзьце актыўнымі!

ПРАГАЛАСАВАЦЬ

“Не маўчы па-беларуску!” — аўтарскі праект мастачак Дар’і Мандзік і Яны Войцік. У 2012 годзе праект стаў пераможцам конкурсу “Мы-2012”, у 2013 — конкурсу культурніцкіх ідэй ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Дзякуючы кампаніі быў рэалізаваны ў фармаце паштовак, насценнага календара і бясплатнага мабільнага дастасавання. Праект быў адзначаны сябрамі журы Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak і атрымаў прызавыя месцы ў намінацыях “Графічны і камунікацыйны дызайн”, “Interactive applications” і “Мабільная рэклама”.

 

Набываем наборы немаўклівых паштовак у кнігарнях па ўсёй Беларусі.

Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS і Android!

Выбіраем тэмы для новых паштовак!

Не маўчым па-беларуску разам!

 

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат