Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.03.2017
Віцебская вобласць прымае інтэрактыўныя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» на працягу сакавіка і красавіка пройдзе ў Віцебскай вобласці. Малодшыя школьнікі Оршы i Пастаў ужо атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры ад незвычайных настаўнікаў. Школы і гімназіі Полацка, Наваполацка, Глыбокага і Віцебска яшчэ чакаюць займальныя ўрокі праекта. Усяго 25 устаноў адукацыі Віцебшчыны прымуць удзел у ініцыятыве.

cytajem5

Галоўная мэта праекта – развіць цікавасць малодшых школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры. Фармат урокаў – гульні, загадкі, творчасць – усё, што трэба, каб у раннім узросце прыцягнуць увагу маленькіх дзяцей і ў даступнай форме растлумачыць важнасць беларускай мовы і літаратуры. Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

cytajem1

Раней 15 сакавiка вядомая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай выступіла ў ролі настаўніка для вучняў 2-3 класаў у роднай школе ў Оршы. У якасці настаўнікаў да праекта часта далучаюцца тэлевядучыя, акцёры і спартоўцы. Сталы склад адукацыйнай ініцыятывы – Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Наталля Бучынская і Юры Жыгамонт – яшчэ правядзе незвычайныя інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў Віцебскай вобласці. Завершыць серыю адукацыйных заняткаў на Віцебшчыне вялікі спецыяльны ўрок у віцебскім тэатры лялек «Лялька», на якім збяруцца больш за 100 школьнікаў горада.

cytajem2

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» стартаваў у Мінску ў кастрычніку 2015 года. Да сапраўднага моманту ў займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел за 17 000 школьнікаў са шматлікіх рэгіёнаў Беларусі.

cytajem3

«Два гады ўдзелу ў праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» сталі для мяне хвалюючымі і знакавымі. Нас чакалі шматлікія сустрэчы з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, што, безумоўна, натхняе. Таму што дзеці – такая асаблівая аўдыторыя, узаемадзейнічаючы з якой ты адчуваеш, што робіш нешта важнае. Пасля такіх сустрэч школьнікі праяўляюць яшчэ большая цікавасць да мовы, літаратуры, нашых твораў і культуры ў цэлым. Гэта сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва нейкая асаблівая, сапраўдная школа для дзяцей. Школа, дзе дзеці змаглі адчуць тое, што яны беларусы», – адзначыла беларуская пісьменніца Раіса Баравікова.

cytajem4

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат