Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.02.2016
#ВершыБезМежаў. Запрашаем на прэзентацыю!

Стартаваў праект #ВершыБезМежаў. Беларусы, якія жывуць ці вандруюць па іншых краінах, запісваюць відэаролікі з вершамі на беларускай мове. Яны гучаць ад Сайгона да Нью-Ёрка, ад Капенгагена да Кужуэйру-да-Прайя.

Ідэя праекта – даць новую форму сучасным вершам і паказаць, што людзі розных прафесій адчуваюць паэзію. Да слова, сярод удзельнікаў праекту ёсць вандроўнікі, журналісты, музыканты, візажысты і паліглоты.

Усе #ВершыБезМежаў узятыя з дэбютнага зборніка Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”. Кніга выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” выдавецтва “Кнігазбор”. Яе рэдактарам стаў паэт Андрэй Хадановіч, а аўтарам вокладкі мастачка Надзя Бука.

Кніга “Развітанцы” ўдзельнічае ў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Летась Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію “Дэбют” за найлепшую вершаваную публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў”.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 лютага ў танцавальнай зале па адрасе Куйбышава, 22, 311 клас. Гледачоў чакае пластычна-паэтычная імпрэза з удзелам тэатральнай майстэрні “Студыёзы”. Рэжысёр падзеі – Міхаіл Камінскі, кіраўнік Dance Essence Studio.

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Запіс па тэлефоне +37529-640-92-02.

Паглядзець ролікі можна на youtube або ў VK.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат