Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.05.2017
Velcom «перапрануў» Юрыя Жыгамонта

Цягам 16 гадоў, што існуе перадача “Падарожжа дылетанта”, імідж вядучага Юрыя Жыгамонта заставаўся нязменным. Але з новым фарматам “дылетант” вырашыў абнавіць і свой вобраз. Гледачам  прапануецца абраць лепшы з двух варыянтаў.

velcom, сумесна з крамай мужчынскага адзення Historia, падабраў для Юрыя два новыя вобразы. У кожным з іх захаваны класічны і элегантны стыль, да якога звыклыя Юрый і яго прыхільнікі. Права выбраць, які з вобразаў падыходзіць вядучаму больш, дастаецца гледачам. Галасаванне праходзіць на партале TUT.BY. Пры гэтым аксэсуары ў выглядзе сакваяжа, парасона і акуляраў і ў далейшым застануцца візітнай карткай Юрыя Жыгамонта.

 Я вам скажу, што за столькі гадоў “Падарожжаў” я ўжо трохі “паабнасіўся”, і ў вёсках пытаюцца, у якім гэта сэканд-хэндзе я апранаюся, – з усмешкай кажа Юрый Жыгамонт. – Таму я вырашыў апрануцца ў краме з цудоўнай назвай “Historia”. А вам, паважаныя гледачы, я прапаную выбраць той вобраз, які спадабаўся больш. Да сустрэчы!

жыгамонт новый образ

Менавіта ў новым вобразе Юрый Жыгамонт збіраецца весці выпускі праграмы “Падарожжа дылетанта”. Са студзеня 2017 г. Праграма ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на TUT.BY два разы на месяц.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат