Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.07.2015
Валанцёры з ЕС дапамагаюць аднавіць палац Сапегаў у Ружанах

У Беларусь прыехалі маладыя людзі з Нідэрландаў, Чэхіі і Славакіі.

Валанцёры з Еўрасаюза (з Нідэрландаў, Чэхіі і Славакіі), а таксама з Расіі дапамагаюць аднавіць палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах на Брэстчыне. Гэта помнік XVI-XVII стагоддзяў. Разбураны падчас войнаў, пакінуты на волю лёсу ў савецкія часы, ён пачаў аднаўляцца ўжо ў незалежнай Беларусі.

Як інфармуе БЕЛТА, да 25 ліпеня ў Ружанах будуць працаваць больш за 20 чалавек з міжнароднага валанцёрскага маладзёжнага атрада “Спадчына Сапегаў”. Яны ачысцілі ад будаўнічага смецця скляпенні ў паўночным корпусе старажытнага замка.

Рэстаўрацыйныя працы ідуць ад 2008-га. Ужо адноўленая ўязная брама, бакавыя флігелі, працуе музей. Сёлета Ружанскі палац наведалі больш за 43 тысячы турыстаў з Беларусі і замежжа.

000027_2af471a26b33d14c43257e8b0014f6b8_95232_0 000027_2af471a26b33d14c43257e8b0014f6b8_453174_0 000027_2af471a26b33d14c43257e8b0014f6b8_769857_0

Здымкі архіўныя, яшчэ да аднаўлення брамы. Фота: БЕЛТА


 

Еўрарадыё

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат