Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.02.2017
Вайцюшкевіч і Някляеў прэзентавалі дыск «У нашых снах»

Зміцер Вайцюшкевіч і Уладзімір Някляеў прэзентавалі дыск «У нашых снах» справаздачу за 10 год творчай супрацы. Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца 4 сакавіка на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні.

vajciushkievich-niakliaeu-cd-px0eg

— Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Найлепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс для выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Мой жа асабісты фаварыт на дыску — песня «Шалік», бо таксама маю некалькі шалікаў ад даўно мінулых рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён — вісіць. Вельмі дакладны вобраз.

Замовіць калекцыйны CD «У нашых снах» з аўтографамі Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева (з дастаўкай па Беларусі) можна праз краму www.symbal.by.

— У 2001 годзе Леанід Дранько-Майсюк прынёс мне дыск «Цацачная крама», запісаны Вайцюшкевічам на вершы Дранько-Майсюка. Не скажу, што ён мне надта глянуўся. Ну, песенькі як песенькі. Такі а-ля фальклор. Не «Песняры», карацей, — узгадвае Уладзімір Някляеў. — Але потым я пачуў на нейкім канцэрце балады Вайцюшкевіча. Зноў жа — фальклорныя матывы. Толькі там ужо і аранжыроўкі, і якасць падачы матэрыялу была іншай. Лепшай — як на мой густ. А яшчэ больш мне спадабалася вернасць тэме. Вернасць беларускай песні, увогуле беларушчыне. І я падумаў: гэты прыгожы хлопец, які некалі граў у групе Kriwi, маёй групы крыві… 15 гадоў, якія прамінулі з тае пары, адчуванне гэтае толькі пацвердзілі.

vajciushkievich-niakliaeu-bw-3atq0

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза прымеркаваная да 10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года.

Апошнія квіткі на сайце Kvitki.by і ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00).

Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96.

nn.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат