Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.07.2015
Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Часопіс Arche выдаў 400-старонкавую працу брытанска-літоўскага прафесара Роўэла.

Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову працы вядомага брытанска-літоўскага даследчыка Стэфана Крыстафера Роўэла пад назвай «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345». Перад гэтым праца вытрымала 4 выданні па-англійску і была перакладзена на літоўскую мову.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне.

Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342— 1345).

Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.

Як замовіць выданне — чытайце на сайце часопіса Arche.

 

Наша Ніва

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат