Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.12.2017
UZARI: Беларуская мова прагучала ў самым сэрцы Масквы

Напачатку тыдня, 27 і 28 лістапада, ў Маскве быў паспяхова праведзены Synergy Global Forum, які з’яўляецца адным з самых значных у свеце міжнародных форумаў у сферы бізнес-адукацыі.

24124871_2041011799446581_7080991046225625088_n

Напачатку тыдня, 27 і 28 лістапада, ў Маскве быў паспяхова праведзены Synergy Global Forum, які з’яўляецца адным з самых значных у свеце міжнародных форумаў у сферы бізнес-адукацыі.

UZARI выступіў на адной з самых буйных пляцовак Расіі — СК “Алімпійскі” разам з іншымі сусветнымі знакамітасцямі. Сярод выступоўцаў форума — Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і іншыя зоркі першай велічыні. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету.

Спявак апублікаваў у Instagram відэа свайго выступу і напісаў пост:

“Я ўдзячны усім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе. Самае прыемнае, што адбылося, дык гэта тое, што людзі няведаўшы беларускай мовы, падтрымлівалі вельмі моцна, казалі шмат прыемных слоў і зрабілі для сябе адкрыццё. Я даўно зрабіў вынік, а што адкажыце вы, паважаныя івэнтары, прадюсары, і дзеячы сучаснага музычнага мастацтва?! Ці сапраўды вы думаеце, што музыка не мае мяжы і працуеце шчыра? А можа быць вы проста жадаеце лёгка зарабляць грошы і не дакранацца да нашай роднай культуры? Тады не кажыце ніколі, што ў нас няма магчымасцяў зрабіць па-свойму, па-беларуску. Вы проста гэтага не хочаце і не робіце. Таму і людзі не маюць выбару” – UZARI.

https://www.instagram.com/p/BcIP2lilzsY/?taken-by=uzarinawrocki

Зачыніў двухдзённы зорны марафон абсалютны чэмпіён свету па боксе, аўтар бэстсэлера «Хуткасць даверу. То, што змяняе ўсё» — Майк Тайсан.

“Думаю, што наш выступ на адной сцэне — не выпадак, а толькі першы крок да супрацоўніцтва,” — заінтрыгаваў UZARI.

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат