Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.02.2016
У Варшаве распачаліся курсы Мова Нанова

Беларуская мова пераможна крочыць па свеце. Чарговым сведчаннем гэтаму стала адкрыццё курсаў Мова Нанова ў сталіцы Польшчы.

Першыя заняткі адбыліся 9-га лютага ў Беларускім Доме ў Варшаве (вул.Вейская, 13/3) і сабралі каля трыццаці чалавек. Кіраўнік БД Алесь Зарэмбюк адзначыў, што для іх арганізацыі вялікая пашана прымаць у сябе курсы.

12698638_10208279838011649_9066751842686950103_o

Кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк выступае з уступным словам (фота — Іван Межуй)

Вывучаць беларускую мову прыйшлі як беларусы, так і палякі і ўкраінцы. Адныя студэнты ўжо даволі добра валодаюць мовай, але хочуць часцей практыкавацца ў ёй. Іншыя ж, наадварот, толькі спрабуюць свае сілы і разлічваюць на дапамогу з боку курсаў Мова Нанова. Сярод слухачоў аказаліся і філолагі-беларусісты, і актывісты беларускіх арганізацый і ініцыятыў Варшавы.

12671944_10208279848171903_2862497601889367511_o

Вядоўца заняткаў Станіслаў Раманчук

Тэмай першага спаткання стала “Знаёмства па-беларуску”. Кожны з наведвальнікаў меў магчымасць прадставіцца і распавесці пра сябе.

12716293_10208279850091951_1754275078200387701_o

Фота — Іван Межуй

12657430_10208279851371983_4875627072917160833_o

Першае заданне для студэнтаў — напісаць сваё імя па-беларуску без памылак. Усе справіліся. (фота — Іван Межуй)

Галоўнай “зоркай” і госцяй варшаўскіх заняткаў стала іспанка Анхела Эспіноса, якая не проста вывучыла беларускую мову, але і напісала кнігу вершаў па-беларуску. Частку з іх Анхела зачытала на моўнай сустрэчы. Цяпер яна накіравалася ў сталіцу Беларусі і ўжо ў панядзелак завітае на менскія заняткі Мовы Нанова.

12657211_10208279862692266_5082883784322167283_o

Госць заняткаў — паэтка Анхела Эспіноса (фота — Іван Межуй)

Варшаўскі цыкл працягне сваю гісторыю. Наступныя заняткі абяцаюць быць не менш цікавымі, чым першыя. 16-га лютага ў Варшаву прыедзе непаўторны беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

Аб усіх навінах з жыцця варшаўскай суполкі Мова Нанова можна даведацца на старонцы суполкі. Запрашаем усіх варшаўскіх беларусаў (і не толькі!) на курсы Мова Нанова ў Варшаве!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат