Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.07.2015
У Пінску адкрыюць мемарыяльную шыльду ў гонар шлюбу Коласа

Класік беларускай літаратуры ажаніўся з настаўніцай Марыяй Каменскай у горадзе над Пінай у чэрвені 1913-га года, а праз год нарадзіўся іх першы сын Даніла. Шыльду маюць намер усталяваць каля царквы Святой вялікапакутніцы Варвары.

Рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін кажа, што час, калі Колас жыў у Пінску, вельмі цікавы і мала раскрыты. Сам даследчык працуе над ягоным пінскім асяроддзем:

– Працую над пінскім асяроддзем Якуба Коласа. Даволі шмат друкую матэрыялаў. Менавіта тут у той час жыў неадназначны дзеяч беларускай культуры Эдмунд Зуземіль. Ён жыў у маёнтку Гай, які мясціўся за 200 метраў ад дома, дзе здымаў кватэру Якуб Колас. Таму ў мяне не ўзнікае сумневу, што яны былі знаёмы. Зуземіль – немец па паходжанні, быў выкладчыкам у гімназіі. Паводле ўспамінаў многіх, яшчэ да рэвалюцыі ён быў нямецкім агентам.

Урачыстасці адбудуцца ў суботу, 25-га ліпеня, аб 11-й гадзіне. На адкрыццё шыльды Пінскі гарвыканкам запрасіў родзічаў пісьменніка.

 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат