Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.07.2016
“Мова Нанова” запісала кавер на BRUTTO: “Родны край” у кліпе спяваюць 16 дзяцей (ВІДЭА)

Рэпетыцыі трывалі тры тыдні, а ў здымках быў задзейнічаны квадракоптар.

Здымкі кліпа праходзілі ў Лошыцкім парку, каля маляўнічых руінаў вадзянога млына 1901 года.

Песня “Родны край” Сяргея Міхалка (BRUTTO) была абраная нездарма: з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца.

У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.

Гітара: Уладзімір Пыльчанка.

Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.

Аператары: Быкаў, Дутлаў.

Аператар дрона: Дзмітрый Алейнік.

Гук: Рыгор.

Мантаж: Дутлаў.
—————————

Нагадаем, раней “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.

Наш ролік пра рэпера Vinsenta, аўтамыйню і прыгожых дзяўчат набраў ужо больш за 18 тысяч праглядаў і выклікаў гарачае абмеркаванне ў інтэрнэце.

У роліку “Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску?” выпадкова зняўся народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч ))

А ролік з прадпрымальнікам Андрэем Міхнюком паказвае, што па-беларуску размаўляць у штодзённасці могуць людзі самых розных прафесій, а не толькі гуманітарыі.

<>

На нашым сайце вы знойдзеце:

Бясплатныя 110 заняткаў па беларускай мове

Каля 5000 песень па-беларуску

Каля 2300 відэа па-беларуску

<>

Падпісвайцеся на нашыя старонкі ў Фэйсбуку і Укантакце!

Пацікаўцеся нашай кнігай “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”!

<>

Krok

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат