Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.12.2015
У Мінску прэзентавалі брутальны гадзіннік Brutto ФОТАФАКТ

На беларускамоўных курсах «Мова Нанова» кампанія Hvilina прадставіла беларускі гадзіннік, выкананы ў стылістыцы гурта Brutto.

Уладальнік кампаніі Андрэй Гараўскі распавёў падрабязней пра стылёвы гадзіннік.

«Увесь наш калектыў з’яўляецца прыхільнікамі гурта Brutto, як і раней мы захапляліся Ляпісам Трубяцкім. Мы сочым за творчасцю нашых суайчыннікаў, заўсёды бываем на іх канцэртах. У знак падзякі мы вырашылі зрабіць гадзіннік з выявай гурта».

nn_img_0561-10ez2

 «Мы звязаліся з гуртом і вынікам нашай сумеснай працы стаў такі прыгожы гадзіннік. У стварэнні ўдзельнічалі як мы, так і сам гурт. Такім чынам, можна падкрэсліць сваё паважлівае стаўленне да творчасці Brutto».

«Ён цалкам з нержавеючай сталі, таму ён даволі цяжкі, але прыемны навобмацак. Мае сапраўдны кварцавы японскі механізм, вільгацеўстойлівы, вытрымлівае 5 атмасфер і таму можна не баяцца за яго, калі выпадкова патрапіць ў ваду. Гэта вельмі якасны гадзіннік і мы ім ганарымся».

Усяго будзе каля 300 штук, а кошт будзе складаць 2,5 мільёны беларускіх рублёў.

nn_img_0566-sm7cw

На прэзентацыі быў адзін з удзельнікаў Brutto, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу — Віталь Гуркоў.

Сам Віталь, як і астатнія ўдзельнікі гурта, з гонарам носіць новы гадзіннік. 

nn_img_0596-mwf9b

 

Мікіта Недаверкаў, Наша Ніва

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат