Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.12.2015
У Менску распавядуць, як паразумецца з мінулым

Вусныя гісторыі пра жыццё існавалі спрадвеку, але легалізацыя штодзённага вопыта асобы як гістарычнай крыніцы адбываецца толькі ў ХХ стагоддзі, калі эмоцыі і паводзіны “маленькага чалавека” прызнаюцца важным ключом для разумення мінулага.

Што такое біяграфія? Літаральна – гэта апісанне жыцця. Але гэта заўсёды апавяданне, тэкст, які ўвасабляецца, калі чалавек расказвае аб сваім уласным жыцці. Захопленае ў нарацыю, жыццё становіцца інтэрпрэтацыйным цэлым, ствараючы сэнс таго, што насамрэч адбылося.

Як стасуецца фабула і сюжэт у аўтапрэзентацыі? Як чалавек выбірае жанр апавядання, упісваючы гістарычныя падзеі ва ўласнае жыццё? І як паразумецца з мінулым – гістарычным і асабістым?

16 снежня а 18.30 у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на апошнююю ў гэтым календарным годзе лекцыю. Кандыдат гістарычных навук Ірына Махоўская прамаўляе на тэму “Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым”.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Нагадваем, што на сайце Лятучага ўніверсітэта змешчаны відэа ўсіх адкрытых лекцый — як серыі “Галоўнае пытанне”, так і цыкла “Гораду і Свету”.  А таксама канспекты асобных лекцый. Вашыя пытанні і прапановы скіроўвайце да каардынатара лекцый: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат