Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.02.2016
У Менску пройдзе інтэрактыўная выстава “Прызнанні”

У Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе інтэрактыўная выстава “Прызнанні”/Confessions, экспанатамі якой стануць выказванні наведнікаў. Гэта заснаваны на ўзаемадзеянні праект, дзе гледачы выконваюць сцэнар мастачкі і робяцца яе суаўтарамі.

Аўтаркай выставы “Прызнанні”/Confessions з’яўляецца мастачка Кэндзі Чанг/Candy Chang (ЗША), вядомая сваім інтэрактыўным праектам “Перад тым, як я памру…”/Before I Die, які быў паўтораны ў 1000 гарадах, болей чым ў 70 краінах свету.

Сцэнар “Прызнанні”/Confessions “пракручваецца” другі раз, цяпер у іншай краіне, у Беларусі. Упершыню ён быў рэалізаваны ў 2012 годзе ў Лас-Вегасе. На стварэнне гэтага праекту Кэндзі натхнілі малітоўныя сцены сінтаісцкіх бажніц, супольнасць Post Secret і каталіцкая ідэя cповедзі. Кэндзі Чанг прапаноўвае выконваць сцэнар супольна з гледачамі. Экспазіцыя фармуецца ў непарыўным адрэзку часу, дзе акцэнт зроблены на працэс і вынік адначасова: наведнікі ананімна пішуць свае прызнанні на шыльдачках у закрытых кабінах, пасля чаго прызнанні робяцца экспанатамі выставы.

Кэндзі Чанг шырока вядомая ў свеце і шматкроць была спікерам канферэнцыі TED. Яе працы былі прадстаўленыя на Венецыянскай Архітэктурнай Біенале, у Новым Музеі Нью-Ёрка, у музеі “Тэйт Мадэрн” у Лондане, у Музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, у Нацыяналным музеі дызайна Купер Хьюіт і шмат дзе яшчэ.

“Я вельмі ўсцешаная, што выстава пройдзе ў Беларусі. Гэта практычна супрацьлеглая частка свету, і сапраўды цікава, што хвалюе беларусаў і як прагучаць словы іх прызнанняў”, — кажа Кэндзі Чанг. Па словах арт-дырэктара праекта Кацярыны Ліпніцкай, Беларусь стане першай з еўрапейскіх краін, што прымае выставу прызнанняў: “Мне спадабалася ідэя, і я захацела правесці першую выставу ў Еўропе менавіта ў Мінску. Эстэтыка сучаснага мастацтва – досыць спрэчная тэма. Тым не менш, у гэтым выпадку творам будуць думкі, якія заўжды з вамі, але вы саромеецеся вымавіць іх уголас, або наадварот хочаце зрабіць так, каб іх пачуў кожны”. Пры канцы праекта шыльдачкі з прызнаннямі беларусаў будуць выстаўленыя ў экспазіцыях у Санкт-Пецярбургу і Маскве, а “сусветны банк запаветных цытат” папоўніцца словамі з Беларусі.

Куратарская група праекта “Прызнанні” ў Беларусі: Аксана Жгіроўская, Валянціна Кісялёва, Кацярына Ліпніцкая, Ганна Чыстасердава

Адкрыццё і прэзентацыя праекта “Прызнанні” адбудзецца 6 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, уваход – вольны.

Галерэя “Ў” выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў перакладзе тэкстаў да выставы.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Мінск, пр-т Незалежнасці 37А

8 (017) 286 31 68

 

www.ygallery.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат